Падпаліць шпалеры
Кінуцца ў рэчку, там дзе чорны вір,
З каменем на шыі, на крывавы пір.
Скрасьці ў бандзіта, з куляй пісталет,
Да ілба прыставіць, стрэліць у сябе!
Падпаліць шпалеры, зачыніўшы дзьверы,
У вагні заставіць, рэшткі шчырай веры.
У аптэцы хітра, накупляць таблетак,
Неблагі пачатак, мае гэта лета.
Белую вяроўку мацаваць да дуба,
Ці набыць квіток, да Фідэля ў Кубу?
Абпаліцца траўкай, ці накрасьці сьпірту,
З доўгага разгону скінуцца з абрыву.
Зачыніцца ў хаце, без вады каная,
На капоце тварам, вырая шукаю.
Чорныя бярозы, недарэчны лес,
Б'е дубінай ноччу, агрэсіўны бес.
Калі здаецца
Здаецца кахае, здаецца і не,
Тут як на вайне,
Ці застрэлішся сам,
Ці застрэляць цябе!
Адзіна ўсё, куды ні зірні:
Ці па горла ў гаўне,
Ці па шыю ў крыві!
Тут абіраць асабліва ня трэба,
Ці направа пайдзеш,
Ці палезеш налева.
Усё аддаеш перавагу ў сіле!
Агіднаму зьверу, каханай жанчыне
На лямпе
Вып'ю сьпірту без закускі,
Дапішу апошні верш.
І павешуся на лямпе,
Там на ляммпе значна лепш!
Там няма пакутаў жорсткіх,
Там спакой і цішыня.
Там не давіць кожны вечар,
Недабітая херня!
Там ня трэба думаць ноччу,
Дзе гуляе твой анёл.
Напішу: бывайце людзі,
Для застаўшыхся сяброў.
Гэтаю сіпукай сёньня,
Шлях закончыць самурай!
У катлах гарачых пекла,
Тожа будзе файны рай!
З вайны
Твае дочкі і сыны,
На двары гуляюць зраньня,
У ванючым, брудным рваньні -
Плады твайго каханьня.
Я прыйшоў з вайны,
Нескалечаны й жывы!
Толькі больш ты не са мною,
Не са мною болей ты!
Твой каханы - тунеядзец,
П'е і б'е цябе штодня,
Па такім нясьцерпна воіць
На могілках зямля!
Ты старая і твой твар,
Прыгажосьць ужо згубіў.
Толькі я як ваяваў,
Дык адну цябе любіў!
Сьвет зусім ужо другі,
За чатыры гады:
Пазьмяняліся мясьціны,
Зьмянілася і ты.
Ведзьма
Я чую ціхія крокі!
Мне мроіцца лязгат замкоў.
Яна нацапіла на ногі,
Браслеты з тугіх ланцугоў.
Яна акалдуе мой розум,
Збавіць ад думак і сноў.
Я буду служакам пачэсным,
Вушастым, ванючым аслом.
Збегчы? Замкнёныя дзьверы,
Лес варожы ў начы.
Ад яе не ратуюць ні сьвечы,
Ні часнок, ні псалом, ні крыжы.
Яна пацалуе ў вусны,
Накорміць зельем з травы.
І вось я ўшасты і моцны,
У пошуках смачнай батвы.
Экзэбіч
Я ніхто, я нішто!
Я ня варты цябе!
Ты ў сябе,
Для сябе,
А я проста ў чарзе!
Для паметцы ў сьпісе,
Для таго, кабы быў,
І ня важна: кахаў,
Альбо проста любіў.
Я ня варты ні слоў,
Ні часу, ні сноў.
Я ня варты цябе,
Бо ня варты ізноў!
Я чарговая пляма,
У дзіўным жыцьці.
Я быў для цябе,
Каб далей ісьці!
Даруй
Даруй! Даруй мне ўсё!
Даруй адзіноту, агіду,
Я гэтую крыўду гатовы,
Жыцьцём замаліць!
Я буду навечна з табою!
З табою ў доміку жыць!
Я зараз старэйшы!
Прыйшло разуменьне!
Вядзьмарка мая, маё суцяшэньне!
Даруй, што я стаў прастым чалавекам,
Я зноўку зраблюся вясёлым паэтам!
Толькі застанься са мною!
Са мною ня зьведаеш смутку,
Ні гвалту, ні сьлёз, ні ганьбы!
Ты будзеш маім паратункам!
А толькі даруй! Даруй і прабач,
Я ведаю недзе хаваецца плач.
Бяры маё шчасьце, цяпло, маю волю!
Я вольны з табою!
Мая прыгажуня!
Твой голас у сябе кожны ранак я чую!
Скажы што я варты каб у лесе застацца!
З табою, з табою застацца.
ПІздЗец
Ратавацца не пасьпееш,
Надыйшоў час легчы ў гроб.
Вось ты ёсьць, а вось на целе,
Нараджаецца грыбок.
Сонца сьвеціць, ты сьмяешся,
Фатаздымкаў мітусьня.
Крокі чуюцца ў сенцах,
Гэта сьмерць ужо прыйша.
Апрануць сьвяточна цела,
Вып'юць за апошні шлях.
Панясуць цябе нясьмела,
З дому на чужых руках.
Цотны лік чырвоных кветак,
Плач па тым чаго няма.
Пакладуць у зямлю і гэтак,
Скончыцца ў цябе вайна!
ЁбнУты
Што мне злата! Што мне срэбра!
Што паўцарства для мяне!
Дождж ідзе, а каралева,
Закаханая ў сябе!
У самоце правіць балем,
Дзе ўсьмешка, весялосьць?
З ранка добра адчуваю,
Тут я не жаданы госьць!
Крыўда крыўдай - сэрца стыне,
У душы адзін бядлам.
Ці павесіцца на іве,
Ці атруты выпіць чан?
Ні абдымкаў, ні адказаў,
Помнік прыгажосьці цел!
Лепш бы самагонкі ўмазаў,
І нічога не хацеў!
У цемры
Печыва ем з малаком.
У цемру схованы дом.
У цемры яшчэ шмат чаго,
таго, што можа пакрыўдзіць нажом.
Зубы стучаць у начы.
Скажы мне ціха для сэрца.
Але ні халеры не скажа прыёмнік,
Бо току няма ў сетцы.
Вазьму і з'ем анальгін,
Бухну з галра пертусін!
Буду сядзець і з усьмешкай глядзець,
Ці зноўку бухну пертусін!
Поўня глядзіць у вакно.
Мне застаецца адно.
Печыва з'есьць і дапіць малако,
Ці проста дапіць малако!
Сэнсу няма бязь сьвету,
Сэнсу няма бязь компа!
Цяжка калі падстанцыя сядзе,
бязь тэлевізыі жопа!
Закратаваны
На сьпіне - крывавыя раны,
Чырвоныя плямы.
За краты загнаны!
За краты схаваны!
Ніхто не ўбачыць,
Ніхто не раскажа,
Аб тым, дзе катуюць,
Пра тое, дзе сажай,
Малююць відарысы крохкага цела.
І толькі загады дае каралева:
Тога казніць!
Гэтага ў воду!
А мне бы каня,
Да каня бы падводу!
І ногі жывыя,
Ня тыя што зараз.
У бруднай вадзе,
Меднага тазу.
Я бачу свой позірк
Скалечаны гвалтам,
І гальштук на шыі
Зьвязаны з канату.
Канат мацаваны да старага клёну.
Каня бы мне зараз,
да каня бы палводу!
Цялячыя нежнасьці
Я хачу цяпла, а ты сама фрэгіднасьць!
Сьціпласьць забівае, забівае сьціпласьць!
Мне каханьне трэба, ласка і пяшчота,
Я хачу быць мілым, а не псом пад плотам!
Супакой мой позірк, прытулі да сэрца,
Ад тваіх злачынстваў не знаходжу мейсца.
Холад і разліка назаўжды з табою,
Зьвёў жа гідкі лёс, на шляху з такою!
Дык чаму ж усё дома? Дык чаму ж сяджу я?
На сябе і лёс з ранка ванітую.
Гвалт каханьня жорсткі, захапіў у кайданы,
Ладзіць з захапленьнем на свабодзе раны.
Ладзіць і катуе, пра цябе ўсе думкі,
На хер мне здаліся, гэтыя стасункі?
Дык пайду нап'юся, знойду суцяшэньне!
Люся хоць частуе ўвечары варэньнем!
Хоць аўсянку робіць і цалуе доўга,
Ты бы хоць рукою правяла па робрах.
Лягу на падлогу, там скразьняк гуляе,
Зноўку як спартанец ціха засынаю.
Зноўку сьніцца будзе Куба і Ямайка,
Будзе сніцца мора, пад нагамі галька.
Там трава квітнее, там заўсёды цёпла,
Там мне каб сагрэцца не патрэбна жонка!
Зх, мой паратунак, сон між гідкай ночы,
Каб забыцца на... зачыняю вочы.
Пад коўдрай блага аднаму
Мне блага пад коўдрай,
Я выпіць хачу.
Самота нястрымана вые.
Адзін, мне ўсё як заўжды па плячу,
Тым больш калі добра падвып'ю.
Няўжо ўтрымацца ад дум не магу?
Вітаю, мае тараканы!
Пад коўдрай няшчасны галосна стагну,
Стагну, стагну, але марна.
Чаму ж я нэрвуюся, гляну ў вакно,
Дзе ты маё суцяшэньне?
Спакойным нарэшце паробіць віно,
Каханьне - штуршок вар'яценьня!
Чаму ж так усё нехта выдумаў нам?
Чаму і навошта змаганьне?
Зьнікаюць нэйроны, прыходзіць журба,
Як я ненавіджу растаньні!
Жарсьці
Якую ноч канаюць жарсьці,
І думаю каторы раз.
На хер мне такое шчасьце?
Чаму ж я не підарас?
Колькі ж можна, я на зрыве,
Ці ж каханьне робтць сьмерць?
На дзяўчыне. як на міне,
Цяжка з таймерам сядзець.
Лепш бы трэснуў самагонкі,
І забыў пра свой настрой.
Не ратуе ад пачуцьцяў,
Нават вогненны напой!
Твар смурны, пакуты-вочы,
Можа я зрабіў не то?
Сто пытаньняў - нуль адказаў,
Дзе там схована віно?
Дзябну каб надыбаць праўду!
Праўда як заўжды адна!
Толькі што не праўду бачу,
Зноў агідная мана.