Тодар і Каміла

Дзеючыя асобы:


Каміла – дваццацігадовая дзяўчына, вольная. Любіць французскія раманы. Нідзе не працуе.

Тодар – Малады чалавек. Кажа, што пастух, але ўласна каго і дзе пасвіць гэты фермер, ніхто і ніколі не бачыў.

Жыгімонт – Малады чалавек, прыстойнай знешнасці. Супрацоўнік органа юстыцыі. Пракурор.

Клім – Чыноўнік высокага рангу. Бацька Камілы.

Ядвіга – Хатняя гаспадыня. Маці Камілы.

Тэкля – Саракагадовая маць-адзіночка. Маці Жыгімонта.

Сузана: – Вядзьмарка таемнага ўзросту. Маці Тодара.

Міхал – Малады чалавек філасофскай знешнасці. Латэнтны алкаголік. Сябра Тодара.

Вужака, чорт, прывід, русалкі і да таго падобныя фальклёрныя элемнты.


Акт 1.

(Лясныя містэрыі)

Сцэна 1.

Тодар і Каміла ў лесе. Навокал спяваюць птушкі, маладзёны разам сядзяць на траве.



Тодар: Тут ты і я, Каміла,

Мы разам гэтым ранкам.

Сярод птушыных спеваў, у гэтым гушчары,

Вясёла дбаем пра сябе, пра нашы раны,

За наша шчасце мы з табою змагары.

Мы ціха спалі ноч у жарсным доме,

Цяпер, у гэты дзень, мы выйшлі жыць.

Кім былі раней? А зараз хто мы?

Мы скінулі, што болей не насіць.


Каміла: Мой любы, мілы мой, тут ціха і прыгожа,

Я іншая, ты іншы, свет другі.

Гляджу на рэчку – рэчка новая варкоча,

Ля рэчцы іншыя, другія берагі.


Тодар: А па-над лесам спевы лепрыконаў!

Ты чуеш любая, іх жарсны спеў?


Каміла: Табе ўсё мроіцца! З якой нагоды?

Ты сон, я сон, мы разам мроі дрэў.

Я плакала, ты бачыў мае слёзы.

На ложку я рыдала, што дзіця,

Ты быў са мною, клеіў нашы лёсы...


Тодар: Я быў з табою, любая мая.


Каміла: Уся ноч прайшла, што сон ці летуценне!

Фантазія, містэрыя, мой Бог

Што я кажу! Прыйшло збавенне,

А са збавеннем недавер!


Тодар: Мой матылёк,

Каханка мілая! Кінь гэтыя маркоты,

Час цешыцца! Час браць плады жыцця!

Цяпер дазволена, чаго чакалі годы!

Цяпер мы разам: ты ды я.


Каміла: Усё скончана, канец пакутам!


Тодар: Усё толькі пачынаецца! Наш час,

Прыйшоў нарэшце, вольнасці ад путаў,

Мы самі, ноччу, вызвалілі нас!

Няма вяртання!

І няма нагоды хлусіць!

Няма самоты,

Нават жаль сышоў у нябыт,

Што мусіць быць, то з намі будзе!

Наперад шлях надзеямі спавіт!


Каміла: Учора ноччу смерць загінула каханы,

Жыццё расплюшчыла нам вочы на сябе.

І раны з кроўю, нам зусім не раны,

Цяпер на яве, што раней было ў сне!

Тодар: Ды й час вяртацца, сонца ўжо высока.

Бацькоўскі сон благі, ты ведаеш сама.

Ад недасыпу злосці вельмі многа,

Хадзем, каб не пакутываць дарма.


Каміла: Тады да вечара! Чакаю ў альтанцы!


Тодар: Я буду! Буду мёртвы ці жывы.


Каміла: Лепш, каб жывы, час развітацца!


Тодар: Бывай! І не зважай на сны.



Сцэна 2. Горад. Тодар вяртаецца да хаты. Ля Тодарава дома яго сустракае Міхал.


Міхал: Тодар, ці ты?

Ідзеш да хаты? І ноч не начаваў!


Тодар: Ты здагадаўся!


Міхал: Дык будзеш не багаты!

А я ў карчме цябе чакаў.

Ты не прыйшоў злачынца!

Прыйшлося на самоце бавіць ноч.


Тодар: Прабач сябрук.


Міхал: Нічога, здолеў сам напіцца.

Віна прыдбаў, знайшоў паненку,

Ці то яна знайшла мяне ў карчме?

Не гжэшная! Трымалася за сценку,

Знайшла мяне – трымалась за мяне!

Пакутаў мора, як напіўся – плакаў,

Яна матляла галавой, спявала нешта,

Прыціскала да грудзёў, прынеслі рэшту,

Я выйшаў на паветра.

Цверазей не стаў.

Вось, думаў, скончыўся мой баль!

І з гэтае нагоды,

Мяне знянацку пацягнула на прыгоды:

Дай думаю, прайдуся,

Пакрочыў бравы,

Але ж няшчасце, зачапіўся ды й у канаву.

Там каратаў я ноч!


Тодар: Павесяліўся, бачу, ты на славу,


Міхал: О так, мой лёс самота ды канава.

Запэцкаўся ў нейкай чорнай жыжы!

Тодар: А я ўсю ноч правёў у сне ды цішы.


Міхал: Не хлусь мне сябра, нас хлусня ня варта!

Чакаў на даму пік, ці ў масць другая карта?

Я чуў! Між гэтай скрухі!


Тодар: То былі пэўна мухі!

Калі ты сам пад мухай, дык то няма сакрэту,

Што чуеш ты, выключна сваю мэту!

А ў сэнсе, што да мэты,

Дык усё твае прадметы!


Міхал: Мае ды не мае!

Але ж дарма я так, не буду больш пытацца!

Канава, праўда, не з паненкай цалавацца.

Баліць спіна, ды час ісці да хаты!


Тодар: Бывай сябрук!


Міхал: Сустрэчы вельмі рады!

Пабачымся.


Разыходзяцца па хатах.


Сцэна 3. Каміла, маці, бацька. Хатняя абсталёўка.

Ядвіга: Прыйшла, дачка мая з прагулкі,

Я хвалявалася дзіця.


Каміла: Прабач матуля, усё сяброўкі,

Ім нагуляцца мала дня.

Ім трэба тут, ім трэба тое,

Ім гойсаць толькі, ды гуляць!

Усю ноч я дбала аб спакою,

Мне так хацелася паспаць!


Клім: Ах, дзетачка мая, дачушка,

Стамілася! Ідзі ў пакой.

Мы самі былі маладымі,

Мы самі дбалі пра спакой.


Каміла ідзе спаць. Бацькі на самоце.


Клім: Прыйшла да хаты, ноч гуляла,

А дзеўцы хутка дваццаць год!


Ядвіга: Як добра што ў суседнім доме,

Жыве чыноўнік – Жыгімонт!

Ох, каб не ён, дык дзеўцы шлюбу,

Ні разу пэўна не спазнаць!


Клім: Ён добры хлопец, мае клюмбу,

І любіць, у прынцыпе, саджаць.

Такіх хлапцоў на свеце мала.


Ядвіга: Такі хлапец нам шчасце ў дом!


Клім: Ты маці думала, ці дбала,

Камілу за муж павядзём!


Ядвіга: Учора гойсала праз плоты,

А потым восень, першы клас!

Там кніжкі, вершы, карагоды,

Анучаў поўныя камоды,

І грошы на кіно і квас.

А Жыгімонт, самотны хлопец,

У сваёй канторы з даўніх пор,

Батрачыць, што халоп на полі,

Хто ён татуля?


Клім: Пракурор!


З'ява 4. Тодар і Сузана:.


Сузана:: Тодар, сынку, ты прыйшоў?!

Усю ноч глядзеў чужое быдла!

Пастух губляе родны дом,

Для пастуха свой дом – магіла.

На полі сынку ўсю ноч,

Глядзець заўчасна хуткі статак,

То тут прыгнаць, то там звалоч,

Ад рэчкі злева, справароч,

І ў вечар пасві, і на ранак!

А ў дом радзімы завітаць,

Ні часу, ні якой хвіліны...


Тодар: Ізмыліўся там працаваць,

Пайду пасплю.


Сузана:: Ідзі мой мілы! (Тодар сыходзіць)


Сузана:: Дзіўны-дзіўны мой сынок,

Працуе, грошы ў дом нясе!

У каго ж пайшоў?!

Чыя тут кроў?!

Мая тут кроў, пайшоў у мяне!


Сцэна 5. Жыгімонт з Тэкляй за абедзеным сталом.


Жыгімонт: Ах, маці, дзіўныя рашэнні,

Даслаў мне ліст таварыш Клім!

Ёсць шанец мне на гэтым тыдні,

Да маладой быць маладым!


Тэкля: То час з Камілай ажаніцца?

Жыгімонт: Дакладна маці, лёс мой з ёй!

Мне так карціць, я іншы быццам,

Я там ужо адной нагой!

Я бачу дом, там мы з Камілай,

Навокал дзеці, шчасце, шык!

Мы разам усе на гэтым свеце,

Я першы з мужыкоў мужык!

У гэтым горадзе я лепшы,

Я, мама, цешуся з падзей!


Тэкля: То добра, сынку, Клім не брэша,

Ён знакаміты дабрадзей.

Хай будзе шлюб, хай будзе шчасце!


Жыгімонт: Вяселле справім, будзем жыць!

Я так нервуюся, прабачце!

Аж не магу ні есць, ні піць! (Жыгімонт збягае ў свой пакой)

Тэкля: Ах колькі шчасця, колькі шчасця!

Такой калісь была сама.

Пайшла за Паўла ў свае дваццаць,

Цяпер у сорак – удава.


Сцэна 6. Міхал. Ідзе па пустых вуліцах гораду.


Міхал: Ня спіцца днём!

Хаджу адзін па гэтых вуліцах самотных.

Відаць мой лёс лунаць бяз сэнсу -

Шукаць людзей,

У дзень, з вагнём іх не знайсці!

Усе людзі спяць, пустое места!

Куды шукаць мне не прыйсці,

Маўчанне шыбаў, дахаў, брамаў!

Гэй Тодар! Тодар спіць!

Каміла!

Спіць таксама!

Іх сны выходзяць з іх дамоў,

Іх пажаданні ажываюць!

Героі кніжак, мараў, сноў,

Цалуюць, песцяць, танчаць, граюць!

І кожны крок, і кожны гук,

Ці то насамрэч, ці то мроі

Адныя постаці ўжо тут,

Пакуль другія спяць героі!


Сцэна 7. Вечар. Альтанка, у альтанцы Каміла.


Каміла: Чароўны вечар, ветрык цёплы,

Садзіцца сонейка, рака,

Спявае ў ярах заклёны,

А я сяджу, сяджу адна.

Мне так нервова і тужліва,

Я так хачу начы хутчэй.

Ці то, каб пачалася зліва,

Ці то, каб з багны выйшаў змей.

Хай скраў бы, ды занёс у свой вырай,

На горы золата паклаў.

Я бы крычала: Тодар, мілы,

А Тодар з дзідаю б стаяў!

Ці хай пачнуцца ўраганы,

Альтанку ўздымуць над зямлёй.

І я ў альтанцы, маладая,

Уся прыгожая сабой.

А ў нізе Тодар, мілы Тодар,

Крычыць, але ж ня чуць зямлі.

Я кіну ружу, з ёй мой водар,

Бывайце родныя краі! (Кідае на рэчку ружу. Ля Камілы з'яўляецца вуж)


Каміла: Вужака!

Цешышся?

Глядзіш цікаўна.

Упадабала я табе? Кароль вады,

Стары паскуднік, да гадоў нахабны,

А можа быць раптоўна малады?

Вужака-прынц, з багаццямі ў рэчцы,

Вартуюць, што тапельніцы на дне.

Яны на ўсё гатовыя, іх цельцы,

Дрыжаць пачуццямі выключна па табе.

(Вуж ператвараецца ў маладзёна, вельмі падобны да Жыгімонта, але ж увесь калматы з непаголенай пухнатай барадой і кучаравымі вусамі)

Каміла: Вы хто, мужчына?


Вужака: Вужака, што чакаў нагоды,

Каб запрасіць паненку ў лепшы свет,

Дзе берагіні водзяць карагоды,

Дзе з перлаў збудаваныя падлогі,

А столі з дзвюхкапеечных манет.


Каміла: Я вас спужалася, прабачце.


Вужака: Я сам злачынствам вінен вам,

Што ў чалавека абярнуўся

Самотны вечар сапсаваў.

Каміла: Што абярнуліся – ня варта жалю,

Метамарфозы паважаю і люблю,

Чаму вы тут? Я іншага кахаю,

Напэўна гэта сон, я пэўна сплю!


Вужака: І мне здаецца, нібы сон, бо закаханы,

Без вас не быць мне каралём ракі,

Я распушчу змяіныя атрады,

А сам пайду, без вас, у жабракі!

Без вас не шчасце мне ў маіх палацах,

І гукі музыкі – самота, тлум ды жаль.

Хай моляць змеі пад балконамі на пляцы,

Без вас я не вярнуся ў родны край!


Каміла: Ды чым жа я вам да спадобы, князе?

Што вы ў гістэрыцы, нявечыце сябе?!


Вужака: Вы дзіва дзіўнае! Вы мара маіх мараў,

Няма спакою грэшнай галаве!

За вас пайду на смерць, прыму пакуты,

За вас жыцця свайго мне не шкада.

Я буду піць нястрымана цыкуту,

Хай льецца трута у глытку як вада!

Каміла: Прызнанні вашыя надзвычай нечаканы,

І ці прыстойна так з нянацку пра любоў?

Я тут сяджу і пра вужоў ня дбаю,

Вужака: Прабачце пані!

Хай выгляд мой цяпер не вельмі бравы,

Адзенне простае, не голены мой твар!

Але ж павер, я аўгусцейшы малы,

І вельмі прэзентабельны спадар!


Каміла: Мой мілы іншы, ён прыйсці павінен,

З хвіліны на хвіліну прыйдзе ён!

Вужака: Ваш мілы – Тодар?


Каміла: Так!


Вужака: Прабач Каміла!

Але ж я бачыў сёння, з іншай ён!

Каміла: Вам я ня веру, вы нахабны!

Не можа быць! Ён прыйдзе да мяне!

Мы вельмі блізкія, мы вельмі закаханы!


Вужака: Усё пустое, вілы па вадзе.

Ці ёсць жаданне прагуляцца рэчкай?

Там за альтанкай па хадзе ракі!

Ваш мілы захапляецца русалкай,

Каміла: Які пляткар патрапіў у князі?

Ці зараз тытулы даюць за байкі?


Вужака: Я шчыры ў словах, хадземце!


Каміла: Не магу я тут чакаць павінна!


Вужака: Хадземце ён не прыйдзе!


Каміла: Хвіліна не да пажару пэўна,

Ну добра, я згаджуся, толькі на секундну!


Вужака: Прашу руку, о пані каралеўна.

(Каміла сыходзіць з альтанкі і яны з Вужакам выдаляюцца)

Сцэна 8. Тэкля адна. Збірае бялізну прасаваць.

Тэкля: Учора Ядзя мне казала пра заклёны,

Дурніца дзіўная, Ядзвіга-Ядзечка.

Дзесяткі ў сотні, сотні ў муліёны,

І муліёны год ужо адна!

Няма заклёнаў мне,

Няма магічнай праўды.

Шаптуха зводзіць толькі гнайнікі,

Ня лечыць душу,

Сэрца не прыводзіць,

У стан належны...

А што рабіць?!

Ды трэба да ракі.

Бялізну прасаваць там значна лепей,

Сядзець за горадам канешне весялей

Пайду на рэчку! Жыгімонце, чуеш?


Жыгімонт: Так-так матуля!

Я тут пакуль працую,

А потым да Камілы.


Тэкля: Пайду ўжо.

Жыгімонт: Пакуль.


Сцэна 9. Тодар ля ракі ідучы да Камілы.


Тодар: Рака і берагі пустыя,

Над берагамі стынуць туманы.

У туманах дзяўчыны маладыя,

З рэчкі выходзіць прыгожая тапельніца ў белых строях.

Тапельніца:: Нам тут самотна, мы зусім адныя,

Дапамажы нам хлопча дарагі.


Тодар: Хто ты? Адкуль такая прыгажосць?

Бялюткі твар?

Цябе спалохалі, дзяўчынка?

Я абаронца ад кажанаў ды мышэй!


Тапельніца:: Ты Тодар? Падыйдзі бліжэй,

Цябе чакала я!

У гэтай цішыні,

У гэтым клёкаце самотнай рэчкі

Смярдзяць агідай чалавечкі,

Палохаюць, выходзяць з глыбіні!


Тодар: Якія чалавечкі?


Тапельніцы: А тыя, што знявечаны жаданнем,

Па нашу прыгажосць кідаюць сеткі.

Ідуць па рэчцы чорнымі чаўнамі,

І ставяць на вадзе буйкамі меткі!

Цягнуць сясцёр з бяспечнае глыбіняў

Рукамі бруднымі кранаюць валасы.

Тодар: Рукамі бруднамі такіх багіняў?!

Тапельніца:: Я чую іх пустыя галасы!

Яны плывуць, ратуй хлапчына мужны!


Тодар: Я рады, вельмі рады ратаваць!

Але не бачу тут чаўноў! Тут толькі ружы!

Плывуць да Роду весткі перадаць!


Тапельніца:: Бяжы сюды! Я задыхаюся ад путаў,

На мне кайданы, сеці, лануцугі!

Ці чуеш Тодар!


Тодар: Я бягу!


Тапельніца:: Я тут, між ружаў!

Хутчэй хлапец, хутчэй да нас бягі!

(Тодар прыгае ў ваду і знікае ў рэчцы)


Сцэна 10. Тэкля прыходзіць на раку прасаваць адзенне.

Тэкля: Адкуль ува мне такая завядзёнка,

Што вечар, дык на рэчку прасаваць?

Яшчэ калі была дзіцёнкам,

Увечары любіла пагуляць.

Ці нейкі плёскат? Пэўна летуценні.

Сюды пастаўлю кошык, добры час:

Папрасаваць у рачной вадзе адзенне,

Што тут? Кашуля, порткі, пас...

Раптоўна з вады выходзіць мядзведзь. Тэкля змаўкае але нікуды не бяжыць. Яна ашаломленая зверам. Захопленая глядзіць на яго.

Тэкля: О Божа, што за веліч, што за дзіва!

Такі вялікі, як асілак, як гара!

Каўматы, буры, моцны, ганарлівы,

Усё прычындалле акурат як у цара!

Мядзведзь моўчкі падыходзіць да Тэклі, бярэ яе на рукі адносіць на чыстую траву. Кладзе яе на траву і садзіцца да яе. Маўчыць.

Тэкля: (шэпчучы)Святы Андрэй, такога не чакала!

І так раптоўна, так гвалтоўна, Божа мой.

Сабе начамі нават дбаць не дбала,

Што гэта можа здарыцца са мной?


Мядзведзь: Скінь думкі пра былыя дні!

Глядзі жанчына ў мае вочы!


Тэкля: Я сцішана прымаю ўсё, дрыжу асінкай,

Рабі са мною звер, што хочаш!

Тэкля ператвараецца ў маладуху, вельмі падобную да русалкі


Мядзевдзь: Маўчы!


Тэкля: Спыніла нават подых!


Мядзведзь: У тваім нутры кацёл!

Я чую гучны грукат сэрца

Ды пахі кажуць мне пра гэта,

Мой нюх мяне не зводзіў у зман!

Я ў гэтым муж і пан!

Мядзведзь праводзіць па тэклінай спіне лапай. Тэкля заплюшчвае вочы і губляе прытомнасць. Мядзведзь падымае яе на лапы і зносіць у гушчар.


Сцэна 11. Клім і Ядвіга п'юць у сваёй хаце гарабату.


Клім: Які цудоўны сёння вечар!

Спрыяе думкам ружаў пах!

Запалім у доме колькі свечак,

А заўтра пераробім дах.


Ядвіга: Ці больш няма ў канторы працы?


Клім: Пакуль няма! Ды й ў рэшце-рэшт,

Я працаваў ажно да трасцы,

Я звар'яцеў ад гор дыпеш!


Ядвіга: Тады ў горад можа выйдзем?

На праменад па крамках усцяж.


Клім: Эх, мілая мая Ядвіга,

Чым крамы нам радней за пляж?

Лепш пойдзем да ракі купацца,

А ці на траўцы паляжаць.

У крамах нельга нам з'яўляцца,

Там болей нечага ўзяць!


Ядвіга: Чаму? Ці крамкі зачынілі?

Ці выйшаў гарадскі закон?

Клім: Спіна баліць, ды ногі нылі,

Яны заўсёды ныюць днём!


Ядвіга: Тады мы вельмі рана пойдзем,


Клім: І рана нам ісці дарма.

Табе пакункі, клункі к модзе,

А мне за ўсё гразіць турма!

(Грукаюцца ў дзверы)

Ядвіга: Хто там?


Жыгімонт: Жыгімонт!


Клім: О Жыгімонце! Дзверы не замкнуты! (Жыгімонт уваходзіць у пакой)

Жыгімонт: Я спадзяюся, мой візыт,

Не выклікае слёзы ды пакуты?


