Клянуся гаварыць хлусню, толькі хлусню і нічога акрамя хлусні...
P.S. Тут запісаны асабістыя глюкі аўтара => не прымайце
блізка да сэрца
Пра каханне
Палымянае пачуцце,
Што башку жахліва круціць.
Круціць, спаткі не дае,
Па мазгох усю ноч дзяўбе.
Сэрца спрытам узбуджае,
Нэрвы ціха паражае.
І нэрвовая сістэма,
Ходзіць управа, ходзіць улева.
Эратычныя жаданні,
На штоднёвым успрыманні.
Апантае думка значыць,
Каб каханага ўбачыць.
Як убачыш - узбуджэнне,
Да наступнага падзення.
Да наступнага яднання,
Да наступнага спадкання.
Чаго трэба?
На зямлі кахання многа,
Многа розуму благога.
Многа шчасця і змагання,
Многа на зямлі кахання!
Піць не хоча арганізма,
Арганізме трэба клізма.
Трэба клізма ад імкнення,
Ад жадання і сумлення!
Грошы добрая прылада,
Добрая прылада страта.
Страта волі і сумлення,
Страта добрага памкнення!
Аб адчуваннях
Дзе шырэйшае жаданне,
Мець магчымасць адчування.
Адчуванне адзіноты,
Вызывае толькі рвоту.
Экстрэмальныя пачуцці,
Набіваюць ветрам грудзі.
Набіваюць ветрам думкі,
Набіваюць жрачкай сумкі.
Замена
На замену ёсць гарэлка,
За гарэлку лепей дзеўка.
На замену хлопца дзеўке,
Ёсць шыкоўныя гарэлкі.
Чым шыкоўней нашы хаты,
Тым шырэйшыя парады.
Тым шырэй працягласць думкі,
Каб не скончыць самагубцай.
Безназоўная сымболя,
Алкаголь не наша воля,
Наша воля памяркоўна,
Жыць за кратамі усёроўна!
Пра выбар
Дзеўкі злева, дзеўкі зправа,
Добры асартымент тавара.
Толькі хлопцаў не хапае,
Нехта ж гадаў разбірае!
Нехта ж гадаў разбірае,
Рынак дохне і рыдае.
Хлопцам дзевак не хапае,
Парадокс! І такое вось бывае.
Пра аткос
Пачуццё сваёй свабоды,
Парушаюць раптам боты.
Боты добрая прыграда,
Ад кахання для салдата.
Хто жаніцца не жадае,
А пачуцце напірае.
Можа добра ашукаць,
Па плацу маршараваць.
Эратычныя памкненні,
Не прыграда для сумлення.
Для сумлення не прыграда,
Быць расхлябаным салдатам.
Пра рэнегатаў
Сум не грэблевая страта,
Страта не для тога брата.
Ён не чуе адзіноты,
Што не ноч, усё прыгоды.
А жыццё вясці маральна,
Лічаць вельмі не нармальным.
Не нармальным лічаць тога,
Хто ў турбоце за другога!
Ашукаем, абіраем,
Вельмі мы жыццё кахаем.
Вельмі мы кахаем здраду,
Дайце душу за гранату!
Пра рэўнасць
Рэўнасць добрае памкненне,
Патапіць сваё сумленне,
Любяць дзеўкі рэўнаваць,
Хлопцы любяць ашукаць.
Любяць дзеўкі ашукаць!
Любяць хлопцы рэўнаваць,
А каханне толькі выгляд,
Толькі выгляд вашу маць!
Пра маладух
Маладухі, да піўнухі,
Тожа вызываюць глюкі.
- Ажаніся свет мой белы,
Пазлучаем нашы целы.
Целы мілы пазлучаем,
Мы ж даўно ўжо кахаем.
Мы кахаем так даўно,
Што жаніцца трэба ўжо.
Пра хлопцаў
Хлопцы тожа не скарбонкі,
Хлопцы добрыя падонкі.
Гвалт і выгляд эстэтычны,
Называюць эратычным.
Ад гарэлкі раздражняльнасць,
Выпірае сэксуальнасць.
Ад такога выпірання,
Дзевак мучае каханне.
Ад такога каларыта,
Часта мроіцца карыта.
І кахання ўспрыманне,
Заключаецца ў бліванні
Пра меньшасць
Ёсць канешне і красаўцы,
Асаблівыя мерзаўцы.
Хлопча, хлопчыка кахае,
Дзеўка дзеўку ўзбуджае.
Толькі ўсе, ды як адзін,
Нібы не сайшоўся клін.
Усё стабільна і нармальна,
Элегантна, клёва, файна.
Жэніх
Абалдзеўшы арганізм,
Даменантны дэбілізм.
Хто скажыце гэты псіх?
Хто? Вядома, пан жэніх.
Як герой на амбразуру,
Ён імкнецца рожай з дуру.
У лапы шлюба трапіць раптам,
У ланцугі ідзе без гвалту.
Як трусіха на ўдава,
Ён ідзе ў ЗАГС старанна.
Паліць нэўрна цыгарэты,
Чы ня дзяцел дзядзька гэты?
Нявеста
Прыгажуня, як у сне,
Ты б хацеў яе сабе.
Ты б хацеў яе такой,
Каб у другі зайшлі пакой.
А ў гэтым, дзякуй богу,
Усё дастанецца другому.
Ці таксама зайздрасць мучыць?
Што ж, бабульку тожа глючыць.
Пра мужа
Хрэн, скаціна, ідыёт,
Падла, сволач, абармот.
Хто напіцца вельмі дуж,
Ну вядома ж - гэта муж!
Асабліва пасля смены,
Ён чапляецца за сцены.
Ложак, ноч, падушка, спаць,
Ён не здольны, каб кахаць.
Позна - чэлу трыццаць год,
Праца выбівае пот.
Хопіць жонка - адчапіся.
Лепш заткніся і напійся.
Зарплата
З жонкай кожны можа леч,
А папробуй, абісьпеч!
Жонкі, значыць, утрыманне,
Выбівае ўсё жаданне.
Ты і папаўзеш за краты,
Раптам у пошуках зарплаты.
Без зарплаты - не жыццё,
Гэта вечнае ныццё!
Грошы можа і папера,
Можа забіваюць веру.
Толькі, жонка з галадухі,
Вызывае жахам глюкі.
Дзеткі мучаюць у ночы,
Школе грошы трэба збочыць.
Трэба нават самаму,
Піць не будзеш за слюну.
Аб нядолі
Забіваючы на волю,
Мы клянем сваю нядолю.
П'ем стаканы алкаголю,
Ці рыдаем пад страхою.
Муж злачынца? Жонка звер?
Падла новы кавалер?
Сволач ваш сусед адзіны?
Не пазвалі на радзіны?
Сябра здрадзіў? Дзядзька п'е?
Кожны баіць аб сабе?
Глянь, і сапраўды нядоля,
Ай, падохне ад напою!
Пра патрыятызм
Спіць няшчасная краіна,
Сэрца ные безпрэрыўна.
За краіну ные сэрца,
Жонка ноччу не заткнецца.
Жонка гэтае ныццё,
Апаганіць, як жыццё.
- Ты па кім, скаціна плачыш,
Па Марусе ж пэўна ўсё!
Я табе, скаціна, ноччу,
Пазаплюшчываю вочы.
Спі, не плакай, усё ОК,
І на гэты жах забей!
Сны
Засынае мозг у начы,
Не храпі, і не крычы.
Мары гойдаюцца крыя,
Сны, як порна індустрыя.
Хлопцы, дзеўкі і масоўка,
Жонка, Люба, пакаёўка.
Усе займаюцца адным,
Разганяюць у бане дым.
Баня - эратычны час,
Усё згатована для вас.
Для дзяўчын на ўспрыманні,
Эратычнае сціранне.
Здохі, крыкі, хруст адзежы,
Моюць, драюць, водар свежы.
Чы ня порна ў начы,
Тайдам драіць кірзачы?
Пра сэкісь
Поза нумар сорак пяць,
Ай нага, тваю та маць.
Чы ня можна па старому,
Проста, ціха пакахаць.
Можна, толькі задалбала,
Усё старое - была мала.
Мала, сумна, не цікава,
Вопшчым проста задалбала.
Парнуха
Тэлебачынне даўно,
Мае добрае кіно.
Для мужчын найлепшы сябар,
Лепей ф'утабала яно.
Толькі выгляд не цікавы,
Справа ёсць, а дзеі мала.
Вочы клоняцца да сну,
Як такое я гляджу.
Дон Жуан
Як стаханавец у забое,
Ён у кахацельным запоі.
Ён па графіку ідзе,
Дзень нарміруе сабе.
Як чырвоны піянер,
Ён працуе, як жаўнер.
Ён працуе на халяву,
Ён працуе за давер!
І няма яму спачынка,
І жыцця свайго няма.
Вось такі парадак рынка,
Вось такая ёсць херня.
Пра філосафа
Разыкоўныя парады,
Могуць кінуць і за краты.
Могуць кінуць у шпіталь,
За такую вось мараль.
- Падлячы, мол, крыху нэрвы,
Бо занадта твар твой бледны.
І пакуль не зружавее,
Вам свабода не карцее.
Так што добрае грамадства,
Што не ранак, толькі гадства.
Цяжка жыць між падабенства,
Быць не як усе з маленства.
Быць занудаю такой,
Кожны ранак як не свой.
Што за долбаны мужык,
Коль не дэманструе спрыт.
Гэта нават не блакітны,
І не п'яніца прапіты.
Гэта смерць для вашых мозгаў,
Гэта, долбаны, філосаф.
1.09.03-12.09.03