| Прамова над труною Вечарэла.
На могілках сабралося шмат народу. Цені высокіх дрэў псавалі і так падпорчаны
настрой. Труну ўжо паклалі у халодную глыбокую магілу. Большасць жадаючых
ужо сказала сваё развітальнае слова, астатнія стрымана чакалі завяршэння
абавязковай праграмы. Святар ужо збіраўся чытаць апошнюю малітву, як слова
ўзяў саліднага віду малады чалавек. Адзенне і манеры выдавалі ў ім доктара.
Ён быў не асабліва засмучаны цэрымоніяй, але і радасці не выказваў таксама.
Людзі паглядзелі на яго і прыслухаліся. На могілках усталявалася дзіўная
цішыня. Чалавек распачаў апошнюю хвалу памершаму:
" Ён быў святым. Не, я не кажу, што ў яго не было дрэнных звычак, ці боскі свет снізайшоў да яго з нябёсных глубіняў. Не. Вельмі часта ён сыходзіў у запой, гадзінамі смаліў дрэнныя папіросы і днямі злобна мацюгаўся. Ён ніколі не ходзіў у царкву. Проста не мог дайсці, бо быў занадта п'яным. Ён не маліўся богу, бо часцяком знаходзіўся ў пошуках выпіўкі і цыгарэт, таму на малітвы часу неяк не было. Ён не рабіў дабро, проста не мог рабіць, так як заўсёды сядзеў дома, выходзячы часам за самагонкай на прызбу.У яго не было дзяцей, не было жонкі, не было сваякоў. Ён ціха жыў на узлеску вашай богам забытай вёскі. Парою людзі нават забывалі аб яго існаванні і толькі п'яныя крыкі сярод начы нагадвалі аб старым, узбуджая розныя плёткі й размовы. Хто ён такі і адкуль родам - мала хто ведаў. Большасць вяскоўцаў лічыла яго лодырам, закончаным п'янчугай, які прапіў сваю спадчыну і шчасце. Меньшасць выдавала яго за ведзьмака, які сярод начы вызывае злах духаў і дземанаў. Ён не быў лодырам і ён не быў ведзьмаком... праўду ведаў толькі я. Гэта здарылася ноччу. Ціхай летняй ноччу, калі ў гушчары спявалі салаўі, а ў высокай траве стракаталі зялёныя конікі. Свежая лістота прыемна шапаціла, спявала дзіўныя арыі. Недзе далёка чуліся крыкі вясёлага маладняку. Праз хвіліну залілася песня. Дзіўны спеў, які сцяліўся па чыстай суконні траў, пранікаў вы ўсялякія закавулачкі, норы й выспы. Пралятаў па дрыгве, па кроных дрэў. Янька Нічыпарава тады за хворастам пайшла. Я тады толькі асеў тут. Не ведаў звычкі і побыт людзей. Магчыма - гэта шык такі, ноччу па хвораст перціся, ці проста патрэба вялікая была. Дрыгву тут ведаюць дасканала. Колькі людзі жывуць, ані хто яшчэ не патануў, нікога не зацягнула цягучая багна. Што здарылася ў лесе. ніхто з вяскоўцаў не ведаў. Янька прыцягнулася позна, без хворасту, у падзёртай сукенцы. Твар белы, аніводнай жылінкі-кравінкі ня бачна. Від разгублены, але спакойны. Валасы месцамі пасівелі. А ёй было ўсяго шаснаццаць! Позірк - сталай, кемлівай жанчыны. Ён выказваў розум, мудрасць, суцэльную задаволенасць. Нават пэўныя кабеціны ў свае сорак не займелі такога погляду. На целе не знайшлі гузакоў, парэзаў ці ран. Калі б не яе выглад, фізічна яна была цалкам здарова. Яна мала што казала. Дакладней, толькі стагнала ноччу. Крычала голасна, страшна. У сусденіх пакоях на столькі боязна было спаць, што ўсё сямейства перабралося ў сенцы. З Янькай быў толькі бацька, астатнія дрыжалі ў сенцах, скасованыя крыкам, заняволеныя жахам. Ад раптоўных выкрыкаў прасыпалася маці. Яна не заходзіла да Янькі. Нават не набліжалася да пакойчыку няшчаснай.. Нечага вельмі баялася, баялася так, што збегла праз тыдзень з дому ў лес. Раніцой яе знайшлі. Жах гнаў яе з такой хуткасцю, што яна не заўважыла сук. Сук, які стаў яе палачом. Хавалі ноччу, якая стаіць і цяпер. І што за звычка тутака хаваць ноччу? Ды бог з ёй, правы спадчыны. Янька змянялася. Твар крыху зелянеў. Бацька часта абмываў яе, але гніль і плесень пажыралі дзеўку з нутра. На нагах з'явіліся гнайнікі, накшталт ванючых язваў непахаваных мерцвякоў. Бацька не збёг, ён застаўся з дачкой. На дапамогу паклікаў толькі старога. Таго - каго хаваем мы зараз! Я пайшоў з ім. Я заўсёды хадзіў з ім і быў у такіх здарэннях, якія вам не сніліся нават у найжахлівейшых снах. Я быў яго ценем, дапамогай і сумленнем. Дзеўка знікала на вачах. Вокны і дзверы былі адчыніны насцеж, але ў пакоі ўсё адно, нелька было дышаць. Смардны пах забіваўся нават ў патаемныя сховішчы і норы. Мы ўсе стаялі з мокрымі анучамі на тварах. А дзеўка канала, канала ў нас на вачах. Часам яна дзіка кашляла. Зялёная плесень разляталася тады па пакойчыку. Стары Нічыпар старанна выціраў ванючы бруд. Мяняў навалачку і прастынку. Сам вымываў рэшкті ванючай гнілі й спархавелых грыбкоў. Ён ніколі не губляў надзеі. Нават, калі Яньке было зусім дрэнна, калі з пасінелых вачніцаў капала кроў, калі дачка крычала на ўсю вёску, так што вакольныя сабакі збягалі са двароў і зашываліся ў лесе, у лесе напоўненым ваўкамі, галоднымі і злымі. Нават тады, ён упарта выціраў гідкі гной, шаптаў дачцэ заклёны, размаўляў з ёю. Дзед ужо бачыў такое. Так жа памёрла яго дачка і жонка, калі я прыехаў сюды. ён бачыў такое ж раскладанне цела, такія ж кваолыя, белыя рукі, такі ж кемлівы, безсэнсоўны погляд. Бачыў і ведаў, што трэба рабіць. Мы абклалі Яньку чэснаком, абцёрлі цела спіртам і соллю. Здалося хвароба адступіла. З вонку ўсё было добра, а ў нутры аказалася не. Дзіўныя камякі пераплывалі пад скурай няшчаснай. Здавалася, што гэта платаядныя чарвякі ўжо вылазяць на свабоду. Зубы Янькі хутка згнілі. Павыпадалі нібы пажаўцелае лісццё з асенніх дрэў. Пад вачамі зяллі цяжкія камякі. Яна пастарэла, змаршчынілася цела, магчыма канешне ад абезвожвання, але нам так не здалося. Праз тыдзень, яна памерла бы, але дзед быў святым! Пасапраўднаму святым, не тое што п'яныя дзьякі ці таўшчэзныя папы, якія нават да хаты падайсці баяліся, трусы, абраза свайго сану. Ён вынайшаў рашэнне. Простыя лекі не дапамагалі. Ён змяшаў спецыяльны раствор. Хвароба адступіла. Смерць была блізка, але Яньцы палягчала. Ёй не былі падуласны рукі і ногі, але размаўляць яна магла. Увесь тыдзень, што я знаходзіўся ў гэтым доме, яна паўтарала маё імя. Паўтарала часта, са злобаю ў пачарнелых вачах. Раствор дапамог, але сэрца ўжо не хацела працаваць. Яго сажрала жахлівая хвароба. Янька померла ноччу. Адкуль яна падцэпіла заразу, ніхто з акругі не ведаў. Дзед агледзіў цела зноў, але і на гэты раз нічога не знайшоў. Калі абмывалі нябожчыцу, нейкім дзіўным чынам, далонь зжатая ў кулак, раскрылася. На халодную ваду ўпаў пярсцёнак. Кабеты, якія мылі цела аддалі пярсцёнак Нічыпару, але Нічыпар не бачыў яго дагэтуль. Ні ён, ні жонка-нябожчыцца не маглі дазволіць сабе набыць такое багацце для любай дачушкі. Нічыпар паказаў пярсцёнак старому. Да! Гэта было цяжка. Стары пазнаў яго, гэты дзіўны пярсцёнак. Я тады стаяў ля яго, я бачыў яго здзіўлены твар. Ён увесь сказіўся, усхваляваўся, яго біў дзікі азноб. Здалося, што ён дазнаўся ад чаго памерлі яго дачка і жонка, што забіла Яньку. Але зрабіць з гэтым нічога не мог. Мо не хапала моцы, ці рашучасці. Магчыма, проста баяўся, а можа і не ведаў, што трэба рабіць і як было дзейнічаць. Ён быў злы, вельмі злы, ён увесь дрыжаў, жахлдіва мацюгаўся і біўся галавой аб драўляную падлогу. Але штосці пэўнае зрабіць не мог. Мог толькі абараніць аднавяскоўцаў і ён абараніў вас! Тады я з'ехаў ад сюцль. З'ехаў у павятовы горад. Я чакаў яго смерці, чакаў, каб раскрыць змову, каб разаблачыць тайну, зняць сакрэтную завесу. Дзед быў дзіўным чалавекам. Покі ён тут жыў, хвароба не вярталася і нават ў акрузе на яе нічога не было чуваць. Я прыкланяюся перад труною старога і прашу вас зрабіць тое ж. Ён бараніў вас трыццаць год, а вы лічылі яго ведзьмаком і п'яніцай! Дык вось, шаноўныя. Пярсцёнак, які выпаў з рук набожчыцы Янькі, той што паднялі кабеты і аддалі Нічыпару, а той паказаў яго старому. Пярсцёнак, які зараз ляжыць у глебе, у труне дачкі Нічыпара, страдаліцы Янькі, якую я асабліва кахаў, чакаў яе позірку і слова. Перад якой я расплываўся, знікаў, пераставаў паважаць сабе... гэта быў мой пярсцёнак. Янька сарвала яго, калі я выцягваў яе душу. І зараз ваша чарга адчуць плеснявенне свайго гідкага цела..." У перыяд з 1865 па 1910 вымерла цалкам каля
трыццаці вёсак. Прычыны дагэтуль не высветлены.
Смалякоў Зміцер 3.05.03
|