Клім: Ну што ты Жыгімонт! Ты да гарбаты,

Як раз дакладна вельмі завітаў.


Ядвіга: Садзіся ў гэта крэсла, можа ў карты?


Жыгімонт: Не, у карты я ніколі не гуляў.


Клім: Сядай жа Жыгімонт!


Жыгімонт: Вялікі дзякуй.

Гарбата проста цуда!


Ядвіга: Дзіўны смак!

Яна з таемных траў!


Жыгімонт: Спадзеўкі не атрута!


Клім: Ну як магчыма!


Жыгімонт: Такое дзіва першы раз паспрабаваў!

Прабачце, прафісійны гумар... (смяецца)


Клім: (смяюцца ўсе) Ах праўда-праўда!

Дзіўны смак гарбаты:

Прыемны водар зёлак, дзікіх траў.


Ядвіга: Мне муж казаў, што пагражаюць краты!


Клім: Ядвіга, мілая!


Жыгімонт: У судзе дзесяткі розных спраў!

Якія і каму дакладна краты?

Краўцу-бандзюке так!

Віхляр – забіў!

Каваль пабіў жану – ён цалкам вінаваты,

Хоць добры чалавек, калі б ня піў.


Клім: То пэўна да маёй адной праблемы...


Жыгімонт: Што тычыцца да вас, Клім дарагі,

Дык у судзе няма на вас зацемы.

А што не бачна вашае дачкі?


Клім: Як добра ўсё, як міла і гарэзна!


Ядвіга: Каміла ў альтанцы ля ракі!

Чакае некага мая прынцэса.


Жыгімонт: Пайду папрывітаюся.


Ядвіга: Схадзі!


Клім: Ідзі-ідзі, Каміла будзе рада,


Жыгімонт: Тады прашу прабачыць! (Жыгімонт сыходзіць)


Клім: Які цудоўны хлопец! Добры хлопец!

Такі Каміле нашай варыянт!

Ён для яе патрэбнае заробіць!

Граніт, асілак, крэмень, дыямант!


Ядвіга: Дык як наконт прайсціся па салонах?


Клім: Хадзем цяпер! Чаго чакаць?

У вечары мне ногі не баляць. (Сыходзяць)


Сцэна 12. Сузана: са свечкаю падымаецца на гарышча ўласнай хаты.


Сузана:: Аж ад грамніцаў засталася свечка!

Цяпер калі купаецца ў вадзе,

Дыск сонца,

Акурат авечка,

Паўзу, баюся, непакоюся сабе!

Чаго баяцца?!

Сваё ж гарышча, не чужое,

А не! Рука дрыжыць і ногі не ідуць

І памыляцца жах!

Ды падганяюць мроі!

Яны мяне настойліва вядуць.

А вось і скура! (Скідае з падлогі скуру)

Няма нікога!

Чаго надумала старая?! Турбаваць

Магутных духаў!

Пакутная нябога! (Абводзячы свечкаю цёмныя куты)

Дык хоць які пацук -

Няма нікога, ні душы!

А як баялася, як непакоілася!

Крук, старыя боты, нейкія нажы!

Усё пустое, карацей!

Дурныя летуценні!

Тут толькі мроі і ад мрояў цені!

(Раптоўна з цемры Сузану абхопліваюць валасатыя магутныя рукі)

Сузана:: Хто гэта?

Маўчанне ў адказ!


Дамавік: Ты тут ужо хадзіла і не раз!


Сузана:: Была і не аднойчы.


Дамавік: Чаго пытацца, калі ведаеш адказ?


Сузана:: Дзеля патрэбаў этыкету пэўна,

І я спалохана...


Дамавік: Чаго палохацца? Не маладзіца!

Дрыжыш?

Дрыжы!

Мне бы вады напіцца!


Сузанна: Бутэлька ў кішэні.

Адна рука спускаецца ў кішэнь, дастае бутэльку

Дамавік: Вялікі дзякуй.


Сузана:: Няма за што. То адмыслова я для вас!


Дамавік: У гэткім разе час.

Сузану рукі зацягваюць у цемру


Сцэна 13. Міхал ідзе з бутэлькай па горадзе.


Міхал: (Спявае) Гэй ды гэй, ды йо-хо-хо,

У карчме сядзіць народ!

Наш атрад сюды зайшоў,

Каб заліць свой прагны рот!

Гэй ды гэй ды йо-хо-хо,

Налівай шынкарка ром!

Хай псуецца ромам кроў!

Пойдзе ўсё адно далоў!

Гэй ды гэй ды йо-хо-хо.

Садзіцца на лаву ля дома

Прыемны дзень у нябыт сышоў,

Але на лаўцы ноч сядзець,

Не да рызону! Відавочна.

Пагрукаюся ў дзверы!

Падымаецца з лавы, грукаецца ў дзверы

Гаспадары! Гаспадары ўпусціце!

Маўчаць злачынцы!

Міхал бачыць ля хаты лесвіцу. Хісткай хадой ён залазіць на гарышча, спяваючы далей сваю песню. Знікае на гарышчы.


Сцэна 14. Каміла з Вужакай выйшлі з альтанкі і ідуць па беразе рэчкі шукаючы Тодара.


Каміла: Вусцішна мне ад гэтай цішыні,

Што там чырвонае, над рэчкай?

Вужака: То сонца плёскаецца ў вадзе!


Каміла: Лепш бы сядзела дома каля печкі,

Спявала песні бы і дбала пра сябе.

Бадзяюся па берагам маўклівым!


Вужака: Ты хочаш свята? Будзе табе свята!

Выходце з рэчкі! Выходце весяліцца!

Час надыйшоў! Гадамі падзяліцца!

Раптоўна з рэчкі выходзяць дзяўчыны ў белых строях з даўгімі валасамі. Яны выходзяць на берагі і пачынаюць вадзіць карагоды. Яны бяруць з сабой Вужаку і Камілу.

Хор русалак: Й у нядзелечку рана

Ды сінела, ды морэ йграла.

Ды сінела, ды морэ йграла,

Там сонца ды купалася.

Там сонца ды купалася,

Ды дзевачка сонца ймала.

Ды дзевачка сонца ймала,

Ды й сама й у мора пала.

Ды й сама й у мора ўпала,

Сабе бацюхна жадала.

Сабе бацюхна жадала,

Ды бацюхна мой родненькі.

Ды бацюхна мой родненькi,

Ды выратуй мяне з мора.

Ды выратуй мяне з мора,

З вялікага гора.

З вялікага гора.

Да дзіцятка маё родненькае.

Рад бы ж я ды ратаваць

Рад бы ж я ды ратаваці,

Ды ні човначка, ні вясла.

Ды ні човначка, ні вясла, --

Усё тая хвіля панёсла.

Й усё тая хвіля панёсла

Ды за рэкі быстрэнькіе.

Ды за рэкі быстрэнькіе,

Ды за лозы гусценькіе.

Потым пачынаюць скакаць па траве. Гайдацца на галінах дрэў. Падскокваюць высока-высока. Раптоўна, Каміла бачыць маладога чалавека, які апрытомлены ляжыць на траве. Яна садзіцца ля яго і перакульвае на спіну

Каміла: Тодар, гэта ты?

Ляжыш нібы душа пайшла на неба.

Хоць слова ў адказ скажы!

Маўчаннем вострыя нажы,

Няшчадна сэрца рэжуць!

І ганебна,

Мне тут адной, сярод таемных танцаў,

З мужчынам незнаёмым ля ракі,

Хадзіць ну рыхтык жабракі,

Душэўныя!


Вужака: Ня біся, ён памёр, дарма.

Русалкі любяць маладых ды моцных.

У іх галовах смецце ды вада,

Каб думаць пра наступствы!

Хадзіць тут - самагубства!

Спытайся ў сябе: чаму ён тут?

Чаму ляжыць, а не яднае лёсы?


Каміла: Русалкі Тодара схапілі у сваю пастку,

Заказыталі, гадаўкі, каханага майго,

Калі ішоў ён да мяне ў альтанку.

Ішоў салодка цалаваць сваю каханку,

Цяпер ён тут ляжыць! Няма яго!


Вужака: Не, любая, ён песціў думку лепей,

Убачыўшы прыгожых маладзіц!

Няшчасны кінуўся да іх, патрапіў у сеці,

Каміла: І тут з'яўляецца прыгожы прынц!

Няшчасная ў роспачы зламана,

Ён прапануе суцяшэнні ля яго,

Яна не бачыць між намерамі падману,

Забыўшыся на роспачную рану,

Вужака: Ён дасягае, хітры вырадак, свайго!

Атожылак шатана, злонаўмыснік,

Я з тых, хто топіць дзевак у рацэ!

Каміла – гэта міфы!


Каміла: Ты – нячысцік! (Адкідае яго абдымкі)

Не хадзі за мной!

Каміла збягае. Вужака бяжыць за ёй

Вужака: Каміла, пачакай.

Русалкі марудны знікаюць у вадзе.

Сцэна 15. Тодар прачынаецца. Ён глядзіць, нібы не ведае, як тут апынуўся.


Тодар: І піць ня піў! А стан у захапленні!

І ногі ныюць, рукі пад напрагам,

Якім дзівіўся ноччу суцяшэннем,

Што ўсё баліць і непакоіць смага?

Каханка кінула!

Пабегла ў цемру ночы,

Знайшла каўматага!

Убачыў!

Выкалаць лепш вочы,

Каб больш не бачыць

Ні яе, ні свету,

Я тут адзін, сухі, як нібы высмкатаны,

Да рэшты! Да канца! Да кроплі!

Вакол крапіва, малачай, каноплі!

Спіна баліць, нібыта на карку,

Насіў каменне для будоўлі замкаў,

Вакол мяне спявалі берагіні,

Але адна прыгожая русалка,

Была прыязна да мяне надзвычай,

Я быў у пекле са сваёю Беатрычай!

Не маладая, але ж чорт не разбярэ,

І стан, і скура, нават подых маладыя!

Усё іншае, аж кроў у жылах стыне,

Тут не сапраўдна ўсё!

Падманваю сябе...

Тодар сыходзіць.

Сцэна 16. Сузана: сядзіць за сталом і варыць нейкае зелле. Раптоўна ў дзверы грукаюцца.


Тэкля: Сузана: адчыні!


Сузана:: Хто там сярод ночы!

Якога чорта трэба!


Тэкля: Гэта Тэкля, не дуры!


Сузана:: Тэкля? Прывіт сяброўка, не чакала.

Ці можа здарылася нейкая навала?

Ці са здароўем у каго не міла?

Альбо па некаму нудоціцца магіла?


Тэкля: Ды не! Сузана: не!

Усё іншае ў снах! Ты верыш у дзівосы?


Сузана:: То гледзячы якія?

