Ва ўладзе кахання
Вітаю вас галантныя кавалеры і найпрыгажэйшыя, адзіныя на ўсім белым сьвеце, але так не падобныя адна на адну, дамы. Чым жа хачу парадаваць Вас, шаноўная публіка? Чым хачу адарваць Вас ад банальнага праглдяду сумных тэлепраграм і бясконцых вандроавак па крамах ў пошуках нечага? Напэўна нехта скажа, што зноў Вам прапануюць састарэлы дэтэктыў, ці віртуальнае падарожжа у сьвет мараў ды ілюзый. Не паважанае  спадарства, мы прапануем Вам яшчэ больш банальную, яшчэ больш састарэлую і пазбаўленую усялякага сынсу рэч, і самае неверагоднае і наймаруднейшае, гэта тое што ўсе тыя ізліваньні былі вельмі не ўдала і кепска зрыфмаваны адным балбесам, прахіндзеем і выскачкай ў адной асобе, паранармальным тыпам, які спадзяецца на існаваньне свайго нейкага таленту. Але хопіць пра гэтую малазначную асобу, паважаныя мае, бо напэўна я замкнуўся на гэтым уступе, хаця як ўжо імгненьне павінен быў пачаць. Прыміце ж мае прабачыньні ад занудлівага канферанс'е і пачнем нашыя практыкаваньні!

Засмучаны герой
Па мураванай маставой,
Ідзе засмучаны герой.
То там, то сям на ім лісцё,
Нам тлумачальную дасцё.
У закавулку ля карчмы,
Учора пахавалісь мы.
Там адзінокае вакно,
Якое да яе вяло.
Зялёны плюшч па сценцы поўз,
Абвіты кветкай чорных роз.
І вось ужо ён ля вакна,
Раптоўна ля яго --яна!
Адзіны рух яе рукі,
І ён павіс на шыр нагі.
Не стаўшы любага чакаць,
яна пайшла да ложку спаць.

Слаўны рыцар
О донна, я ля Вашах ног,
Не ў сілах заврушыцца.
Мяне зваліла на парог,
Упаўшая расніца.
З вачэй зялёных патаемных,
Я вечны верны Ваш вассал.
У гонар Ваш, у воды Сены,
Я непрыяцеля скідаў.
Я вашу чуласць праслаўляя,
За гроб гасподзень ваяваў.
І сарацын мая радная,
За Вас у полі забіваў.
О, што я бачу, немагчыма,
Вы мне даруеце платок?
Каб і заплюшчыўшы вачыма,
Я Вас забыць ніяк не змог?
Вялікі дзякуй, да спатканьня,
Я збараню яго як меч.
Вы ідал мой, веравызнаньне,
Да новых, донна, да сустрэч!

(Арыгінальная) сялянская мара
Сукенка ў кветку і жоўтая хустка;
Павязана слаўна на ёй.
І як бы хацеў я трывала і гучна,
Назваць яе жонкай сваёй!
Жыццё ў бядноце і праца ў полі,
Напэўна мой вечны ўдзел.
І чорную горыч, ад вечнай нядолі,
Я з ёю адною цярпеў.
Нажаль ажаніцца я волі не маю,
Сяджу бязь зямлі і двара.
Ды бог з гэтым шлюбам, калі назіраю,
Яе кожны дзень ля вакна.

Суседка-гараджанка
За шклом чырвоная заранка,
І сонца ціхенка ўстае.
А мне суседка гараджанка,
Ніяк спакою не дае.
А я слабы на вырашэньні,
І палахлівы ў справах тых.
Мае цудоўныя памкненьні,
Даб'юць да власоў сядых.
І то ня варта для мужчыны,
Паненкай слёзы ізліваць!
Таму дазвольце дабрачынна,
У потай проста Вас кахаць.
Ні ў карчме. ні ў дубільні,
І нават бабкі ля вакна.
Ня ведаць будуць пра гадзіны,
Маіх сустрэч, краса мая.

Прызнанне
Я кожны дзень, у пэўны час,
Употай у дзірку бачу Вас.
Хвала багам за гэты плот,
Што праз яго ідзе народ.
Што ён дыравы як дуршлак,
Хіба ж я скульптар ці мастак,
Альбо паэт, ці словаплёт,
Ні чарадзей, ні зоркачот.
Я ёсць няшчасны абалдуй,
А сэрца ные -- паспрабуй!
І я спрабую кожны дзень,
Да дзіркі ўвесь прырос як пень.
Але ўчора мой сусед,
Мне даў выдатнейшы савет,
І вось аддаўшыся славам,
Я распяваю гэта Вам!
І раптам тут калі запнуся,
Пайду тот час і ўтаплюся,
Таму хачу Вам падсказаць,
Прашу мяне не адрываць.
Прабачце гэты мой шантаж,
Бо ў мяне такі тыпаж.
Але да праўды мая пані,
Усе папярэднія страданьні,
Усяго банальнейшая спроба,
Прызнацца Вам у сваім каханні!

Ахвяра
Пан інквізітар ня любіць мяне,
Хацеў бы ўбачыць як я ў вагне.
Жахлівыя рожы стварая яму,
Законы гарэньня прылежна блюду.
Паганец кароль на мяне абазліўся,
Таму што на дочку яго спакусіўся.
Вось і шукаюць сьвятыя айцы,
Як запісаць бы мяне ў падлецы.
Дачку караля я прынамсі кахаю,
З-за гэтакіх думак спакою не маю.
Хай паляць злачынцы трывалую плоць,
Я згодзен на петлю, а могуць пароць.
Каб толькі на момант убачыць яе,
Няхай з нахаджэньнем у тоўстай пятле!

Змена
Апала лісцё, прапалі дажджы,
Панікнуў настрой у пана раджы.
Сядзеў ён пануры ў думках заўзят,
Аб нечым задумаўся стомлены кат.
Ён злы і нядолю людзей усхваляе,
Катуе з любоўю, дарма забівае.
Знішчае жыццё і ня ведае літасць,
А зараз панурыўся жудасны віцязь.
І нават хвароба яго не кранае,
Касу, злая сьмерць, аб яго не марае.
Але існаваньне дзяўчыны адной,
Забіла забойцу, пакрала спакой.
І сохне раджа не паспеўшы паспець,
Каханка яго непарочная смерць.

Рыбак
Сонца свеціць праз шкло,
На падворках вясна.
Песні, дрэвы, любоў,
І начамі без сна.
Ейна постаць як свет,
Ейны позірк, як дождж,
Я ж няшчасны рыбак,
Не брасай мяне Сож!
Ля тваіх берагоў,
Та начамі стаіць.
Столькі маю сяброў,
Каму душу ізліць?
Я з табой гавару,
Як бязумны прастак.
Што рабіць матка сож?
                    Твой удзячны рыбак.

Песьня бабыля
Няшчасным жыццём,
У вёсцы я жыў.
Храмым бабылём,
У доме пустым.
І так бы напэўна,
Памёр і загас,
Зусім не дарэмна,
Убачыў я Вас.
Вы далі дазвол,
Мне ля Вас заставацца.
І я Вам служу,
Не жадаю растацца.
І толькі ад вас,
Прыгажуні такой,
Ізведаў я шчасце
Дабро і спакой.
Замест рук і ног - прыгожыя веткі,
Замест галавы, я маю грыбы.
І дзякуй затое - маёй любай кветкі.
Маёй гаспадыне лысай гары!

Вясна
Пачарнелыя снежныя шапкі,
Адбіваюць прамежкі ад сонца.
Забірая нарэшце падткі,
Цеплыня цешыць душу бясцконца.
Белы пар устае над зямлёю,
Сосны, елкі ў целе хавая.
Я стаміўся душою ўсёю,
Прыгажуня мяне прыгнятае.
Не дае мне стасунку ці выйсця,
я скаронны на векі і раны.
Не замыць колькі ў лазні не мыйся,
І вачамі пануюць туманы.
Дождж халодны, вясеньні, прыемны,
На хвіліну ажывіць мяне.
Зараз плот, нават вежы і сцены,
Не схаваюць ніколі яе!

Гульня
Сядзелі з каралём, у шашкі за гульнёю,
Ён ставіў доч сваю, а я сваё жыццё.
І толькі за адну сустрэчу з ёю,
Дурная справа акупалася ужо.
Кароль, сабака, вельмі хуткі аказаўся,
І я забіў сваю апошнюю любоў.
Манарх умовіць маю скаргу адмаўляўся,
Перад кастром сустрэцца мне з дачкой.
І я гарэў, тупыя боль не адчувая,
Але праз дым і пот я бачыў ля вакна,
Рыдая і крыча -- была мая радная,
Такая вось са мною здарылась херня.

Вандраваньні
Пазаціхла шаптаньне асеньняга лесу,
Мы шукаем-блукаем ужо сто гадоў.
Мы пачулі паданьне - маленькую п'есу,
Мы адчулі стук сэрцаў лясных жыхароў.
Па-над рэчкай лясною, сцюдзёнай зімою,
 блукаюць начныя бесы вады.
Калі не амыешся гэтай вадою,
У гэтую ноч станеш бесам і ты!
Ці русалкі напуталі нашы сцяжыны,
Ці лясун-галасун дарожкі схаваў?
І кожны застаўся ў лесе адзіны,
Бо ма разлюбілі, пайшлі па дамам.
Стагоддзе як ходзім, блукаем па лесе,
Мы бродзім, ня бача крокі свае.
Згубілі каханьне і вось мы нарэшце,
Вандроўныя духі ў мутнай вадзе.

Вечнае кханьне
Сяджу ў нябёсах --спяваю баляды,
Аб любай сваёй, што прынамсі жыве.
Зірну на зямлю ад сяброўскай парады,
І сэрца адразу цярэбіць пачне.
З былога нажаль я нічога не помню,
Што вырай -- мой дом, трэба дзякаваць ёй.
Аб гэтай падзеі даведаўся сёння,
Калі размаўляў з нашай любай суддзёй.
Усе людзі, як людзі, параць у нябёсах,
І большасць не мае адмецін і ран.
А я заглянуў у ручай на разорах,
І дзірку ў лбе я вынайшаў там.
І як сюды трапіў, якія заслугі,
Мяне наградзілі лагодным жыццём?
Пайду да суддзі, бо ён сёньня вясёлы,
Быць можа адказ мне нармальны дасцё.

Гераічныя змаганьні
Ішоў я лесам па сцязе,
Кол трымаючы ў руцэ.
Да сваёй хаціны роднай,
да змяюкі падкалоднай.
Думкі роем у галаве,
Большай часткай аб яе.
Зуд у рукох ужо прайшоў,
Сам сабе ў тым знайшоў.
Ты сядзіш там на цэпі,
Да цябе не падыйсці.
Закаваў цябе ланцуг,
Ад ступней да самых вух.
Доўга думаў, страшна дбаў,
Чорным словам праклянаў.
Як прыйшо к табе дамоў,
Дык забыў па што ж мне кол?

Барышня ды граф

-- Скажыце граф, адкуль вы родам,
якім кіруеце народам?
Хто будзе вашая радня?
Чаму ня бачна Вас штодня?
-- Мой дом далёкія Балканы,Вясна
Дзе зарас тукркі-басурманы.
Ад іх і зьехаў я сюды,
Каб узнавіць свае рады.
А днём я зброю набываю,
Таму і Вам не дахутчаю.
А ночу адкідаю справы,
У пошуках сваёй расправы.
-- Прабачце ноччу вы ў нас,
Спявалі вечна свой раманс,
Паслухай Улад, мне адкажы,
Хто па мянушцы будзеш ты?
--О, як Вы пані найцікаўны,
Ды толькі словы тут ня марны.
Я, як і ўся мая сям'я!
Мянушка Дракула мая!
Вось і скончыліся на гэты раз нашыя ізліваньні і крыкі SOS, якія напэўна часам Вам паднадахучылі. Прабачайце калі што не так, але як бачыў так і адзначыў. Спадзяюся мы не зачапілі нечую годнасць і гонар таксама не зачапілі. Таму нацяпер аддаўшы пашану спагадліваму, праўдзіва-бязлітаснаму чытачу, дазвольце адкланяцца, орэвуар, дапабачэньня
Смалякоў Зьміцер
26/01/2003
created by Damavik
2002-2008 ©апіруйце і множце!
2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў