Пачатак вар'яцтва
Нават на полі, асветленым сонцам,
Сонца няма!
Ваконца шкляною сцяной
Стварае ілюзыю волі.
Цямрэча знутра
І звонку цямрэча
Цямрэча ў душах, у галавах -
Там жах кіруе сваім каралеўствам!
У вёсках жыве, у гарадах,
Счапляючы вусны калючкамі дроту!
Народу дае асалоду турмы!
А тым, хто не хоча смактаць асалоду,
Будуе крыжы!
І з году ад году ладзіць памінкі па лепшых
Няпрыняўшых шчасьця!
Гарэлкаю душу за іх заліваюць,
Іх лепшыя рэчы ганьбяць-ухваляюць!
За шклом тэлевізара вольная воля,
Трымае ў рабстве,
Трымае на мейсцы,
Трымае за шклом нібыта спакою!
Нібыта парадку,
Нібыта кантролю сябе!
Сабою самім!
Але як не глянь - у цемры сядзім!

Цішыня
Краты слоў разамкнуцца ў начы
Ты ўжо не спяшы
Цеплыня разальецца ў душы
Узбуджэнне расце
Адчуваю Цябе
Не крычы
Цішыня
Пястуе мой слых
Між глухіх
Абажаю Цябе
На шчацэ
Пацалунак ссыхае
Яшчэ
Яшчэ
Успрымаю цяпло
Рукі-ногі дрыжаць
Як адно мы з табой
Мы з табою адно
Усю ноч я табе буду ціха шаптаць
Словы якіх не пачуць
Адчуць паспрабуй
Паспрабуй іх адчуць
Убачыць душою сваёй паспрабуй
Не катуй
Мяне не катуй

На вокнах рашоткі, замкнёныя дзверы,
Ляжу прыкаваны - у дэспансэры.
За шклом у халаце рыдае жана,
Яна застанецца ў доме адна.
Я мушу кусацца, я мушу крычаць,
Мне душу ў целе на жаль не схаваць.
Душа задыхаецца, чуе ўколы,
Яны ж не зважаюць, далдоняць што хворы!
Што хворы! Што хворы!
Запоры на дзверах, на дзверах запоры!
Ты хворы!
Бо ты НЕ такі як іншыя людзі,
Іншыя людзі - цвярозыя суддзі!
Суддзі цвярозыя ставяць уколы...
Ты хворы!
Бо ты вельмі хворы!

Рухі, шаптаньне, адчуваньне адзінства!
Адчуваньне спакою!
Раскінуты крыльцы!
Расчынена сэрца!,
Зачынены вочы,
Забіта жаданьне - быць гіткім ды змрочным!
Чароўная фея!
Чакаемы дотык!
Імгненьне застыла,
Застыла бы подых.
Твой подых спыніў варожасьць секундаў!
у рунах - пустэча,
Ня трэбы больш руны!
Уся магія зьнікла,
Адкрыўшы мне волю!
У Цябе на рукох,
З адчуваньнем спакою.
Застыў назаўсёды!
У лагоднасьці ветру!
Гэта ўсё - што патрэбна на зямлі чалавеку!

Адчуў апякаючы подых,
З цямрэчы жахлівасьцю веіць,
І холадам сьмерці.
Навечна застануся ў чэраве зьвера,
У якога ня верыў,
У якога ня веру!
Праклёны зьлятаюць. няволячы,
Вушы трываюць апошнюю меру,
Даверу,
Пазбаўлены волі,
Зьнікаючы ў цемры няшчасьцяў,
Якія даюць асалоду,
Народу,
Нажаль, разумець,
Не шанціць!
Не шанціць з царамі!
Манархі адзіны ў злачынстве,
Якое за сьветач прымаюць,
Зьнішчаюць,
Апошнія дні, гадзіны, хвіліны...
Даючы пачатак чарговаму кругу... і бруду,
Даючы пачатак.

Я тут...
Ты чуеш? Ты бачыш мяне?
Я тут... ля Цябе,
Мы разам у цьме.
Твой дотык ласкавы -
Мой вечны спакой.
У цемры я твой.
З Табой мне так хораша, лёгка, лагодна...
Пад намі падлога і коўдра над намі...
Славамі не вымавіць подых пачуцьцяў,
Якія імкнуцца вырвацца з грудзяў!
Хачу каб спыніліся стрэлкі,
Гадзінніка, што лічыць хвіліны,
Чакаючы вечна растаньня...
Адзіны з табою,
Пад коўдрай адзіны!
Адзіны ў тым, што даруе свабоду,
У тым, што зьнішчае галоту ад слоту.
О Фея! Не зьнікні, не зьнікні у свой лес
Мая адзінота наблізіць канец.

Сапсуюся! Чуеш? Псуюся...
Я дрэнным раблюся нажаль.
Забыўся і недзе пакінуў
Стаптаную целам мараль.
Я бачу Ваш позірк таемны
Між поцемак сонечных сноў.
Да Вас я імкліва кірую
Блукая па мапе шляхоў.
Плюю на законы і межы,
Праз вежы імкнуся да Вас,
Хвалююся толькі наўмысна,
Каб шчыры агмень не загас!
Каб быў, як дагэтуль, Вам мілы,
Ратункам халоднай зімы.
Каб сілай надуліся крылы,
Да Вас у свой час прывялі!

Нічога не маю, і мець не хачу!
Ці жыў? Дык памру!
Адно - пустыня і брыдота,
Ад гораду, я на нудоту хварэю!
Шалею па-крыху,
Ад года да года!
Каб, Сонца, не Ты -
Далей бы цягнуў
Свой крыж адзіноты!
Дык выйдзі зь аблокаў!
Зірні на мяне з вышыні!
Яшчэ колькі крокаў,
І я буду самым шчаслівым на свеце!
Ўжо я шчаслівы, як шчаслівы дзеці!
Ці ж богі твае, адмовяць нам у ласке?
Вядома, не!
Што могуць яны,
там, дзе кіруе ўсім лёс?
Зірні на мяне з блакіту нябёс
! Хоць раз...
Цёплае Сонца.
Адчынены дзьверы, разбіта аконца.
І сэрца з душою адчынены,
Але Ты пралезеш і ў шчыліны!
Бо сьвету няма перашкод,
Яго не прыпыніць і дротавы плот!

Нясе асалода туды,
Дзе чакае яна!
Дзе сады, асвятляюцца шчасьцем!
Растаньню там мейсца няма,
Бо няма там мейсца растаньню.
Ці смурныя твае думкі,
Ці блага ў душы,
Ты забудзесься толькі адчуеш той дотык,
Тыя рукі даруюць грахі,
Стане вольным твой подых.
Подых вярне асалоду табе,
Асалода скіруе ў сады,
Сады, што асьветлены шчасьцем,
Яе
Ты і няты.

Уздоўж - пустэча, пустыня,
Мяне калыша, як дзіця
Я раствараюся ў жыцці,
Ісьці патрэбна?
Дык ідзі!
Ідзі туды дзе лепшы сьвет!
Знайдзі яго!
Усё адно, паўсюль, нажаль:
Бяда, злачынствы і... мараль.

Сонца! Сонца! Вясна блізка!
Чуеш, як зьніНясе асалода туды,
Дзе чакае яна!
Дзе сады, асвятляюцца шчасьцем!
Растаньню там мейсца няма,
Бо няма там мейсца растаньню.
Ці смурныя твае думкі,
Ці блага ў душы,
Ты забудзесься толькі адчуеш той дотык,
Тыя рукі даруюць грахі,
Стане вольным твой подых.
Подых вярне асалоду табе,
Асалода скіруе ў сады,
Сады, што асьветлены шчасьцем,
Яе
Ты і няты.

Уздоўж - пустэча, пустыня,
Мяне калыша, як дзіця
Я раствараюся ў жыцці,
Ісьці патрэбна?
Дык ідзі!
Ідзі туды дзе лепшы сьвет!
Знайдзі яго!
Усё адно, паўсюль, нажаль:
Бяда, злачынствы і... мараль.

Сонца! Сонца! Вясна блізка!
Чуеш, як зьнікае сьнег?
Як зьнікае ўрачыста,
За пагоркам чалавек.
Што не любіць нашы зоры,
Што забіць гатовы нас.
Нас не будзе бачыць гора.
Горкі не наступіць час.
Мы разкіданыя духі!
Духі добрых, сьветлых зьмен!
Не спыніць мне свае рухі,
Не ўстаць з тугіх кален.
кае сьнег?
Як зьнікае ўрачыста,
За пагоркам чалавек.
Што не любіць нашы зоры,
Што забіць гатовы нас.
Нас не будзе бачыць гора.
Горкі не наступіць час.
Мы разкіданыя духі!
Духі добрых, сьветлых зьмен!
Не спыніць мне свае рухі,
Не ўстаць з тугіх кален.

Назваць сваёй Вас не магу!
І не хачу, як рэч Вас клікаць!
Вы проста ёсьць, Вы ёсьць і ўсё
Даруйце Вашую мне літасьць...
Са мною бачыцца штодня,
З блізоты ці здалечы.
Вы назаўжды душа мая,
Між мройлівай галечы!
Вы проста будце! Бачце сьвет -
Мне хопіць злішкам шчачсьця.
Я не паэт, бо Вы паэт!
Я Ваш слухач, прабачце...
Прабачце, мне мае грахі!
Іх досыць для растаньня.
Не забірайце ў мяне,
Малю маё каханьне!

Заходжу дамоў
Тое ж,
Нічога іншага
Толькі Ты!
Зачыню вочы - Ты
Адчыню - усё Ты стаіш перад вачыма,
Мроішся у мінаючых людзях
Такая прыгожая, такая неверагодная,
Тая, аб якой я марыў усё жыццё...
Нават тады, калі мяне не было на свеце,
Я чакаў Цябе,
Я спрабаваў запомніць Тваю дзівосную ўсмешку...
І зараз, калі я бачу Цябе
Мне становіцца лёгка.
Ты не мая, мне ня трэба ўлада над Табою...
Ты проста ёсьць - у маім сэрцы, у маіх думках,
І гэтыя думкі спрадвеку ля мяне, я іх ніколі не адпускаю...
Берагу іх, як берагу твой лік
Дзівосны, зачараваны твар.
Божа, як я Цябе кахаю!
Я чакаў Цябе некалькі дзясяткаў год...
Мля, некаторыя людзі столькі ня жывуць...
А мне прыемна, мне неверагодны прыемна
Што ты тут, паблізу, недалёка, амаль ля мяне!
Я маю магчымасьць бачыць Цябе
Размаўляць з Табой
Адчуваць Цябе!
Ты можаш не кахаць мяне, Ты можаш мяне проста незаўважаць
Праходзячы міма
Але гэта нічога не зменіць.
Я буду вечна Тваім рабом.
І хай тысячы бравых рэвалюцыянэраў будуць мне баіць аб чыстай і жаданай волі,
Мне яна не трэба...
Бо я Твой, Твой навекі
Як рэч, як думка, як муж якога назаўжды забылі!
Я гляджу ў Твае вочы і тану ў глыбіні
Глыбіні тваіх слоў,
Якія чую вельмі рэдка,
Але дзівосна радаюся кажнаму гуку падоранаму тваім ртом!
Чакай! Не пакідай мяне! Будзь ля мяне!
Я зраблю ўсё абы не бачыць сапраўднасць!
Рэчаіснаць заб'е!
Бо феі не жывуць у паўсядзённасці!
Бо феі зьнікаюць, калі надыходзяць будні!

За спіной засталася халадэча ўласнай дурнаты!
Дзверы збітыя з чыстага жадання мелагучна закрыліся і ім не адчыніцца зноў.
Навошта мне тыя веды, калі я цалкам залежу ад Цябе,
Шукаю Цябе,
Выглядваю Цябе,
Чакаю Цябе!
Быў бы лепш дурным, бо толькі дурань не бачыць Тваёй прыгажосці!

Усе кажуць праўду!
Адзін я, як згубіўшаяся істота блукаю ў цямрэчы!
Адзін я не ведаю таго што ведаюць астатнія!
Астатнія ведаюць усё!
І толькі я ня ведаю нічога!
Усе чулі сёе і чулі тое,
І толькі я ратуюся глухатой!
Ці ж людзі дурныя?
Ці ж я дурны?
Я ж нічога ня ведаю і нават не прэтэндую на веды!
Слабак!
Так, я слабак сказаць ім праўду,
Якую яны гучна аблаюць, а ў душы прымуць...
Нажаль для мяне гэта будзе апошнім шчасцем!

Жанчына вольная!
Свабодная жанчына!
Ёй піва прадаюць,
Амаль мужчына!
У забой яе, давай!
І ва ўладу!
Хай аднаполых
Агітуе ў салдаты!
Вы ж не рабы, жанчыны!
І вас не прыгнятаюць
Гэта выдумка мужчыны!
Яны усяга павыдумляюць!
Дзяржава ж абароніць вас ад гвалту!
Ад гвалту абароніць гвалтам!
Вазрадуйцеся ёй!
Хвалу сьпявайце!
Усё добра, файна, клёва!
Выберайце, сабе ўладу,
Якая абіраецца сама!
Вы ж не рабы!?
Тады няма чаго баяцца!
Тады дурны паэт адправіцца ў лес,
Каб не паганіць вашы ідэалы!
25.04.04 13:24
2002-2008 ©апіруйце і множце!