|
Цябе
Як ціха і роўна твой подых цудоўны,
Гучыць у пакоі пустым і самотным!
Твой твар на падушцы, у ложку пад коўдрай,
Мой дотык няпэўны, але досыць цвёрды!
І зараз у гэтай нудотнай турме -
Мне так - не хапае цябе!
Адлегласць і сцены, шляхі і дарогі,
Чужыя кватэры, вітальні, парогі,
Маўклівая ціша, вагон цягніка,
З верхняе полкі звісае рука!
Ліхтар на прыпынках лунае ў сне,
У гэтым мне так не хапае - цябе!
Ямы, калеі дарогі бясконцай,
Рыпучыя колы, цяпло ў каморцы,
Зорнае неба, мароз, адзінота,
Штовечар адбой, шторанак работа.
Ты пішаш, як быццам табе напляваць!
Ты любіш паесці, ты любіш паспаць!
А я ў нястачы, а я ў зіме!
Мне тут не хапае надзвычай - цябе!
Сляпы не ацэніць, глухі не адзначыць,
Адзін не пачуе, другі не пабачыць;
Ты, коўдра, падушка - надзвычай далёка,
Між намі цягнік, калеі, дарога,
Прастора і час, мінулае, дзе
Мне так не хапае надзвычай цябе!
Ночы
Ад начэй незлічоных, цёмных,
Днямі сухімы, прыходзілі ціха,
Глядзелі самотна ў вокны смурныя,
Як восень дажджамі валодае ліха.
Пекла ў душу слізгала доўга,
Словы зляталі з вуснаў цудоўных.
Кожны любы, кожны рады,
Злодзеям стаў, за чужыя награды!
Цемра ў пакоі сялілася часта,
Фіранкі шчыльней пріціскалі да сценаў.
Хоць не было ані крыўдаў, ні гвалту,
Кроў усё мацней напружвала вены!
Чорны прывід злачынцаў старых,
У вопратцы чорнай, з парфумай духмянай!
Усё часцей прыходзіў у ложак,
З хвосцікам доўгім, з параю рожак!
Моц і сіла былых стасункаў,
Канала марудна, але незваротна!
На месца кахання прыходзілі думкі,
І думкі ліхія, з агідай маркотнай!
З кожным вечарам рэчы сохлі,
Нешта ў пыл, а нешта ў соплі.
Нарэшце у пальчаткі схавалі рукі,
Так дотыкі зніклі, сплылі пацалункі.
У гэткім паветры як мухі дохлі,
Гінулі разам, паўнюткія злобай.
І так паступова, кропля за кропляй,
Танулі ў моры славы народнай!
Тут ня выправіць болей нічога,
Мёртвай рукой, душыць апрычона!
Шмат можна рабіць – ды толькі, скутку?!
Некаму хлеў, а некаму бутку!
Давай, ляці!
Са скрухой і самотай, углядаўся ў неба,
Як праз хмары маўкліва ляціць самалёт.
Ты сказала мне дзякуй, дай мне тысячу баксаў
Пасадзі ў машыну і вязі ў аэрапорт!
Я ж кахаў цябе моцна, я чытаў твае кнігі,
Я глядзеў твае фільмы, слухаў песні і мат.
Ты казала мне прыкра, дапіваючы брэндзі,
Што я злодзей апошні, недарэка і кат.
Лашчыў я тваё цела, цалаваў твае сцёгны,
Набываў чаравікі, футра, кнігі, рассол.
Ты глядзела ў вокны, як хаваюцца шпікі,
І з самотай гаротнай клалася на стол.
Выціраў твае слёзы і цярпеў твае крыкі,
На кашулях твой мокры даўгі парасон.
Ты казала, што ціхі і затурканы люмпен -
Гэта я з нараджэння і да дзейных часоў!
Дык збірай свае рэчы і сядай ў машыну,
Забірай штуку баксаў, хадзем цераз двор.
Адвязу праз Расію ў краіну Шэнгена
І па свойму прыгожых пяціпромневых зор.
У чаканні адказу
І тады я сказаў, што кахаю цябе,
Ты ж нічога мне ў твар не сказала адразу.
І цяпер усё што трэба для шчасця майго -
Дачакацца адказу.
Хоць у гэтай цішы, мне свой голас не люб,
Ён не цешыць мяне, як і строй гэтых сказаў,
Ты мне можаш сказаць, у начы шмат чаго,
Але ж я дачакаюся лепей адказу.
Я чакаў усю сустрэчу, ты спявала пра снег,
Пра паэтаў, пісьменнікаў - тысячы фразаў.
Ты згадзілася нават - цалавацца не грэх,
Але гэта наўрад ці было тым адказам.
Я прынёс табе кветак і некалькі слоў,
Што ў сэрцы сваім гадаваў столькі часу.
Ты ж глядзела як сонца садзіцца ў кроў,
І сказала: дарма, не чакай лепш адказу!
Цені
Маўклівыя цені паўзуць па дарозе,
Як быццам бы коні, што цягнуць вазок.
Між сонца і цемры, па снезе і лёдзе,
Па сонных абшарах губляючы крок.
Газетаў кавалкі, люстэркаў аскепкі,
На гэтай дарозе багата падзей:
Трусы бегавыя, красоўкі і кепкі,
Вусы і харызма для добрых людзей.
Шмат спеваў навокал, дарога прамая,
На сон і турботы забыліся - спяць.
І кожная песня за сэрца кранае,
Як гімн неўміручы ў марфееву раць.
Шкляныя будынкі, пачэсныя кніжкі,
Праграмы навінаў, надвор'е, хакей.
Крэдыты, падтрымка, вялікія зніжкі,
Бясплатны праезд для шматдзетных сямей!
Стабільны заробак, пыгожыя людзі,
На гэтай планеце ім роўных няма.
Іх судзяць цудоўныя, шчырыя суддзі,
І лепшы прысуд пакарання - турма!
І гэтыя цені па гэтай дарозе,
Паўзуць бы сляпыя, навобмацак бы.
Хварэюць на ветры, слізгаюць на лёдзе,
Чакаюць фартуны і лічаць гады!
Гады прамінаюць, сыходзяць гадзіны,
Дзесяткі гадоў і жыццё маладых.
Складаюць пра гэта паэты быліны,
Якія так цешаць разбэйшчаны слых!
Маўклівыя цені паўзуць па дарозе,
Як быццам бы коні, што цягнуць вазок.
Між сонца і цемры, па снезе і лёдзе,
Па сонных абшарах губляючы крок.
Пад баян
Між сценаў і кратаў, між музыкі горкай.
Стаю і гляджу ў твае вочы бы слуп.
Бы дуб паміж поля, калодзеж на вёсцы,
Як быццам нямы, што глядзіць на салют.
Так я ў твае вочы пагледзіў маўкліва,
А ў сэрцы агонь палымнее; бы жарсць
Раптоўна паўстала, за душу схапіла,
І мне ўжо не збегчы, а ёй не адстаць.
Нарэшце і ты апускаеш свой позірк,
Глядзіш на мяне ўся пагардліва так,
Як быццам бы я не мужчына, а ў ролі
Мужчыны ў нізе бы гідкі чарвяк.
І раптам я рух пачынаю імкліва,
Хапаю пяшчотна твой тоненькі стан.
Далонь у далоні і крок ганарлівы
У танцы любові пад горкі баян.
Спалохана вельмі, але ў гэтым рытме,
Ты так натуральна, што ахаюць усе.
І крочыш бы маеш нябачнае крылле,
Якое ад пляцу ўзносіць цябе.
Акорд за акордам, мелодыя цешыць,
Віруе над намі, між намі, у нас.
Глядзяць усе навокал, на вочы ня вераць,
Што музыка гэткі стварае экстаз.
Музыка мяхі так раптоўна спустошыў,
І музыка знікла, спыніўся наш рух.
Ты вырвала рукі, а я пачуў кпіны,
І магія знікла, як сцішыўся гук.
Ты хутка сыходзіш, спіна твая знікла,
За іншымі спінымі, сценамі, шклом.
Застаўся адзін, замовіў тэкілы,
І выпіўшы залпам пакрочыў дамоў.
Хто?
Хто пакрыўдзіў нас?
Хто нам схлусіў колькі раз?
Абяцаў і кляўся,
Далонь да грудзяў прытуляў!
Словы шчырыя казаў,
А пасля смяяўся!
Браў, каб болей нам аддаць,
Абяцаў любіць і дбаць,
Даглядаць уважліва!
Голасам бадзёрым, шчырым!
Падаваўся добым, мілым,
Каб паржаць зняважліва!
Біў нас палкамі і словам,
Учора выданым законам!
І пляваў у душу!
Быццам злодзей і злачынца,
Што не з'есці, то напіцца,
Паваліца ў лужу.
Браць затым сябе на крэсла,
І на ім у промнях грэцца!
Каб астатнія ў цені,
Быццам чэлядзь ды халопы,
Аб'яднаныя ў коўдлы
Раскідаюць кветак жмені!
Прывітанне
Ты мне сказала: "Прывітанне"!
А ноччу вызвала мянтоў.
Ня трэба мне такіх спатканняў!
На што такая мне любоў?
Раней дарыў табе пярсцёнкі,
І кантрабандны правіянт!
Дарыў і футры, і дублёнкі,
А ў станік сунуў дыямант!
Прынёс табе я завушніцы,
У кожнай плаціна сядзіць!
Я не забыў табе гасцінцаў,
А ты ў мінтуру пазваніць!
Калі мне рукі заламалі,
Ты ў слёзы кінулася выць.
Ты лічыш, што мяне забралі?
Ты лічыш будзеш ціха жыць?
Не выдзе кіса, я вярнуся,
Вярнуся ў гэты твой пакой!
Праз годзік - два - тады рыхтуйся,
Сустрэцца кіса зноў са мной.
За гэта ціпа "Прывітанне"!
За гэты ціпа шчыры вой.
За здраду нашага кахання,
Я паквітаюся з табой!
|