Што тычыцца жанчын і дзіўных зменаў,

Якія супраць часу і прыроды,

З няведамай на то нагоды, здараюцца –

Дык веру, бо не раз сама,

Я ў тым сякі-такі ўдзел брала.

Тэкля: І я, і я сустрэла сёдня троху шчасця!

Такія дзівы! Такія нечаканасці, мой Бог.

Пайшла папрасаваць на рэчку,

Бялізны было шмат,

папрасаваць люблю ў ночы,

Ці ведаеш, святло нявечыць вочы,

І ўсё такое...

Дык вось, мне трэба дапамога.


Сузана:: Якога кшталту?


Тэкля: Ды й сама я ведаю не многа!

Што трэба мне?!

То здарылася ў ночы дзіва,

Але ж напэўна толькі выпадкова,

Каб бы часцей!


Сузана:: Дык уладкуй падкову,

Бо кажуць людзі, нібыта на шанцункі,

Дапамагае значна!


Тэкля: Не тое! Не тое трэба мне!

Хачу, каб назаўсёды,

А не як шчасцем прынясе да дому!

Хачу, каб ў ночы і на ранні,

Хачу, каб прыцемкі, абеды і світанні,

Былі, былі ізноў!

Ты ж ведаеш Сузана:.


Сузана:: Занадта многа сноў!

А сны псуюць настрой,

Здараюцца і жахі, якія ў сто разоў,

А можа нават ў тысячу жахлівей за сапраўднасць!

Мо лепей ява?! Нудотная і злая,

Але ж у прынцыпе, згадзіся, неблагая!


Тэкля: Напэўна не!

Стамілася ад явы!

Тут камяні рачныя, ды канавы!

А мне б хацелася яшчэ дзівосаў!


Сузана:: Я зразумела! Прыбяры на слёзы!

Сузана: сканчае размешваць варыва і налівае троху ў маленькую бутэлечку.

Вось усё, што для душы тваёй патрэбна,

Не старасць, ні дурны настрой,

Не сапсуюць твае стасункі з дзівай,

Усё тое, што патрэбна да магілы!


Тэкля: Ну, да магілы мне бадай яшчэ далёка!

Вялікі дзякуй за напой,

Сузана:: Няма за што! Усё ж сяброўка!

І не чужы мне чалавек зусім!

Тэкля: Бывай, пабегла, час начны,

Жанчыне нельга позна па гасцях бадзяцца!


Сузана:: Бывай. (Тэкля сыходзіць)

(Наліваючы варыва ў міску) І мне, да шчасця,

Трошку літаральна!

Дзівосы дзіўныя! (Падыходзіць да ложку, сцягвае коўдру. На ложку ляжыць Міхал. Яна корміць яго варывам)


Міхал: Ці мары, ці то дзіўныя пейзажы,

Ніколі я не бачыў у жыцці,

Такіх малюнкаў дзіўных не знайсці

Нідзе на яве!

Віно – частунак чорта!

Праўда пані?


Сузана:: Вячэрай! Ты стаміўся!

Час турботаў знікне назаўжды,

Не будуць непакоіць болей думкі,

Пра тое дзе, ды з кім, калі?

Забудзешся мой мілы на стасункі,

Паненкі знікнуць буду толькі я!

І сон мой явай будзе назаўсёды,

Ясі мой мілы варыва!

Жыццё падасца мёдам!


Сцэна 17. Каміла адна сядзіць у альтанцы. Маркоціцца. Па тварыку збягаюць рэдкія слёзы.


Каміла: У раніцу была вясёлая, што смех дзіцяці!

Дурніца, дбала пра наступствы,

Думала, што будзе заўтра!

Тут вечар чорны выйшаў самагубствам,

Ён у псаванні лёсаў – майстра!

Памёр мой Тодар, ці цяпер з другою!

Ці танчыць можа, можа песціць, не мяне!

Хаваць сябе не варта! Не ў настрою,

Такой прыемнаю і цёплаю парою,

У глебу мокрую, халодную – не для мяне!

Не я тапельніца ў чарзе на ратаванне

Спачынам вадкім, холадам на дне!

Мне дваццаць: я хачу, каб па жаданню,

Усё кепскае, благое панаванне,

Змясціць у лісты ды пахаваць у стале!

З ракі выходзяць дзяўчыны ў белых строях. Яны выходзяць з вянкамі, кідаюць вянкі на рэчку. Спяваюць

Хор тапельніц: Рэчка-рэчка, лес зялёны,

Вянкі вяжуць пані.

Мой вянок не для нявесты,

А на пахаванне!

З карагода выходзіць адна з тапельніц

Тапельніца:: Не твой Каміла час!

Не твой вянок загінуў гэтай ноччу.

Расплюшчы свае вочы,

Твой Тодар зараз наш!

Забудся на яго!

Каміла: Ды як жа мне забыць?


Тапельніца:: Гады і шчасце дапамогуць у гэтай справе!

Каміла: Вы гэтага, злачынцы, і чакалі!

Дык воля ваша!

Лёс мой – ваша воля!


Тапельніца:: Мы толькі дзеўчыны дажджу ды поля,

Твой лёс – выключна твой!


Каміла: Дык лёс жа не напой,

Што выпіла, ці то схавала ў кішэні,

Вы сапсавалі мне жыццё!


Тапельніца:: Мы толькі цені!

Ад нас нічога не залежыць!


Каміла: Мяне, на жаль, ужо не цешыць... гэта.

З цемры з'яўляецца постаць Тодара


Тодар: Я знікнуў назаўжды! Прабач Каміла!


Каміла: Адкуль, якога чорта? Што за дзіва!


Тапельніца:: Ён шэпча па табе, яго сустрэчы,

Цяпер мы ладзім на халодным дне!

А дно цябе, Каміла, не турбуе!


Тодар: Тут мілая па мне смуткуе!

Мая ахвяра для цябе, Каміла!

Я да цябе прыйшоў, каб потым знікнуць!

Пакінуўшы спрадвечны напамін,

Так трэба, мілая!

Такая завядзёнка ў мужчын! (Тодар знікае ў цемру)


Каміла: Тодар, куды мяне пакінуў!

Як жыць цяпер?!

Ці кінуцца ў вір, каб бурбалкамі знікнуць!


Тапельніца:: Твой лёс не гэтак падзяліў!

Твой лёс палацы,

Дарма ты кінула вужаку ў трасцы!


Каміла: Вужака?


Тапельніца:: Ён дапаможа быць сабой!


Каміла: Я ведаю, што трэба! Ведаю што варта!

Ганебная тапельніца, ты патапілася дарма!

Не дрогне ў мяне рука!

Вужака будзе мой і Тодар назаўжды са мной!

Каміла выходзіць з альтанкі і ўпэўненнай хадой сыходзіць. Калі яна сыходзіць тапельніцы раствараюцца ў цемры.


Сцэна 18. Тэкля сабрала на стол закускі. Паставіла жбан з выпіўкай.


Тэкля: Пазней ці раней! Усё вернецца на свае месцы.

Хто атрымаць не атрымаў, таму прыбытак!

Хто і чакаць не думаў, а чакаў,

Начамі спаць не мог і дзень не спаў,

Той урэшце атрымае перапынак.

(выцягвае з кішэні бутэльку і вылівае варыва ў жбан)

Ні што не цешыць сэрцайка жанчыны,

Як асалода ад чакання лепшых дзён.

Спачын прыносіць да жанчын – мужчына,

А лепей, каб юнак ці маладзён! (Грукаюцца ў дзверы)

Заходце, не замкнута.

Уваходзіць Тодар


Тодар: Прабачце што так позна пані,

Але блукаў па горадзе адзін.

І толькі ў вас святло,

Я не хацеў чыніць турботы,

Але ж спыніцца трэба і таму,

Я завітаў да вас...


Тэкля: Ах мілы хлопчык, ты стаміўся!

Вядома лепш заходзь і дзверы зачыні.

Ці есці хочаш?


Тодар: Хачу напэўна.


Тэкля: Дык сядай. Ясі і пій. (Налівае са жбана напой)


Тодар: (выпіваючы) Цудоўны ў вас напой!


Тэкля: Напраўду, звышцудоўны!


Тодар: (седзячы за сталом і частуючыся стравамі)

Я йшоў ад рэчкі, не душы насустрач,

Прабачце, што так позна завітаў.

Бо бачыў постаці між ціхіх траў!

Ды і раса тут даўна на спадала,

А толькі час, дык то русалкі на палі выходзяць,

Там карагоды водзяць на дажджы!

А лета – суш, хоць слёзамі мачы.

І ў гэты час нам небясьпечна па начох хадзіць!

Русалкі казытаць заўсёды рады,

Іх цешаць іх мярзотныя забавы.

Я не спужаўся пані, проста мне,

У гэту ноч зусім не па сабе!


Тэкля: Не да турботаў, я кладуся позна,

Ды й у пранцыпе не варта гэта спраў.

Усё добра, адпачнеш у хаце,

А заўтра пойдзеш, куды табе патрэбна.

Тым больш і ноч гуляе на двары,

Ды злодзей розны па ваколіцах блукае!

Цяпер у злодзеях і хам, і пан!

Ні розніць іх ні пас, ані жупан!

Сумленне з іх ніхто цяпер не мае!


Тодар: Вялікі дзякуй пані.

Ды вось дзівосы!

Немарныя наступствы ў вашага пітва!


Тэкля: Яно з цудоўных траў.


Тодар: Я нібы ведаў вас!

Я нібы бачыў вас раней!


Тэкля: Ну што сказаць і варта ці сказаць?

Навошта словы, абсалютна!

Лепш дапівай напой!


Тодар: Ой, нешта я змарыўся.

І галава цяжкая.

Заплюшчу вочы – сон ліхі находзіць!

Тэкля: Кладзіся, вось і ложак.


Тодар: Вялікі дзякуй пані. (Кладзецца на ложак)

Бо вочы не заплюшчыць немагчыма,

Вы, пані, надзвычайная жанчына!


Тэкля: Заснуў?! І мне час спачываць. (Пачынае распранацца)

Складаны дзень, вялікія турботы,

І нерваў шмат змарнела, ды й усё роўна,

Не спыняць больш мяне ні дроты,

Ня рвы, ня ішыя якія перашкоды для жыцця!

Ах нібы маладзіца зноўку я!

Кладзецца пад коўдру да Тодара і задувае свечку

Сцэна 18. Жыгімонт блукаючы ля рэчкі спыняецца ля вялікага валуна.


Жыгімонт: У альтанцы, у альтанцы,

Старая Ядзя скажа – ты ня вер.

Паслухаеш – заседзішся ў пастцы,

А потым біся ў канвульсыях як звер!

Я быццам валацуга ці паломнік,

Сяджу на полі, сведкай месяц мне!

Прыліп да камяня, што помнік,

Гранітны хлопчык ў траве!

І нават золка робіцца ў полі,

Халодны вецер дзьме з ліхой ракі.

Завыць як воўк хіба, ад гэтай долі -

Са стрэльбамі збягуцца пастухі!

Застрэляць раптам, прыняўшы за воўка,

І нават не асудзіць іх ніхто!

Ніхто не скажа: вам пятлёй вяроўка!

Бо мёртвым будзе іхны пракурор!

У начным небе з'яўляецца зорка. Яна свеціць ярэчй і ярчэй.

Вось зорка! Зорка шчасця!

Якія дзівы наканаваны мне?!

З гэтага святла з'яўляецца Каміла. Яна ўсьміхаецца Жыгімонту. Жыгімонты ўсцешаны бяжыць да яе спрабуе дакрануцца пальцамі рук

Каміла, мілая, прыгожая Каміла!

Я вас чакаў, я непакоіўся за вас.

Я тут дрыжаў ад халадэчы ў пустэчы,

У гэты позні і даволі змрочны час!

Я біўся нібы ў халернай ліхаманцы!

Зірніце! Паглядзіце на мяне!

У гэтай пастцы я давёў сябе да трасцы,

Я бачу вобразы ў хворай галаве!

Там конікі і рыцары ў латах,

Вясёла скокаюць, шапочуць у траве,

Там б'е гармата, толькі праўда марна,

Ёй пораху і ядраў не стае!

Каміла спускаецца на траву і прытуляе да грудзёў Жыгімонта


Каміла: Ах мілы рыцар мой, ты падымі забрала!

І панцыр з кілуару лепш здымі!


Жыгімонт: Уцёрся я слязьмі! Душа – у ранах!

Рука дрыжыць! А глытка хоча піць!


Каміла: Спыні свае пакуты! Я тут і не сыду ў нябыт!

Ня трэба непакоіцца і біцца ў непрытомнасці!

Я чую, бачу, дыхаю натхненнем!

Прыйшла з нябёснай вышыні, каб тут сустрэцца з вамі!

Мой рыцар дарагі!


Жыгімонт: Я рыцар і кінжалу, і плашча!

Я так чакаў на нашыя сустрэчы.

Круціўся, што прашча, у паўсядзённасці нудотных працаў,

На пісаніну не шкадаваў уласных пальцаў!

І вось узнагарода за пакуты,

Што даражэй за кошт любой валюты!

Каміла бярэ Жыгімонта за рукі. Яна глядзіць яму ў вочы.

Каміла: Мой Жыгімонт, мой рыцар красамоўны,

Мой час абмежаваны на зямлі!

Але нам дапамогуць кавалі!

Вы папрасіце іх, зрабілі каб пярсцёнкі!

І мне, і вам у малахітавай скарбонцы!

Абавязкова, каб у кожным дыямант,

Мы здзейснім наш няхітры сакрамант!

Я буду вашай дамай назаўсёды,

З такой адказнай і нязменлівай нагоды!


Жыгімонт: Я да ўсяго гатовы, пані!

Пярсцёнак трэба – мне не цяжка папрасіць!

А толькі не сыходце, будце ля мяне,

Кажыце словы ласкі!


Каміла: Вы, любы мой, нібыта казкі,

Чыталі ўсё жыццё і ў іх жывеце,

Усё інакш на нашае планеце!

Мой час сыходзіць, не магу чакаць!


Жыгімонт: Ці варта думаць мне, ці варта дбаць!


Каміла: Зрабіце два пярсцёнкі, у малахітавай скарбонцы,

Прыходце да мяне а шостай заўтра,

У доме будуць мамачка і тата!

Дык папрасіце ў іх маёй рукі!


Жыгімонт: Усё зраблю!


Каміла: Вы надта гаваркі, а часу больш няма, бывайце.

Каміла ўздымаецца зноў уверх і ў цемры знікае.


Жыгімонт: Каміла, любая, куды, куды ляціце!

Я тут адзін! Зусім адзін!

Нябыт паўсюль! Я быў у нябыце!

Я зараз ачуняў ад болю страты!

Цяпер я вас не толькі буду варты!

Я буду вашым рыцарам, а вы маёй!

Хутчэй па грошы! Хутчэй дамой! (збягае ў цемру)


Сцэна 19. Каміла выходзіць з цемры, падыходзіць да вялікага дрэва. Да яе пачынаюць з'яўляцца розныя постаці. Яна іх прымае звычайна. Яна трымаецца за дрэва. Постаці з'яўляюцца з цемры і вяртаюцца ў яе.

Каміла: Нябёсы шэрыя, а сонца падглядае,

То знікне, то зноў пакажа промні.

І ззяе, аж зусім не бачна поўні,

Які жахлівы кон мяне чакае?

Якія цёмныя пакуты назапасіў,

Вядзьмак чароўны, шахматны гулец.

Ён любіць, каб брутальным быў канец!

Каб ён цікаўнасць да гульні не страціў -

То выдумляе змрочныя пакуты,

Ды ставіць адмыслова перашкоды,

І кожны члавек, усе народы,

Трапляюць у яго тугія путы.

З цемры з'яўляецца Тодар

Тодар: Ня плач! Твая туга не для мяне!

Я не хачу яе!

Я там, ты тут! Мы адасоблены вадою!

Ты з дрэвам гаманіш,

Я – у рэчку галавою!

Я не хацеў такога развіцця,

Каб слёзы ліла любая мая!


Каміла: Тодар! Тодар мілы! Адкуль з'явіўся ты?

З якой жахлівай пасткі вярнуўся да мяне?


Тодар: Я не вярнуўся! Толькі на спатканне!

Я толькі на хвіліну тут.

Законам свету, мае жаданні – не да наступстваў!

Яму што лёс, што кропелька расы!


Каміла: Я распусціла валасы,

А ты сышоў!


Тодар: Відаць, так некаму было патрэбна!


Каміла: Уся любоў, каханне – усё дарэмна.

Твае зацемы мне паганяць кроў!


Тодар: Каханне толькі частка нашых мрояў,

І частка часткі вартасці герояў.

Хто сам адмовіўся, каму адмовіў лёс,

Хоць Воланд ты, хоць Берліоз.

На дзіва, вельмі часта самі мы,

Жадаем то разлукі, то ракі.


Камілы: Сыдзі ў цемру няма нагоды слухаць! (Тодар знікае ў цемры)

Гнюс толькі брудам паліваць,

Ад асалоды спачываць!

Усё хлусня ды пустыня ў сэрцы,

А ім бы ўсё саліць ды кідаць перцы!

(З цемры з'яўляюцца Клім ды Ядвіга)

Бацькі?


Клім: Так дзетачка, так сонейка, так рыбанька мая,

Зусім адная тут стаіш!


Каміла: Пад гэтым дрэвам троху мне няёмка.


Ядвіга: Вакол злачынцы, тут і на падонка,

Патрапіць можна сярод ночы.


Каміла: Я маці ў журбе маркотнай,

Я на самоце тут!


Ядвіга: Ах на маркоту, то заможны родны кут!

Чаго маркоціцца, кнігаўка мая?

Запалім кнот ды выйграна гульня!

Глядзі у розум свой і свае мроі!

Там іншыя і лепшыя героі!


Клім: Мы з маці маем рацыю дачушка,

Ты каралеўнай будзеш, папялушка!

Ты іншага жадала ўвесці у дом,

За тое, каб канаць за пастухом!


Каміла: Вы роўна кожны раз у мае думкі,

Кладзеце як маё, свае пакункі.

Вам толькі бы ды прага жывата!

Каміла – не з мяшчанаў свалата!

Я іншае крыві, ды іншых словаў,

Тут іншыя паняткі, лепей мова!

Вы намагаеце, любімыя, дарма!


Ядвіга: Тады дачушка, разбірайся лепш сама! (Бацькі знікаюць у цемры)


Каміла: Сышлі і болей не вярнуцца!

Ад дома варта была адвярнуцца,

Каб зноў забачыць вартасці спакою,

Дзе родны дом заўсёды ёсць са мною!

З цемры з'яўляецца Сузана:


Сузана:: Каміла, мілая дачушка!

Усё гэта не канец, даволі стужкі.

Ты ж ведаеш, што зараз ўсё адно,

Шчэ доўга будзе доўжыцца кіно!


Каміла: Сузана:! Ты прышла па дапамогу!

Спыні, згвалтуй і выкіні маю трывогу!


Сузана:: Мой Тодар сапраўды сышоў як звер,

Ён іншы і для іншай ён цяпер!

А ты, дачка, ды з мілай маладосцю,

Наўрадці пакладзеш у зямельку косці!

Вось тут напой табе з чароўных траў!

(Сузана: працягвае Каміле бутэлечку з напоям)

Ён аніводнага яшчэ не прамінаў.

Любы мужчына выпіўшы напой,

На векі вечныя застанецца з табой!


Каміла: За гэта дзякуй, толькі што рабіць?


Сузана:: Даць мужыку, а з ім самой папіць!

Бо на жанчын такі ж у яго эфект,

Напою па плячу любы аб'ект!

Ты толькі абяры за гэты год!


Каміла: Дык што тут абіраць, лепш Жыгімонт!


Сузана:: Напэўна добры выбар для цябе,

Напою, больш пакінь лепш для сябе!

Яму, напэўна, пару кропель хопіць,

Каміла: А як жа мілыя пачуцці, ды каханне!

Усё натуральнае забіць напоем гэтым?

Забыць на тое, што было надзвычай светлым,

І для чаго? Каб іншага глядзець на ранні?

Каб іншага ўбачыць у сваім ложку,

Для гэтага напой і ён і я,

Павінны піць для самаго піцця?

Навошта? Я ня ведаю адказу!


Сузана:: А ты падумай пра свае наступствы!

Адна, цяжарная!


Каміла: Якія глупствы!

Што кажаш ты, Сузана:, Божа мой!


Сузана:: Я праўду гавару, бяры напой!

Маё пітво найлепей за прыроду!

Няма ні здрад, ні слёз, ні развітанняў,

І любы не спаўзе да кожнай пані!

І гэта доўжыцца ўсё ад года к году!

Тым больш ёсць выбар, для сябе і дзеткам,

Дастатак, нораў, чысціня ў сэрцы!


Каміла: Мой выбар – можа кепскім быць!

Сузана:: Ня трэба паняверцы!

Сэрцу загад не даш!

Каго захочаш – будзе ваш!


Каміла: Дык не хачу нікога!


Сузана:: Вагаешся ад жаху да ліхога!

Дык дзеткам трэба бацька – табе дом!

Ці хочаш загінаць за пастухом!


Каміла: Ня ведаю Сузана:.


Сузана:: Бяры напой ды здейсні ўсё старанна!

Пасля сама падзякуеш за ўсё!

Бяры напой! (Усоўвае ў рукі Каміле бутэльку)


Каміла: Лепш пабягу дамой! Нічога не хачу!

Бывай Сузана:! (Каміла збігае)


Сузана:: Бывай Каміла!

Наш час задужа хуткі на зямлі,

Каб усё чакаць, калі паклічуць у каралі. (знікае ў цемры)


Сцэна 20. Вяселле. Усе ў святочных строях выходзяць з розных канцоў сцэны. Каміла выходзіць за Жыгімонта. Каміла пад вянечнай сукенкай хавае жывот. Тут жа стаяць Тодар з Тэкляй, Міхал з Сузана:й, Ядвіга з Клімам.


Хор дзяўчат: Начавала Юлія пад вялікай елачкай,

Будзе-будзе хлопчык, альбо дзевачка.

Каравайчык спеленькі, ворыва багаценька,

На вяселле сястрычку, альбо браціка.

Ой арэхі спелыя, куфлі былі поўныя,

А вянкі на рэчаньцы – намачоныя.

Ціха-ціха ў горадзе, ступка біла масліца,

І бычок пасьпеў ужо – дарадзіцца.

Жыгімонт з Камілай прымаюць падарункі


Тэкля: Вось каравай на шчасце,

Каб да грудзей прыкласці.

Дзетак па-болей,

Добрай ім долі!

Тодар: Радасці ў хату,

Дзетак багата.

Спор у гаспадарцы,

Божае ласцы!


Ядвіга: Падкова на шанцункі,

Хай шырацца стасункі.

Каб кожны ды год,

Дзяцей новых у дом.

Клім: Хай будзе заможнай сям'я,

Што поп ды пападзья.

Няхай у хаце усяго будзе багата,

Ды й сама, няхай будзе хата!


Сузана:: Хай дзеткі радзяцца здаровенькія,

Вось вам вадзічка сцюдзененькая.

Хай гаспадарка шырыцца,

А муж ды жонка мірацца.

Міхал: Шчасця ды шанцункаў у дом,

Хай у доме і малако, і ром.

Хай і груша, і хмель,

Ды многа дзяцей!

Хор дзяўчат: Ой бычок-бычок утыркнуў ражок,

Горача на сонейку, на лужочку, полейку.

Камушкі ў вядзерца, фартучак падзерся.

І жаніх, і нявеста, да сябе і да месца.

Кум куме сесці, запрашае есці,

Ай ты куме не чапай, маю стары каравай.

Радасці багата, свайго ды брата!


Заслона


Акт 2.

Сцэна 1. Вакол развешана бялізна. Каміла ў хатніх строях сядзіць з немаўлём на руках. Немаўля плача. Жыгімонт прачынаецца ад плачу!


Каміла: (спявае немаўлю калыханку) А-а-а, каточак,

Злізаў бабчын мядочак.

Сама бабка злізала

На катка сказала. (Калі Каміла сканчае дзіця зноў пачынае плакаць)

Жыгімонт: Хай чэрці возьмуць маю душу!

Каміла: Твая душа даўно ў пекле!

Ідзі ясі!

(Жагімонт падыходзіць да стала. Пачынае есці)

Жыгімонт: Зноў рыба?

Як дастала гэта рыба!

У глытцы мне ўжо сядзіць!

Ні есці не магу, не піць!

Хоць іншага чаго зрабіла!

Каміла: У глытцы? Каб ты здохнуў!

Я гатавала гэту рыбу доўга,

А ты, хоць бы падзякаваў немнога!

Адныя жалі толькі ды ныццё!

Жыгімонт: Ты, мілая, спаганіла жыццё!

Я праз цябе ў гэткай паняверцы,

Аб сцены кожны дзень луплю талерцы!

Каміла: Затыркні рот! Спалохаеш дзіця!

Жыгімонт: Які шчаслівы шлюб!

Але ж кахаю я цябе, красуня,

А з гэтага не б'ю відаць!

Хоць варта была бы зрэдчасу пабіваць!

Каміла: Дык дай, дык дай каханы!

Па твары ўлупі!

Давай, душонка пракурорская, давай,

Жанчыне кулаком наводмаш дай.

За што кахаю я цябе, злачынцу?!

Жыгімонт: Дзе мой жупан?

Пайду на службу!

(Уваходзіць Ядвіга)

Ядвіга: Што за крыкі тут?

Каміла: Снедаем!

Ядвіга: Чаму так гучна, татачка не можа!

Жыгімонт: (у бок) Яшчэ тут не хапала цёшчы!

(Да Ядвігі) Ядвіга Паўлаўна, усё нармальна!

Каміла: Ідзіце мама да сябе!

Ядвіга: Ня грубі мацеры! Я ў сабе ў хаце!

Колькі жалю я ад вас заўчасна маю!

Пакутую, начамі ноч рыдаю!

Пакуль вы ў нашым з татам доме,

Прашу не гарлапаніць як у загоне!

Каміла: Ды колькі глупстваў мама,

То ж дзіця крычыць!

Ядвіга: Дык дай яму якога малака, ці што!

Жыгімонт: Пайду служыць!

(Прыбягае Клім) Клім: Куды падзеўся мой айчынны партсігар?

Жыгімонт: А Кліме Мікалаевіч, я ўзяў яго на працу!

Клім: Куды ты ўзяў!

Жыгімонт: На працу.

Клім: Я табе дазволіў?!

Ты ў маім доме, як у сваім!

Што хочаш робіш!

І гэта ўсё па нашай ласцы!

Ядвіга: Дык гэта плата за нашае дабро,

Што мы не выкінулі вас на вуліцу!

Пакінулі ды злітаваліся!

Каміла: Хопіць мама!

Ядвіга: Чаго тут хопіць! Чаго тут хопіць!

Як гарлапаніць з рання, дык гэта можна,

А маці слухаць – хопіць!

Мілая дачушка!

Каміла: Вы турбуеце дзіця!

Клім: А што яно крычыць!

Што крычыць яно!

Я не магу ні спаць! Ні есці праз яго я не магу!

То вые, то рыдае, то так ты з ім сюсю-мусю!

Спяваеш калыханкі, аж слёзы л'юцца ў нашай мамкі!

Жыгімонт: Пайду на службу!

Клім: І каб вярнуў мой партсігар!

Жыгімонт: Вярну. (Сыходзіць)

Ядвіга: Як усё гэта нам цяжка!

Вам трэба на сваё жытло шукаць!

Каміла: Дык грошай больш няма!

Клім: Ты слухай маць!

Твой муж чыноўнік, пракурор усё ж,

Дык трэба, каб пачэсным быў плацёж!

Скажы, каб думаў, скажы, каб дбаў!

А з'ехаць вам патрэбна!

Ядвіга: Столькі спраў, а я стаю тут, што Венера ў музэю!

Хадзем татуля!

Клім: Хадзем ужо. (сыходзяць)

Каміла: Сышлі, злачынцы.

Паплакаць, ці рыдаць?

Нічога больш ня верніш!

Казала я сабе дарма,

Цяпер кахаю, гэтага жлаба.

Бацькі злачынцамі зрабіліся за год,

І кожны ранак стогне Жыгімонт.

Ні спаць, ні дбаць пра нешта немагчыма,

Ах лепш за ўсё была бы мне магіла!

Хадзем купацца, мілая мая.

(Сыходзіць з дзіцем, выключаючы святло)


Сцэна 2. Сузана: ўключае святло. Нагой натыркваецца на Міхала, які спіць на падлозе.


Сузана:: А каб чорт цябе забраў!

Хто тут ужо сканаў?

Міхал? Міхал, прачніся!

Міхал: А Бог ты мой, паспаць і не дадуць,

Усю ночаньку рабіў, а дома б'юць!

Сузана:: А што за перагар?

Міхал: Ці я не гаспадар! Што хочу то й раблю,

Я з працы – працай дыхаю!

Сузана:: Ты піў усю ноч, нячыстая твая душа!

Міхал: Чаму ўсю ноч, выключна да рання!

Сузана:: Казала я табе злачынца!

А ты і мыцца перастаў, галіцца.

Як чорт зрабіўся чорным, брудны ўвесь.

Міхал: Я тут жыву ледзь-ледзь!

Так блага, аж памерці хоца!

Сузана:: Каб лепш прыбраў шаноўны Творца, цябе, паганую душонку!

Каб косткі вырваў і сабакам кінуў!

Каб дзеткі гэтымі касцямі начамі грушы пабівалі!

Каб глытку тваю агідную, закаркаваў на векі вечныя

І хай бы чэрці у пекле на патэльнях смажылі цябе як пеўня!

Усё п'еш і ляпу не зал'еш!

Міхал: Не бясі мяне, Сузана:, не бясі!

Сузана:: Ды каб ты ўжо заліў ляпу сваю, ужо, каб ты насыціўся Ірад!

Міхал: Я не магу так, ведаеш, я не магу!

Я можа праз цябе, я можа праз нас усіх!

І п'ю, і ўсё гляджу і на сябе, на вас!

А з гэтага прымаю горкі квас!

Гады ў рады пасунуцца ў пятлю,

А ці застрэліцца!

Хачу, надзвычай як хачу!

І кожны мой учынак на зямлі,

Прыгадваю – ён б'е мяне як токам!

Мне лепей торкацца п'яным нябогам!

Я забываюся на тое, што хачу,

З жыццём рахункі звесці,

Не па плячу мне кожны вечар перад сном,

На ложку коўзацца ад гідасцяў уласных!

І хай бы Бог прыбраў мяне – дык не!

Хачу забіць сябе, бо я няшчасны!

Сузана:: Ды дзе няшчасны? Усяго ж, што трэба маеш!

Міхал: Мяне не разумееш, не прымаеш!

Не можаш сцяміць, аж трасе мяне з таго,

Што легчы ў зямлю хачу!

Што не магу, аж кожную хвіліну, пра гэта думаць!

Дбаць пра гэта.

І заліваюся, бо жыць хачу, а ў пекла цягне!

Люблю жыццё, а глытку ў пятлю!

Я з гэтага, Сузана:, п'ю!

Ня ведаю, якая перашкода,

На то відаць мая прырода.

Кахаю я цябе ды з кожным днём,

Усё мацней жадаю ў чырназём!

Сузана:: Ідзі пасьпі! Адныя глупствы! Абы-што вярзеш!

(Уваходзіць Тэкля)

Міхал: Пайду (Выходзіць)

Тэкля: Зноў п'е?

Сузана:. Як чорт!

Тэкля: Жыццё не мёд! Не ацвярэзіш змея!

Сузана:: Ды хто яго там зразумее!

Вярзе п'яны лухту!

(Грукаюцца ў дзверы)

Тэкля: Заходце. (Заходзіць Жыгімонт)

Жыгімонт: Усім прывітанне.

Сузана:: Прывт-прывіт.

Тэкля: Сынок прыйшоў. З якой нагоды?

Жыгімонт: Пагутарыць патрэбна.

Сузана:: Пакіну вас сам-насам. (Выходзіць)

Тэкля: Што здарылася сынку?

Жыгімонт: Мама! Я не магу там болей!

У іх жыцця няма. І Клім, і Ядзя – сатана!

Даруй мне Госпадзі, там кожны дзень – Галгофа!

Тэкля: А што такое!

Жыгімонт: Нас выганяюць з дома!

Ці можна жыць у вас?

Тэкля: Прабач сынок, але ні як.

Як Міхал прапіў Сузаны хату,

Дык мы іх тут прымаем як за братаў!

І Тодар непакоіцца, але

Я не магу іх выкінуць!

Жыгімонт: Сабе не ўяўляеш ты, як цяжка мне!

Тэкля: Цярпі, бо Бог цярпеў.

Жыгімонт: Цярплю. Ды й не магу цярпець!

Я хутка пачынаю там старэць.

Дзіцё шторанак заліваецца слязьмі,

Матулечка, назад мяне вазьмі!

Тэкля: Ну, Жыгімонце, досыць, досыць слёзаў.

То пэўна толькі ёсць этапам у жыцці!

Прайдуць гады і будзеш з гэтага смяяцца.

Жыгімонт: Каб толькі да таго мне не прыбрацца!

Тэкля: Ну што ты кажаш любы?!

Жыгімонт: Ды больш не маю часу! Пайду на працу!

Тэкля: Бывай. (Жыгімонт сыходзіць з іншага боку сцэны ўваходзіць Тодар)

Тодар: Прыходзіў Жыгімонт?

Тэкля: Прыходзіў любы.

Тодар: Што здарылася з ім?

Тэкля: Усё пакуты. І Цесць і цешча не даюць жыцця!

Тодар: За тое мы з табою, як сям'я.

Я так люблю цябе, шаноўная каханка!

Я гавару табе пра гэта кожным ранкам.

Ці шчасце ёсць у цябе са мною?

Тэкля: З табою, як за мурам ці сцяною!

Такі ты слаўны, Тодар мілы.

Тодар: Мы разам – да магілы.

Тэкля: І потым, пасля смерці (цалуюцца).

Тодар: Ці ёсць чаго паесці?

Усю ноч на полі быдла пасвіць – цяжка.

Тэкля: Вось новая табе, каханы фляжка.

Хадзем на кухню, там паеш сняданак.

Тодар: З табою шчасце – кожны ранак.

Тэкля: Ах мілы. (Сыходзяць)

Сцэна 3. Клім у кабінеце перабірае паперы.


Клім: Вось пенсія, і дзякуй Богу без турмы!

Не заракаюся цяпер і ад сумы.

Жыццё што пекла, чорт не разбярэ.

Раней усё сабе цягнуў, усё ў сям'ю.

Цяпер жа тут гармідар.

Трасе, не разбіраю літар!

Так цяжка, аж хочацца ў зямлю! (Адпівае напой з куфліку)

І што тут з гэтым?

Гэта тут, а гэта там.

Ужо стары, каб добра разбірацца,

А памагатага ў лахманах капацца,

Знайсці цяпер ох цяжка!

Зяцёк не крэмень – жыдзенькая бражка,

Адно на ўнука, ён памочнік у хаце!

(З цемры з'яўляецца фігура ў белых строях)

Прывід: Усё наракаеш, Кліме?

Клім: (Звычайна) Усё наракаю.

Прывід: Жыццё праходзіць мімаходзь?

Дык ужо ж прайшло! Амаль ужо прайшло!

Клім: Чаму прайшло, мне толькі пяць дзесяткаў будзе!

Прывіл: Ужо не будзе, бачаць людзі!

Не будзе больш табе жыцця,

Рыхтуйся Клім да небыцця!

Клім: Чаму нябыт? Чаму не вырай?

Прывід: Там разбярэшся, за магілай.

Ці грэшны быў, ці так палохаўся, з сябе,

Нябыт раставіць лёсы па чарзе!

І хабар прыйдзе нагадаць пра слёзы,

Але, на жаль, не суд зусім, нябёсы!

Бо там нябыт!

Клім: Які нябыт?

Прывід: Нябыт у памяці дачкі, і зяця, унука.

Нябыт у памяці сяброў!

Клім: А што старуха?

Прывід: Старая Ядзя? У лякарні прыме пост!

Калі ты ляжаш у труну ў поўны рост.

Клім: Якія глупствы! Дзікая лухта!

Чаму мне паміраць? Дарма!

Прывід: Ах не дарма, нябыт не з кожным побач!

Бо суд зямны, жахлівейшы на свеце!

Пасля яго рыдаюць жонкі, дзеці,

Мужчыны – волаты, жаўнеры пры парадах.

Да выраку мужы, а потым гады!

Клім: Я не хачу! Я не хачу наканаванняў!

Я гаспадар сабе!

Прывід: Усё спадзяванні!

Хоць быў гаспадаром, але ж на грэх,

Ты раскалоўся, што сухі арэх!

Сям'я забудзе – гэта ёсць нябыт!

Клім: (Крычыць) Але ж я тут! Жывы!

Жывы, ліхая поскудзь!

Жывы, зірні мне ў вочы прывід туманоў!

Напяліў строі белыя і можна,

Псаваць людзям жыццё?!

Іх заганяць у труну і піць іх кроў!

І здзеквацца з іх! Вярзці наканаванні!

Пляваў на гэта! На цябе пляваў!

Я буду жыць! І кожныя світанні,

Я роспач буду гнаць нагой!

Прывід: Палохаеш на кухталя – дарма!

Пясок у гадзінніках сышоў ужо да канца!

(Прывід марудна знікае ў цемры па меры таго, як з другога канца сцэны да Кліма набліжаецца Ядвіга)

Ядвіга: Клім, дарагі! Ды вось дзе ты схаваўся?

А што твой твар бялюткі?!

Ці нечага спужаўся?

Клім: Усё пустое! Прывіды прыходзяць.

Ядвіга: Абы не прыставы.

Клім: Ды троху валер'яны і будзе добра ўсё.

Ядвіга: Бо час ісці па крамах.

Клім: Хадзем. Прагулка не пашкодзіць,

Пакой замкнёны мяне са свету зводзіць! (Сыходзяць)

Сцэна 4. Жыгімонт уваходзіць у свой кабінет.


Жыгімонт: (у бок, камусіьці) І справу ягоную сюды ды неадкладна!

Зусім змарыўся. Хто тут?

Чорт: Нікога.

Жыгімонт: Ды каб мяне! Ты чорт!

Чорт: Адкуль я тут? З якой нагоды!

Зямля не для маёй пароды.

Тут людзі гойсаюць, ды робяць справы!

І лепш за чорта кожны бравы!

Жыгімонт: Адкуль? Чаму? На галаву маю?

Чаго прыйшоў?

Чорт: Даўно я тут! На yes – я yes! На good – я good!

Усё проста, тут няма прамусу!

Я толькі з тым, каму па-густу!

Жыгімонт: Сыдзі адсюль! Чаго прыйшоў?

Чорт: Я – ты! Садзіся лепш за стол.

Жыгімонт: (Садзіцца) І што далей?

Голас: (аднекуль за сцэнай) Канвой прывёў пан пракурор!

Чорт: Сюды яго хутчэй!

(Уваходзіць Клім)

Жыгімонт: Не можа быць! Ах Божа ўратуй маю няшчасную душу!

Чорт: Садзіся Клім. (Клім сядае)

Ці памятаеш хабар, што ўзяў па грэшнай думцы?

Так нельга мілы Клім!

Так робяць самагубцы.

За хабар у краіне нашай – харчуюць смачнаю парашай!

Ты да парашы як? Прывучаны?

Клім: Жыгімонце! Зяце! Што ты робіш?

Жыві ў доме нашым. Вы нас не турбуеце зусім!

А толькі адпусці!

Чорт: Укленчыў! Укленчыў поскудзь!

Ды не туды ты кленчш любы цесць!

Маліцца трэба Богу, а не пракурорскаму нябогу!

Мяне слязьмі ні разу не праймёш!

А за грабеж ты атрымаеш па заслугах!

Жыгімонт: Ды не! Я не хачу! Я гэтага не здзейсню! Не! Ніколі!

Чорт: (Жыгімонту) Прабач, але на час змяніліся ў ролі!

Ты Чорт. Я – Жыгімонт!

Жыгімонт: Калі ж я чорт? Чаму прашу спыніць усё?

Калі ты – Жыгімонт, чаму ты ладзіш гідасць!

Чорт: (Жыгімонту) Таму што так і ёсць!

(Кліму) Дык Клім, шаноўны! Ты Богу роўны?

Пачуваеш сябе ўсеўладным, што рабаваць мяшчанаў рабаваў!

Нахабны рабаўнік! Канец табе і кропка!

Клім: Не, не можа быць! Дзе доказы?

Чорт: Усе доказы ў судзе!

А да суда наўрадці дажывеш ты!

Бо ў турме як у турме!

Свае законы!

Там з хабару не просяць рэшты!

Клім: Ты робіш усё як злодзей! Хітры злодзей!

Жывеш у доме мойным! А цяпер і дом,

Рашыў прыбраць сабе!

Ты сам злачынца, Жыгімонт!

Чорт: Мы ўсе тут цесце, не бамонд!

Не шышкі больш і не эліта,

Каб усё па шчырасці спавіта!

Шчыруем самі мы як след!

Дзе тут пакінуў пісталет?

Жыгімонт: Навошта пісталет? Агідны чорт!

Клім: Навошта пісталет! Мой Жыгімонт!

Чорт: Навошта пісталет? Ах мілы цесць,

Суды даўгія, потым час сядзець!

Навошта марнаваць мяне і вас,

Цяпер усё рашым за раз!

Клім: Ды не! Трыкляты чорт!

Чорт: Менавіта ён!

Жыгімонт: Ах Божа літасцівы!

Чорт: Позна кленчыць!

Жыгімонт: Укленчыць злодзею зусім не позна!

Чорт: Ды вось дарма, бо хлусіць ён.

Хадзем падследчы, разбярэмся хутка.

(Чорт уводзіць Кліма са сцэны)

Жыгімонт: Што нарабіў! Што нарабіў я злодзей!

Забойцай абярнуўся! Чортам!

Душа зрабілася балотам!

Слёзы ператварыліся ў шкло!

Я сам сябе зрабіў такім ужо!

А чорт прыйшоў ды вызваліў на волю!

Без апошняга пардону! Столькі болю!

Да рэшты спусташэння люты звер!

Ніхто не скажа, кім я ёсць цяпер!

Чорт: (Вяртаецца) А ты ўсё слёзы л'еш!

Жыгімонт: Не па табе!

Чорт: Вядома не па мне! Хто будзе ліць па чорту!

З ім піць не п'юць! А тут, каб нехта плакаў!

Калі б на то, дык я бы іншым быў!

Але так быць не можа!

Жыгімонт: Дурная рожа!

Чорт: Вось гэта тыя словы што патрэбны!

Хадзем! Даробім справу!

Тры дні мінула! Ядвізе самы час.

(Бярэ Жыгімонта і валачэ са сцэны)

Шчаслівым позіркам убачыць нас! (Сыходзяць)


Сцэна 5. Тодар прыходзіць да Камілы. Грукаецца ў дзверы.


Тодар: Гэта Тодар. Упусціце!

Каміла: Заходзь жа, не замкнута!

Тодар: Прывіт Каміла. Рады бачыць вельмі!

Каміла: І я надзвычай рада!

Тодар: Што за справа?

Каміла: Ці сам не бачыш! Я ў нястачы.

Жыгімонт – зусім узбясіўся!

Айца забралі! Маці ў шпіталю!

Жыццё канае! Рукі апускаюцца зусім!

Я не магу так болей, мілы Тодар!

Загнуся я ад гэтакіх часін!

Ці памятаеш, любы ўсе сустрэчы,

Што ладзілі раней?! Раней жыцця!

Табе казала: Любы мой хлапеча!

А ты ў адказ: каханая мая!

Тодар: Усё памятаю добра, ды часіны, сканалі назаўсёды – лёс такі!

Каміла: На лёс не наракай! Ён не прычым тут!

Мы самі ў душонках мужыкі!

Ня ведаем, што дзейснім, прыдумляем,

Жахлівыя мелодыі сабе!

Таму цяпер і маем!

Што ты ў турме і я амаль у турме!

Тодар: Чаму ў турме? Я тут з каханай!

Каміла: Ды не каханая яна табе зусім!

Глядзі! (Паказвае бутэлечку з Сузаніным варывам)

Вось варыва кахання. Хто п'е яго, той закахацца мусіць!

Каханне толькі прывід! Праўду любіць -

Жыццё па праўдзе! Астатняе дарма!

Тодар: І што рабіць мне?

Каміла: Пій напой і заставайся ля мяне! Са мной!

Тодар: Але Чаму? Навошта піць мне гэта?!

Цяпер жа Тэкля – лепшая кабета!

Яна кахае, я яе кахаю!

Навошта ўсё змяняць?!

Каміла: Табе б усё жартачкі гуляць!

Няўжо не разумееш ты!

Што я тваё дзіця нашу!

Купаю, малаком кармлю!

Тваё дзіця!

Тодар: Маё? Не можа быць!

Чаму раней мне не сказала?

Каміла: Дзеля яго! Сышоў ты! Кінуў нас!

Тодар: Здаецца ты кідала!

Каміла: Не час тут разбірацца! Пій напой!

Тодар: Я не магу з нянацку так!

А можа ты падманваеш мяне!

Каміла: Ах Тодар, лепш не хлусь сабе!

Ты сам напэўна добра ведаў гэта!

Дзіцёнак твой! А я твая кабета!

(Тодар п'е напой)

Каміла: Добра мілы Тодар!

Вось грошы, усё што здолела знайсці!

На гэта можна троху нам пражыць!

І заўтра неадкладна збегчы!

Сустрэнемся з табой ля рэчкі, а поўдні!

Тодар: Буду там чакаць!

Каміла: Ну добра! Час ужо спачываць! Ідзі да хаты!

Заўтра мы з табою!

Зноў будзем самай лепшаю сям'ёю! (Тодар сыходзіць. Каміла глядзіць па бакох і таксама сыходзіць)


Сцэна 7. Ядвіга сядзіць адна ў крэслакатацы


Ядвіга: Забралі мужа!

Лёс не роўна дзеліць!

Жывем усе разам – паміраем па-асобку!

Усю сябе паклала ў скарбонку!

Але скарбонку скраў жахлівы звер!

Што будзе? Як мне жыць цяпер?!

Усё ля яго, ўсё з ім, усё для яго!

Ён любым быў! Ён блізкім, самым лепшым!

Я тут адна!

Да шчэнту пастарэўшы,

Гляджу ў сценку з разбітога шкла!

Зімовы подых не адчуваць мне болей!

Дачку расціла для яго і з ім!

Жыццё свабоднае, каледж ды волю!

Пакінула, узростам маладым!

Усё для яго! Цяпер лічу прыбыткі!

Цяпер сяджу, тут, у гэты змрочны час!

Дзе па пакоях запускаюць сонны газ!

Каб буйныя не рыкалі ў адказ!

Любіла сонца я! Цяпло праменняў!

Сышло ўсё! Усё скончылася раптам!

Забралі мужа гідкім, змрочным гвалтам!

Каб Ядзя тут грымела ды радала!

Ніхто не пашкадуе Ядзю!

Сядзіць тут бедная бабулька ў нястачы!

Крычыць! Рыдаіць! Горка плача!

Урачы маўчаць!

Бо ім не плацяць за размовы!

Ніхто не дурыць болем іх галовы.

(З'яўляецца чорт)

Чорт: Час на прагулку!

Ядвіга: Пякельны фельдшэр!

Чорт: Для вас я не апошні і ня першы. (Увозіць)


Сцэна 7. Тодар седзячы на ганку.


Тодар: Вось табе і лёс, і праўда!

Цяпер нябачна хто, а кім я буду заўтра?

Блукаць у крыві маёй – благая звычка.

Памру, і будзе ад мяне, хіба што знічка!

Ды й што мне? Што з таго! Без напамінаў

Не без грашыма жыць! І не ў пустэчы,

Вакол і без мяне зашмат галечы!

Каб я яшчэ!

Але ж дзіця! Трымае, не дае спакою!

Станоўчым цяжка быць між іх героям!

Прасцей злачынцам хітрым верхаводзіць,

Блюзнерыць, рабаваць, са свету зводзіць!

Але чаму? Навошта мне багацці?

Калі спакою больш не будзе нават у хаце!

Ва ўласнай хаце буду воўкам шэрым,

Глядзець, хто гэтым разам увойдзе ў дзверы!

І рыкаць на сябе і на люстэркі -

Ты кінуў немаўля сваёй паненкі!

Але ж пайшла Каміла за другога,

Ды вось сумленне не запэўніш з тога!

Напой чароўны разліваюць роўна!

І пій яго! Кахай! Бясконцы дзень блюзнерства!

Гармоніі і шчасця верхавенства!

Забыўся кім я ёсць і для чаго я!

Ляплю з сябе станоўчага героя!

Забыўся на сябе, сваю прыроду!

І выкрэсліць хацеў з сябе ўрода!

(крычыць)Дарма, дарма напой на сэрца!

З сумлення ні паесці, ні пагрэцца!

Сцэна 8. Каміла забягае ў дом да Тэклі. Тэкля плача.


Каміла: Тодар дзе?

Тэкля: Сышоў мой Тодар.

Каміла: Куды сышоў?!

Тэкля: Сышоў навечна!

Каміла: Памёр, ці што?

Тэкля: З грашыма збёг!

Учора ноччу не прыйшоў да хаты,

Усю заначку, усе мае гады!

Паскуднік скраў, махляр трыкляты!

Рупліўца шоку, гвалту, ды маны!

Я сёдня з раніцы няшчадна плачу!

Разбіў жыццё маё, ды грошы скраў!

Кахала злодзея, цяпер усё бачу!

Дурніца!

Каміла: Ды не можа быць! Я вам не веру!

Тэкля: Не вер! І я не веру ў праўду!

Каміла: І што рабіць? А Божухна, што мне рабіць цяпер!

Тэкля: Ах малады, дык будзе лепшым!

Чакаў мяне ён, што тут скажаш!

Ды без труны ў зямельку ляжаш!

Да нітачкі абдзёр!

Каміла: Які пазёр! Які злачынца, усё-ткі!

Тэкля: А што табе? Рашыла здзеквацца з мяне?

Дык смейся! Жартуй з дурніцы, што з маладым круціла!

Каміла: Не жартачкі мне Тэкля, а магіла!

Каб ведала я ўсё, ды не! Пустое!

І новае таксама ўсё благое.

Я колькі дбаць пра долю лепшую ня буду!

Усё адно патраплю на паскуду!

Тэкля: Ты ж за мужам?

Каміла: За мужам зусім! Цяпер хоць у рэчку галавою,

Не захапляцца больш сабою!

Увальваюцца п'яныя Сузана: і Міхал


Міхал: У чым справа? Што за слёзы?

Сузана:: Шо за нарада? Бабскі бунт, ці што?

Міхал: І тварыкі сур'ёзныя, багата,

Відаць праблемаў склалася за нашую адсутнасць!

Тэкля: Сын – злодзей! Сама вядзьмарка! Муж – алкаш!

Нарэшце разганю ўвесь шабаш!

Пшлі прэч! Я ненавіджу вас усіх!

Хапае мятлу і выганяе Сузану з Міхалам на вуліцу

Каб духу вашага тут не было!

Азіраючыся на сцэну з выганятымі ўваходзіць Жыгімонт


Жыгімонт: Дык вось ты дзе!

Каміла, жах у доме!

Усе грошы нашыя злачынца нейкі скраў!

Усё тое, што капілі мы з табою,

Ён уцягнуў!

Каміла: Бог ты мой! Не можа быць!

Жыгімонт: Усё так! Усё да рэшты выграб!

Адкуль усё ведаў! Сцяміць не магу!

У пракурорскім доме, што гаспадар насіўся!

Выключна ў патрэбных месцах рыўся!

Хадзем хутчэй! Ты будзеш светкай!

Каміла: Я не пайду з табой!

Жыгімонт: Ды не дуры, хадзем хутчэй. (Цягне Камілу са сцэны)

Каміла: Я не пайду з табой! Ты мне ніхто!

Жыгімонт: Я муж твой, назаўсёды!

Кінь слёзы ліць!

Каміла: З якой нагоды?

Жыгімонт: А з той, што я сказаў!

Каміла: Люты звер! Не чапай мяне, злачынца!

Жыгімонт: Я муж твой, да сканання!

(Жыгімонт выцягвае Камілу са сцэны)


Заслона.


Эпілог.

Сузана і Міхал сядзяць на лаўцы. П'юць. Твары ў іх шчаслівыя. Цалуюцца. Міхал іграе на дудачцы. Паступова збіраюцца ўсе героі паслухаць дудачку. Прыходзяць русалкі. вужака, чорт, Каміла, Жыгімонт, Ядвіга, астатнія героі.


Канец

03.07 - 03.08.2007
2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў