У Пошуках Загубленых Замкаў
Па заброшаных вёсках самотны хаджу,
З надзеяй разьведать загадку.
Паміж курганоў, па халодным дажджу,
У шуканні загубленых замкаў.
Я шукаю ўпарта, шукаю даўно,
Днём і ноччу ў жар і ў холад.
А на гэтым шляху толькі жальба ды гнёт,
Толькі голад, і дзікае холад.
Я вельмі спазніўся, на трыста гадоў,
Магчыма занадта на болей.
Прытулку шукаю паміж гарадоў,
Нешкадуючы ног і далоней.
І кожную ноч я ў неба гляджу,
Яно да сабе запрашае.
І дзе мой прытулак? Спытаць я хачу,
Дарэмна яго вапрашаю.


Прывітаньне дарагі дружа. Адчыніў ты зараз, цяжка сказаць канешне што мінавіта, але зборнік вершаў. Справа ў тым, што нарадзіліся мы ўсе, на нашай роднай старонцы, імя яе канешне Вы і самі ведаеце, напэўна паўтарацца не будзем. Магчыма даўным даўно. у далёкай, далёкай школе, або у блізкай і роднай этай самай навучальнай установе, Вы вывучалі гісторыю нашага роднага краю. Там былі такія главы аб казачнай краіне, Вялікім княстве, там распавядалася, што аказваецца мы і вольнымі некалі былі, нават кантаралявалі вялікую тэрыторыю, і абкладалі падаткам шлях ад варагаў у грыкі, у сэнсе і грэкаў і варагаў і шмат каго яшчэ, о как! Мы асабліва з гэтым спрачацца не будзем, тамушта чамусці мы самі так лічым (шмат чаго ў сьвеце непадуладнага чалавечаму разуму), вось. Мы бы хацелі распавясці гісторыю нашай краіны ў мастацкім варыянце, крыху сьмешным, часам сумным, большай часткай канешне казачным і незразумелым Спадзяемся, што гэты каля мастацкі твор Вам спадабаецца і Вы не загубіце свой найдаражэйшы час за непатрэбным мерапрыемствам, цікавага Вам чытаньня.

Раней, калі не было не тое каб супэрмаркета, але нават і хрысціянства, на нашай богам забытай зямлі пражывалі розныя плямёны. Пакланяліся сваім паганскім багам, палявалі. займаліся зьбіральніцтвам, зноў пакланяліся багам і зноў збіральніцтвам, жылі сабе не тужылі, пладзіліся па-крыху, разбрыдаліся па наваколлю.
Malitva
Пярун маланкай зіхаціць,
Нам дапаможа, нас збараніць.
Ад лютых зграй, ад чорных пціц,
Ад дзікіх зьвярэй, хітрых лісіц!

Наш дамавік гаспадарку маю,
Не разладуе, аб гэтым малю!
Усё прыбярэ, на падлозе ў куту,
Хавае хату ад граду й вагню!

Лясун ня дай заблукаць у шэрым
Лесе густым, быць зьедзеным зьверам!
Ты збарані у сэрцы веру,
Ноччу у лесе цёмным і шэрым.

Лада - багіня летняя,
Хай восень будзе мельная.
Хай шчасліва будзе зямля мая,
У пору твайго хараства
Ярыла - бог прашу цябе,
Хай статак мой ня зьнікне ў цьме.
Хай вецер лагодны ў твар нам дзьме,
Цялятак паболей нам нанясе!

Зямныя духі і духі вагню,
Духі вады, я Вас малю!
Збараніць край наш і сямью,
Народ няшчасны, брата, сястру!

Вадзяньнік добры чараунік,
Надай нам сілы ў дрэнны міг!
Надай нам шчасьця у светлы час,
Не забывай ніколі аб нас!

Продкі нашыя - наша моц!
Памяць аб іх ня цяжкі воз.
Яны дапамогуць ад лютых зграй,
Толькі ты іх не забывай!
Богі паганскія нас зберажыце,
Край наш лагодны ўберажыце
Моцы і шчасця нам надайце,
Нашу надзею - не забівайце!

Справа ў тым, што нашыя продкі пакланяліся шматлікім бажаствам. На кожную хваробу сваё бажаство, у лес - да лесавіка, у дом да дамавіка, карацей нават тады былі чыноўнікі толькі у больш міфічным варыянце. Але тварыліся канешне і пасапраўднаму казачныя рэчы

***
Вобліск ад поўні праходзіць праз неба,
Белы туман паўстаў над дрыгвой
Там каля рэчкі на беразе дзевы;
 Сьпяваюць і сьпеў іх ляціць над вадой!
У голасе боль, на вачох пустыня,
Іх русыя косы прымае зямля.
Нінюфюравай кветкай вее роспаччу дня,
 І цінай балотнай прапахла зямля.
Адзін толькі я сяджу ля дрыгвы,
 Гляджу, як прыгожа танчаць у лесе вагні.
Гляджу на дрыгву і на іх хараство,
 На іх прыгажосьць, на хрустальнае дно.

Nimfa
Прастой селянін я, працую, штодня,
Гадзіннік мой - поўня, закат і зара.
Мой дзень аднатонен, аднолькаў і скуп,
Такога гатунку як мае і слуп.
Напэўна і жыў бы да самай труны,
Абкопваў поле, цягаў камяні.
Але каля рэчкі, ля лесу ў траве,
Аднойчы сустрэў я красуню - цябе.
Мы жылі з табою ў доме маім,
Празь тыдзень ты зьнікла, у лесе начным.
Празь год ты мне даравала дзіця,
Я ведаю німфа - каханка мая!
Я дзякую богу, што зараз жыву,
Гадую дзіцяці, ў сэрцы люблю.
У ночы заўсёды чакаю твой пах,
Тваёй прыгажосці я вечны манах

Русальічы Сьлёзы
Прыслухайся дружа, бо нешта ў начы,
Прашу не палохайся і не крычы.
Дык гэта ж русалка папала у капкан,
Злачынца яе захапіў у кайдан.
Паслухай яе, як галосны крычыць,
Я больш не магу, шчыра сэрца таміць.
Бывай мой сябрук, бо пайду вызваляць
Няўсілах маіх безсэнсоўна стаяць.
Чакай прыгажуня, хвіліну яшчэ,
Вось ты і на волі, жыві ў рацэ.
Твой твар белакуры - падзяка твая,
Але пачакай, небясьпечна зямля.
Я ж рыцар магутны, цябе збараню,
Ды рэчцы дайсці, так і быць падсаблю.
Вось дом твой  халодны, нам час развітацца,
І што падхіснула цябе цалавацца?
Паплаваць жадаеш, ды й разам са мною,
Я ж рыцар магутны, пайду за табою.
А  што ж з тваім тварам, красуня мая,
О богі, ратуйце, дык гэта ж зьмяя!!

Цікавыя вясёлыя казкі. Што можа быць лепей? Канешне гэта не тэлеканал з дзяржаўнымі барадзьбітамі за народ, але і ня вельмі дрэннае каратаньне часу. Паэтычныя міфы, рамантычныя легенды - спадчынна тых часоў. З якім захапленнем слухалі ля цёплага прыемнага вогнішча дзеткі старога дзеда ці матулю родную. Магчыма цяперашні дзед з радывам і гуртамі цялесных вычварэнняў і фарбаў нашмат лепш. але...

Za Moram
Там далёка за морам. шырокім чужым,
За лесам зялёным, сівым і старым.
За рэчкай імклівай на чорнай гары.
Стаяць на пагосце старыя слупы.
І роўна ў поўнач падуе вятрыка,
Зажжэцца агмень і зьявіцца піка.
Правей будзе меч, а зь пераду латы,
Нарэшуе ля вогнішча сядуць салдаты.
У флягах і мехах старое віно,
Так час каратаюць яны ўжо даўно.
І раптам, як лебедзь прыгожы на хвалях,
Паявіцца дзева ў лозавых шалях.
А зь першымі промнямі новага дня,
Іх постаць хавае сырая зямля.
Ах сэрца ня біся па той. што ў труне.
ёй добра. лагодна, а дрэнна табе.

Песьня зачараванага калдуна
Ад года ў год, я ціха жыў.
У сваім катле мазгі варыў.
Тварыў паціху, чараваў,
Пакуль цябе я не спазнаў.
Ты прыляцела да мяне,
У ноч вагня на паміле.
Ачаравала, закляла,
Зрабіла ты зь мяне раба.
І зараз я, як прывід той,
Хаджу браджу, я сам не свой.
Як непатрэбны полтэргейст,
Нашу каханьня цяжкі крэст.
Больш не магу. вагонь, пятля,
Бывай, пакуль любоў мая.

Некалькі міляў ад замкавых врат,
Цераз быльлё і асінавы строй.
Паза палямі і строямі хат,
Крочыць патрэбна дарогай шальной.
Зойдзіце ў лес не пужайцесь нічога,
Нават дзядоў ў глыбокай рацэ.
Лепей канешне паліцу пад бокам,
Асінавы сук лепш трымайце  ў руцэ.
Памятай рыцар, што скарб той пракляты,
Смерць нахадзілі заместа манет.
Руш асцярожна, крочай заўзята,
Ламая стары і гнілы запавет.

Калыханка
За вакном цімным-цямно,
Спяць зьвяры даўным-даўно.
Нават стражнік ля варот,
Спіць у дамох сваіх народ.
Ззяе месяц залаты,
Спяць на яблані плады.
Толькі чорны дзед не сьпіць,
Ноччу будзе ён лавіць.
Хто варочае краватку,
Не шкадуе сваю мамку.
Хто да сценцы не ляжыць,
І ўсю ночачку крычыць.
А ля люлькі дамавік,
Казку баіць чараўнік.
Спі мой ангел, засынай,
Мышка дзетак не кранай!
Мышка дзетак не кранай,
Люлі люлі, баю бай.

Людаед і прыгажуня
- У пячоры за халмом,
Я жыву жыццём някчэмным.
Хоць пячора дрэнны дом,
А які ён патаемны!
Падыдзі краса мая,
Я вазьму цябе з сабою.
У гарах любімая,
Будзеш ты жаной маёю.

-Дзякуй рыцар ненаглядны,
Не магу з табой пайсці.
Лепш сваёй радзімай хаты,
Мне нічога не знайсці.

-Я забойца шэрых гномаў,
Іх танэлі захапіў.
Злата-срэбным чорным морам,
Сам-сабе я надзіліў.
Гэта ўсё мая радная,
Будзе оддана табе.
Дыямантамі і златам,
Вобраз выклам нам халме.

-О дзякуй сір, мой дарагі,
Які вы благародны.
Але сарэбра ля труны,
Мне штось не да спадобы.

-Прашу апошні раз цябе,
Паедзем разам ноччу.
-Дарма Мон сір, мне дома лепш,
І вы занадта змрочны.

-Як та надменна на да мной,
Мяне ты прыгнятаеш.
Заб'ю цябе сваёй рукой,
Навек маёй ты станеш!
Злавіў дзяўчыну людаед,
Забіў яе рукою,
Каб нешта была на абед,
Яе ён узяў з сабою.

Але час ідзе,  вось ужо і сярэднявечча на носе. Веруюць усе ва Хрыста, але патаемна пакланяюцца тым жа чорным ідалам. Магчыма сьвят мала для славянскай душы, але мабыць у адрозненьне ад цяперашніх алканафтаў, старажытныя людзі проста верылі ў сваіх багоў. З часам зьявілася і інквізіцыя, і рыцары, і сяляне. І кожны рыцар завадзіў сваю ўласную даму сэрца (не жонку), у гонар якой ён ішоў на подзьвігі, так, як чылнок, у Палісціну за подзьвігам і назад да дамы сэрца, калі выжываў канешне ж.

***
Праз поле заросшае, рослым палынам,
На шэрым кані, магутны ваяр.
Вяртаўся да маці - зямлі, родным сынам
Які за мяжой гарывал ў баях.
Бяз грошай і славы, да роднай старонцы,
З Эўропы, няшчасны ён ведае шлях.
Змагаўся за гонар, у чорнай скарбонцы,
За славу манарха ў далёкіх краях!
 Кап'ё, меч і латы, і конь чорнагрывы,
Вось скарб яго танны - яго інструмент.
На твары нарывы, шалёныя шрамы,
Ідзе захаваўшы свой строгі абет.
І дама, яго больш ніколі не прыме,
Яго ненавідзіць айчыны народ.
У вёсцы забітай сабе ён пакіне,
Сялянскім  заботам знізойдзе за год.
Нарэшце ён стомлены ляжа на ложак,
Старым і забітым ад цяжкіх хвароб,
Курган каля прызбы хай будзе магілай,
Хай тут застанецца яго странны род.
Вялікая слава адзёжы  яго,
Бядноты страшэнных убранств.
Хто бедны рэальна - багаты душой,
Ня зьедзіны роспаччу яўств.
Зусім не зьвяртаючы зрок на шыпы,
У лесе, на полі, у гарах.
Ідзе па цірноўніку слаўны ваяр,
Адшэльнік, стамлённы манах.

Zasoniec^ny Vyraj
Гэй, воі, ўставайце!
Із зямліцы, з-пад камней,
Новы ранак прывітайце,
Жыць магчымасць між людзей!
Стрэлы, коп'і даставайце,
Зь цела брэннага свайго.
Падымайцеся, уставайце;
Тут для Вас стаіць віно.
Тут для Вас шыкоўны стравы,
Сьвяты, балі кожны дзень.
Гэту землю Вы шукалі,
Запаляецца агмень.
На вагонь паставім мяса,
Тут магчыма адпачыць.
Мохам мяккім ложак сланы,
Лес баляды гаманіць.
Тут навечна Ваш прытулак,
Гэта Вашая зямля!
У пірах, турнірах, мурах,
І драконамі паўна.
Сладкі сьпевы міністрэляў,
Будуць сон Ваш разганяць.
Тут паўсотні новых земляў,
Іх магчыма захапляць!
Вы чакалі доўга вырай,
Покуль жылі на зямлі.
Забівалі, у полі палі,
Вы ў пекла забрылі!

Зьяўляліся вольныя гарады, дзе былі свой войт, пасаднікі, рознакаліберныя чыноўнікі, але і зьявіліся магнаты - у сэнсе алігархі мясцовыя, людзі якія хацелі гэтыя вольныя астрогі прыбраць да сваіх неабсяжных зямель, прыватызыраваць па-нашаму

***
Забіты горам жыхары,
А войт з  усмешкаю сядзіць.
Наш горад вольны да пары,
Ды й як ён то пасьмеў зрабіць?!
Як то пасьмеў ён падпісаць,
З магнатам стомленнага дня.
Як можна гэтак набываць,
Бо гэта ж горад - не зямля.
Бо тут жывыя жыхары,
І нават школа ёсьць у нас.
Мы не падпаскі не рабы,
І не тавар купцовых мас.
Ах, божа, што жа нас чакае,
Напэўна сьмерць у ланцугах.
Будзь проклят - войт. табе жадаем,
Не спаць ніколі у вяках!
І нават сьмерць не дасць спакою,
Душа не знойдзе сцежку ў рай.
Пакуль ня будзе горад вольным,
Галодным воўкам завывай!

У лесе эльфійскім, жыве чалавек,
Адзіны, стары дажывае свой век.
Бяз родных людзей і сваякоў,
Ён кожную ноч не ідзе спаць дамоў.
Выходзіць ён з хаты, ідзе паляваць,
Каго-небудзь у лесе жахлівым страляць.
І зьверы, і людзі баяцца хадзіць,
Дзе дзед навастрыўся ў ночы брадзіць.
А эльфы суседа вельмі любілі,
За важнай парадай у днёх прыхадзілі.
І жыў гэты ірад як дуб векавы,
Але праляталі, ляцелі гады.
Аднойчы на дзеда напаў шэры воўк,
Забіў ён старога і лес раптам замоўк.
Праз месяц хваробы пайшлі рабаваць,
І люд навакольны жахліва зьнішчаць.
На зьвера ў лесе напаў стомны мор,
Хто гэта зрарабіў, каму ў дакор?

У хуткім часе зьявіліся і інквізітары, канешне яны ня лютавалі як ў астатняй эўропе, ці як ЧК у марозную пору, але і ў нас час ад часу палілі каго-небудзь на кастрышчы. Па-першае прафілактыка, па-другое народу забава

Ведзьма
Мой кат не мае душы,
Ад шрамаў ные далонь.
Цяпер радныя крыжы,
Мяне чакае вагонь.
Сьвяты сабор агласіў,
Свой гідны звыш прыгавор.
Ён сотні іншых забіў,
Я не ўбачу больш зор!
А сьвет прысьню толькі раз,
І спаліць жорсткі вагонь.
Вядзьмаркай лёгка назваць,
Калі ў сябрах ёсць боль.
І чым прагневала я,
Тупых гнілых мужыкоў.
Хай твары будуць гарэць.
Калі на іх будзе кроў!
І хто іх будзе лічыць,
Цырульнік? Пекар? Сьвятар!?
Чума чакае свой пір,
Мяне чакае пажар.

Астраном
Я кожную ноч выхаджу на тэрасу,
На зоры і месяц упарта гляджу.
І свой тэлескоп я хаваю за расу,
У мур нібы цень між імглы захаджу.
А пан інквізітар за мной назірае,
Як я назіраю прыроду планет.
Магчыма катоўня ці пекла чакае,
За гэты бясоўскі, цяжкі інструмент.
Але я цікаўны, жыццё мне не мера,
Няхай на кастрышчы памру сто разоў.
Са мною ўдача і нашая вера,
Іду я наперад, іду я на зоў.

***
Я не шляхціч, не баярын,
Не вясковы чалавек.
Не пасаднік, не татарын,
Горад домам мне адвек.
Мурам чорным мне ён сьніцца,
Домам служыць мне даўно.
Грэмлін злобны капашыцца,
У гадзінніках яго!
Шчыт і меч мне не патрэбны,
Я не воін - я мастак!
Сілу чорную з прыбораў
Выганяю так і сяк.
Сьпі спакойна злобны грэмлен,
У гадзінніке сваім.
Я дастану твае члены,
Я спалю цябе ў дым.
Ты ня будзеш болей козні,
Строіць злыя кожны дзень.
Ад цябе зялёны карлік,
Незастаўлю нават цень!
Так што сьпі злачынца ночы,
Покі дзень стаіць сьвяты,
Ноччу ж будуць мае вочы,
Назіраць, што робіш ты!

І коцікаў раней гэтыя ірады не любілі, зьнішчалі як маглі: спалівалі, саджалі на калы, карацей развлякаліся гэтыя нелюдзі як маглі. Тым часам пладніліся пацукі. Ну, не паважае сярэднявечны чалавек чысціню і ўсё тут, тым боль, што катоў нішчыць. А пераносілі этыя самыя пацукі - чуму. Ад яе та злашчаснай і мёр тагачасны Гома Сапіенс, мёр нікуды ня дзяваўся.

Byvaje

Голад, галеча, халера, па вуліцах;
Чорная сьмерць вандруе зь касой.
Усе сьвятары рызьбегліся - моляцца,-
Гэтай зусім непрыемнай парой!

Там каля мэрыі паліцца вогнішча,
Плошча пакрытая пеплам уся!
Цалкам жахлівае гэта відовішча.
Богам забытая наша зямля.

Спі засынай каб ня бачыць нічога,
Каб на вачох не стаяў гэты бруд.
Усё, што ўзялі ці вабралі ад бога,
Мы назаўжды загубім вось тут!

Ляжу
Ляжу каля ложка, заплюшчаўшы вочы,
Даўно не сьпяваюць самотныя ночы.
Наш дом абнішчаўшы стары і пакаты,
У горадзе зараз такія вось хаты.
На плошчы кастрышчы, там паляцца трупы,
У чорныя строі, мы ўсе апрануты.
Чума гаспадыня, наш горад трымае,
Па-крыху ўсіх нас яна забівае.
Адсюль нам не зьнікнуць, адцюль не ўбегчы,
Навошта пытанне, багацце і рэчы?
Паўсюдна кастрышчы, паўсюль пацукі,
Замест жыхароў - адны мярцвякі.

Але ня ўсё было там так жудасна і непрыемна. Было каханьне, былі мінестрэлі, якія васпявалі гэтае самае каханьне, былі бравыя рыцары і чулыя дамы. І незважайце, што ня ўсялякі рыцар умеў чытаць ці пісаць, прынамсі гэта ж не японскі самурай каб усё рабіў і яшчэ у вольны час вершы пісаў, і не кожная дама была дабразычліва да свайго рыцара, нікажучы пра законнага супруга, але усё ж такі гэта пасапраўднаму час рамантыкі і чараўніцтва.

Bractva

Праз пагоркі і прасёлкі,
Праз лясы, палі і горкі.
Брацтва рыцараў ідзе,
Зброя моцна ў руцэ.
За мурамі, за сцяной,
За замкніцай дубавой.
Прыгажуня, дама - сэрца,
Рыцары ачысцяць мейсца!
Злой калдун схаваў дзяўчыну,
Без дазволу, не па чыну.
Рыцар з колам - не манах,
Беражыся чорны птах!

Каля Вакна
Я Вас сустрэў каля вакна,
У час начнога руху.
Я быў адзін і Вы адна,
Маю Вы ўзялі руку.
І Вашых вуснаў цеплыня,
Каснулася раптоўна.
У небе зоры і зямля,
Была у ночы цёмнай.
Вы доч цара, а я слуга,
Але каханьне наша.
Мацней салдат і вось смуга,
Хавае ад папашы.
Але раптоўна стук і грук,
І я качуся з ложку.
-  Прывет Мон Сір! Здароў сябрук!
Маю хапаюць ножку.
І зараз кол мой новы шлях,
Я Вас кахаў натхнёна.
І наглеца ў тых краях,
На кол пасадзяць плённа.
Бывай любоў мая, бывай!
Анёл Вы мой ласкавы.
Крумкач шалёны, налятай,
Грызі мяне пагарды.


Ноч прахладай нас аблашчыць,
Чуцень звон калакалоў.
Над зямлёю можна бачыць,
Цені грознае врагоу.
Я апошні раз сьпяваю,
Сэрэнаду Вам у начы.
Заўтра мабыць я сканаю,
Адкажы мне не маўчы.
Ты адзіны чалавеча,
За каго жыццё аддам.
Я не вечны, ты ня вечна,
Усё падуласнае гадам.
Над сцяною вецер свішча,
І цячэ ў рве вада.
Тут магчыма папялішча,
Будзе заутра  і імгла.
Будзе сьмерць шалёным зьверам,
Над галовамі лятаць.
Дай радная ў сэрца веру,
Дай цябе любоў абняць.

Хаджу
Паміж лясоў, уздоўж балот,
Хаджу цябе шукаю.
І як пайшоў, ад года ў год,
Спакою я не маю.
Табою зьвержаны навек,
І сэрца хутка б'ецца.
І водар траў, І сьпевы рэк,
Кранаюць нежна сэрца.
З табою моладасць сваю,
Правесці я жадаю.
А потым старасць, у раю,
Цябе адну кахаю.
Табой павержаны у шчэнт,
І гэта небясьпечна.
Мая душа, любоў мая.
Са мною будзь навечна!
Прашу мая ты гаспажа,
Маё ты пакараньне.
І не спашлі мая душа,
На цяжкае выгнаньне.

***
Нібы песьня ручая,
Што ў лашчыне працікае.
Голас твой, любоў мая,
Лепш за ўсё на сьвеце грае.
Нібы дожд, што лье ў летку,
Нібы мяккая трава.
Валасы твае прыгожы,
Больш за ўсё - любоў мая.
Твае вочы, як азёры,
Чысцінёю сініх вод.
Асьвятляюць прыгажосцю,
Майго часу марны ход.
Назаўсёды мы адзіны,
Не пашкодзіць нам нішто.
Не гады, тым больш хвіліны,
З намі нашая любоў.


***
Сяджу ў цені чорных елак,
І слова мовіць не магу.
Ах, колькі ў горадзе паненак,
А мне так хочацца адну.
Сяджу як бес на пакараньне,
Чакаю рупна свой прысуд.
Магчыма то і ёсьць каханьне,
Сардэчнай мышцы слаўны зуд.
Якой хваробаю зьнявечан?
Каго ў гэтым мне хуліць?
Якою сілаю павержан?
Каму бяду сваю ізліць?
Магчыма зельлем прываротным,
Мяне пасьмела апаіць.
Я быў раней такім свабодным,
Чаму ж цяпер не хочу быць?
Карнямі доўгімі ў цела,
Яно пранікла ў маё.
Каханьне мною аўладзела,
І на раба зьвярнула гнёт.
А жар усё не затухае,
І я зьбянтэжаны сяджу.
Чаго хачу? Каго чакаю?
Звярнуўшы позірк на зямлю.
Я бачыў як яна глядзела,
У вочы бедныя мае.
Чаго жадае брэнна цела?
І што яно ў замен дае.
Сяджу ў цені змрочных елак,
І слова мовіць не магу.
Ах, колькі ў горадзе паненак,
А мне так хочацца адну.

Цягнуліся гады, як чарапаха па лёдзе, вось ужо і сярэднывечча хаваецца за паваротам гісторыі. Прыходзіць новы час, з новымі героямі, з новымі падзеямі, а галоўнае, з новымі ідэаламі. Няма ўжо той былой шляхты, спілася яна, ці проста была не прызнана захопнікамі. Замест пагоні, арол-мутант, замест мовы - язык, замест славы - шыбінеца.
Партызан
На твары маім - у клутачку цень,
Сваё хараство, не дорыць больш дзень.
І рукі мае, заўжды ў ланцугах,
Калодка-замок, на ўсталых плячах.
На вокнах рашоткі, за вокнамі дрот,
Усё гэта наступствы вясёлых прыгод.
Гуляем з уладай і мы бязь правоў,
Ах, колькі было больш лягчэйшых шляхоў!
Там недзе на плошчы сабраўся народ,
Памост і пятля адарвуць ад забот.
Навошта за волю таўпы ваяваў?
Сяроўна за гэта жыццё бы аддаў!
А сэрца баліць і жалосна пяе,
Тамушта адну я застаўлю цябе.
Усё бы аддаў, каб не бачыць твой плач,
Але не магу. каліласка прабач.

Касінеры
Наш край найшаноўны - захоплены зграяй,
З усходніх зямель, рабуючай хваляй.
Народ не пакорны, з касою халоднай,
З ваякамі ў бой уступае ня роўны.
Служакі цара - злачынцы і каты,
Чакайце расплаты, гнілыя салдаты.
А нас забіваюць, і вешаюць бесы,
Над трактам крывавым - людскія навесы.
Па нашых дамах - рыданьні і сьлёзы,
Зіма пахавае, цела за наносы.
Навокал жаўнеры, навокал разруха,
Прыдзе нам на зьмену - зіма-завіруха.
Але мы паўстанем, вазьмемся за косы,
У бітву апошнюю крочым па росах.
Ці мы пераможам, ці зьнікнем навечна,
Нам бог дапаможа, чакай жа нас сеча.

***
Конюх малады, з паняю сядзеў,
У вочы чорныя, ён яе глядзеў.
Ён яе кахаў, ён яе любіў,
Пан стары на іх, злосць сваю капіў.
Злосць капіў сваю, доўга назіраў,
Конюх сэрэнады, у начы  сьпяваў.
Жорсткі то быў час, цар шалёны быў,
Бунты ён крывёй, бунтароў мачыў.
З кожнага двара, па жаўнеру браў,
Войскам сваім, люд свой забіваў.
Рады хітры пан, хлопца атаслаць,
На вайну - сяброў, родных гвалтаваць.
І пайшла ў ноч, панначка тады,
Каб сустрэцца з любым, дзе пяюць сады.
Расказала хлопцу, што чакае іх,
Як задумаў бацька, зьнішчыць маладых.
І ў стоі разам, крочылі яны,
Каб з маёнтку зьбегчы, на ліхом кані.
Толькі служкі пана, крочылі хутчэй,
Не сьпяваць ім болей песьні між начэй.

Сьпевы Спакушальніка
Паглядзіце людзі мілы,
Як сталы стаяць рыпяць.
Ад нячыстай, чорнай сілы,
Падарункі люба знаць.
Там і піва і каўбасы,
Яствы царскага стала.
Вы забудзеце аб часе,
Шчасце дасць мая імгла.
Веды дам, магутны сілы,
Будце людзі вы са мной.
І сялянскія больш вілы,
Не прыдуць вас біць зімой.
Вы пазнаеце высоты,
Не маглі якіх пазнаць.
Пекла спаліць усе заботы,
Зможа шчасце дараваць.
Дайце кроў сваю панове,
Мужыка каб абуздаць.
Будце людзі вы са мною,
І давайце разам спаць!

Але як усё жахлівае, зьмяняецца на нешта жахлівей, так і імперская ўлада зьмянілася на савецкую. Былі часы беларускага ўздыму, якія зьмяніліся на часы "тутка зараз я загіну", напэўна пра тое ўжо шмат чаго напісана, як тагачаснікамі, так і цяперашнімі дзеячамі. Тыя часы можна узгадываць толькі на могілках, са стопкаю ў руцэ, паміная памершых нашых продкаў. Шкада, канешне ж шкада, але мы толькі можам узгадываць тыя падзеі, і спрабаваць не паўтараць іх, хаця напэўна і паўтараць няма на кім
Зарз ужо іншыя дзяржавы, старыя праблемы, новыя катаклізмы.

Замест разьвітаньня
>Эпілог
За смогам я бачу чырвоны авал,
Пад нагамі ня бачна зямлі.
Я доўга хадзіў і дарэмна шукаў,
Халоднай, зялёнай травы.
Пад нагамі асфальт, а навокал туман,
І коменаў лес залаты.
І я быў бы рад, калі бы я там,
Зьбіраць навастрыўся грыбы.
Я слухаю сьпевы птушыных чарод,
На касэце сваёй кожны дзень.
Прыгожыя песьні, панікшых парод,
І лямпа прарэзвае цень.
І я бы паеў, калі была бы чым,
І ў што гэта нешта зьмяшчаць.
А потым бы сьпеў сваім маладым,
Калі б мог я у голас сьпяваць.
А нашы палітыкі, нам гавараць,
Што мы на зямлі каралі.
І што за кароль, калі нечым пажраць,
І чыстай не знойдзеш вады!
А ў вогуле класна, усё харашо,
Толькі лішняя нешта рука.
Атрасла і нашыі цяпліцца ўжо,
Другая мая галава.
І зараз мазгоў у два разы больш,
Толькі маю я часта канфлікт.
Ня ведаю зараз, што лепей, што горш,
Адзіны не знойду вердыкт.
І самку сваю, я шукаць не хачу,
Мабыць дрэнны я зараз самец.
Адно толькі крыкну, калі не памру,
Хутка будзе ўсім нам...
created by Damavik

2002
2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў