Неспакой
Калі
дзень шлюбу ўжо быў назначаны і нявеста
вырашала каго запрасіць з гасцёў, яе
бацька пажадаў размаўляць з жаніхом:
- Я бачу, што
ты кахаеш маю дачку, але я бачу і іншае.
Твая душа не супакоена і прагне ўсё
яшчэ хістаючыся ад аднаго да іншага. З
гэтага твой дух не супакойваецца і
безупынна рыскае, шукаючы нагоду і шлях
для выйсця. Кроў стукае у тваіх жылах
безупынным боем бубнаў, а думкі хістаюцца
ад паўпразрыстага ветра незадаволенасці.
Бачу я, што не гатовы ты, што душа твая
не супакоена і праз гэта мусяць быць
тысячы няшчасцяў. Тваё навучанне
скончана і я бачу, што ператвараецца ў
тваёй душы. Тым не меньш маецца ў цябе
нешта вельмі істотнае, пра што я мушу
сказаць табе і ўпэўнены, што вернешся
пасля падарожжа да сваёй нявесты і
ажэнішся з ёй. Ты праўдзівы і адзінае,
што існуе ў цябе спрадвечнага і
неўміручага гэта праўдзівасць. Таму
слухай мяне, выпраўляйся ў падарожжа
праз лясы і багны да спрадвечнага
астрога чыстага розуму, абыйдзі палову
свету і супакой сваю душу. Зірні на ўсё,
што існуе і што па-за існаваннем. Зразумей
анёла і зразумей д’ябла. Паглядзі на
людзей і зірні на духаў. Выпрастайся ў
весь рост і глядзі на свет адчыненымі
вачыма без боязі за зрок. Выйдзі на
прасторы і харчуйся з рэчаіснасці,
супакой сваю душу і вяртайся да нас. Мы
будзем чакаць цябе і калі ты вернішся
мы зробім вялікі пір, дзе праз салодкія
і мілагучныя спевы мы ўсхвалім існаванне
і нараджэнне новай сувязі. Час не
літасцівы да фанабэрыстай прагі, з тым
жа дух твой не суцішыцца, але супакоіцца.
Знайдзі тое, што шукае твой дух і вяртайся
дамоў з гэтым набыткам. Моц і пяшчота
ў тваіх вачах, праўда і гонар у тваім
сэрцы. Пакуль ты вандруеш – завіся
рыцарам праўды. Калі ж ты вернішся,
будзеш мужам той, якая жадае апоры.
Выпраўляйся рана. Ніхто не даведаецца
і не пачуе, што ты сыйшоў. Бывай.
Праслухаўшы
гэтыя словы, ён выцягнуў свой парасон
і выйшаў на вуліцу. Ні з кім не развітваючыся,
ён вярнуўся ў свой дом, каб заўтра
выправіцца ў падарожжа збянтэжанага
духу. Так нараклі яго рыцарам праўды.
Рыцар
праўды.
Пекна
ўглядаючыся ва ўласную душу і вынаходзячы
ў ёй выключна пякельнае ззянне, ён ціха
і марудна апрануўся ў адзежу і выйшаў
на вуліцу. Сонца знаходзілася на небасхіле
і мусіла заходзіць на захадзе, у той час
як ён быў на мяжы чарговага пераадолення
сябе самога. Вартасці адмыслова прысутныя
чалавецтву марудна згубіліся ў яго
таямнічых думках і вонкі праступіла,
як кроў з падзёртай раны, даўгачаканае
веданне.
Людзі
навокал знаходзіліся у стане чарговай
абсурднасці, між тым расплачваючыся
шчасцем за згубленыя магчымасці Бога.
Кожны мусіў радавацца жыццю, хоць і
начапіўшы суровую маску твару вынаходзіў
сябе самога злоўжываючым усеагульнай
заклапочаннасцю немагчымасці працягнення
рода.
Колішні
свет яго, мусіў сыйсці ў патаемную
прастору рэчаіснасці, і тое новае да
такой ступені ўразіла яго свядомасць,
што апошнія промні няшчаснага сонца
асветлілі яму шлях, па якім ён пайшоў
нетрывалай хадой. Вецер лашчыў яго
валасы, а недзе ў цёмнай і нават
небясьпечнай здароўю душы сарамлівым
святлом ззяла чарговая праўда.
Ён
выцягнуў сябе з забыцця прыгажосці,
якая аздабляла неверагодны свет і праз
цяжар злаўтоенай рэчаіснасці рушыў у
палахлівую вандроўку. Ногі ішлі, а цела
рухалася. У галаве сядзела таямнічая і
з тым новая думка: “Я рыцар праўды”.
Валацуга
Праз
колькі імгненняў рыцар праўды знаходзіўся
ў тлуме і пылу жабрацкага кварталу. Ён
бачыў бядноту і жах у вачах людзей, якія
злаўжывалі тут. Грэх і безвыходнасць
межавалі паміж сабой. Спроба прымярэння
з уласнай рэчаіснасцю ўратавала бы шмат
каго, але зрабіць уласна кажучы крок,
каб не забіць сабрата свайго, уяўлялася
для кожнага тутэйшага насельніка справай
небясьпечнай і нават супрацьлеглай
натуральнаму закону.
Паглядзі з
чым да цябе прыйшла Фартуна! - рыцар
праўды пачуў жабрацкі голас валацугі.
– Цяпер у цябе няма ні дома, ні
збянтэжанасці перад тым, што ў цябе
няма дома. Ты пахіснуўся розумам і
вырашаеш цёгацца да хворых і знясіліных
у абшар незадаволеных усім. Фартуна
здзекуецца з цябе і з нас, а мы толькі
наракаем на Яе ў той час як лепшым было
б звесці справы з Жыццём. Мы Яму шмат
павінны, каб далей бесперашкодна
карыстаць з Яго.
Змагайся з
Фартунай, будзь упэўнены ў Яе перамозе.
Рыцар
праўды зняў з шыі валацугі пятлю і пачаў
біць валацугу ёй. Рыцар праўды біў
валацугу пакуль цалкам не знясіліў і
не прысеў ля жабрака.
-
Я хворы і няшчасны! Я застаюся
толькі з тым, што ў мяне нічога няма. У
мяне скалечаная душа і знясіленае сэрца.
Я сяджу і д’ябл спакушае мяне. Ён абяцае
мне ўсё, а я сарамліва адмаўляюся ад яго
пашаны, каб спраўдзіць справаздачу
свайму знясіленаму Богу. Дай мне памерці
мужна! Мне занадта дорага каштавала
гэтае вырашэнне. Ты злы, несправядлівы
і чэрствы да мяне. Мяне няшчаснага,
сарамлівага, кволага і хворага. У мяне
толькі хваробы на скуры і пустыня ў
страўніку. Я плачу, рагачу і выю на тысячы
няшчасцяў якія сыйшлі на мяне. Ты лічыш,
што д’ябл ужо цалкам перамог мяне?
Нічога з таго, такога няма і ніколі не
будзе, бо той крок з таго кроку вынікае,
дакуль я бяруся, паўзуся, размяркоўваюся
па лужынах бруду, якія смярдзяць і псуюць
заклапочанае прыгажосцю вока. Што ты
робіш? Чым я прагневаў цябе? Ты гідкі,
варожы і па-за чалавечы, нездатны да
меласэрнасці і спачування. Я ненавіжу
цябе, бо ты спаласаваў маю ганарлівасць!
Рыцар
праўды працягнуў жабраку ўсе свае грошы
і мовіў ціха на вушка:
Герой
Рыцар
праўды пачуў галасы знясіленых радасцю.
Вялікі натоўп сабраўся ля ўвахода ў
таямнічы будынак, дзе за ланцугом
фармалізаваных людзей павінен быў
з’явіцца нехта.
Ён адзін
супрацьстаяў сотні небясьпечных воргаў.
Ён перабіў іх усіх пакінуўшы за сабой
сумленне і мужнасць быць узнагароджаным.
Ён сам выклікаўся на гэты ратны подзьвіг
і сапраўды здзейсніўшы яго, ён будзе
задаволены пашанай атрымаць узнагароду
з рук нашага кіроўцы. Што тут мовіць
можна, ён герой і відаць ён у гэтым усім
ёсць сам.
Рыцар
праўды ўбачыў як чалавека, з вялікай
колькасцю бронзавых узнагародаў на
грудзях правялі на мезанін, дзе яго
сустракала Фартуна. Герою пляскалі ў
далоні ўсе хто назбіраўся у гэтую хвіліну
тут. Усе радаваліся і бесклапотна
назіралі, як Фартуна, дрыжачаю рукой
вешае чарговы сымваль мужнасці на
знясіленыя вайной грудзі героя.
-
Я герой! – моўвіў натоўпу герой. –
Мужнасць і шанец у маім сэрцы і кроў
недарэчных злачынцаў на маіх руках. Я
абараняў Айчыну ад пагражаючых ёй. Яны
забілі маіх сяброў рана ранкам, а я
перабіў іх усіх вечарам за маю Айчыну
і за маіх сяброў. Я выйшаў адзін супраць
усіх іх, абы толькі спустошыць недарэчлівае
іх існаванне небясьпечнае для нас. Яны
жорстка і хітра чакалі мяне, каб забіць
і выцягнуць з мяне маё Жыццё, мне належнае.
Яны гатовыя былі на ўсё, яны былі іншыя
і варожыя мне. І я забіў іх усіх, дзеля
вашага, мой народ, спакою, каб мая мілая
Радзіма спала ў таямнічых снах пра тых,
хто ўратаваў яе і каму яна павінна за
свой уратунак. Я мужнасць узведзеная ў
абсалют і тыя іншыя мне непачым, як
непачым нішто існае і невядомае мне. Я
ведаю толькі змаганне, пачэсна атрымліваю
ўзнагароду ад часу!
“Толькі
герой памірае за бронзу”, падумалася
рыцару праўды. “ Рыцар ніколі не будзе
героем. Бессвядомасць – пустэльня
рабоў”.
Сёння
чарговы раз Фартуна згуляла злы здзек
карыстання...
Ушанаванне
– узнагарода героя, узнагарода рыцара
– барацьба!
Няшчасны
Рыцар
праўды вырашыў ужо начаваць і нават лёг
за ўзнагародай сна, але пачуў нараканні
на бязлюднай вуліцы. Нехта даволі п’яны
ішоў і марнаваўся справаздачай
безвыходнасці.
Я раблю ўсё,
каб задаволіць яе! Каханне і дабрыня
на маіх руках, толькі чуласць у маім
сэрцы. Я раб свайго пачуцця і я гатовы
служыць яму, абы яна глядзела на мяне
і была задаволеная ўсім. З чаго гэты
здзек яе? З чаго яна так ганарліва і
прагна да іншых? Чым я кепскі за астатніх?
Я кахаю яе, а яна нібы не бачыць кахання
майго. Я раблю ўсё для яе! Я клапачуся
пра яе! Я чакаю яе і выконваю ўсё, што
яна паспытае. Чаму ж нейкае быдла бліжэй
чым я? Чаму яна да мяне так кепска
ставіцца, зневажаючы каханне маё ў
брудных танцах з паўпрагніўшымі
злачынцамі! Я сціплы, мілы і сарамлівы
душой! Я мяккі і далікатны! Няўжо яна
да такой ступені пазбаўлена розуму,
што не можа ўгледзіць шчасце сваё ў
мне? Можа яна не кахае мяне? Тады з чаго
жаль і крыўда ў яе вачах? З чаго яна не
развітаецца са мной і не кіне мяне?
Усё ў жанчыне
загадка, - мовіў рыцар праўды, - і ўсяму
разгадкай будзе цяжарнасць. Так мовіў
адзін мудрэц, ён ведаў, што такое шчасце!
І якую ж
ісціну прапанаваў бы мудрэц у маім
становішчы, што дазволіць мне быць
шчаслівым і набыць шчасце за танны
кошт.
Ідзеш да
жанчыны – бяры бізун, вось што прапанаваў
той мудрэйшы мудрэц, – усміхнуўся рыцар
праўды. – Хочаш быць шчаслівым –
прыслухайся да яго парады.
П’яны
ўзрадаваўся парадзе рыцара праўды, але
мімаходам убачыўшы змрочнасць на яго
твары сарамліва запытаўся:
Сапраўды,
той мудрэц меў рацыю, калі казаў гэта.
Бізун менавіта тое, што верніць мне яе
і чым яна шчаслівая будзе са мной. Я
ведаю гэта дакладна, бо відавочна цяпер
майму зроку, што бізуна не хапала ёй.
Але я бачу змрочнасць на тваім твары і
жаль у тваіх вачах. Што не так у гэтай
ісціне? Ці можа ты не прыхільнік шчасця?
Ці ты не рады, што прадаў мудрасць за
дарма? Бяры мае грошы! Я багаты сёдня,
а за такую ісціну мне нічога не шкада.
Агарні гэтую
ісціну ў свае адзежы і карыстай з яе.
Вонкі жанчына непакорная, а нутро ў яе
пакойнае. Шчасце жанчыны ў жаданні
мужнасці. Бяры бізун і рабі сябе
шчаслівым! Але што табе з тога шчасця,
калі ў душы тваёй пасяліўся тыран, а у
руцэ тваёй бізун? Што табе з таго, калі
душа не прагне бізуна, а сэрца не прагне
тырана?! Хлусня не вядзе да шчасця! Мей
мужнасць існаваць сабой, а не рабіць
лагоду з таленавітых парадаў.
На
гэтым рыцар праўды спыніў свае словы,
адыйшоў троху ўбок, лёг і заснуў. Дзень
быў доўгі, а ён урэшце рэшт прыгадаў за
чым ён ідзе і куды.
Сметнік
Калі
рыцар праўды прачнуўся, няшчасны ўжо
чакаў яго словаў. Ён дапамог рыцару
праўды падняцца і ўглядаючыся ў яго
вочы запытаўся:
Я думаў шмат
і меркаваў шмат учора, калі ты пайшоў
спаць. Я ведаю, што тая ісціна падорыць
мне шчасце, але я ўпэўнены ў тым, што
буду няшчасны праз гэта. Ты шмат мне
казаў учора! Шмат нарадзіў у душы маёй
сумневу і думак, але ўсё ж не даў параду!
Урэшце рэшт
ёй няма куды падзецца! – супакоена
казаў рыцар праўды. – Жыццё заб’е яе
вонкавы неспакой. Не хвалюйся! Каханне
не сыходзіць у нябыт. На месцы адной
з’явіцца іншая! Ёсць у жанчыны нешта
большае чым прага да мужчынскасці!
Што ж гэта
за прага?
Прага
зайздрасці!
Рыцар
праўды моўвіў гэта і пайшоў у накірунку
гарадскога сметніку. Час набліжаўся да
абеда і яму хацелася есці. Ён прайшоў
ужо палову шляха, як няшчасны нагнаў
яго і звярнуўся з наступнымі словамі:
Я бачу
мудрасць у тваіх словах! Я хачу быць як
ты! Кіруй мною, я гатовы. Што ты цяпер
будзеш рабіць?
Добра, -
згадзіўся рыцар праўды, - я іду на
гарадскі сметнік, хочаш – ідзі са мною.
Разам можа і весялей будзе.
Непрыемны
водар непрыемна казытаў насы рыцара
праўды і няшчаснага. Адкіды чалавечага
існавання, як тое што не было скарыстана
людзьмі, было пажада і цікава рыцару
праўды. Усё што было непатрэбна,
незапатрабавана, забыта, выкарыстана,
выпрацавана і знясілена знаходзілася
на сметніку. Усё што раней уяўлялася
ежай, прадметамі гонару, памяці, кахання,
мужнасці і прагі валялася тут без
патрэбы, а толькі гніючы пазбаўленае
якасці быць у цэнтры запатрабаванасці.
Божа, які
жахлівы водар!
Я даволі
галодны! Харчуйся са мною. Тут ляжыць
усё што табе трэба! Хочаш быць са мною
– навучыся харчавацца са сметніку!
Хочаш мець тое, што я маю, навучыся браць
гэта са сметніку. Хочаш мець багацце
як у мяне, бяры яго са сметніку. Навучыся
карыстаць са сметніку і я табе ўжо не
буду патрэбен.
Няшчасны
паглядзеў на рыцара праўды як на свінню.
Сорам і жах былі ў вачах няшчаснага.
Прыкрасць і неразуменне загубілі ўсё
былое жаданне. Ён зморчыўся і плюнуў у
сметніцу. Ён бачыў толькі бруд і сапсаванае
рэчыва. Нічога іншага не наглядала яго
вока ў пустэльні чалавечых адкідаў.
Я лічыў цябе
мудрым, а ты калупаешся ў чалавечым
брудзе і нікому непатрэбных рэчах! Я
думаў, што праз цябе будзе мне ўсё, а ты
прапануеш харчавацца з гноя! Я не магу
браць адсюль, бо тое выкінулі і забылі!
Хай валацугі цёгаюцца па сметніку, а я
накіруюся ў краму, дзе прапануюць
свежанькую і гарачанькую ежу. Харчуйся
сваім перагноем, а мне з табой разам
ісці дарма. Бывай.
Меланхалічна
ўглядаючыся ў след няшчаснаму, рыцар
праўды паглядзеў у неба. У блакітнай
далячыні бязмежнага абсягу лунала
незразумелае пачуцце велічы. Пакуль у
цябе нічога няма, варта зайсці на сметнік.
Часам, там можна патрапіць на вельмі
смачную і нават зусім незапэцканую ежу.
Блудніца
Задаволіўшы
прагу ўласнага страўніка, рыцар праўды
адпачыў. Ён ведаў куды і з якой нагоды
яму трэба ісці. Ён ведаў таксама і як
хутка там яму патрэбна спыніцца. Ён ўжо
збіраўся выбрацца ў дарогу, пакінуўшы
ўрэшце рэшт горад, як пачуў крыкі і
знясілены плач розуму.
Рыцар
праўды бачыў, як да яго набліжаецца
натоўп звар’яцелых паслугачоў закону.
Яны беглі і кідалі камяні ў дзяўчыну,
якая спрабавала ўцекчы ад іх намяганняў.
Яна была ў крыві і на целе яе было шмат
ранаў. Дзяўчына была знясілена, а ногі
ўжо не неслі яе наперад.
Дзяўчына
дабегла да рыцара праўды і ў непрытомнасці
патрапіла ў яго рукі!
Аддай нам
яе! – патрабаваў натоўп. – Яна
прылюбадзеела, а таму мы яе закідаем
каменнем. На нашым баку закон і ў нашых
грудзёх прага. Мы чакаем, жадаем, аж
непакоемся ад асабістага норыву
выкарыстаць свае патаемныя жаданні ў
гэтай магчымасці насыціцца брудам і
жахлівасцю. Мы марым пра тое, каб забіць
яе! Вынішчыць яе. Бо яна пераступіла
закон, а мы законапаслухмяныя людзі!
Нам бы ўсё падавай, а яна іншая. Праз
гэта варожая нам і нашай маральнасці.
Мы сарамлівыя і чыстыя духам, але ў нас
жыве пачвара! Мы людзі, а таму дай нам
забіць яе, на нашым баку закон, які
апраўдае нас! Адыйдзі! Мы і так табе
робім ласку хаваючы тваё жыццё за
доўгімі і працяглымі размовамі! Што ты
скажаш нам?! Мы безгрэшныя, бо мы разам,
а разам ніхто па-асобку! Мы маем жаданне
і магчымасць пакарання. Наш Бог дазволіў
нам рабіць гэта праз што бы там ні было,
але мы мусім і мы зробім гэта, бо на тое
нашая жахлівая прага відовішчаў і
крыві!
Рыцар
праўды паглядзеў на натоўп, але не аддаў
ім дзяўчыну. Ён паглядзеў на твар
няшчаснай, а потым зірнуў на кожнага,
хто знаходзіўся ў натоўпе. Кожны нечым
меў адрознасці ад іншага і кожны меў
агульную прагу насыціць сваю пыху
забойства. Але было яшчэ нешта! Яшчэ
нешта тое, што замінала глядзець камусці
іншаму, але што сапраўды мусіў убачыць
рыцар праўды.
Што яна
зрабіла такога супраць закону, што вы
мусіце забіць яе каменнем? – запытаўся
ён у натоўпу.
Яна
прылюбадзеела і мы ў захапленні шчырасці
мусім забіць яе, як тое нам веліць наш
закон!
Зірніце на
сябе! – усміхнуўся рыцар праўды. – Вы
сабраліся ўсе тут дзеля таго, што вам
зусім абыякава! Вы кажыце пра шчырасць,
між тым як вам пляваць на яе, вам пляваць
на закон! Вы тут, бо вы жадаеце схаваць
сваю абыякаваць. Нікому з вас няма
справы ні да яе, ні да мяне, ні да закона.
Бо тое вас зусім не тычыцца і выгоды
аніякай вы ўзяць адсюль не зможыце. Вы
хлусіце перад сабой і перад законам
хлусіце! Вы чэрствыя і абыякавыя! Вы
сабраліся тут, каб забыць пра сваю
абыякаваць, але ў душы кожнаму пляваць
з таго! Вы мусіце забіць мяне за мае
словы, але і мае словы для вас нічога
не значаць! Што гэтая дзяўчына ёсць,
што яе няма, для вас не важна! Для вас
ёсць прага вашага жывата і вашага
грамадства. Яна ніхто тут! А вы стаіце
тут нераздушыўшы мяне! Ды й натоўпам
вы з-за таго, што баіцеся паказаць сваю
абыякавасць. Не трэба хлусіць, вяртайцеся
да сваіх мужэй і жонак, яны ўжо чакаюць
вас па справы.
Калі
натоўп разыйшоўся засмучаны чарговай
неабходнасцю пошука заступніка ў твары
цара і суддзі, дзяўчына прыйшла ў сябе
і ўбачыўшы свайго ратавальніка мовіла
яму:
Дзякуй табе,
добры чалавек! Ты выратаваў маё жыццё
і я ўдзячна табе за гэта. Дазволь мне
застацца з табой. Мяне тут заб’юць і
хутчэй за ўсё хутка. Уратуй мяне. Я
няшчасная і знясіленая гвалтам.
Прабач, -
прашаптаў рыцар праўды. – Я такі ж як
і ўсе.
Рыцар
праўды паставіў дзяўчыну на ногі, а сам
сыйшоў. Ён быў не Бог і не мудрэц, ён быў
рыцар праўды.
Заходняя
брама
Рыцар
праўды накіраваўся да заходняй брамы
горада, каб сысці ў неверагоднае падарожжа
выкшталцоўных спробаў будучыні. Ён ішоў
па горадзе і зазіраў у вокны гарадскіх
дамоў. Прыкрасць хавалася праз каханне,
каханне хавалася ў боязі, боязь хавалася
ў чалавеку, які злаўжываў тут.
Гараджане
ўпрыгожвалі свае дамы і кватэры прыгожымі
карцінамі, яны размалёвывалі сцены
фрэскамі, яны танчылі і збіраліся
шчаслівыя на плошчах. Іх гнаў патаемны
жах безупыннасці. Іх гвалтавала прага
суеднасці.
“Разняволенае
цела, разнявольвае сапсаваны сціпласцю
дух! Чарговая хлусня на шляху праўды, –
думаў сцішаны рыцар. – Прага разняволіць
цела захаваўшы сціпласць духа – нараджае
мяшчаніна. Як добра, што ў іх недарэчныя
целы і знясілены дух! Яны анікому не
мілы, акрамя іх Бога. Ім няма за што
наракаць на яго і праз гэта яны ненавідзяць
яго ў душы. Бог не справядлівы праз любоў
сваю. З той несправядлівасці выходзіць
мудрэц, які ненавідзіць сябе за мяшчанства.
Але больш за сябе, ён ненавідзіць Бога,
які несправядліва любіць яго ў яго
нянавісці.”
Што ёць
справядлівасць? – гучна крыкнуў ад
нечаканасці высноў рыцар праўды.
Калі немаўля
не адрываюць ад грудзі маці! – адказала
карміліца, якая сядзела на мезаніне і
трымала на руках дзіця. – Ідзі сабе
чалавеча, не замінай нам сваімі крыкамі.
Заходняя
брама была адчынена для рыцара праўды.
Дзіця
Калі
рыцар праўды пакінуў горад, дзіўная
палёгка з’явілася ў яго душы. Грудзі
расправіліся, зрабілася лёгка і вольна
дыхаць. Перад рыцарам праўды раскінуўся
доўгі шлях, а бясконцая далячынь
прываблівала сваёй невядомасцю.
Калі
цяжар і боль выпраўляюцца ў чарговае
падарожжа па чалавечым існаванні хочыцца
выпраставацца і дзёрнуць на ўцёкі. Кроў
стукае ў галаве, а насамрэч відавочная
толькі адна і тая ж апазіцыя, апазіця
паміж тым, што хоча душа і паміж тым, што
па меркаванню розума будзе больш
выгодным. Справа выгоднасці непакоіла
рыцара праўды, але ён меў нешта больш
добрае чым тыя няшчасныя жалю і чалавечых
змаганняў. Натуральнасць паводзінаў
вывелі рыцара праўды са спрадвечнай
пасткі чалавечых узаемаадносінаў.
Па-за
мінулай ноччу чалавек, які зараз называў
сябе рыцарам праўды, усвядоміў нараджэнне
дзіця.
Хітрая
і задняя думка знікла ў гэтай істоце.
Праўдзівасць і немагчымасць схлусіць
дзеля выгоднасці разумнага насаджанага
нечым па-за істотным вырвалася на
свабоду.
Так
нарадзіўся рыцар праўды, так нарадзілася
дзіця.
Ветразь
Ішоў
па дарозе рыцар праўды і вецер спяваў
яму самотныя песьні:
Палымяныя
зоры свецяць высока ў небе. Мы крадземся
па небасхілу, мы радуемся свайму ціхаму
кроку. Месяц вясёлы ціха сочыць за імі.
Ён клапоціцца пра іх. Яго існаванне
бессэнсоўна, але ён ніколі не здагадаецца
пра гэта. Ён ніколі не здагадаецца, што
яго павесілі на неба.
Я
жа лячу па далах, між гор, у далёкія
краіны. І радуюся я ўсяму, што дадзена
мне мною самім, што вынайшаў я ў сябе і
чым падзяліўся з расою на раняшняй
зеляні. Мне вясёла, калі пачынаецца
вясна. Калі пачынае таіць снег. Калі
праз халадэчу бялюткай смерці з'яўляецца
змардаваная трава. Я лашчу яе сваім
паўднёвым цяплом і сады квітнеюць у
хуткаці! Я адчуваю гэты пах і п'яны нясуся
далей у напрамку бязмежнасці.
Гандляр
Адразу
за горадам з грузам адмысловых падарункаў
сядзеў, у таямнічым захапленні грашовай
прагі, гандляр.
-
Хто ты такі і куды ідзеш? –
звярнуўся гандляр да рыцара праўды.
-
Я рыцар праўды, - адказаў яму рыцар
праўды. – Іду шукаць супакаенне ўласнага
духа.
-
Дурань, - здзівіўся гандяр, - дарма ісці
і дарма шукаць! Уласнае жаданне страўніка
– вось за чым трэба нагляд і дагляд чаго
ёсць сэнс усеагульнага існавання.
Шукаць нашмат лягчэй, чым зарабляць
сабе хлеб існавання. Уся таямнічая прага
да невядомага – небясьпечны забабон
для свядомасці людзей гандлёвага розуму.
Я сяджу, падманваю, зарабляю, кажу праўду,
таргуюся, спрачаюся – я жыву, і жыццё
маё пазбаўлена марнасці. У мяне ёсць
абавязак перад самім сабою і я выконваю
свой абавязак. Я абавязаны працаваць
для таго, каб жыць. Калісьці даўно я не
хацеў быць гандляром, я хацеў пайсці на
мора і працаваць рыбаком, але час вымусіў
мяне змяніць мае погляды і зараз я сяджу
ля дарогі і займаюся гандлем. Мне добра
і ўтульна тут. Я самадастатковы
матэрыяльна, і адзінае што не задавальняе
мяне, гэта памер майго багацця. Я займаю
не высокую пасаду ў гільдыі гандляроў,
але я працую і хутка маё мейсца палепшыцца.
Ты ходзіш, шукаеш невядома што, між тым
як лепш было б займацца сваёй справай,
той справай, якую табе нагадалі родныя,
знаёмыя, ці ўласны выбар пад гнётам
непрывабнай сучаснасці. Ты бедны, але
хочаш быць багатым – зрабіся гандляром.
Ты раб, але хочаш гаспадарыць – зрабіся
палітыкам. Усё проста як Божы дзень,
рабі свой выбар у бок рэчаіснасці і не
гайдайся па небасхіле марнасці. Я доўга
жыў на гэтай зямлі і я разумею ўсё, бо
на ўсё маецца мой, прыватна менавіта
мой палымяны досвед. Мой досвед –
гарантыя майго спакою, бо я працую,
гандлюю, прадаю выключна дзеля асабістай
раўнавагі, якая падштурхоўваецца прагай
адвечнай заклапочанасці шчасцем. Маё
шчасце ў здзяйсненні абавязку і мой
абавязак зрабіцца нечым больш чым я
ёсць. Я быў бедны – буду багатым. Быў
дурны – куплю дыплом калегіюма ведаў.
Быў халастым – ажанюся з прыгажуняй.
Быў няшчасным – куплю сабе шчасце танным
коштам неўміручай працы дзеля ўсеагульнага
прызнання. Калі ў мяне нечага няма, я
знайду сабе гэта. Калі мне мала, я зараблю
сабе больш. Я не вандрую па мроях, я
захапляюся паўсядзённай жарсцю бясконцай
прагі! А ты што? Што ты?
Рыцар
праўды пакінуў гандляра без адказу.
Рыцар праўды разумеў бясконцую хлусню
гандляра, які сцвярджаў тое, у што сам
не верыў. Час ідзе, а гандляр усё такі ж
несупакоены і незадаволены як і
дзесяцігоддзе таму. Ён спрабуе схіліць
людзей на свой бок, каб і тыя заблыталіся
ў асабістай праге паляпшэння. Ён хоча
нечага большага, але ў сваёй хлусне не
можа даць сабе справаздачу. Няшчасны,
ён усё шукае большага, хоць усё знаходзіцца
ў ім самім.
Вялікі
Падманшчык
Праз
пэўны час вандравання, ля неверагоднага
пагорка трапнасці знаходзіўся вялізны
натоўп. Ля драўлянай катэдры, якая
знаходзілася троху вышэй натоўпа стаяў
вялікі падманшчык і пачынаў чытаць
лекцыю. Навокал са ўсяго свету збіраліся
гандяры танным шчасцям. Яны рыхтаваліся
слухаць вялікага падманшчыка скрозь
пальцы і рыхтаваць свае хітрыя планы
па чарговаму продажу трызнення. Рыцар
праўды спыніўся ля гэтага таварыства
і прыслухаўся.
Слухайце
мяне, - пачаў вялікі падманшчык. –
Слухайце і разумейце мяне. Я распавяду
вам пра супакой і суцяшэнне. Менавіта
спакой і суцяшэнне можа дарыць тое, да
чаго маецца ў мяне шалёная прага. Між
іншым як я сам апантаны гэтай ідэяй і
гатовы зрабіць усё, абы яна доўжылася
і шырылася сярод вас, мае слухачы. Ідал
мой ісціна! Справа майго жыцця – пошук
яе. Менавіта яна здольная супакоіць
душу. Менавіта яна здольная суцешыць
мой дух. Я гайдаюся па свеце, нібы човен
па моры. Мяне кідае з адной хвалі на
іншую, ад аднаго берага да супрацьлеглага.
Мне боязна і жахліва ў гэтым неспакойным
моры, але ісціна ззяе на небасхіле,
менавіта яна, нібы маяк дазваляе знайсці
мне шлях да спакою. Што такое ісціна?
Ісціна – гэта шлях, гэта шлях які заўсёды
са мною, бо я набыў яго дарагім коштам
спроб мудрасці! Яна супакойвае мой
палымяны дух, прыграваючы яго на сваім
сэрцы, робіць магчымасць яго замілаванасці
ў дабрыні і цяпле яе вялікасці, святочнай
дабрачыннасці свету. Менавіта свет
дабразычліва адчыняе нам сваё хараство
ззянем ісціны і мы як святочныя рабы
гэтага ззяня прытуляемся да яго, робячы
справаздачу сваёй заміланаванасцю. Мы
адчуваем спакой і ўпэўненасць, бо
мудрасць узгадаваная ісцінай вядзе
нас да раўнавагі, якую мы здольныя
пазычыць у сусвета. Нам добра і ўтульна
тут, у ісціне, у сапраўднасці пражывання,
між тым як дух дурных і прагных на грошы
займаецца глупствамі, захапляючыся
скаргамі штодзённасці. Нам цяжка, але
ісціна трымае нас, яна дазваляе жыць
шчасліваю ўсмешкаю замілаванасці ў
суеднасці з ёй. Мы дабразычлівыя з
ісцінай. І ісціна нам дорыць вечнае
задавальненне ўласным адчуваннем
спакою ад суеднасці з нечым абсалютным
і спрадвечным. Нечым неверагодна існым
і адзіна сапраўдна магчымым. Гэта
магчымае і ёсць ісціна. Менавіта яна
наш ідэал і наш гонар. Яна дорыць нам
шчасце, а галоўнае выклікае спакой у
нашай душы. Мы не гайдаемся па невядомасці.
Нас не гняце будучыня, бо і мінулае, і
сучаснасць, і тое, што будзе, ужо шэпча
нам на вушка ісціна. Яна ўжо зычыць нам
шчасця. Яна ўжо ведае, усё расказвае і
ўсё тлумачыць. Яна ратуе нас ад хваробы
невядомасці і незразумеласці. Ісціна
забівае незразумеласць і ісціна нараджае
мудраца. Мудрэц сціплы і супакоены ў
адвечным адзінстве з ёй. У непарыўнай
сувязі сарамлівага шчасця ведання
існасці! Ісціна галубіць наш розум,
перш-наперш аздабляючы пяшчотай яго
выкшталцоўнае існаванне.”
“Ісціна,
- падумалася рыцару праўды, - вось што
шукаю я на шляху да супакаення духа”.
Пасля сустрэчы з гандляром, словы
вялікага падманчыка выглядалі неверагодна
прывабнымі для рыцара праўды.
Рыцар
праўды пакінуў гэтае паседжанне і рушыў
па дарозе наперад. На скрыжаванні яму
ўзгадаліся словы вялікага падманшчыка
і ён звярнуў туды, дзе на ўказальніку
было напісана: “Тракт на астрог чыстага
розуму!”
Недзе
ў глыбінях прасторы чакала яго супакаенне.
Хваравітая
Рыцар
праўды стаміўся пасля пакутлівых
роздумаў і мараў пра астрог чыстага
розуму. Ён не заўважыў як зайшоў у вёску,
дзе на ганку першай жа хаты сядзела
хварвітая і разглядала пальцы сваіх
ног.
Рыцар
праўды зацікавіўся хваравітай, бо яго
ўяўленню не знаходзілася тлумачэння з
якой нагоды хваравітая займаецца гэтай
справай.
Што ты робіш,
дзяўчына, - запытаўся рыцар праўды.
Матуля
чакала мяне, - адказвала яму дзяўчына,
- а Моська брахаў што вечар пакуль не
захварэў, тады ён брахаць перастаў, але
пачаў выць. Матуля чакала красак з поля,
але вецер дзьмуў учора, таму я не пайшла
па бульбу. А сабака вымушаны маўчаць,
бо брахаць яму дарма, ён хворы мой
сабака. Учора на месяцы зіхацелі зоркі
і я плакала, глядзела на садок і плакала.
У садку было цёмна і нечага нехапала
мне і маім снам. Я дужа люблю спаць. Мне
нават здаецца, што я заўсёды сплю. Ніколі
не прачынаюся. У садку не хапала святла!
Такі
адказ троху спалохаў незразумеласцю
рыцара праўды. Але нешта было ў хваравітай
такое, што зачапіла рыцара праўды і не
давала яму спакою.
Я рыцар
праўды, - назваў сябе рыцар праўды. – Я
крочу з далёкага горада, шукаю супакаення.
Мне сумна
тут адной, прынамсі, - замест свайго імя
мовілі хваравітая. – Вечар сыходзіць
і вырастае трава на лузе. Мне сумна з
таго, што трава вырастае кожную вясну
ўсё паўтараецца зноў. Чаргуюцца лісты
на дрэвах, хіба што ўсё тыя ж лісты, мне
карысці няма ніякай. На ганку троху
халаднавата, а ў саломе я ўчора схавала
бранзалеткі. Мой падарунак вартасці.
Рыцар
праўды разумеў, што з хваравітай
размаўляць бессэнсоўна, але прага
размаўляць з ёй была ў ім. Хваравітая
прыцягвала яго позірк і нешта прыгожае,
нешта непаўторнае было ў хваравітай,
чаго ў астатніх людзей рыцар праўды
амаль не назіраў.
Я стаміўся,
прынясі мне вады, калі ласка, - паспытаў
рыцар праўды.
Вечар хутка,
пасля вечара ноч і чарговы дзень. Мне
сумна тут сядзець. Мае пальчыкі нешта
кажуць мне, хіба што я іх не разумею,
але тое выключна не істотна. Татка
схапіў труса і мы смачна вячэралі
дзесяць год таму. Зараз у мяне таткі
няма, затое трава вясной з’яўляецца
так жа сама як яна тое рабіла калі быў
жывы татка. Мне сумна марнаваць сябе ў
вырашальнасці. Калі хочаш, можаш зірнуць
у мае вочы ці патрымаць за руку. Я
дазваляю, хоць ведаю, што ты закахаешся.
Рыцар
праўды сапраўды закахаўся, але чаму?
Што было такое ў хваравітай? Што трымала
яго позірк?
Зірні на
захад, і там птушкі, на ўсход – гай. Гай
знікне, а птушкі памруць. Мне сумна, бо
змянення няма. Я яго не бачу і сама не
здольная да яго. Матуля чакае мяне.
Ветразь дзьме ў перашкоду і перашкода
з цягам часу знікне. Хавайся ў пячоры,
ты не патрэбен мне. Я закахана ў іншага.
Бывай.
Адсутнасць
хітрасці і бязглуздасць. “Дзіця з-за
сапсаванага розуму, - падумалася рыцару
праўды. – Усё дарма, адная прага іншасці!”
Рыцар
праўды паспрабаваў падавіць гэтую
прагу, а праз пэўны час яна знікла сама.
Недзе далёка ў горадзе, рыцара праўдчы
чакала нявеста.
Манах
Калі
туман роспачы знік, убачыў рыцар праўды
вялікодны дуб ля якога рыючы яму
знаходзіўся манах. Манах рыў яму, вылазіў
з яе і пачынаў маліцца. Ён паўтараў ці
то замову, ці то малітву. Галадаў, трымаючы
перад вачыма ежу, спяваў незразумелыя
спевы і запрашаў Бога да размовы. Час
цягнуўся, але нічога не змянялася. Яма
рабілася глыбей, а сілаў у манаха ўсё
меней.
Чым ты
займаешся? – запытаўся рыцар праўды.
Я манах, -
адказваў яму манах чарговы раз вылазячы
з ямы. – Я сарамлівы душой, жыву ў аскезе
прысвяціўшы існаванне сваё грэшнае
спазнанню Таго, Хто вышэй усялякага
спазнання. Я шукаю адкравенне і з гэтай
нагоды раблю ўсё так, як патрэбна рабіць
шукаючым гэта. Я малюся, дзеля адзінства
з Тым, Хто ўяўляе сапраўднае адзінства.
Я галадаю для таго, каб пазбавіць цела
ўлады над духам і дух, каб мой пасля
свайго разняволення, любаваўся сузіраннем
Таго, Хто нарадзіў усё навокал выпрастаўшы
у нябыт спрадвечны жах нішто! Я рыю
свяшчэннай рыдлёўкай яму, праз што
далучаюся да энэргіі, якая відавочна
ідзе ад Яго, хоць і Ім не з’яўляецца. Я
ўсхваляю Яго імя, хоць і ведаю, што імя
гэта не Ён. Я малюся і паўтараю нагаворы,
каб убачыць Яго праяву, каб палепшыць
свой дух да такой ступені, што змагу
набыць здольнасць убачыць і прасякнуцца
веліччу Яго. Я пазбаўлюся роспачы і
жалю ў суеднасці бачнасці з Ім. Я пакутую
ад цноты выключна дзеля суіснавання з
Ім у адным свеце існага, у аксамітнай
суеднасці і адзінасці. Я далучуся да
Яго і буду ў Ім, праз малітвы і нагаворы,
праз спяванне і аскезу, праз запрыгоньванне
цела і праз гэта разняволенне духа. Я
вырую гэтую яму і Ён з’явіцца маім
вачам. Я ўбачу яго і буду з Ім.
Ты хочаш
убачыць Бога? – запытаўся рыцар праўды.
Больш за
ўсё на свеце я хачу ўбачыць Бога. З
гэтага ўсе мае пакуты і бясконцае
ўдасканаленне, якое бянтэжыць маё цела
і розум.
Рыцар
праўды падняў рыдлёўку і трэснуў па
галаве манаха. Манах зваліўся ў яму,
якую сам сабе вырыў. Рыцар праўды закідаў
яго зямлёю і ўсталяваў крыж.
“
Спі спакойна, - прашаптаў рыцар праўды.
– Цяпер ты з Богам і ён судзіць цябе тым
судом, якім ты судзіў. Вы разам у суеднасці
і відаць бачыш ты яго, чалавеча. Добрых
сноў.”
Рыцар
праўды забраў з сабою рыдлёўку і ежу
манаха, і выпрывіўся далей па дарозе.
Лес
Палі
скончыліся і шлях мудрагелістым
серпанцінам завітаў у лес. З маладога
і даволі святочнага бора, лес, з цягам
часу, ператварыўся ў непраходны бурылом,
дзе раз-пораз сустракаліся вялікодныя
дубы, у той час як паўсюдна панавалі
змрочныя вялізныя елкі і сумныя асіны.
Часам сустракаліся ручаі, у якіх вада
адбівала святло сваёю чарнатою неўтоеных
вартасцей. Глыбіні іх крыніц дазвалялі
ўбачыць тое дзіўнае, што хавалася глыбока
ў зямлі і выходзіла на свет найпразрыстай
вадой, прыемнай на смак, і дужа халоднай
на дотык. Нічога не было ў яе цёплага,
прыемнага, толькі смак, смак і чысціня.
Але той смак хутчэй быў пасткай чым
набыткам. Пакаштаваўшы аднойчы з гэтых
крыніц можна было хутка захварэць і з
той хваробы марудна згасаць, пакуль ад
саспелага вартаўніка крыніцы не
заставалася адзіна напамін пра цудоўны
смак і неверагодную чысціню, якая сваім
холадам нарадзіла небясьпечную хваробу,
за якой сарамлівым нашчадкам кіравала
смерць.
Хутка
прыйшла ноч і рыцар праўды вырашыў
пераначаваць ля велікоднага дуба. Ён
зрабіў сабе пасцель з паўпажухлвага
лісця і так сяк падхарчаваўшыся ежай
манаха, ён заснуў сном немаўляці без
жалю за мінулы дзень, без чакання
наступнага. Ён прыгадваў тую няшчасную
розумам і з тым адчуваў нейкім чынам
шчасце. Цудоўная занепакоенасць бянтэжыла
розум. Яна ішла ад сэрца і непакорнай
навальніцай нараджала нешта іншае ў
душы рыцара праўды.
Сонейка
пабудзіла рыцара праўды. Яно дзіўным
чынам праслізнула праз раскідзістыя
лапы елак, праз магутную карону дуба,
пад якім начаваў рыцар праўды.
Калі
рыцар праўды прачнуўся, ён убачыў дзіўную
карціну лясной паляны. Усё навокал было
прыгожа і містычна. Тут лётаў дух свабоды,
але з таго духу заставаўся выключна
холад і сарамлівасць, якая з’яўлялася
з заходнім ветрам.
У
дуба, пад якім спаў рыцар праўды, было
вялізнае дупло. Рыцар праўды зірнуў
туды выключна дзеля цікаўнасці і знайшоў
там шкілет:
-
На целе, якое памірае, - падумаў рыцар
праўды, - з’яўляецца першы гнільнік,
пасля якога ўсё хворае цела пакрываецца
імі. Яны харчуюцца з той смяротнасці і
перад смяротнасцю забаўляюцца сорамам
смерці. Ад гэтага трупа застаўся выключна
шкілет. Калі да гніючага з’яўляецца
прыкрасць, то тут карціна па-за мінулага
часу. Гісторыя на маіх руках, з якой няма
ні прыкрасці ні захаплення веліччу
смерці. З яго схарчаваліся гнільнікі.
Рыцар
праўды выцягнуў шкілет з дупла і паклаў
на траву. Рыцар праўды зрабіў так, як
адзіна ведаў, што рабіць у гэтых выпадках.
Ён з дзяцінства бачыў гэта і іншага сабе
выдумаць не змог. Рыцар праўды вырыў
свяшчэннай рыдлёўкай магілу, паклаў
туды шкілет, закапаў, склаў манумент з
некалькіх камянёў якія знайшоў ля ручая
і ўсталяваў крыж. Цяпер супакоена спаў
шкілет на тры метры ўніз пад драўляным
крыжам і каменным складаннем.
Сонца
паднялося досыць высока і час вымушаў
ісці далей. Рыцар праўды без жалю пайшоў
па дарозе наперад.
Багна
За
цяністымі і вялікоднымі дрэвамі лесу
бездапаможнай жалобаю пачыналася
дрыгва. Шырокі і зразумелы шлях спачатку
ператварыўся ў вузкую сцежку, а за тым
канчаткова знік пад буйнай расліннасцю
і сарамлівымі багнамі.
Дрыгва
марудна пераадолевала лес і рыцар праўды
быў вымушаны ісці спрабуючы свой шлях
кіем, каб не застацца ў гэтым безжыццёвым
асяродку на заўсёды.
Раптоўна
рыцар праўды пачуў палымяныя нараканні.
Ён пайшоў на голас і ўбачыў чалавека.
Чалавек знаходзіўся па пояс у багне.
Чалавек не спрабаваў выратавацца, але
ўсё глыбей спрабаваў патапіцца ў
небяспечнай вадкасці. Радасці з гэтай
нагоды ў яго не было. Чым глыбей ён
пагружаўся, тым больш наракаў на сябе,
тым шпарчэй ён дапамагаў свайму
пагружэнню.
Што ты робіш
тут? – запытаўся рыцар праўды.
Што табе
трэба? – адказаў яму чалавек. – Ідзі
сваім шляхам як ішоў, не чапай мяне. Я
сам абраў гэтакую міласць, і іншага
шляху я не знаходжу. Я няшчасны і маё
няшчасце патаемна відавочнае мне.
А што
здарылася? Чаму табе багна бліжэй за
салодкія дотыкі людзей і пяшчоту
гарадскім тавэрнаў? – усё пытаўся рыцар
праўды.
Усё проста.
Я разумею сваю смяротнасць і з гэтай
смяротнасці мне нічога не адбудзецца.
Я ўсё адно памру нічым не перапыніць
гэты лёс! Я спрабую ўсё глыбей залесці
ў гэтую багну як мага хутчэй патануць.
Я адзін тут тану! Тану кожны дзень, зусім
адзін і мне ніхто не патрэбны! Зусім
ніхто не патрэбны, бо я тану і тану
свядома! Я сам сябе скіраваў на гэтакую
справу! Я сам абраў гэта! Я тану і я тану
свядома, бо сам абраў гэты шлях, бо я
хачу тануць, тану і гэта відавочна! З
якой нагоды я тану – не ведаю, гэта і
не важна. Усё ў свеце бессэнсоўна, сэнсу
няма ёсць толькі штотыднёвасць,
звычайнасць, звычайнасць паглынання
мяне багнай. Я тут адзін зусім адзін.
Нікому не патрэбны, зусім нікому не
патрэбны. Стаю і бессэнсоўна дапамагаю
сабе знікнуць у гэтай багне і выбар
гэты зрабіў я! Нічога вакол мяне не
змяняецца! Нічога не адбываецца, толькі
я ўсё глыбей і глыбей у багне!
Рыцар
праўды глядзеў на няшчаснага і дзівіўся.
Яму было незразумела такое, яму былі
незразумелымі гэтыя паводзіны. Ён
усміхнуўся і запытаўся.
Чаго ж тады
сябе дапамагаць памерці?
Усё проста,
- ужо рыдаў няшчасны, - я стаю тут, у багне
і адчуваю адказнасць за сябе, за гэтую
багну, за дрыгву, за ўсё што вакол мяне
і за сябе самога. Я адчуваю адказнасць
і сам абіраю тое, што мне патрэбна
рабіць. Я ўсё глыбей у багне і з гэтай
нагоды мне прыемна ад усведамлення
асабістага выбару. Мне млосна ад гэтай
свабоды, але іншага выйсця мне не
знайсці. Ды й я не хачу шукаць, бо ад
гэтай свабоды адзінае што млосць. Мне
млосна і непрыемна тут. Як мне не ўтульна!
Мне не ўтульна, але іншага выйсця я сабе
дазволіць не магу!
Рыцар
праўды выцягнуў свяшчэнную рыдлёўку і
трэснуў ёй па галаве чалавека. Калі той
бездапаможна страціў прытомнасць, рыцар
праўды той жа свяшчэннай рыдлёўкай
выцягнуў яго. Калі той прыйшоў у сябе,
рыцар праўды мовіў яму:
Ідзі ў горад!
Там людзі і будзе табе там нармальна.
Але я хачу
быць тут! – адмаўляўся чалавек. – Гэта
мой лёс, я сам абіраю свой лёс. Я адказваю
за тое, што я раблю!
Але гэта
праз сябе, - мовіў рыцар праўды, - хопіць
падманываць сябе. Не трэба гвалту. Ты
слабы і безвырашальны, ты гвалтуеш сябе
і падманываеш рознымі ілюзыямі. Ты
плачаш з сябе самога і ванітуеш на свой
няшчасны лёс. Ідзі ў горад, там табе
самае мейсца сярод такіх жа як ты!
Рыцар
праўды мовіў гэта, потым падняўся і
пайшоў. Рыцар праўды быў шчыры і праз
гэта зусім адзінокі. Нікога вакол яго
не было. Шлях яго быў вядомы яму, але
сэнсу з гэтага рыцару праўды пакуль не
ўяўлялася. Рыцар праўды ішоў шчаслівы
і ўсміхаўся сабе сам.
Астрога
чыстага розуму
За
велікодным і неспазнаным лесам з’явіўся
прыгожы і велічны астрог чыстага розуму.
Ён быў збудаваны на магутным падмурку
з агромністых камянёў, складзеных такім
чынам, што аніводзін вецер не змог пы
паварушыць канструкцыю нават няўтоеным
сваім подыхам. Залатыя краты, якія
знаходзіліся ў вокнах астрогі, былі
зроблены самымі лепшымі майстрамі, узор
іх уяўляўся нечым неверагодным і
неспазнаным. Кожны дыямант знаходзіўся
на сваім мейсцы, але праз гэта ўся
будыніна выглядала неяк складана, неяк
незразумела. Цалкам было верагодна, што
магутныя, велічныя сцены астрогі, былі
ўсяго толькі фантомам, які здаваўся
непрыступнай перашкодай, а ў рэчаіснасці
хаваў сваю слабасць за раскошай і ззяннем
залатых упрыгожванняў. Срэбны дах
астрогі ззяў на сонцы, асвятляючы ўсё
навокал, ствараючы ілюзыію боскага
ззяння над астрогай. Вялізны роў, які
аддзяляў астрогу ад лесу быў прыбраны,
трава там была роўна патстрыжана, а
недзе ў яго глубінях, у празрыстай, але
прэснай вадзе плавалі зялёныя,
удасканаленыя, нават далікатныя
алегатары. Яны плавалі роўнымі шэрэнгамі
па два алегатары ў рад, праз кожныя тры
хвіліны клацалі зубамі і праз кожныя
паўтары гадзіны пралівалі дыямантавыя
слёзы. Птушкі не сядалі на фасад астрогі,
бо баяліся запэцкаць сваім брудам чыстыя
і прыгожыя сцены. Яны лёталі ў нябёсах
і пыл пэцкаў іх пер’е, свежае паветра
туманіла іх грозум, а далёкая зямля
пазбаўляла адчування рэчаіснасці.
Птушкі зрэдку пераляталі праз роў,
часам, іх нават частавалі нечым салодкім,
але тое салодкае было такім жа прэсным,
як і дыямантавая, чыстая вада, у якой
плавалі роўныя і прапарцыянальныя
алегатары.
Урэшце
рэшт рыцар праўды знайшоў тое, што шукаў.
Ён падыйшоў да вартаўніка, які знаходзіўся
ля металічнай брамы і запытаўся:
- Я рыцар
праўды, я прайшоў лес і багну, выйшаў з
аксамітнага сорама горада, прайшоў
вёскі і пыл дарог, каб завітаць у гэтую
астрогу. Пусці мяне, я стаміўся і чакаю
прытулка тут.
- Не, –
усміхнуўся вартавы. – Табе трэба
прынесці сюды шмат багацця, каб мне
было дазваленне прапусціць цябе. І чым
багацце старэйшае, тым лепш будзе для
цябе самога. Зірні на сябе! У цябе
падрапанае адзенне і харчуешся ты са
сметніку. Ты брудны і смярдзіш дагніваючым
мясам. Твой страўнік пусты, а думкі твае
не ўяўляюць сістэмы. У тваіх вачах
прытуліўся сорам няведання і твой
прагны дух не вяртаецца да пераадолення
мінуўшчыны. Ён па-просту яе не бачыць.
Прынясі сюды золата і срэбра, шыкоўныя
дыяманты, старажытныя перлы, зброю і
панцыр вытанчанай і старажытнай работы.
Прынясі сюды веліч і гонар былога, каб
увайсці ў гэтыя сцены. Ідзі, бо зараз я
не маю магчымасці дазволіць табе.
Рыцар
праўды паглядзеў самотным позіркам на
вартавога і рушыў назад. Пошук багацця
яму не здаваўся складаным ці неверагодна
занудным.
Могілкі.
Калі
рыцар праўды гуляў па старажытным
курганам воіскаў, якія памерлі перад
астрогай чыстага розуму, на поўначы
ўбачыў ён сарамлівыя могілкі. Могілкі
знаходзіліся ў маленькім ляску, дзе
сярод свяшчэнных і старажытных дрэў,
сустракаліся прагніўшыя крыжы, пажухлыя
паўмесяцы, велічныя склепы і магутныя
грабніцы. Рыцар праўды пайшоў на могілкі.
На
могілках валадарыў водар пылу. Час не
чапаў гэтае мейсца, усё відавочна
захавала свой першапачатковы выгляд
жалобы і плачу, але ў той жалобе хавалася
веліч і ганарлівасць за няўтоеную
магчымасць знаходзіць у абшары бачнага
нешта іншае, нешта тое, што верагодна
першапачаткова было бачна некаму больш
далікатнаму ў справе пабудавання света,
чым тысячы знакамітых манархаў, валадароў
палнеты.
“Мне
ня трэба хадзіць па вадзе, каб даставаць
мерцвякоў. – падумаў рыцар праўды. – У
мяне ёсць свяшчэнная рыдлёўка, а за
стагоддзі паспеў выветрыцца сорам і
прыкрасць з таго, што калісці ўяўляла
цікаўнасць для пражэрлівых гнільнікаў!
Сумрад знік, пакінуўшы выключна багацце.”
Рыцар
праўды глядзеў на надмагільныя надпісы,
чытаў гады жыцця і велічныя эпітафіі,
выкопваў магілы і раскрадаў багацце
мерцвякоў. Чым старажытней была
надмагільная шыльда, тым большае багацце
вынаходзіў рыцар праўды. Паміж пылу і
праху ён знаходзіў непашкоджанае золата,
сярод спархавелых касцей ён бачыў
дыяманты і перлы. У грабніцах і пад
велічнымі дрэвамі вынаходзіў рыцар
праўды зброю і панцыр вытанчанай работы.
Ён браў усё гэта ў мерцвякоў і не
саромеўся. Ён раскідываў магілы і шукаў
там веліч мінуўшчыны. Час быў не літасцівы
да мяса, але каштоўнасці засталіся
практычна не пашкоджаннымі гніючай
чалавечай плоццю.
Нарабаваўшы
дастаткова, рыцар праўды выйшаў з
могілак. Ён меў тое багацце, якое
патрабаваў вартавы. Рыцар праўды быў
велічны і непрыступны ў нарабаваных
набытках чароўнай мінуўшчыны, запатрабаваны
выключна сабою самім.
“Смерць
– гэта тая дама, якой нельга адмовіць!”
– падумаў рыцар праўды і рушў назад да
астрогі.
Марнасць.
Рыцар
праўды пакінуў вартавому яго даніну і
ўвайшоў у веліч астрогі чыстага розуму.
Роўныя,
прыбраныя, дагледжаны дарогі астрогі
чыстага розуму вялі да дзвярэй, за якімі
знаходзілася сценка. Некаторыя дарогі
не вялі нават да дзвярэй, заводзячы
адразу ў тупік, пазбаўляючы розум
магчымасці меркавання хаця бы пра
лабірынт, але нічога на лабірынт падобнага
не было, таму розум усё больш рабіўся
няшчасным, адчуваючы неўтульнасць
дарог, якія вялі ў нікуды.
Урэшце
рэшт рыцар праўды знайшоў дзверы, якія
вялі не да чарговай сценкі, але да
велічнага памяшкання ў цэнтры якога
знаходзілася маленькая, драўляная келля
з паўз’едзенымі жучкамі сценкамі і
нумарам 666 на дзвярох. Рыцар праўды
ўвайшоў у келлю і ўбачыў дзеда. Гэта быў
Эклезіаст. Эклезіаст сядзеў на падлозе
і вырываў свае сівыя валасы. Ён быў
адзіным жыхаром і сведкай велічнай і
непрыступнай астрогі чыстага розуму.
-
Марнасць марнасцей! – На распеў паўтараў
Эклезіаст. – усё марнасць! І скіраваў
я сэрца сваё, каб зведаць мудрасць і
зведаць бязглуздасць і дурасць: даведаўся,
што і гэта ўсё кайдаванне духа; бо ў
вялікай мудрасці зашмат смутку; і хто
памнажае пазнанне той памнажае жалобу.
Прыпыніўшы
свае пачуцці, глядзеў рыцар праўды на
Эклезіаста і дзівіўся самому сабе. Твар
яго быў троху шэры, а недзе ў глыбіні
душы праходзіла ветрам прыцемак
расчараванне. Але час сыйшоў і расчараванне
знікла.
Эклезіаст
гартаў старажытныя фаліянты і нэрвова
падрыгіваў вокам. Гаратанне было
вымушанае і праз гэтае гаратнне ён не
атрымліваў аніякага суцяшэння. Тым не
меньш ён усё гартаў і наракаў безупынна
на тое што рабіў:
“Які
ты няшчасны і сапсаваны ведаю, - думалася
рыцару праўды. – Сядзець у гэтым астрогу,
дзе дзверы вядуць у тупік, а на вокнах
залатыя рашоткі і дзівіцца са сваёй
бессэнсоўнасці, хіба што яшчэ больш
бязгузда чым незапатрабаванасць сабе.
Сядзець у сваёй келлі і марнавацца з
гэтага падобна на тога няшчаснага, які
тапіў сябе ў багне. Стары і знясілены
розумам, табе ніколі не зрабіцца дзіцям.
Цябе розум будзе весці да ведаў, а дух
на волю. Вунь і вяроўка ляжыць на тваіх
кнігах, а мыла ты даўно запазычыў у
вартавога”
- Хто капае
яму – той патрапіць туды! Хто разбурае
агароджу. Таго ўжаліць змей.
Рыцар
праўды выйшаў з келлі. Расчараваны, ён
пайшоў прэч з гэтай астрогі ў таемнае
падарожжа будучыні. Нешта іншае і больш
высокае з’явілася на яго даляглядзе.
Ён чакаў нечага больш таемнага, чым
агульнавядомыя ісціны сярод якіх можна
пагубіць сваё існаванне.
Катэдра
роспачы
Перад
выхадам з астрогі знаходзілася вялікая
заля. Там, за катэдрай роспачы чытаў
бессвядомую лекцыю вялікі заблытаны,
ён глядзеў на паперку і нічога праз яе
не бачыў:
- Я распавяду
вам пра роспач, мае сябры! Менавіта
роспач і толькі роспач ратуе нас ад
паўсядзённасці, якая зласлівым тэранам
кіруе намі, якая агідным пітонам душыць
нас, якая небяспечным злодзеем здраджвае
нам. Усё вакол нас паўсядзённасць і ўсё
навокал нас сум. Мы адчуваем сум і
разумеем, што гэта існаванне нейкае не
тое існаванне. Мы відавочна робім нешта
не тое. Мы кожны дзень паўтараем, кожны
дзень, вяртаючыся да ложка, пакідаючы
ложак і зноў вяртаючыся да ложка без
пэўнай прачыны, мэты, тым больш сэнсу.
У нас няма сэнсу ў гэтым існаванні. Мы
штодня вяртаемся да саміх сябе і нічога
не адбываецца. Ёсць толькі рутына,
усведамленне якой вядзе да адчаю і
тугі. Роспач з’яўляецца нашым вачам і
мы разумеем падробкавасць вакольнага
свету. Яго штучную анучу, якая знаходзіцца
на нашых вачах! Дзякуйце роспачы,
менавіта роспач адчыняе нам вочы,
скідаючы брудную анучу. Радуйцеся
браце, роспач вядзе нас да сапраўднага,
сапраўды існага жыцця! Штодзённасць
забівае нас, рутына вынішчае нас. Што
вы сядзіце! Цяпніце свайго суседа за
палец! Дзёрніце яго за вуха, спыніце
рутыну, пакуль рутына не спыніла вас!
Ваша сэрца кіруе вас ажаніцца з
прыгажуняй, з якой вы шчасліва пражывеце
ўсё жыццё, штодня выходзячы з дому,
цалуючы яе ў прыгожыя, мяккія, неверагодна
салодкі вусны, на працу, дзе кожны дзень
будзеце працаваць дзеля вашага сямейнага
дабрабыту і шчасця, вяртацца дамоў,
есці сваю вячэру, класціся з гэтай
прыгажуняй у ложак і засыпаць задаволеным
каханнем з каханай – не ідзіце па шляху
гэтай рутыны, скіньце кайданы, ажаніцеся
на кульгавай, ды яшчэ хворай на галаву,
жывіце праз пакуты і праз пакуты
забівайце рутыну. Шчасліва ўзрадуйцеся
роспачы! Хай будзе адчай! Алілуя!
Радуйцеся і ўсхваляйце, адчай вядзе
нас да сапраўднасці, да сапраўды
рэчаіснай вартасці існавання. Кіньце
вашу ежу ў твар таго, хто сядзіць
насупраць вас. Здзейсніце акт бунта
супраць штодзённасці, супраць гвалту
рутыны і падробкавага супакаення. Тут
быццё не тое, яно не сапраўднае, яно не
існае, але ёсць існае, сапраўднае быццё,
трэсніце па дупе нагой свайго зласлівага
ворага і далучыцеся да гэтага сапраўднага,
да гэтага метафізічнага існавання!
Здзейснім рэвалюцыю супраць гвалту
падробкавага парадку! Перажывайце сваё
існаванне, рабіце яго сапраўды існым,
кідайце чарнілы на белыя боты сваіх
сяброў. Весяліцеся, танчыце, святкуйце
– гэты шлях вам адчыняе адчай. Так, тут
халодна і непрывабна. Так, вам будзе
адзінока. Затое вы тут, у сапраўдным, у
сапраўды існым існаванні. Назавіце
свайго настаўніка шчанём і захапляейцеся
шчасцем. Адчай вас вядзе сюды. Роспач
адчыняе вам браму ў свет сапраўднага
існавання.
Рыцар
праўды ўпадабаў лектару, але было нешта
такое, што не спадабалася яго духу. Недзе
праз усю палымянасць прамовы, раз-пораз
праслізгівала абыякавасць. Рыцар праўды
кіраваў далей. Спыненне нараджала
адчай...
Пасля
агароджы
Астрога
не ўпадабала рыцару праўды, ён выйшаў
з яе і роспач цярушыла яго душу. Адразу
за астрогай чыстага розуму пачынаўся
вялізны горад абнесены высачэзнай
агароджай. На агароджы было напісана
“Горад агнедыхаючай ісціны”.
“Вось
тое, што трэба, - думаў рыцар праўды, -
тут я знайду супакаенне свайму бянтэжліваму
духу”.
Ля
брамы сцераглі ўваход вартаўнікі. Рыцар
праўды пажадаў наведаць горад і ён лёгка
ўвайшоў туды. Толькі пасля ён даведаўся,
што варта даглядала, каб ніхто не выходзіў
з горада, а не на адварот.
У
самым цэнтры горада будавалі маўзалей.
Каля таго месца, дзе ішла будоўля, ляжаў
вялізнае цела цмока. Цмок памёр і зараз
жахліва смярдзеў. Тысячы людзёў адрывалі
ад цмока яго лусткі і выносілі да каменнай
агароджы.
-
Што тут здарылася? – запытаўся рыцар
праўды ў гараджаніна.
-
Цмок памёр, мы будуем маўзалей для яго,
а з залацістых лустак ствараем прыгожыя
малюнкі на сценах нашага горада.
- Словы
гэтыя здзівілі рыцара праўды, ён падыйшоў
да маленькай суполкі лёдзей, якая,
відаць, кіравала працай. Рыцар праўды
падыйшоў да іх і запытаўся:
- Чаму вы
будуеце маўзалей для цмока?
- Ён кіраваў
намі, - адказаў адзін. – Калі вораг
падыходзіў да нашых сценаў, цмок вынішчаў
яго.
- Ён клапаціўся
пра нас, - адказаў трэці. – Цмок спальваў
лясы, а попелам мы ўгнойвалі зямлю, таму
ў нас заўсёды былі добрыя ўраджаі!
- Ён быў
ісцінай, - казаў першы. – Усё, што бы
цмок не казаў, усё трапна адпавядала
рэчаіснасці.
- Ён баў
ідалам, - казаў другі. – Усё, што бы цмок
не казаў, усе пагаджаліся з ім. Ён
нарадзіў закон і мы з радасцю па гэтым
законе жылі.
- Ён быў
справядлівасцю, - казаў трэці. – Усё,
што бы ён не казаў, усё было па законе,
усё было так, як то мае быць!
- Ён прыйшоў
да нас з неба, - усміхаўся адзін. – Ён
не народжаны сярод нас.
- Да яго нічога
не было, - усміхаўся другі. – Але вось
ён прыйшоў і усё з’явілася.
- Мы не ведалі
ісціны і жылі ў сварках, - усміхаўся
трэці. – Але вось ён прыйшоў і ўсе сваркі
зніклі.
- Вось таму
мы будуем маўзалей, а з лустак цмока
ствараем малюнкі на сценах, - крычаў
адзін. – Мы жадаем, каб ісціна заўсёды
была з намі.
- Вось таму
мы будуем маўзалей, а з лустак цмока
ствараем малюнкі на сценах, - крычаў
другі. – Мы жадаем, каб прага закона
заўсёды была з намі.
- Вось таму
мы будуем маўзалей, а з лустак цмока
ствараем малюнкі на сценах - крычаў
трэці. – Бо мы жадаем, каб справядлівасць
заўсёды была з намі.
- Цмок памёр,
- казалі яны разам. – Але не памёрлі мы,
народжаныя цмокам.
Чацвёрты
з гэтай суполкі адвёў рыцара праўды
ўбок і прашаптаў яму наступнае:
Цмок – кат
і злодзей. Ён загадаў збудаваць вялізныя
сцены і хто заходзіў за іх, таго ён
пажыраў. Ён уладкаваў свае законы і
кожнага нязгоднага ён пажыраў. Ён любіў
тых, хто добра працуе, бо яны працавалі
на яго. Хто быў яму непатрэбны, таго ён
пажыраў. Ён быў справядлівасцю, але ён
быў сваёй справядлівасцю. Хто быў не
згодны з яго справядлівасцю, таго ён
пажыраў. Ён сам кіраваў усім і кіраваў
па сваіх законах. Хто быў не згодны з
ягонымі законамі, тых ён пажыраў. Ён
любіў тых, хто ўсхваляе жыццё, бо
ўсхвалялі яго жыццё. Цмок любіў тых,
хто ўсхваляў смерць, бо тая смерць была
ў яго імя. Ён любіў тых, хто ўсхваляў
шчасце і радасць, бо тое былі яго шчасце
і радасць. Ён любіў тых, хто ўсхваляў
смутак і роспач, бо гэта быў смутак па
ім і роспач без яго. Ён любіў тых, хто
ўсхваляў наш горад, бо гэта быў ягоны
горад. Ён кіраваў жахам і з цягам часу
ён упэўніў гараджанаў, што жах іх шчасце,
бо тое быў жах перад ім. Ён быў ісцінай,
бо жах трымаў у кайданах розум, бо
ісцінай было менавіта яго слова і ўсе
пагаджаліся з ягоным словам. Ён любіў
дзяцей, бо дзеці не ведалі іншага жыцця,
дзеці ведалі толькі ісціну і закон
цмока. Ён любіў мастакоў, бо мастакі
малявалі яго. Ён клапаціўся пра жанчын,
бо жанчыны нараджалі дзяцей для яго
горада. Ён быў ідалам, а зараз ён памёр,
як памёрла і яго ісціна. Гараджане
хлусяць сабе і падманваюць сябе. Яны
ствараюць новае з памерлага былога.
Яны нешта робяць, але насамрэч гэта
толькі глупства. На сценках з’яўляюцца
новыя малюнкі, але гэтыя малюнкі ўсё з
тых жа лустак цмока, якога я ненавіджу
з таго часу, як ён з’явіўся ў нашым
горадзе. Варта вартуе браму толькі
таму, што яна рабіла гэта раней. Яны
забылі сваё прызначэнне. Не ідзі праз
браму, бягі праз дзірку ў сцяне, ніхто
не пагоніцца за табой.
Ледзь
не губляючы розум пабег рыцар праўды
прэч з горада. Ён бег і бег, пакуль зусім
не выбіўся з сілаў. Тады ён зірнуў назад:
горад знік за небасхілам разам з агідным
смярдзеннем трупа.
Мудры
стары
Рыцар
праўды пачуў голас, які крычаў па
дапамогу. У гэты час ён пасьпеў ужо
далёка адбегчы ад горада і знайшоў сябе
ў багне. Рыцар праўды пайшоў на голас і
ўбачыў мудрага старога, які па шыю
знаходзіўся ў дрыгве. Яго лысая галава
варочалася вакол сваёй восі, вочы блукалі
колам, а рот не закрываўся, рот крычаў.
Ля
галавы ляжала драўляная шыльда, якая,
відаць, вісела на шыі ў мудрага старога,
але пад час пагружэння, змясцілася на
дрыгву каля галавы мудрага старога.
“Выкладчык
філасофіі, - было напісана на шыльдзе,
- Мог бы быць царом – але не хапіла
глупства. Мог бы быць купцом, але не
хапіла нахабства”.
Рыцар
праўды падняў нейкую галінку і працягнуў
мудраму старому, але мудры стары не
здолеў ўхапіцца за яе, бо рукі яго ўжо
працяглы тэрмін знаходзіліся ў дрыгве
і на паветра не вылазілі. Зачапіцца
зубамі за галінку ён таксама не мог, бо
рот яго крычаў. Тады рыцар праўды зрабіў
сабе насціл, лёг на яго і выцягнуў мудрага
старога за вушы з небясьпечнай дрыгвы.
Так
паўстала цішыня ў лесе.
Вымушанасць
Калі
мудры стары апрытомеў, ён пачаў гаварыць
мяккім і ціхім голасам, рыцар праўды
слухаў яго і ўсё, што ні казаў мудры
стары было вядома рыцару, але з тым і
невядома, нават не цьмяна, а менавіта
неяк невядома:
Я распавяду
табе пра вымушанасць, - казаў мудры
стары. – Толькі яна існуе! Няма ні волі,
ні лёсу, ні кармы, ні року. Няма ні волі
да панавання, ні волі да дабрыні, ні
волі да ўсеадзінства! Ёсць толькі
вымушанасць і нічога акрамя вымушанасці
няма, бо існаванне ёсць вымушанасць.
Само існаванне кажа пра гэта. Што лёс,
што воля – выключна прымуса, адно
існаванне без магчымых варыянтаў.
Нічога не можа змяніцца, нічога не можа
быць інакш, але заўсёды пасля, узнікаюць
думкі пра тое, што магло быць інакш.
Ёсць падсвядомая веда пра магчымасць
таго, што зрабіць можна было ўсё
па-іншаму, усё магло бы быць не так, як
атрымалася. Існаванне пайшло менавіта
гэтым шляхам, але адкуль тады думкі пра
іншыя, зусім адрозныя існаванні? Прымуса
не магла бы пакідаць такія рэчы, прымуса
мае выключна адно, сваё існаванне. Няма
волі, бо воля гэта прымуса, нават самаго
сябе. Няма року, бо рок гэта прымуса
абставінамі. Няма лёсу, бо лёс гэта
прымуса наканаванасці. Няма закону, бо
закон прымуса правілаў. Ёсць вымушанасць
і толькі вымушанасць, якая прадугледжвае
іншыя існаванні, але іх дужа цяжка
абраць. Ёсць вымушанасць ва ўсім, калі
толькі ты існуеш і тваё існаванне цячэ
па жыццёвай рацэ чалавека. Ты можаш
абраць усё, можаш не нараджацца, можаш
не паміраць, але часам ты вымушаны
зрабіць так, а не інакш, камень вымушаны
патрапіць на зямлю, але гэта не значыць,
што як у цябе, так і ў камня не было
іншага выйсця. Вядома было, проста так
атрымалася. Існаванне не церпіць волі,
не церпіць прымусы, ёсць толькі
вымушанасць, але тая вымушанасць заўсёды
дазваляе абіраць, проста часам выбар
не свядомы ці яго цяжка ўсвядоміць.
Дзве
вымушанасці
Я
распавяду табе пра дзве вымушанасці, -
працягваў мудры стары. – Праўда ў тым,
што вымушанасць ніколі не бывае ўнутранай,
унутраная заўсёды прымуса, бо прымуса
– гэта воля. Усё знешняе не можа быць
без існаванне, існаванне заўсёды
знаходзіцца ў знешнасці. Узаемныя
адносіны паміж знешнасцю і існаваннем
так ці інакш вырабляюць умовы для
вымушанасці. Існуюць дзве вымушанасці:
вымушанасць касмічная і вымушанасць
чалавечая. Касмічная вымушанасць
утвараецца з існавання ўсяго Сусвета
і разглядаецца да кожнай рэчы ў ім.
Вымушанасць жа чалавечая існуе ў свеце
чалавечага існавання, у свеце чалавечых
думак і чалавечых набыткаў. Я распавяду
табе пра чалавечую вымушанасць. Праўда
ў тым, што існаванне знаходзіцца не адно
ў свеце і таму яно вымушана знаходзіцца
ў адносінах вымушанасці да іншых
існаванняў. Шэраг іншых існаванняў
сутыкаюцца з існаваннем, уздзейнічаюць
на яго, вымушаюць. Але гэта не значыць,
што ў існавання няма зусім выбару, выбар
ёсць, але яго цяжка ўгледзіць. Прынамсі,
ён заўсёды робіцца відавочным пасля
часу. Вымушанасць заключаецца ў тым,
што іншае паказвае існаванню розныя
відарысы сябе і існаванне можа захапіцца
імі і ўзяць сабе як узор і існаваць па
гэтым відарысам. З тым жа павялічваецца
гнёт вымушанасці, бо ўзяўшы аднойчы
іншае існаванне вымушана вымушацца
далей. І тады няма месца волі, воля па
крыху саступае забітасці, менавіта
забітасць не дазваляе зрабіць свой
уласны выбар, прымусіць сябе не павінавацца
вымушанасці, а выйсці з яе. Прынамсі
вымушанасць, можна пераадолець толькі
адным чынам – пераадоліць існаванне.
На
гэтым мудры стары сціх. Ён адпіў троху
з ручая, які з’явіўся нечакана з моху,
паглядзеў у неба, але працягваў.
Існаванні
духа
А
зараз, - працягваў мудры стары, - я
распавяду табе пра тры існаванні духа.
Спачатку, калі дух з’яўляецца і прапануе
сябе існаванню, ён існуе як збянтэжаны
дух. Ён лётае ад аднаго да іншага і ўсё
здаецца яму не тым, усё яму хочацца
іншага. Збэнтэжаны дух гайдае бесклапотны
вецер, які сам не ведае куды дзьме і дух
пад подыхам гэтага ветру лунае ў
недасягальнасці разумення сябе.
Збэнтэжаны дух – слабы, усё можа зняважыць
яго, усё можа прыгнятаць яго. Ён спрабуе
сябе паўсюль, але нідзе не знаходзіць
сабе спакою. Ён беспарадкава патрабуе
сабе быццё, але быццё не можа задаволіць
яго і дух хістаецца далей. Гэта цяжка
для духа. Яго гняце стан неспакою ды й
сам неспакой застаецца ў душы збянтэжанага
духа чэрвям безвыходнасці падтэчваючы
яго незразумелае існаванне. У гэтым
існаванні дух можа сапсавацца ў сваёй
збянтэжанасці. Ён можа падпарадкавацца
знешнім парадам і назаўсёды застацца
незадаволеным і зняважаным уласнай
хітрасцю. Але ж калі дух знаходзіць
сябе, ён пераходзіць у іншае існаванне.
Існаванне супакоеным духам. Збянтэжаны
дух саступае месца супакаенню, бо дух
усведамляе сябе, ён знаходзіць сябе
сярод існавання. Супакоены дух не
хістаецца, супакоены дух абірае шлях і
ідзе па ім да таго, што патрэбна яму і
што суцешыць яго. Супакоены дух не лётае
паміж ускраінамі марнасці, супакоены
дух творыць рэчаіснасць. Нішто не можа
пахіснуць яго, калі толькі ён усвядоміў
сябе і зразумеў, што яму трэба. Урэшце-рэшт,
супакоены дух дасягае канца таго шляху,
які ён абраў. Ён атрымлівае, тое што ён
жадаў і з гэтага суцяшаецца. Дух атрымлівае
суцяшэнне тым, што першапачаткова жадаў
і што ён усявядоміў, калі знайшоў сябе.
На гэтым існаванне духа сканчаецца.
Суцешаны дух ператвараецца ў Бога,
знаходзіцца па-за існаваннем. Суцешаны
дух не існуе, існаванне губляе сваю
мэтазгоднасць. Суцешаны дух маўчыць.
А адкуль ты
ўсё гэта ведаеш? – запытаўся у мудрага
старога рыцар праўды.
Усё гэта
распавёў аднойчы даўно мой знаёмы дух,
- адказаў яму мудры стары. – Калісьці
спачатку, насіўся гэты дух збянтэжаны
паміж нічым. Быў хаос і не было нічога
і не ведаў гэты дух, што патрэбна яму.
Насіўся паміж нішто вечна зменным і
ніколі не адным і тым жа. Ён быў у тым,
што ніколі само сабе не роўнае і сабе
не падобнае. Насіўся без магчымасці
зразумець сваю хібнасць. Насіўся ён да
таго моманту, пакуль дух не знайшоў
сябе і не зразумеў тое, што трэба яму,
пакуль не знікла збянтэжанасць. Тады
супакоіўся дух і пачаў тварыць, ён абраў
шлях творчасці. Дух тварыў шмат, пакуль
не стварыў чалавека. Тады суцешыўся
дух, чалавек быў менавіта тым, што жадаў
ён. Калі ж дух суцешыўся ён ператварыўся
ў Бога. Так са збянтэжлівага нішто праз
адмысловую творчасць нарадзіўся
супакоены свет. Штосці можа нарадзіцца
толькі з усведамлення сябе, а ўсведамленне
сябе можа адбыцца толькі ў збянтэжанасці.
Збянтэжанасць – ёсць усведамленне
запатрабаванасці ў невядомым, што
прадугледжвае існаванне нечым, існаванне
пэўным сабой. У хаосе няма духа як сябе,
але з хаоса дух усведамляе сябе, праз
творчасць ён стварае космас для таго,
каб атрымаць суцяшэнне, дасягае
патрэбнага, ператвараецца ў Бога,
супакойваецца і маўчыць. – мовіў гэта
мудры стары і паглядзеў на поўнач.
Адчай
А
цяпер, - зноў загаварыў мудры стары, - я
распавяду табе пра адчай і знікну, бо
час мой надыйшоў ісці далей.
Мудры
стары паглядзеў у вочы рыцара праўды і
ўбачыўшы тое, што ён шукаў; загаварыў
мяккім і ціхім голасам:
Збянтэжаны
дух не можа знайсці сабе месца, ён
вагаецца з аднаго да іншага, але свет
поўніцца ўмовамі для збянтэжанага духа
і ён мае магчымасць не знаходзіць сябе,
але абраць вядомае яму існаванне нечым,
хаця відавочна гэта будзе не існаванне
сабой. Ён можа гэта зрабіць з усведамлення
ўсепрызнанай карысці і правіднасці.
Ён можа абраць не свой шлях праз заднюю
думку, праз хітрасць, праз план, які
насамрэч з’яўляецца глупствам, але ў
вачох здаровага, звычаёвага розуму
выглядае як сапраўдны шлях да суцяшэння.
Але тое не прыносіць суцяшэнне і
збянтэжаны дух пачынае адчуваць сум.
Яму сумна ў тым, што ён абраў не знайшоўшы
сябе. Ён паслухаўся знешнасці і забыўся
на сябе існуючы нечым чужым. Нечым
варожым. Дух не можа ўсвядоміць з якой
нагоды ён існуе гэтай незразумеласцю,
бо тыя хібы, якія былі прапанаваны
знешнасцю так і не з’явіліся за
адлегласць яго існавання гэтым новым.
З тым жа, збянтэжаны дух губляе ўсялякія
ўспаміны выбару, які ён мусіў ажыццявіць.
Ён і сам дзівіцца сабе і сам наракае на
сябе. Дух не знайшоў сябе, яму сумна ў
тым чым ён існуе, яму вельмі сумна і
хочыцца вырвацца з гэтага існавання.
Але збянтэжаны дух не можа знайсці
сябе, бо ён не шукае сябе, але перабірае
ўсемагчымыя існаванні прапанаваныя
знешнасцю. Дух не ўсведамляе сябе з
хаоса. Дух знаходзіцца ў чужым космасе
і збянтэжанасці яго няма заканчэння.
Калі сум і немагчымасць абраць вартае
існаванне дасягаюць ступені абсалютнасці
з’яўляецца ў збянтэжаным духу адчай
і роспач. Існаванне нечым падаюцца яму
абсурднымі, а сваё асабістае існаванне
робіцца бессэнсоўным. Збянтэжаны дух
не знайшоў сябе ў хаосе, ён карыстае з
парадаў знешнасці. Ён робіць наперакор
гэтым парадам, але не шукае сябе.
Збянтэжаны дух не можа знайсці сябе,
абнаружыць, вынайсці сябе, а таму ён
ніяк не можа супакоіцца і неспакой яго
расце і шырыцца. Шырыцца яго незразумеласць,
несвядомасць, заклапочаннасць сабой
і сваім існаваннем. Яго першапачатковая
хітрасць і няшчырасць вяртаюцца да яго
бессэнсоўнасцю. Збянтэжаны дух спрабуе
нешта рабіць, але ў яго нічога не
атрымліваецца. Ён мыраць пра іншае,
сапраўднае існаванне, у той час як яму
трэба было марыць пра сябе. Ён так і не
знайшоў сябе, таму верыць у тое, што
недзе ёсць тое самае, патрэбнае,
сапраўднае, божае існаванне. Дух імкнецца
да таго існавання, але знаходзіць
чарговую турму знешнасці. Цяпер
збянтэжаны дух не здольны супакоіць
сябе, знайшоўшы сябе. Збянтэжаны дух
вяртаецца ў хаос несупакоенасці і
навечна знікае ў заўсёды сабе нероўнасці,
так і не ператварыўшыся ў Бога, так і
не пераадолеўшы існаванне.
Прамовіўшы
гэта, мудры стары знік ў паветры,
расклаўшыся на зіхоцячыя зоркі. Рыцар
праўды стамлённы лёг на мох нетрывала
заснуў. У ім несупакойваўся збянтэжаны
дух.
Любоў
Праз
тры дні падарожжа, рыцар праўды спыніўся
на лясной палянцы, якая сыходзіла ў
празрыстую халадэчу шпаркай рэчкі.
Рыцар праўды вырашыў спаць. Ён лёг на
сярэдзіне паляны і ўжо зачыняў вочы, як
яму заўважылася святло, якое праглядалася
праз елкі. Днём святло нельга было
ўбачыць, але з надыходам ночы, яно добра
праглядалася праз гушчар.
Рыцар
праўды падняўся і рушыў на святло. Калі
ён падыйшоў бліжэй, то ўбачыў неверагоднае
полымя, якое асвятляла ўсё навокал –
гэта была любоў.
Рыцар
праўды глядзеў на яе чыстае і спрадвечнае
ззянне і не было там ані схлусы, ані
падману, ані прыгнёту, ані гвалту. Была
толькі замілаванасць свету, было чыстае
шчырае пачуцце велічы навакольнай
суеднасці дабрыні і радасці. Усялякая
схлуса памірала ў гэтым ззянні, толькі
шчырасць нараджалася ў дабрачыннасці
ззяння любові.
Рыцар
праўды глядзеў на любоў і дзівіўся, яго
ўлагоджвала гэтае ззянне, вынішчаючы
чэрствасць і прагу забіваць. Смерць
знікала і выдыхалася ў асяродку любові.
Вечнасць сыходзіла, ператвараючы свае
мёртвыя захапленні ў спрадвечны і
неўміручы пыл. Крохкія рукі смерці
дрыжалі, баючыся сутыкнуцца з гэтым
ззяннем. Тое дрыжанне добра адчувала
сэрца рыцара праўды.
Рыцар
праўды пачаў разумець, што палюбіць
значыць убачыць жыццё сярод нежывывога
і вечнага. Сярод золата смерці, убачыць
лёгкі водар жыцця, усведамленне жыцця
і ёсць любоў. Для ўсведамлення няма
падману, бо толькі смерць, сваімі мёртвымі
прыгожымі кіпцюрамі, нараджае падман.
Любоў захапляецца жыццём і праглядаецца
праз жыццё. Хто хоча жыць той любіць,
хто захапляецца веліччу чужой прагі,
той захапляецца смерцю.
Веліч
жыцця засцілае вочы і ўваходзіць у душу.
Рыцар праўды адчуваў як крохкія, мякіія
рукі дабрыні і жыццёвай прагі захапляюць
яго існаванне. Ўсё падавалася прыгожым
і чыстым у аксамітным прыманні існага,
але за гэтым прымяннем забывалася
самасць рыцара. Рыцар з сябе ператвараўся
ў жыццё, у нешта чыстае і суеднае, нешта
зусім далёкае ад рыцара праўды. Рыцар
праўды губляўся ў гэтым ззянні і ззянне
чысцінёй і радасцю авалодала ім.
Уся
веліч смерці, як чарговага абсалюта
гублялася ў далячынях вартасці. Разуменне
заканчэння ўласнага жыцця вымушала
адвернгуць чысціню любові і захапіцца
смерцю. Смерць сваёй прыгажосцю вечнасці
захапляла дух, але рыцар праўды ўжо
далучыўся да ўсведамлення жыцця, ён
убачыў жыццё і ён палюбіў. Смерць знікла,
страціўшы сваю прыгожасць у вачах рыцара
праўды. Пасля ўсведамлення жыцця, любыя
праявы смерці падаюцца бездапаможным
глупствам.
Любоў
размяркоўвалася па рыцары засцілаючы
вочы і ператвараючы яго ў цэльную частку
сябе, дзе цяжка было разглядзець рыцара
праўды сярод такіх жа разнакаляровых
рыцараў, раствораных у святле і чысціні
любові. Святло жыцця ўзвышала, але з тым
і прысвойвала сабе ўсяго рыцара.
Тады
рыцар праўды кінуўся на калені, і пачаў
адпаўзаць ад ззяння. Ён адпаўзаў і з тым
горка рыдаў, бо нічога прыгажэй за любоў
ніколі не бачыў. Калі ён пазбег растварэння
ў любові, рыцар праўды падняўся на ногі
і паглядзеў у неба. Рыцар праўды застаўся
рыцарам праўды. Рыцар праўды не знік.
Не знікла і любоў. Замілаванасць перад
жыццём растварылася ў рыцары праўды, а
не рыцар праўды растварыўся ў замілаванасці.
Шчасце ад усведамлення жыцця цяплілася
ў рыцары. Рыцар быў шчаслівейшым з
людзёў, ён усвядоміў жыццё, ў ім існавала
любоў, у ім існаваў ён сам.
Рыцар
праўды вярнуўся на паляну і заснуў
салодкім сном.
Сон
Спакойна
спаў рыцар праўды, нішто не бянтэжыла
яго ў сне. Сон рабіў яго вольным ад жыцця.
Жыццё знікала ў мудрагелістых малюнках,
якія змянялі адзін аднога ў сне, і нішто
з іх не заставалася ў памяці рыцара.
Вясёлы подых свабоды казытаў яго
прыгнечуную свядомасць, якая забыўшыся
на сябе, таксама спала ў глыбінях душы
рыцара.
І
снілася рыцару рэчка. Нішто злачынага
не было ў ёй. Нішто небясьпечнага не
было ў рэчцы. Усё жахлівае знікла далёка
за зялёнымі палямі. Адная радасць жыцця
зялла праз халадэчу рачной вады.
На
жоўтым пясочку дна рэчкі, здолеў прачытаць
рыцар праўды ўсяго некалькі слоў: “Хочаш
прымірыцца са светам? Спачатку паспрабуй
прымірыся з сабой. Ці здольны зрабіць
гэта ты?”
Ветразь
цярушыў валасы рыцара праўды. Нішто не
знікала ў глыбінях ягоных пакутаў. Цяпер
ведаў рыцар праўды, што ўсе пакуты гэта
ён сам.
Усе
ворагі зніклі, калі на небасхіле ў
чырвоным святле заходзячага сонца
мітусілася старасць. Вечар знаходзіў
сябе ля рэчкі.
Як
шкада, што гэта быў толькі сон.
Божа,
- крычаў рыцар праўды. - Сон мне засцяліў
вочы, нішто не вартае майго разумення!
Каханне лашчыцца ў маіх грудзях, дабрабыт
спрабуе забіць мяне ў маім пошуку
супакаення. Вартасці не сыходзяць у
нябыт, а каштоўнасці змяняюцца ад жадання
пакупніка. Колькі мне быць між гандляроў,
якія зрасліся са сваім кірмашом? Колькі
глядзець мне на гэты свет прыкрасці і
падману, дзе кожны хоча давесці свой
сэнс, між тым як сэнс адзін і той жа: свая
каштоўнасць – самая лепшая і дарагая,
а таму шчыра неабходная кожнаму і цана
за яе высокая. Яны гандлююць сваімі
каштоўнасцямі, набываючы багацце шалёным
падманам. Якая цана багаццю? Рукі ў мяне
дрыжаць, сярод гэтага лесу я радуюся
шчасцю. Скудку толькі не бачу, Божа. Я
адзін у гэтым лесе і нішто не радуе
акрамя маёй мэты. Нішто не клапоціць
мяне сярод радасці прыроды. Тут няма іх
каштоўнасцяў. Тут няма гандяроў,
гандлюючых імі! У рукох маіх пустыня, а
сам я знаходжуся недзе далёка ў будучыні,
паміраю там ад старасці на падзёртых
анучах чорнай ноччу. Няма ў маіх вачах
ані жалю, ані прыкрасці, ані боязі. Я
сыходжу ў нябыт і ніхто не плача па мне,
ніхто не лье слёзы. Жыццё радуецца майму
знікненню, бо толькі мая смерць можа
дапамагчы жыццю жыць. Як толькі я зраблюся
бесмяротным, як адразу запануюць мае
каштоўнасці і каштоўнасці гэтыя, буду
прадаваць, Божа, як тое робіш ты. Буду
прадаваць як і ўсе іншыя, бессмяротныя,
злачынныя жыццю. Небясьпечныя для яго
ваяўнічыя падманшчыкі. Ветразь цярушыць
мае валасы і добра мне. Сон – гэта я, усё
астатняе мроі свядомасці. Скрасці сябе!
Які ж я бязбожнік!
Калі
рыцар праўды прачнуўся, то лёгкае
адчуванне свабоды сядзела ў яго грудзях.
Ён прачнуўся і зразумеў, што вартасць
– ён сам.
Што
мне з вашых роздумаў рыцар праўды, -
размаўляў з сабою рыцар праўды. - Вы не
йдзеце да сапраўднага, туды не нясе Вас
вашая душа!
Вар’яценне
Радасць
ад усведамлення жыцця вымагала пошуку
супакаення, каб хутчэй вярнуцца дамоў.
Рыцар праўды вандраваў па лесе і шукаў
ісціну. Ён шукаў яе доўга і цяжка, але
ніяк не мог знайсці.
“Божа!
– крычаў рыцар праўды. – Я шукаю ісціну,
а яна як прывабная паненка хаваецца ад
мяне. Я глядзеў пад камянём, няма яе там.
У рэчцы тое ж. У травае, пад зямлёй, у
небе – нідзе няма ісіцны. Я шукаў яе
паўсюль і не знаходзіў нідзе. Нічога не
бачыў з таго, што дало бы мне хоць якую
магчымасць далучыцца да ісціны. Не! Ніяк
не зрабіць мне гэтага. Яна імчыць і
сыходзіць. Яна знікае ў мяне пад носам,
хоць хвіліну назад я, здавалася б, бачыў
яе. Яна ўяўляецца паўсюль, але ніяк не
здольны я дакрануцца да яе. Не магу я
харчавацца ад цела яе!
Чаго крычыш?
– гэта быў белы конь, які пасвіўся ў
лесе.
Шукаю ісціну,
- адказаў яму рыцар праўды. – Дух мой
прагне супакаення і чуў я, нібы яна
здольная даць мне яго!
Схадзі,
пачытай вечную кнігу, - белы конь
усміхаўся, яму шмат даводзілася
сустракацца з рыцарамі праўды. – Я чуў,
што там нешта напісана пра ісціну.
Вечная кніга ляжыць на камяні, да якога
лёгка дастаць далонем, калі толькі
далонь належыць чалавеку мужнаму і
памяркоўнаму.
Рыцар
праўды ўзрадаваўся. Непадзякаўшы беламу
каню ён пабег па сцежцы наперад. Недзе
там чакала яго вечная кніга.
Змей
Рыцар
праўды доўга бег па дарозе. Урэшце-рэшт
ён напаткаў чырвонага вярблюда, які
марудна перажоўваў калючкі. Ён ціха
харчаваўся на збочыне дарогі, з самотным
позіркам углядаючыся ў рыцара праўды.
Стамлённасць бачылася на пысе вярблюда.
Здавалася, што вярблюд жахліва стаміўся,
таму зараз ціха і разважна перажоўваў
калючкі і з лёгкай абыякавасцю позірка
прывітаў рыцара праўды.
-
Я шукаю вечную кнігу, - прывітаўся рыцар
праўды. - Менавіта яна павінна адчыніць
мне шалёныя абсягі ісціны, каб урэшце-рэшт
мая фанабэрыстая душа супакоілася і я
змог вярнуцца дамоў. Я блукаў шмат, шмат
дзе быў і шмат што бачыў. Я бёг па гэтай
сцежцы наперад, туды, дзе чакаюць мяне
зоры і месяц. Я шукаю вечную кнігу, ці
не бачыў ты яе?
Вярблюд
маўчаў.
-
Ты доўга тут стаіш, - працягваў рыцар
праўды. - Ты бачыў шмат тых, хто ішоў па
гэтаму шляху. Можа хто-небудзь казаў
табе пра вечную кнігу, дзе яна знаходзіцца
і як да яе дайсці?
Вярблюд
маўчаў. Ён павольна і разважна перажоўваў
калючкі і маўчаў.
-
Ты тут, - пытаўся рыцар праўды, - стаіш
на збочыне, усё бачна твайму воку, усё
ідзе ля цябе, а ты спыніўся і глядзіш
усё са збочыны. Ты стаіш і ўсё ідзе вакол
цябе, а ты сам застаешся на месцы. Ты не
ідзеш не ад чаго і ты не прыходзіш ні да
чаго. Ты ні ад каго не бяжыш, і цябе ніхто
не спрабуе напаткаць. Ты спыніўся, жуеш
свае калючкі. Напэўна ж ты бачыў тых,
хто ішоў за вечнай кнігай.
Вярблюд
маўчаў. Яго позірк быў на столькі
самотным, што вярблюд нагадваў
манастырскага старца, які ў сваёй
мудрасці дажывае апошнія дні.
-
Скажы мне, - усё працягваў
рыцар праўды. - Я ж бачу мудрасць у тваіх
вачах. Я бачу веліч думкі праз твае дзеі.
Ты так марудна перажоўваеш свае калючкі,
што відаць ужо самае апошняе ў свеце
зрабілася зразумелым твайму розуму. Не
будзь супраць. Прыпыніся ў сваіх справах,
распавядзі мне, як знайсці вечную кнігу.
Вярблюд
маўчаў. Ён нават не паварушыўся.
Шмат
спрабаваў рыцар праўды даведацца ў
вярблюда пра вечную кнігу, але вярблюд
маўчаў, усё з той жа спрадвечнай самотай
перажоўваючы свае калючкі.
Нарэшце
рыцар праўды стаміўся. Ён кінуў марныя
спробы. Ён марудна пайшоў па сцежцы
наперад.
Цераз колькі імгненняў вярблюд зваліўся
ў падарожныя кусты.
Шэры
змей раптоўна выпаўз на дарогу перад
рыцарам праўды. Ён распавёў яму пра шлях
да вечнай кнігі, пасля чаго супакоены
выдаліўся.
Пячора
На
ўваходзе ў пячору, дзе ляжала вечная
кніга, лагодна спяваў ручай. Ён вабіў
сваёй халадэчай рыцара праўды і той піў
з яго.
Дзіўны
свет раптоўна з'явіўся вакол рыцара
праўды. На месцы пячоры паўстала жалезная
сцяна, праз якую глядзеў на яго твар
няшчаснага. Відавочна, што вада ў ручаі
была зачараваная:
-
Не спрабуй ісці дарогамі
тымі, што крочаць слабыя. Кожны слабы
мусіць знікнуць. Няма яму вызвалення.
Таму ніхто не хоча ведаць гэтага, таму
ніхто не хоча чуць пра гэта, - казаў гэты
няшчасны.
-
Аднолькава зла трапляе на долю людзей.
Колькі іх трапляе на долю добрых, столькі
ж іх трапляе на долю злых. Ніхто не
здольны перамагчы. Ніхто не варты
перамогі. Усё ідзе вакол цябе сваімі
шляхамі і табе зычуць прымірыцца з
гэтым.
Ты
цягаеш камяні, а твае родныя ў няшчасцях.
Што табе рабіць? Прымірыся з гэтым - чуеш
парады дабразычліўцаў. Скажы сабе –
усё добра – працуй далей. Святло перамогі
напаткае цябе.
Ты
багаты? Улада і жанчыны ля тваіх ног!
Прымірыся з гэтым! Такі твой шлях і
нічога табе не зрабіць. Калі ж ты нічога
не можаш зрабіць, то прымірыся з гэтым.
Прымірыся з гэтым і вагонь шчасця
напаткае цябе.
Ты
крочыш па загадах дабрадзеяў і жыццё
праходзіць скрозь цябе – прымірыся з
гэтым, выконвай загады і будзь шчаслівым.
Забарані сабе пакутваць! Забарані свае
пакуты! Перамажы сваё жаданне мець
рацыю.
Прыміры
сябе са светам! Радуйся кожнаму сапсаванаму
дню – кажуць табе дабрадзеі. Буць рабом
і прымірыся з тым, што ты раб!
А
ці быў ты рабом? А ці не зрабілі цябе
рабом?! Калі ж ты раб ад народжання, чаму
ж тады ты павінен прымірыцца? Чаму ты
не быў народжаным у прымірэнні? Ці не
хлусіць табе дабразычлівец? Ці не
радуецца ён тваёй слабасці?
Кінь
усё! Звярні на сябе позірк! Прымірыцца
са сваім штучным становішчам значыць
прымірыцца са сваёй слабасцю! Прымірыцца
са сваёй слабасцю – значыць прызнаць
сваю бессэнсоўнасць для сябе самога!
Прызнаць
Бога, значыць прымірыцца са сваёй
падначаленасцю і бессэнсоўнасцю сябе
як такога! Усвядоміць Бога, значыць
прымірыцца са штучнасцю свайго свету.
Свет зроблены Богам - не натуральны, ён
зроблены іншым і ты там толькі частка
патрэбная для чагосьці, частка слабая.
Частка, якая не можа існаваць без Бога.
Натуральны
толькі той свет – які ты сам стварыў
для сябе!
Ты
слабы, калі табе цікава існаванне Бога!
Ты бессэнсоўны калі ты абвяргаеш ці
прымаеш Яго існаванне.
Бог
гэта ісціна, а хто любіць ісціну, той
любіць гвалт.
Бог
гэта закон, хто любіць закон, той любіць
падначаленне.
Бог
гэта смерць, толькі смерць не можа
памерці.
Адзіная
праўда ёсць тое, што нічога не зменіш.
Адзіная моц у тым, што ты варты змагання!
Ты герой, калі знойдзеш у сябе сілу быць
самім сабой! Як толькі ты знойдзеш сэнс
у сябе, як адразу жа зробішся богам!
Няшчасны
знікнуў. Пячора была прапанавана рыцару
праўды.
Вечная
кніга
На
вялізным камяні ляжала вечная кніга.
Рыцар праўды адгарнуў яе і паглядзеў
на літары. Праз тлум незразумеласці
з’явіліся словы – “Апалогія праўды”.
Рыцар
праўды чытаў:
“Дзе
раз-пораз з’яўляюцца трывалыя ўяўленні,
існуюць разам ісціна і праўда. Колішні
сябар іх, лунае ў святочных марах і
захапляецца ззяннем уласных мрояў.
Цвярозасць яго меркаванняў падлягае
сумневу і цяжар лёсу праявы, яго вымушае
скідаць адзенне і класціся ў труну.
Варта
здагадацца, што існуе як ісціна так і
праўда; і адно, і другое нешта значыць
і нечым адрозніваецца паміж сабой.
Адрозненні шукае той, хто не знайшоў у
ісціне спакою, каго гняце ўнутраная
нераўнавага сапсаваная адчуваннем
справядлівасці.
Ісціна
падаецца сапраўднасцю знейшняй праявы.
Гэта нешта вонкавае і з тым рэчаіснае,
такое, якое насамрэч паўстае і выглядае
сабой кштал свету. Ісціна заўсёды
знаходзіцца недзе там, у знешнасці.
Нават калі нехта кажа, што ён з’яўляецца
ісцінай, то яго ісціннасць палягае не
ў ім самім, але недзе там, па-за ім і яго
самасцю. Яму далі і ён узяў ісціну
спакусіўшыся лёсам, супраць уласнага
жадання. Ісціна знаходзіцца ў свеце,
між тым як нехта знаходзіцца па-за
ісцінай, у ісціне, ля ісціны, сама ісціна
ніколі не знаходзіцца ў кімсьці. Ісціна
– гэта правільная схема, якую нехта
назірае ў навакольным асяроддзі. Ісціна
знаходзіцца вонкі, яна супрацьстаіць
праявам самасці. Ісціна вольная ад
катэгорый дабра і зла. Ісціна знаходзіцца
па-за справядлівасцю. Ісціна уся па-за
кімсьці, бо і дабро, і зло, і адчуванне
справядлівасці – гэта ўнутраныя праявы,
між тым як ісціна зіхаціць аднекуль
звонку, куды нехта зазірае з калодзежа
ўласнага існавання. Ісціна універсальна,
яна абсалютна. Яна падробкава прапануе
згадзіцца з лёсам, між тым як лёс
аксамітнае глупства.
Праўда
ж адрозніваецца ад ісціны сваім
знахаджэннем унутры душы некага. Праўда
ўяўляецца сапраўднай праявай самасці.
Праўда – гэта ўнутраная згода, гэта
ўзгодненасць унутранага чалавечага
света кагосьці, якая скіроўвае разуменне
правільнасці ці няправільнасці. Праўда
заўсёды тут, у чалавеку. Нехта кажа, што
ў яго свая праўда, што ён праўда і гэта
так! Недзе ў глыбінях яго разумення сябе
і нараджаецца яна, і асвятляе патаемнасці
яго. І скіроўвае яго ў правільным, у тым
самым рэчышчы, куды цягне яго сапраўднасць
падзеі, без злаўмыслення, без крыўды,
без нараканняў. Аголеная справядлівасць
народжаная ўнутранай згодаю, праўда –
не схема знешнасці, бо гэта ўнутраная
праява сапраўднасці і чыннасці ўласнага
існавання. Праўда – гэта воля да
магчымасці волі. Праўда гэта права на
прымусу сябе дзейсніць сваё сапраўднае
жаданне. Праўда гэта ўласнае адчуванне
магчымасці сябе. Праўда – гэта ўнутраная
сапраўднасць, якая не мае аніякага
дачынення да знешніх схемаў, гвалтоўна
насаджаных самасці светам.
Ісціна
прапануе рабства ўжо здзейсненага і
зразумелага сапраўднасцю і рэчаіснасцю.
Ісціна прапануе сябе як хваробу, якая
сядае ў нечую самасць і пачынае яе
разбураць. Ісціна – злы тэран, які
спрабуе авалодасць чысцінёй і памяркоўнасцю
асобы, якая ратуецца дабрынёй і
справядлівасцю. Ісціна, як знешні
захопнік мусіць авалодаць розумам і
перарабіць яго на ўласны манэр і па
ўласнаму густу. Ісціна агульназразумелая,
агульнапрызнаная. Карыстанне ісцінай
магчыма толькі дзеля карысці, дзеля
выгоды, якая з’яўляецца выгодай выключна
ў абсалютным, у знешнім асяроддзі
разумення.
Праўда
абараняе асобу. Праўда бароніць дабрыню
і чысціню некага. Яна пакідае магчымасць
справядлівасці. Яна абараняе некага ад
жадання авалодання ісцінай і прыняцця
ісціны, бо ісціна знешняя. Яна варожая
сваім жаданнем панавання. Яна ўлагоджвае
кагосьці, раіць яму забыцца на самаго
сябе і кіраваць так як рэчаіснасць сваёй
абсалютнасцю раіць існаваць. Ісціна
схемай забівае спробы вышуку праўды,
вышуку сябе, вышуку свайго існавання.
Ісціна вымушае пайсці на кампраміс
ахвяры са сваім забойцам, між тым як
праўда паспявае абараніць магчымасць
прымусіць сябе быць сабой”.
“Дзіўна,
- падумаў рыцар праўды, калі прачытаў
гэтыя старонкі. – Я шукаў ісціну, між
тым як трэба было шукаць сябе”.
На
даляглядзе з’явілася чарговая вёска,
дзе ля самага лесу знаходзілася кузьня
каваля.
Кузня
Калі
рыцар праўды ўвайшоў у вёску, то сілаў
ён практычна не меў. Ён так знясілеў,
што ісці з кожным крокам яму было ўсё
цяжэй і цяжэй. Нарэшце ён дайшоў да кузні
і ўвайшоў туды.
Каваль
ахалоджваў метал, метал накаліўся да
чырвані і зараз астываў у халоднай
вадзе. Не кінуўшы працы каваль моўвіў
наступнае:
Гэта
адзінае, што прамоўвіў каваль. Калі
рыцар праўды харчаваўся, то каваль усё
дарабліваў сваю працу.
Нарэшце,
калі ён скончыў тачыць касу, то рыцар
праўды звярнуўся да яго з наступным
пытаннем:
Ты каваль,
але ці шчаслівы ты? Ці шчаслівая твая
душа быць? Ці рады ты існаваць?
Шчаслівы,
- адказаў каваль. – Я шчаслівы з той
хвіліны, калі ўсвядоміў сябе кавалём.
Гэта было ў дзяцінстве. Я бегаў па вёсцы
пакуль не забег у кузню. Кузня знаходзілася
каля лесу і мала хто з нас, малых, бегаў
туды. Але я зусім выпадкова зайшоў у
кузню, калі ў пячы закаляўся метал. Я
ўразіўся гэтым відовішчам і ў той жа
момант зразумеў, што ня будзе мне шчасця
іншага, як даглядаць жалеза і тварыць
з яго вырабы. Мне шмат прыйшлося перажыць
пакуль я не зрабіўся кавалём. Стары
каваль не хацеў браць мяне, ён не хацеў
быць маім настаўнікам. Але я пайшоў у
іншую вёску, дзе быў патрэбны памочнік
у кузні. Там я зрабіўся майстрам і там
я першы раз астудзіў раскаленае жалеза.
Час ішоў і з часам я рабіўся ўсё больш
шчаслівейшым. Я лёгка знайшоў тое што
шукаў. Няма мне канца ў дасканаленні.
Зірні, - каваль паказаў на мудрагелістыя
ўзоры з жалезы, якія былі ўплецены ў
металічны плот, - хто мог бы параўнацца
ў майстэрстве са мной? Толькі я сам і
сам я бачу ўсе свае хібы і пераадольваю
іх. Іду па свайму шляху наперад. У мяне
ёсць жонка і дзеці. У мяне ёсць усё, што
патрэбна мужчыне. Але я каваль. Мая
справа каваць жалеза. Радасць у маіх
руках і шчасце ў маім сэрцы.
А кім сябе
ўсвядоміць лепш? – запытаўся тады рыцар
праўды.
Ня важна
кім ты сябе ўсвядоміш. Гэта пачуцце не
з чым не параўнальнае. Галоўнае знайсці
сябе. Ты зразумееш гэта па супакаенню.
У
каваля не было больш спраў у кузні. Ён
захацеў паказаць нешта рыцару праўды,
яны выйшлі з кузні і рушылі па сцежцы
на поле.
Супакоены
і Суцешаны
Яны
выйшлі з вёскі і рушылі на таямнічае
поле, дзе ў сярэдзіне, падымаючыючыся
да нябёсаў панаваў віхор. Нішто не
змянялася на тым полі, акрамя вярчэння
віхора. Толькі віхор рухаўся на гэтым
полі, але і яго рух пэўным назваць было
цяжка. Віхор не варушыўся з месца, а
толькі падымаў сваё паветра да неба і
там раствараўся.
І
сапраўды, праз імгненне, поле пачало
змяняцца. Замест травы з’явіліся камяні,
з’явіліся людзі, з’явіўся нехта
немалады, але зусім нестары. Чалавек
быў апрануты бедна. У яго былі доўгія
валасы і ён відавочна нэрваваўся. Натоўп
непакоіўся. Людзі былі апранутыя у
старажытныя строі. Некаторыя былі
ўзброены дзідамі, на галавах у іх былі
шлемы з пер’ем, а на грудзёх бронзавы
панцыр.
-
У чужым воку пылінку ўбачыце, а ў сваім
і бярвэнне не заўважыце! – казаў суцешаны
дух. – Я прыйшоў да вас з мячом палымяным,
каб разбурыць усё, што маецца благога
і ўсталяваць рэчаіснасць сапраўды
шчырую перад сябе самой. У маіх вачах
ззяе шчырасць, а на руках дыхае сапраўдная
вартасць. Глядзіце на сябе і ўсміхайцеся
свайму падману. Кожны з вас рады злаўжываць
праўдаю і ветразь незадавальнення гуляе
ў вашых галавах. Злітуйцеся з сябе,
прыпыніцеся і вы ўбачыце здраду ў сваім
недарэчлівым сэрцы. Я той, хто ведае
сапраўднасць! Я адкрыў яе ўчора, калі
зазірнуў у глібіні ўласнай душы. Я выкрыў
у сабе небараку і пераадолеў яго. Я
ўсвядоміў свой шлях; увесь мінулы час
я спрабаваў адмежавацца ад яго, спрабуючы
прыстасавацца да вас. Мне няма іншага
выйсця як казаць гэтыя словы, інакш я
схлушу перад сабой. Дык слухайце ж мяне!
Чытайце ж мяне! Захапляйцеся ж мной! Я
ствараю, я твару, я ператвараю. Мая праўда
ажывае ў вашых сарцах і я задаволены
дасягаю сваёй мэты. Я ўзвышаюся, бо іду
па шляху пераадольваючы перашкоды. Мой
гонар – мець праўду ў сваім сэрцы і
ніколі не хлусіць вам! Што я раблю?
Выкрываю вашыя заганы, якія ўбачыла мая
душа ў ва мне самім. Я супакоены дух, я
бачу сябе і свой шлях. Мой шлях крочыць
да мэты і мэта гэтая Бог. Я люблю вас
толькі за тое, што маю за што вас
ненавідзець!
Каваль
прапанаваў чакаць далей, і, сапраўды,
на месца гарадской плошчы, якая так жа
раптоўна знікла як і з’явілася паўстаў
куст сярод пустак, які гарэў аксамітным
вагнём.
Пладзіцеся
і множціся, - казаў суцешаны дух. –
Любіце адзін аднога, - казаў суцешаны
дух. – Зірніце навокал, навокал прыемна
і прыгожа. Радуйцеся і захапляйцеся
святочнасцю і дзівосамі шчасця. Няма
існавання, ёсць толькі суцешаная лагода
ад захаплення сваімі набыткамі. Сонца
ўзыходзіць і сонца заходзіць, ёсць
прыгажосць у дзівосах невядомых розуму.
Клапаціцеся пра дзяцей, слухайце
бацькоў. Радуйцеся кожнаму дню. Кажыце
іншым мае словы! Жывіце, як я вам кажу.
Шчасце вас чакае пасля смерці. – казаў
суцешаны дух. У цябе ёсць жонка? Кахай
сваю жонку. Нябёсы знікаюць, зямля
трасецца. Не глядзі ў нябёсы і не
палохайся з зямлі кахай сваю жонку!
Глядзі сваіх дзяцей. У цябе ёсць дом?
Радуйся яму. Можа ён занадта малы для
тваёй жонцы. Дом разбурылі, а захопнікі
вынішчылі ўраджай. Не глядзі на
захопнікаў, кахай сваю жонку. Глядзі
сваіх дзяцей. Вучы іх таму, што я распавёў
табе.
-
Гэта цень суцешанага духа, - прашаптаў
каваль. – Тыя, што сядзяць у пячоры
захапляюцца ёй. На шчасце мала каму
ўдаецца выйсці з пячоры і не вярнуцца
назад. Цень улагоджвае сваёй прыгажосцю.
Толькі цень шэпча на вушка пячорным.
Суцешаны дух маўчыць.
Бянтэжлівасць
Калі
рыцар праўды і каваль вярталіся жоўтай
сцежкай у вёску, вынайшаўшы нейкі сумнеў
у сваім сэрцы, рыцар праўды звярнуўся
з наступным пытаннем:
Я пабачыў
супакоены дух, праўда ў яго сэрцы, а
словы яго палымяныя. Мяне цешыць яго
прамова, але я бачыў бянтэжлівасць у
яго вачах. Ён прамаўляў свае словы, але
з тым жа непакоіўся. Неспакой яго быў
зусім маленечкім, але на мой погляд
відавочным. Гэта не неспакой ад яго
самаго і не ў ім самім, гэта неспакой
з-за нечага знешнега, але з тым ня можа
быць знешнасці ў тым, што бянтэжыць
супакоены дух. Сама па сабе знешнасць
для супакоенага духа выглядае як
свядомая рэчаіснасць, якая існуе, але
ніяк не ўсміхаецца яму. Нішто навокал
яго не можа бянтэжыць яго, калі яно
датычыцца яго. Усё навокал, што маецца
ў душы супакоенанага духу, не мае ўлады
бянтэжыць супакоены дух. Супакоены дух
вольны ў самім сабе і трываласць яго
разумення забівае любую трывогу. Нішто
не можа бянтэжыць у жыцці супакоены
дух, калі яно маецца ў ім самім. Што
бянтэжыць супакоены дух?
Сапраўды,
- адказаў каваль рыцару праўды, - ёсць
нешта такое, што часам бянтэжыць
супакоены дух. Супакоены дух бянтэжыцца,
калі пачынае адчуваць, што марнуе час.
Астатні
шлях да вёскі яны ішлі моўчкі. Калі ж
яны падыходзілі да паселішча, убачыў
рыцар праўды чалавека, які даглядаў
пасеку. Навокал лёталі пчолы, а ў паветры
прысутнічаў водар мёду. Тады зразумеў
рыцар праўды, што дух яго супакоіўся.
Пра
суцешаны дух.
На
слупе ля дарогі вісеў надпіс:
Cуцешаны
дух, перш-наперш дух задаволены. Няма
для яго ні жаху перад смерцю, няма для
яго існавання. Ён здолеў дасягнуць сваёй
мэты і сэнс яго дзеяння выпіты да рэштак.
Ён задаволены, знаходзіцца па-за
існаваннем, і стан такі можна назваць
вышэйшым ступенем абыякавасці да ўсяго,
але гэтае азначэнне будзе не зусім
трапным, бо ўсё міла воку суцешанага
духа, цешыцца суцешаны дух усім, усім,
што сатварыў для сябе сам.
Для
суцешанага духа няма ні мінуўшчыны, ані
будучыні, для яго існуе толькі зараз.
Ён цешыцца светам і сабой, яго задавальняе
ўсё, бо ўсё ёсць справа яго творчасці,
ён зрабіў усё ў мінулым існаванні і
зараз толькі цешыцца сваёй працай.
Задаволены дух не мае патрэбы ў будучыні,
за яго гэтую патрэбу вырашаюць іншыя.
Усё для суцешанага духа прыемна і ўсё
для яго па-за істотнасцю, бо дух дасягае
ступені абсалютнасці. Суцешаны дух
па-за існаваннем. Што бы не здарылася,
нішто не спалохае, нішто не здзівіць
суцешаны дух.
Што
можна жадаць пасля суцяшэння? На шчасце,
па-за існаваннем губляецца патрэба
жадаць. Час спыняецца і задавальненне
вызваляе вечнасць.
Супольнасць
Я
табе адчыню дзіўную праўду, - шаптаў
каваль рыцару праўды, перад тым, як той
ужо збіраўся пакідаць кузню. – Я табе
распавяду пра тое, пра што сам нядаўна
даведаўся, падгледзіўшы за жабракамі,
якія шукалі ўзаемаразуменне.
Каваль
зірнуў рыцару праўды ў вочы і моўвіў
наступнае:
“Чалавек
не можа быць адзін,” – так казалі
мудрацы і так кажу табе я, бо пажыў на
свеце шмат і думаю, што досвед пра гэта
мне адмыслова сведчыць. Чалавек не можа
быць адзін, ён не здольны быць адзін,
бо спакуса адзінокасці гвалтуе яго.
Адзінокасць, як нечаканы звер заглынае
чалавека, то прагай да ўлады, то палымянай
любоўю. Чалавек баіцца застацца ў
адзіноце нікім не запатрабаваны, нікому
не патрэбны. Ён баіцца таму, што яго
навучылі гэтага баяцца, яго навучылі
быць чалавекам, бо без чалавека, яму
ніколі не зрабіцца чалавекам. З-за
гэтага яго вялікі неспакой, неспакой
страціць чалавека і ператварыцца ў
жывёлу ці ў звар’яцелага аскета, што,
часам, мала чым адрозніваецца. Чалавек
баіцца страціць чалавечую супольнасць,
бо баіцца страціць самаго сябе, сваю
чалавечаю, спрадвечную сутнасць. Яго
сутнасць існаваць у супольнасці.
Рыцар
праўды маўчаў, яму было досыць цікава,
тым больш ён не разумеў да чаго гэта
даводзіць каваль.
Але ж тут
відавочна з’яўляюцца пытанні, на якія
чалавек вымушаны адказываць: як яму
жыць у гэтым свеце, дзе вакол яго
асабістага я прысутнічаюць шматлікія
іншыя я, з якімі яму трэба жыць, якіх ён
павінны засцерагаць ад благога, якіх
ён павінен даглядаць, каб не быць
выкінутым з гэтай супольнасці, ці не
страціць супольнасць, каб яна не знікла.
Цяпер ён знаходзіцца перад выбарам, ці
палюбіць і прыняць кожнага, альбо
авалодаць уладай над кожным, каб кожны
прыняў менавіта яго, а не яго пачуцце
любові. Ён, небарака, імкнецца да ўлады,
абы толькі захаваць прымусова супольнасць
вакол сябе, альбо ён імкнецца да любові,
дзе любоў пакідае яго вакол яму падобных,
любых яго воку. Ён прагне суеднасці з
імі, ці прагне ўлады над імі. Ён хоча
быць сярод іх роўным і таму любімым, ці
хоча кіраваць імі, быць вышэйшым за іх,
але з тым такім жа любым і мілым. Ён
прагне грамадства і ён прагне сябе быць
чалавекам, а быць чалавекам ён можа
толькі сярод чалавекаў. Я шмат чуў мрояў
пра тых, каму не патрэбна грамадства,
я чуў, што імя іх звышчалавекі. Ня праўда,
яны так жа баяцца адзіноты, як і ўсе
астатнія, таму пакідаюць свае асабістыя
пячоры і вяртаюцца ў гарады для стасункаў.
Нішто не змяняецца ў свеце, чалавек
спрабуе палюбіць чалавека, ці вымушае
іншага палюбіць сябе выкарыстоўваючы
даволі мізэрны гвалт.
Ісціна,
законы і парадкі гвалтуюць нораў жыцця!
– прашаптаў рыцар праўды.
Так, -
усміхнуўся каваль, - але яшчэ і каханне,
яшчэ і любоў! – каваль узяў жбан і адпіў
троху вады. – Усё дзеля таго, каб жыць
у міры сярод шматлікіх я, дзе за кожным
я, ўглядаецца асабістая пачвара. Ісціна,
парадак, любоў – усё гэта даволі лёгка
вымушае чалавека жыць сярод іншых
чалавекаў у адносным дабрабыце, дазваляе
быць чалавекам. Я ўжо казаў, што кожны
баіцца страціць грамадства. Быць
выкінтум з супольнасці значыць страціць
самаго сябе, бо ў гэтым выпадку ён
страціць свой чалавечы выгляд, ён
ператварыцца ў жывёлу, альбо ў выгнанца,
у любым выпадку ён страціць свой сэнс...
Які прэзэнтвала
яму ісціна.
Яна, -
згадзіўся каваль. – Бачу, што ты ведаеш
шмат, цікава, а ці ведаеш ты, што замінае
сапраўднасці сярод гэтага свята чалавека
і якую небясьпеку вядзе разуменне гэтай
несапраўднасці.
Ведаю, -
прашаптаў рыцар праўды, - я зразумеў
яе, калі адгарнуў і прачытаў вечную
кнігу, а перад гэтым сустрэўся з любоўю.
Прынамсі, думаю, што гэтае веданне
заўсёды існавала ў мне, яго ўсвядоміў
мой супакоены дух. Шчырасці не хапае ў
гэтым свяце. Кожны мусіць адмовіцца
часткай сваёй душы і свайго лёса, дзеля
ўсеагульнай ісціны і дабрабыту, тым
самым дабрабыту не дасягаючы, бо
адмаўленне ад сябе прыгнятае яго. Любоў
дае асалоду ад гэтага адмаўлення, але
не кожны здольны любіць, а хто здольны,
той ператвараецца ў шчаслівага раба,
што мне зусім не ўсміхаецца. Так жыць
прыемна, але не шчыра, любоў замяшчае
сабой праўду, калі засцілае вочы. Іншыя,
здольныя насаджаць сваю праўду іншым,
відавочна прагнуць улады, хаваючы сваю
прагу пад парасон шчырасці – менавіта
гэтая дурнота і ёсць найжахліваейшая
небясьпека разумення, чарговая схлуса,
якую назвалі праўдай. Я жыву сярод
людзей, - скончыў свае словы рыцар
праўды, - але не шукаю ў іх прызнання
сваёй годнасці.
Размова
скончылася і рыцар праўды выйшаў на
свежае паветра. За вёскай сірпанцінавай
сцежкай кіраваў шлях дамоў, дзе ў чаканні
знаходзілася нявеста. Рыцару праўды
хацелася верыць, што яна знаходзілася
ў чаканні.
Пустэльнік
На
шляху рыцара праўды, калі той ішоў сярод
пустак, убачыўся чалавек. Гэта быў
пустэльнік. Пустэльнік збёг з гораду і
пасяліўся тут. Яго цела хварэла. Яго
рукі былі схудалымі. Яго цела прасвечвалася
на сонцы. Пустэльнік не размаўляў. У яго
не было сілаў існаваць.
Дарма ты
збёг сюды, пустэльнік, - казаў яму рыцар
праўды. - Куды б ты не збёг ад супольнасці,
супольнасць не пакіне цябе. Ты ад яе ў
лес – яна ў лесе. Ты ад яе ў мора – яна
за табой у мора. Ад яе няма паратунку.
Супольнасць знікае толькі пасля смерці.
Ты бяжыш ад яе. Харчуешся карашкамі. А
яна не адпсукае цябе. Яна ўсё адно
прыйдзе і адпомсіць. Дык ці не лепш быць
сярод іх пустэльнікам, чым быць
пустэльнікам без іх?
Пустэльнік
маўчаў, ён не меў сілаў размаўляць.
Калі
рыцар праўды адпачыў крыху, ён рушыў
наперад.
Праз
тры дні пустэльніка нападкалі расісты.
Яны ішлі міма на поўнач да скандынаўскіх
багоў і па дарозе забілі пустэльніка.
Пра
слабых
На
вясновым шляху ўбачыў рыцар праўды
непрыяцеля. Непрыяцель хваляваўся і
блукаў вачыма па траве. Штосьці не давала
непрыяцелю спакою. Усё ведаў пра яго
рыцар праўды. Вандроўка адчыніла вочы
на гэтых людзей.
Зірні
на сябе! - Звярнуўся рыцар праўды да
непрыяцеля
У
цябе самота на вачах. У цябе прага забіць.
Ты мужны і адчуваеш сваю моц. Радуйся,
хутка ты знікнеш ва ўласнай смерці.
Вясна
нараджае радасць. Усё астатняе дорыць
альбо гвалт, альбо самоту.
Нішто
не радуе цябе, бо позна. Ты бы забіў каго,
і ты забіваеш. Час хутка знікнуць прыйдзе.
Ідзі маліцца ў храм!
Дай
мне напіцца вады, з тваіх паўздыбленных
венаў! Рвіся на волю, хай кайданы глыбей
угрызуцца ў твае жылы.
Ірвіся
на волю з турмы, біся галавой аб рашоткі.
Я на зялёнай траўцы з захапленнем буду
сачыць за тваімі намаганнямі. Ты ўжо
знікнуў з існавання. Твой твар палохае
мяне!
Хто
рады слабым? Хто жадае моцных? Дурні
ірвуцца на радасць багам. Мірныя сваім
лёсам!
Адзіная
праўда ў тым, што яны не любяць чалавека!
Ім
так шкада сябе.
За
тое, што яны жывуць у гэтым свеце.
Які
яны стварылі самі.
Паспрабуйце
выпрабаваць мяне! Я ўсё адно не згаджуся
з вашым вырашэннем. Тры паўсляпыя
плятніцы не могуць сплясці адзенне
вартае майго лёсу. Я не ведаю, што тычыцца
адзення іншых, але маю кашулю я сабе
спляту сам.
Нясіце
свае каштоўнасці! Я заб'ю іх сваімі
вартасцямі!
Ацэньвайце;
бярыце скарб за свае пакуты. Я лягу на
зялёную траўку і буду слухаць вецер!
Шукайце
ісціну, я буду шукаць жанчыну, якая будзе
са мной.
Бярыце
вар'ятаў да сябе, яны вартыя вашых
намаганняў.
Я
ўжо супакоіўся.
І
прагучыць па вяршынях гор, што адзінае
пэўнае – гэта вартасць.
І
прагучыць па вяршынях гор, што адзінае
значнае – гэта шчырасць.
І
прагучыць па вяршынях гор, што адзіная
радасць – гэта вясна.
Нішто
не пройдзе за дарма прадавацца.
Я
бачу гэта так яскрава.
Бо
я ўжо супакоіўся.
Перад
горадам
Першы
і апошні раз пасля прасвятлення марнаваўся
рыцар праўды неспакоям. Ён крычаў,
выходзячы з сябе. На небасхіле з'явіўся
горад і людзі пачалі трапляцца часта
па дарозе.
Тады
крычаў ім рыцар праўды:
Колішні
водар пяшчоты – адная здрада, праўдзіваму
духу!
Сядзіш
адзінока без мэты, з нястрыманым жалем
у грудзёх – вечар лагодны, чакай
заканчэння!
Вартасці
для цябе згубілі свой сэнс. Дарма ты
ўглядаўся ў бездань чарговай карціны.
Ты нішто, чарговая валацуга бясконцай
прагі панавання! Табе схлусілі і ты
заблытаўся ў гэтым брудзе! Кінь блытаніну
і слухай музыку лясоў, яны спяваюць
шчыра.
Сон
– твая пакутлівая замілаванасць. Толькі
сон дае магчымасць быць сабою, і гэтае
сабою ты ўспрымаеш варожа і не прымаеш
як сваё. Ты спалоханы! Ты запалоханы,
баючыся страціць сваю прагу да панавання,
свае брудныя кайданы, якія палюбіў ты!
Ачуняй! Ці ж ты не бачыш, што ўсё гэта
мроі?!
Нож
у тваёй кішэні і жаданне ў тваіх грудзёх
сунуць нож у цела чалавека. Здраднік.
Параза чакае цябе, бо слабы і нікчэмны
ты. Углядайся на захад, там цябе чакае
магіла, раскапаная на тры метры ўглыб
і па тваім росце. Бяры сябе за сумленне
і кіруй пад зямлю, там чакае цябе забыццё.
Бяры
ад жахлівасці праўды роспач, калі ты не
здольны ўзяць ад яе шчасце! Хоць роспаччу
паспрабуй аздобіць сваё безвартаснае
існаванне.
Дабрадзей,
кроў на тваіх руках, а ў сэрцы прага
задаволіцца прапанаванымі злакамі.
Рушыш у нябыт? Дык забяры з сабой свае
нікчэмныя настаўленні. Вецер дзьме
лагодаю, скура астужаецца, спякотна ў
пустках. Ты трываеш праз сябе спякоты?
Хітрадзей, забей сябе і спыні сваё
існаванне. Чорныя гнільнікі, якія
з’явяцца на тваім памерлым целе маюць
патрэбу ў жыцці большую чым ты. Яны ў
сто разоў больш жадаюць жыць, чым ты са
сваёй хітрасцю і сарамлівасцю сябе!
Ты
харчаваўся ад забароненага дрэва – дык
хавай сябе за зялёнай лістотай, калі ты
не здатны пераадолець грэх! Ты слабы і
гідкі – нараджай чарговага Адама і
кармі яго небясьпечнымі яблачкамі,
гада, такога ж як і ты! Наракай на яго!
Лямантуй з таго, што ён непаслухмяны і
не ў чым на цябе не падобны. Захапляйся
сабой! Ён расце такім жа як і ты, такім
жа баязліўцам сябе!
Твой
грэх прыгнятае цябе і ты пакутуеш ад
яго, дык чаму ж ты так рады яму? Чаму ты
не здольны пераадолець яго? Чаму ж ты
ўсхваляеш яго? Дурань, слабы, ты бясплодная
зямля, якая не нараджае, нават тады, калі
на ёй з’яўляецца вадкасць жыцця! Сорам
у тваіх вачах! Я бы схлусіў, калі б
прашаптаў, што і цябе люблю.
Ты,
як галодны воўк рыскаеш у пошуках ежы!
Ты шукаеш ежу і ўсё не бачыш, што далей
і далей адыходзіш ад тых мясцін, дзе быў
шчаслівы ты, усё далей ад сябе, усё далей
ад месца, дзе ты быў воўкам. Задаволеным
шчасцем воўкам.
Харчуйся
і перадавай з пакалення ў пакалення
чырвоныя яблычкі! Радуйся і клапаціся
сваёй бессэнсоўнасцю. Вагайся і шукай
новых багоў, вяртайся да старых.
Божа,
адкуль абыякавасць і самота з-за
абыякавасці ў маім сэрцы? Чаму я не
здольны палюбіць перагніўшых рабоў?
Што
з таго, што лямантуеш і енчыш? Ты чакаеш,
што цябе пашкадуюць? Адкуль тая
незадаволенасць і непрыкметнасць?
Ты
сапраўды ісціна, калі бесчалавечна,
аддзяліў здольных, ад няздольных увайсці
да цябе! Але што, між іншым чалавечнасць?
Права раба быць роўным гаспадару?! Адкуль
у мяне такія думкі, калі я быў народжаны
рабом і сям’я мая рабы? Дай мне сілы
палюбіць іх!
Людзі
зрабіліся рабамі, калі ўсвядомілі
ісціну, я зрабіўся вольны калі прымусіў
сябе пераадоліць яе. Чаму ж я не здольны
палюбіць вас? – Таму што табе нас зусім
не шкада.
Але
чаму ж мне вас зусім не шкада? – Бо мы
свядома адмовіліся ад сябе.
Але
ніхто яго не слухаў.
Вясновы
спеў
У
мяне ружы такія прыгожыя, імі хачу
падзяліцца з Табой, прымі іх. - спяваў
рыцар праўды пад вакном нарачонай.
Калючкі
ў іх не вартыя жалю. Кроў твая засціць
мне смак.
Як
жа рады я, што бярэш мой падарунак, цяпер
ты не адвергнеш мяне.
Я
ў тваёй уладзе.
Радуйся
душа. Глядзіць мне ў твар самотны позірк.
Плюну
яму ў ілоб.
Сораму
ні на грош.
Качуся
з гары да долу!
І
радасны я. шчаслівы. Што ружа мая ў руцэ
тваёй.
Радасны
я. шчаслівы. Што цалуеш ты мяне ў вусны
і ружа мая ў руцэ тваёй.
Спім
разам, што табе трэба яшчэ?
Чый
дазвол, калі я табе абяцаў сваё жыццё.
Нішто
не адвядзе мяне ад цябе!
Хто
ж нам суддзя, калі не нашыя клятвы?
Хто
нам Бог, калі не нашыя клятвы?
Хто
нам муж ды жонка, калі не мы самі?
Сон
твой. Ляжы ціха. Спі. Мая рука ля цябе.
Чуеш
мой подых?
Я
з табой. Мы прачнемся разам.
Заўтра
ты зноў будзеш адчуваць мяне.
Гэта
адзіная вартасць на заўтрашні вечар.
Спі
спакойна. Нішто не мусіць змяніцца.
Я
выпіў цябе ўсю.
Ты
пакінула ад мяне толькі косткі.
Зірнеш
мне ў вочы заўтра. радуйся,
Як
я радуюся твайму міламу позірку.
Усё
добра ў нашых сарцах.
Я
знайшоў сябе.
Ты
прасочыш за мной,
Як
я буду,
Вышэй
па каленку цалаваць твае ногі.
І
ты мне прашэпчыш як добра і ах...
Праемнасцю
засціць табе існаванне.
Я
рады за нас, што мы разам.
Святло,
альбо цемра.
Што
нам грэх калі мы разам?
Што
нам грэх ад пазнання?
Што
нам грэх сарамлівасці, калі мы разам?
Што
нам грэх?
Грэх
знікнуў.
Я
пераступіў праз яго і забыўся.
Табе
ад пачатку ён быў без патрэбы.
Дык
цалуй жа мяне.
Дык
глядзі мне ў вочы, там твой адбітак.
У
вачах маіх ты, глядзіш на сябе.
Дык
скажы мне, што ах...
Вясна
надыходзіць.
А
вечар пасля.
І
ён па-за вартасцю зараз.
Хай
ззяюць халадэчаю зоры.
Я
туллюся на тваіх грудзях і слухаю –
грухоча сэрца.
Ніхто
і ніколі не ўбачыць сябе там дзе я сябе
бачу.
Ніхто
і ніколі пасля.
Мае
словы дарэмна гучаць.
Нявеста
Яна
выйшла з дзвярэй уся прыгожая. У залатых
нарадах ішла яна. Прыгожай сукенкай
песціла вока людзей. Людзі глядзелі на
яе і радаваліся за яе. Яна ішла да рыцара
праўды. Яна была велічна і ганарліва.
Людзі любілі яе. Яна падабалася людзям.
Калі
яна падыйшла да былога рыцара праўды,
то пацалавала яго і людзі радаваліся
за яе.
-
Твой цяжар знікне – за мест прывітання
прашаптаў былы рыцар праўды на вушка
ёй, - калі ты зразумееш, што дарма шукаеш
любові і спачування сярод супольнасці.
Ты будзеш закаханая, калі адкрыеш для
сябе, што ўся вялізная супольнасць для
цябе адзін толькі я. Ты будзеш шчаслівая
калі зразумееш, што перад мной не трэба
ўсміхацца сваім каханнем, як не трэба
патрабаваць ад мяне спачування. Я без
усяго гэтага буду кахаць цябе і спачуваць
табе. Я буду тваёй лепшай супольнасцю
да сканання!
Вяселле
Рыцар
праўды ўвайшоў у дом і яго прывіталі
шчаслівыя словы яго сям’і. Кожны быў
рады вяртанню і кожны прызнаваў супакаенне
духа рыцара праўды, рыцар праўды глядзеў
справядліва, у яго вачах зіхацела
размеранасцю мудрасць.
Рыцар
праўды ўзіраў на вяселле, як на нешта
зразумелае і нешта патрэбнае, усё было
спакойна на душы ў рыцара праўды, бо дух
яго ўсвядоміў сябе і нішто не магло
змяніцца ў яго раўнавазе.
Калі
вяселле скончылася і рыцар праўды
ператварыўся ў мужа, яго сямейства
з’ехала ў вёску, дзе рыцар праўды
ўладкаваў пасеку і пачаў разводзіць
пчол.
Так
скончылася падарожжа рыцара праўды.
Так супакоіўся бянтэжлівы дух.
На
смяротным адры
Як
даведацца, як жыць мне сярод ВАС?! - пісаў
на смяротным адры былы рыцар праўды. -
Вы глядзіце на мяне і я гляджу на ВАС. Я
патрэбны ВАМ і як жа ВЫ мне патрэбны! Я
мог бы зрабіцца ваяром і зваяваць ВАС.
Тады б я прымусіў ВАС любіць мяне. Я бы
мог зрабіцца вернікам і палюбіць ВАС.
Тады ВЫ самі палюбіце мяне. Я баюся
застацца адзін, бо сам-насам я не буду
сабой. Я баязлівец, так. Я баюся пазбавіцца
ВАС, як ВЫ баецёся пазбавіцца мяне.
Але
я знайшоў сябе. Я знайшоў сябе сярод ВАС
і зараз мне добра, зараз я супакоены,
зараз я на сваім месцы задаволены. Маё
месца сярод ВАС.
Я
бы мог збегчы ад ВАС. Пайсці ў пусткі.
Мне б тады не трэба было ні любіць ВАС,
не рабіць так, каб ВЫ палюбілі мяне! ВАМ
бы не трэба было прыгнятаць мяне бараніць
ВАС, даглядаць ВАС, ратаваць ВАС. Мне бы
не трэба было дабівацца ВАШАЙ радасці
мной, ВАШАГА жадання мяне, ВАШАГА плачу
па мне. Я бы сыйшоў да сябе самога, якога
б назваў Богам. Але б тое быў ужо не я!
Тое быў бы ўжо Бог. Тое было б ужо без
ВАС! Тое ўжо было б дарма. Тое было б ужо
нідзе і не з кім. Тое быў бы ўжо сыход.
Тое была б ранейшая смерць.
Цяпер
я сыходжу ў нябыт. Я паміраю. Паміраю
для ВАС і разам з ВАМІ. Я тут, а дзеці мае
сярод ВАС. Дзеці мае гэта ВЫ. Я рады ВАМ,
за тое, што ВЫ былі са мной. За тое, што
я жыў!
Пасля
смерці
Калі
рыцар праўды ператварыўся ў Бога, сярод
людзей засталася цень рыцара праўды.
Пасля дзён і начэй таямнічая рука
нараджэння адвяла цень рыцара праўды
ў пыльнае памяшканне. Акрамя цені рыцара
праўды ў памяшканіі знаходзілася вялікая
колькасць іншых ценяў.
Мы чакалі
цябе, - сказалі яму цені. – Ты даўно ўжо
павінен быў быць з намі.
А што гэта
за месца? – запытаўся цень рыцара
праўды.
Гэта архіў,
- адказалі яму цені, - і цябе здалі сюды
на захоўванне. Час ад часу мы выглядаем
з архіву і дыхаем паветрам існавання,
тады нас мякка ўлагоджваюць людзі,
прэзэнтуючы справаздачу рэчаіснасці.
Потым мы зноў вяртаемся сюды, дзе справа
наша пыліцца і бясконца старэць. Мы ўсе
тут роўныя і ўсе аднолькавыя, бо ў архіве
нас няма для вонкавага свету, а па-просту
нас зусім няма. Мы ўсяго толькі цені,
якія засталіся ад тых, якія ў святочных
пустках лагоды захапляюцца
самадастатковасцю. Прынамсі, тут ёсць
шыкоўная магчымасць бясконца чакаць
жаданне цені. Калі нехта пажадае цень,
ён можа выцягнуць яго з архіва і
разглядаць у ім чорную бездань. Але час
сыходзіць і за некаторымі ценямі ніхто
не прыходзіць. Некаторыя цені асвятляюцца
ад адзіноты і робяцца амаль празрыстымі.
Некаторыя знікаюць, раствараючыся ў
святле. Радуйся, у вонкавасці адбылося
нешта новае. Наш архіў поўніцца шчасцем,
шчасцем адзінокіх ценяў.
За
ценем рыцара праўды зачыніліся дзверы
архіва. Свет знікнуў для ценя, які сеў
і пачаў чакаць жаданне сябе. Нехта
абавязкова пажадае цень рыцара праўды,
і тады ён выйдзе з архіву чорны і святочны,
зірне на абшар існавання і ператворыць
чарговы здзек.
Радуйцеся
вятрам сарамлівага цукара. Салодкі смак
таямнічага лунае між лясоў недзе далёка
на поўначы.
Цені
сцішыліся... праз чарговую бясконцасць
адчыніліся дзверы. Кожны цень мроіць
пра тое, што абяруць менавіта яго... Выбар
быў зроблены. Нарадзілася чарговая
здрада.