В тиши переВАла У цішЫ пеРАвала
В тиши перевала, где скалы ветрам не помеха,
помеха.
На кручах таких, на какие никто не проник,
никто не проник,
Жило-поживало весёлое горное эхо,
горное эхо
Оно отзывалось на крик, человеческий крик.
В. Высоцкий
- Привет студентка.
- Здравствуй студент.
- Как дела?
- Нормально.
- Точно нормально?
- (вздох) Да, все в полном порядке.
- Ты чем сейчас занимаешься?
- Читаю книжку.
- И сколько времени ты будешь её читать?
- Сорок пять минут, потому что через сорок пять минут мне должны позвонить, и я уйду.
- Ну, и хрен с ним.
- Вот так всегда. Ну конечно.
- Прости, вырвалось.
- Ну да, конечно, оправдывайся.
- Извини, пожалуйста, это всё от безысходности.
- (утомленно) Ага.
- Ладно, понял, в общем, если захочешь когда-нибудь меня увидеть, позвони, пожалуйста.
- (все так же утомленно) Аха.
- Что означает твоё "аха"?
- То и обозначает.
- Нет, подожди, может, я что-то не так сказал?
- Просто мне нравится твоя политика.
- А что в ней не так?
- Да так, ничего.
- Ну, ты-то можешь мне сказать!
- Да.
- Ну, никаких условий для роботы. В общем пока.
- (примирительно) Ладно пока!
* * *
Сколько сегодня звёзд, с ума сойти можно! А луна?!.. Что за чудо такое? И я здесь с ними, со звёздами. Здорово… Зачем это всё, звёзды, скажите мне, зачем я здесь нужна? Вы же явно что-то знаете, а, может, вы что-то ищете здесь, на земле, тихенько так смотрите на этот печальный и одинокий мирок. «Ведь, если звёзды на небе зажигают - значит это кому-нибудь нужно?» нужно!.. нужно!.. «кому-нибудь», странно; что же это за боль такая, что за бред внутри.
«Ведь теперь тебе ничего?
Не страшно?
Да?!»
Не страшно, только пусто и больно, а это уже ерунда по сравнению с тем страхом, который мог бы быть, если бы не было вас.
Слёзы… слёзы… слёзы… пустые звуки, бесцветные тихие капли, бьющие в самое больное - в сердце; зачем вы, звёзды, плачете так больно…
Они повсюду, они вокруг, боже, они-они-они!!! Это не окна домов, это не свет в них, нет. Это они - звёзды… Только они заставляют плакать и кричать в себя, молча, тоскливо…
Я и они… Боже… звёзды… ведь не долго же ещё или уже?! Небо и звёзды… Ради них… всё ради них: и живут, и плачут… Они льются и капают из глаз, их не видно - их прячут, но как хочется их пролить! Как хочется всех простить и жить, просто жить… Хотя нет, дело ведь совсем в ином… только звёзды и небо… как их много… много… много.
Сложно думать о том, чего нет… странно, что какие-то словечки, возникнувшие в определённом порядке в голове и сердце, выражают то, что болит, то, о чём думаешь… то, что не понятно. Как их мало и как они ничтожны во мне.
Сложно думать о жизни…
Огромный раскалённый чан с кипящей грязью, с целлофаном вместо крышки, а ещё ведь умудряются некоторые в этом чане прижиться, полюбить свой «прекрасный дом», в котором мы «живём», который сами накалили до предела, запачкали всю жизнь … бред… хорошо, что ещё вас, звёзды, «зажигают»… и я всё ещё могу вас слушать…
Странно, как странно, не делая здесь ничего, совершенно ничего, я ничего не делаю. Вероятно, если бы я даже и знала жестокий смысл, если бы была цель, я бы всё равно ничего не делала бы, только плакала бы, как обычно. Не пожалеть бы потом обо всём этом.
Я не пойму, что происходит
В душе моей с недавних пор,
Как будто внутрь меня заходит
С огромным лезвием топор…
Да… Снова непонятные слёзы, бесконечные дороги, бесконечная тоска… как хочется туда - на свободу…
Бывают же на свете слова и чувства, которым я верю, хочется за ними лететь-лететь-лететь, куда-то далеко в небо… в наше небо.
Холодно мне здесь… Домой надо идти. Смешно как, «домой»… пойду, звёзды снить… Больно от скуки, сердце на части рвётся… БОЛЬНО!
* * *
- Привет.
- Привет.
- Ну, как у тебя делишки?
- Как у картошки, которую весной не посадили, а осенью не выкопали…
- Круто загнула, не хочешь объяснить?
- Я уже ничего не хочу.
- Чего с тобой такое?
- Ничего, просто так надо.
- Нет, что-то с тобою явно не то.
- …
- Я тебя люблю.
- А я?
- Не знаю.
- И я не знаю…
(молчат)
- Ладно, ты, наверное, занята? Пойду я.
- Устала я…
- Да не грузись ты, всё это детство на самом деле. Меньше создавай себе проблем.
- Чудненько!.. Ну, что ж, пойду тогда и я.
- Сложно с тобой…
- Счастливенько тебе.
- (вздыхает) Тебе того же, пока.
- Ага.
(короткие гудки)
- Пока…
* * *
Добрая праца ў міліцыянера, хадзі сабе па парку, алкаголікаў разганяй! Кажы ім прывабнае "Празнуйце дома!" і далей ідзі сабе па сцежцы. Хораша, хадзі, злобу на людзей зрывай, яшчэ і грошы за гэта атрымлівай. А часам і не толькі за гэта грошы атрымлівай. Рознымі шляхамі міліцыянер фінансавае становішча падпраўляе. Усе ж мы людзі, усім нам шчасця ахвота!
Яшчэ лепей праца ў вайскоўца, у таго, які ля вялікай дзяржаўнай будыніны стаіць што слуп, і з рацыяй перагаворваецца. Стой сабе на месцы, у бакі зіркай і атрымлівай за гэта грошы, неблагія, дарэчы, грошы! Адстаяў колькі там часу, зменяць цябе і да хаты ідзі, працоўны дзень скончаны! Ні табе крывавых мазоляў, ні табе скалечаных нерваў, праца ў цэнтры, хадзі, ды гонар начальству аддавай. Апрануць, абуюць, яшчэ і пакормяць за казённыя грошы. Не праца, а казка!
А яшчэ лепш праца ў загадчыка якога-небудзь аддзела, якога-небудзь міністэрства! Там увогуле ніякіх фізічных намаганняў прыкладаць ня трэба! Сядзі сабе, гемарой нагульвай, у бухгалтэрыю хадзі, за ўласную зарплату распісвайся, жыві, жыццю радуйся!
Вось і радуюцца людзі жыццю, п'юць горкую і радуюцца, радасці аж часам праз рот назад вылазіць! Хапае, прасцей кажучы, гэтага шчасця! Збіраюцца людзі ў натоўпы, крычаць, гарлапаняць і добра на душы ў кожнага, і кожны рады нейкаму свайму, уласнаму шчасцю. Два прыхлопы, тры прытопы, пляшку апракінуць і назад, па хатах, заўтра на працу. На працы зноў пляшку, парабіць то-сё для "галачкі", зноў пляшку і спаць, галоўнае, каб кантроль не заўважыў. А кантроль не заўважыць, там так сама людзі, у кантролю гэтым. Ім так сама спаць ахвота!
Стаіць маладая пара ва універсаме, набыла яна ўжо сабе таго шчасця, дзіцё малое, на руках матульчаных, так сама да шчасця цягнецца:
- Глянь Сірож, малое, а ўжо да бутэлькі лезе! Хочаш дзетачка выпіць, сюсі-мусі?
Усё добра, усё файна, проста супер! Глянеш у вакно - дзіўны пейзаж, прыгожы, мара сацыялістычнага архітэктара! Усе пры хатах, усе па хатах. На вуліцах пыл і зелень якая-ніякая! Ля пад'ездаў кампаніі сядзяць, там кожны шчаслівы з раніцы. Глядзіць мужчынка ў прастрацыі на пажухлую ад прамысловага пылу траву, і ўсміхаецца, радасна яму, відаць хораша арганізме, так хораша, што слюні цякуць.
Толькі ад такой радасці нешта дабрыні не павялічваецца ў народа! З кожным годам шчасця больш, а дабрыні меньш! А ад гэтага шчасця медыкам сваё шчасце, у выглядзе добрай практыкі па лекаванню усіх магчымых цырозаў, язваў і іншых небяспечных захворванняў. Радавацца бы медыкам, а тыя не, так сама да шчасця цягнуцца, віна-гарэлачныя вырабы ўжываюць, і так добра ўжываюць, што сабой дапамагаюць у практыцы сваім маладым калегам. Вось такая ўзаемавыручка атрымліваецца.
А моладзь у начох па клюбах цёгаецца, цёгаецца ў пошуках добрага настрою і неверагодных адчуванняў. Сядзяць яны па клюбах - весяляцца. Танчаць, п'юць, а потым галовы свае лысыя адзін аднаму б'юць! Жартачкі ў іх такія, так яны час свой вынішчаюць. Вядома, на халеры ім час гэты, усё адно сумна, з карысцю яго ўжыць праблематычна. А тут музыка, супрацьлеглы пол, не цвярозы праўда, але такі яшчэ лепей будзе. Вось і ходзяць яны вясёлыя, нават рагочуць, што коні іржаць, а заўтра будзе новы дзень, будуць новыя агуркі ў шклянцы.
Весела народу, народ радуецца. Хораша кожнаму, а каму не хораша, той дурны скупірдзяй, якому шкада грошай на шчасце! Хай сабе працуе, гуляць разам будзем! І працуюць заводы: лікёрныя, гарэлачныя, піўныя, шампанскіх-він. Радуецца дзяржава наплыву грашовых інвестыцый, радуецца што можа выдаткаваць сродкі на сацыяльныя патрэбы, небяспечныя слаі грамадства ад алкагалізму падлячыць, і ўсім добра, усе задаволеныя. Сядзяць задаволеныя, тэлевізар глядзяць, унікаюць. І нічога ім ужо непатрэбна: вандруюць яны разам з дыктарам па свеце, назіраюць з дапамогай камеры за паводзінамі жывёл дзікіх, ганьбяць па мацеры варожыя афіцыйнаму ладу дзяржаўныя лады, і нікуды ня ходзяць, а калі ходзяць, дык на малы тэрмін і для таго, каб выпіць. Не жыццё, а казка!
Вось і ён раней піў. Піў, піў, а потым перастаў піць. Надакучыла. Колкі можна?! Такі малады, а ўжо алкагалічныя эпапеі апісваць можа. Не, так жыць нельга і не патрэбна жыць так. Тым больш і нецікава стала, раней хоць пагутарыць можна было з кім, а зараз і не пагутарыш. Навошта гутарка, усе ж шчаслівыя!
І па клубах ён цяпер ня ходзіць. Ня можа ён, усе весяляцца, а чаго весяляцца - халера разбяры. Тым больш дзяўчыны любілі там выпіць, а ён, гледзячы як выпіваюць дзяўчыны, з той нагоды так сама надзіраўся да свінячых хвосцікаў. Ды й сумна неяк там стала, толькі што патанчыць, але выключна ў адзіноце! Хопіць з яго кахання, хопіць гэтага злачыннага пачуцця! Яно прыносіць толькі боль, толькі боль і нічога больш.
Вось і сядзеў ён адзін, на лаўцы! Сядзеў і думаў, думаў і захапляўся гэтай справай. Ён быў вольным, вольным ад таго, што раней катавала яго, катавала, нібы сярэднявечны інквізітар якога ерэтыка перад спальваннем. Мужчын ён ненавідзеў, а жанчыны былі занадта злыя для яго. Былі злыя і жорсткія. Тым больш у яго так і не атрымалася разабрацца ў сабе, куды лезці тады, разбірацца ў іншых. А калі ты не разбіраешся ў іншых, не ведаеш, што яны хацяць ад цябе, чаго жадаюць, і чаго ім увогуле трэба, няма чаго ладзіць каханне, справа гэта тады благая і нават небяспечная! Навошта нервы псаваць, яны і так слабыя, іх і так радыяцыя пашматала, ніякіх грошай на лекі не хопіць. Сядзець лепш на лаўцы, есці вітаміны і нічога не рабіць. Хай іншыя робяць, ім за гэта грошы даюць. Хопіць ратаваць душы, Бог уратуе! А ён не Бог, і нават блізка з Богам не стаяў, пэўна з-за гэтага ў яго нічога і не атрымлівалася, а калі атрымлівалася, дык ён сам вельмі цярпеў. Цярпеў, цярпеў і скончыў цярпець. Хопіць! Людзі як людзі, жывуць сабе добра, аб сабе думаюць, справы ладзяць, а ён нейкім ратаваннем займаецца. Можа ратуемым і не трэба ратавання таго?!
Трэба, трэба ім паратунак! Але зараз хай самі сябе ратуюць. Ратаванне топячыхся, справа саміх топячыхся, не трэба было за буйкі заплываць! Цяжкая гэта справа, ратаваць, цяжкая і няўдзячная. Зробіш чалавеку добра, а за гэта па мордзе атрымаеш! Атрымаеш па мордзе і зноў у адзіноце катуешся! Катуе цябе адзінота, пакуль зноў каму-небудзь з дапамогай не прыйдзеш. Не, хопіць, так і з глузду з'ехаць можна, ці чарговую дэпрэсію за вушы злавіць! А дэпрэсію зловіш, так проста яна не адчэпіцца, прыдзецца зноў арганізм гарэлачкай адпойваць! А ён жа не п'е больш, значыць і дэпрэсіі трэба абавязкова пазбегнуць!
Вось і сядзіць ён на лавачцы, на людзей глядзіць, пад сонейкам грэецца. Цяжка яму, цяжка прыгадваць, цяжка асэнсоўваць. Якія ж людзі чэрствыя, якія ж яны злыя. І дурныя! Ой, дурныя! Ніхто думаць не хоча, нават крыху. Упяляцца ў гэты экран, што куры, клакочуць, на вус праўду-матку матаюць. Эх, шкада толькі, што па тэлевізіі гэная матка розная трапляецца, ад такіх канфузій у народа дах едзе. Але нічога, шпіталей у рэспубліцы хопіць, калі не хопіць, дык новыя збудуюць. Вядома шпіталь не лядовы палац, але калі патрэба будзе, дык грашыма не пагрэбаюць. У нас жа капіталізм. Спажыўцы нараджаюць прапанову, здаецца так.
А вось і чарговы прыклад. Ідзе да хаты рабацяга, за слупы чапляецца. Рана, усе на працы, а ён ідзе. Можа з начной? Ага, што ж яго так перакруціла тады? Ледзь да дзвярэй дайшоў. Чырвоны, што памідор. Цяжка, відаць, яму да хаты дабірацца было. Крочыў ён да дому, што Адысей да Ітакі, увесь брудны, нейкі збіты, з ворагамі, пэўна, змагаўся, дэмана перамагаў. Нават зараз нешта рукамі размахвае, ці то мух, ці то прывідаў разганяе.
- Хто?
- Хто, хто, дзед Піхто! Адчыняй кажу!
- Ідзі туды, адкуль прыйшоў, сволач!
Дакладна сволач, і што дзіўна, аніякага жалю да гэтага чалавека у яго няма, няма перажыванняў па прапітым лёсе. Сядзіць на лаўцы і нават усміхаецца. Можа ён робіцца чэрствым? Ці то мудрым, усё адно ў гэтым дзіўным і незразумелым грамадстве.
- І каб духу тут твайго не было, п'янь!
А ўсё адно, дарма яна памерла. Тут жа весела, весела і неверагодна!
* * *
- Ну, здарваствуй!
- Привет.
- Ты мне звонил?
- Да, мне нужно с тобой серьезно поговорить.
- Говори.
- Я сейчас собирусь с мыслями...
- Аха, собирайся.
- Понимаешь, я дико ревнивый, я тебя ревную к каждому, даже к матери, я тебя очень, очень сильно люблю и ты мне не безразлична.
- Да... Мама для меня действительно идеал!
- И можно задать тебе очень интимный вопрос?
- Задавай.
- Что тебе не нравится в моей политике?
- Что не нравится? Да всё не нравится! Мы с тобой встречаемся как друзья раз в неделю, я не знаю, где ты проподаешь, ты мне звонишь, словно это тебя совершенно не заботит. Да блин, будь ты мужиком! Настаивай на своём, если я куда-то пошла это не значит, что мы с тобой не можем встретиться. Ты говоришь так, словно я тебе совершенно безразлична!
- Нет, ты мне совсем не безразлична.
- Такое ощущение, что у тебя ещё десяток девушек, что тебе просто некогда со мною встретиться. Возможно даже, они тебе дороже!
- Никаких "возможно" ты у меня одна! Ты для меня единственная!
* * *
Люди… что они со мною делают? Уничтожают… нет, я сама себя уничтожаю. Я должна искать, искать так, чтоб до скрежета в душе, чтоб до разрыва сердца… искать. В глубине кто-то шепчет: «Береги то, что есть». А я не слышу и продолжаю плакать, орать от боли, уничтожать всё, что вокруг, но какими-то странными, чуждыми мне методами. Что я делаю с ними?.. Что они делают со мной?.. Что это?..
Страх. Как это ничтожно! Позор перед собой, мерзко как, фу. Хочется себя задушить за это, задавить!
Спокойно как-то возле костра, тепло так. Люблю вот так вот сидеть и ласково перебирать взглядом каждую щепочку, каждый уголёчек… печально.
Огонь… это не так просто. Рвётся он куда-то, будто пленник в оковах. А все лишь смотрят на его мучения, счастливы, наверное, что оказались рядом; счастливы, что тепло. Огонёчек, несчастное ты моё существо, может даже самое несчастное. Все мы, по сути, носим в себе горящего пленника, бедолагу. То, что он пленник, не страшно, а вот страшно будет тогда, когда он вырвется, развернётся во всю свою накипевшую мощь. Хотя всё равно его жаль. Жаль до слёз, хочется его обнять, пожалеть, но как?.. Я что-нибудь обязательно придумаю - не могу так больше смотреть на его муки.
Хорошие они, эти люди, играют во что-то, а я как будто сплю…
* * *
- Смольный!
- Здравствуй, солнышко, я тебя люблю.
- А, это ты. Я тебя не узнал. Ну, привет.
- Как ты?
- Всё в норме, живой пока. А что?
- Соскучилась я.
- Аааа
- Ты снил что-нибудь сегодня?
- Может и снил. Я не помню. Я же тебе говорил когда-то, что обычно не помню своих снов, иногда только отдельные моменты проскакивают, ай, не знаю я. Давай лучше о земном.
- А я снила.
- И чего ж ты там наснила?
- Снила, что летаю. Будто ходят по миру какие-то люди-великаны ростом выше деревьев. Хотят меня поймать: руками махают, прыгают, и вот-вот, кажется, словят. А всё равно не достают… и шарики… вокруг очень много разноцветных шариков, особенно темно-зеленых. Хорошо так над землёй, мир огромный и… какой он красивый,… а небо какое! Помнишь, мы с тобою когда-то в деревне закат провожали… наш закат, фотографировали его, - вот такое же небо я и приснила. А ещё тебя снила. Тёплый ты такой был…
- Ну…
- Тебе уже слушать, наверное, надоело, да?
- Нет, почему? У меня настроение просто не то.
- А хочешь, я ещё что-нибудь присню… для тебя?
- Мне, если честно, всё равно. Ну, присни. Ты только не обижайся.
- Я не обижусь. Прости меня.
- За что?!
- Слишком много чего-то не того…Просто прости, хорошо?
- Ну, хорошо. У тебя есть кто-нибудь дома.
- Нет.
(молчат)
- (она) Солнышко, зовут меня, пойду я, наверное.
- Хорошо, пока тогда.
- Спокойной ночи.
- Ага.
- Пока.
- Пока.
(короткие гудки)
- (она) …наш закат…
И эхо поймали, и в рот ему всунули кляп.
Всю ночь продолжалась кровавая, злая потеха
И эхо топтали, но шума никто не слыхал.
* * *
“Пачакай... Не сыходзь, застанься, пабудзь яшчэ крыху! Толькі крыху, я ж не магу без цябе, не магу.
Застанься! Будзь маёй! Я не буду гвалтаваць цябе, буду бараніць і пеставаць. Ты не будзеш маім скарбам, ты будзеш даражэй за любы скарб!
Я не буду кіраваць табой, не буду пагарджаць і здзеквацца. Ты будзеш вольная, самая вольная, але са мной!
Застанься, будзь ля мяне! Я зраблю ўсё што толькі ты пажадаеш. Табе сумна - я развею твой сум. Табе блага - я зраблю, каб было добра! Холадна - я сагрэю цябе цяплом свайго цела. Я кожны дзень буду падымацца і дзякаваць Богу за чарговыя суткі праведзеныя з табой. Перад сном я буду маліцца за тваё здароўе!
Стой, зірні ў мае вочы, там сум, сум і безвыходнасць. Зірні, там чалавек, які ня ведае што рабіць. Я не буду тваім рабом, ты не здатна зрабіць з мяне раба. Зрабі мяне сваім шчасцем! Ты будзеш самая шчаслівая на свеце!
Ты дзіўная, і цябе мала хто разумее! Цябе ня любяць, цябе кідаюць адну. Будзь са мной, я ніколі не кіну цябе! Будзь са мной, толькі са мной ты набудзеш спакой, толькі са мной табе будзе ўтульна і цёпла!
Час нішто, я гатовы чакаць вечна! Проста зірні на мяне, зірні з пяшчотай і ласкай. Усе баяцца позірку твайго, а мне ён што свет сонечны! Пацалуй мяне, дай мне адчуць на сабе твой дотык. Скажы мне хоць слова. Не маўчы!
Людзі баяцца твайго голасу, яны не бачаць тваёй прыгажосці! Я бачу! Яны проста не здатны разглядзець яе! Адзін я захапляюся табой, адзін я назіраю дзіўныя відарысы тваёй сапраўднасці!
Спыніся, пачакай, разглядзі ва мне каханне. Я згараю і пачуцце спальвае мяне! Нічога няма даражэй за жыццё, нічога няма даражэй за тваё жыццё! Проста жыві, і я буду рады! Жыві, не памірай!
Ты захварэеш - нічога, я буду прыносіць табе гарачаю гарбатку, сваім подыхам буду астужаць лоб, вілдьготнай анучай буду праціраць тваё цела. Буду шаптаць табе казкі, каб ты добра заснула. Абгарну цябе ў плед, а сам лягу побач, каб выканаць любое тваё жаданне!
Будзь са мной, не сыходзь! Я такі няшчасны, мне вельмі цяжка і няўтульна! Я ня ведаю, што рабіць, я ня ведаю, куды падзецца. Усё пустое, усё марнае! Паглядзі на мяне, зірні ў мае вочы! Я жадаю лагоды, я жадаю дабрыні! Не сыходзь, пабудзь яшчэ троху.”
Ён пісаў вершы, пісаў апавяданні, катаваўся і піў. Начамі не мог заснуць, варочаўся і падаў з ложка на падлогу. Жыццё ператварылася ў суцэльнае шэрае месіва, у якім немагчыма анічога разглядзець. Ён не жадаў яе цела, яму патрэбна была яе пяшчота.
Хутка дзяўчына знікла і нікому яна ўжо пяшчоты не падорыць. Нажаль...
* * *
- Як справы?
- Нормально.
- Слухай, а ты заўсёды такая загадкавая?
- Что? Я не понимаю.
- Ну, ты маўчыш, пазіраеш неяк дзіўна, ходзіш адна... Загадкавая такая!
- Ааа... А ты кто?
- Я мастак.
- Умеешь нарисовать?
- Ну, разумееш, не ўсялякі мастак малюе, і не кожны, хто малюе, мастак.
- Наверное, ты прав. Ты точно прав.
* * *
«… убачыць далёкае мора, да якога ляжыць шлях… Так будзе лягчэй. І нясцерпна больш цяжка. Бо, пабачыушы мора, чалавек перастае быць дзіцем, чалавек робіцца чалавекам»… странно, а я ведь ни разу не видела моря…
День, небо, свет и всё уже легко. Душа горит - приятно, приятно дышать чем-то забытым, чем-то свободным и родным…
Что-то нежное и спокойное закралось в душу и теперь она не болит, а дышит… дышит… дышит свободой, потому что небо там… и оно такое? Да… сейчас это я, а прошлого нет…и оно уже не нужно… Я дома, я нашла!!!
Что же это за мудрость такая? Молчаливая, невероятно глубокая и таинственная мудрость деревенских деревьев… лесов. Я преклоняюсь перед этой красотой. Человек? Нет… человек ничто в сравнении с этой деревенской нежной тишиной. Я преклоняюсь перед той невероятно могучей далью…
Что же это за сила невероятная, сила природы?! Насколько не властен над нею человек, насколько он мелочен и мал. Сердце замирает от свежего нового дыхания полей и лесов, нежно обласканных самым чистым на свете пением птиц. Небо, сколько в тебе простоты и мудрости, сколько в тебе силы и света… Я слишком мала… и через сто лет я не стану достойнее, я останусь всё такой же в сравнении с тем спокойствием, которое хранят в себе бесконечные дали… бесконечные изгибы природы.
Я восхищаюсь вами, я благодарю вас… Я буду и я есть ради вас, я любуюсь вами, ибо ощущать всё то, что вы в себе таите, - есть величайшее счастье на земле. Вы учите меня любить и только благодаря вам я люблю.
Все века эта даль манила самых разных людей на свете. Что же там такое? Сколько там тепла… только это тепло нужно почувствовать, удержать и не ошибиться в нём… и оно не обманет, оно согреет…
Вечность - это дождь, небо, свет, воздух… Сей есть конец и начало, но в нас она останется той, какой мы её запомнили - вечной.
Слёзы непонятности… они уходят в вечность. Без них нет меня, без меня нет их. Вечность черна и это я знаю точно. Черный - самый пустой и полный цвет, жаль, что не мой любимый.
Просто хочу уйти от букв, от знаков, от символов и мыслей, от глаз, от слёз, от чего-то ещё, чего уже никогда не вспомню…. Я хочу уйти в мир молчания, мир света… и я буду плакать, плакать за всё то, что происходит тут - в мире сумбура и сумасшествия.
Дождь идёт… странный он дождь: никого, никогда не слушает, просто идёт и все,… а куда? Но я ему рада… всегда он во мне.
Небо, зачем ты нас прячешь, от чего или от кого?..
Прячусь от себя, а ещё думаю, почему всё так сложно? Вот и получается, что вся «жизнь» - прятки…
Страх обостряет чувства и мне страшно от этой остроты.
Может, остановить всё? Где… где он выход? Кто он и как не потерять его, я ведь всё всегда только теряю, хотя и отведена мне роль простого наблюдателя. Живу как в пакете, смотрю на мир и задыхаюсь. Сделать ничего не могу и нет такого существа, которое бы освободило… только небо, но сегодня даже и оно как в белом мешке.… Всё тухнет, только, почему так режет, не понятно.
Мне не нравится ложь.
* * *
- Скучно так.
- А ты приезжай ко мне…
- А кто у тебя дома?
- Никого.
- И что мы у тебя будем делать?
- Хм… странный вопрос, а ты подумай.
- Можно я не буду думать, а просто никуда не поеду?
- Вот как?.. ну, смотри сама, я тебя не вынуждаю.
- И правильно, потому что это бесполезно. Я, наверное, сейчас схожу прогуляюсь, хочется побыть одной… как давно я не была одна…
- Намёк понят.
- …
- Чего ты вдруг замолчала?
- Думаю…
- О чём, интересно, или о ком?
- О том, насколько всё предсказуемо, а ещё о том, как я хочу побыть одна. Я рассчитываю на твоё понимание.
- Ладно, я предоставляю тебе такую возможность. Счастливо погулять.
- …
- Пока тогда?
- Тогда пока…
(короткие гудки)
* * *
Каханне - дзіўная рэч! Што тут дзіўнага? А тое, што ўсе лічаць яго пазітыўным, а прыносіць яно толькі боль, боль і траўмы. Любыя траўмы, як фізічныя, так і маральныя! Траўміруе яно псіхіку, пад корань рубіць чалавека, што сякера елку. Некаторыя не выжываюць, а тыя, што выжываюць, становяцца асцярожнымі, каварнымі і жорсткімі!
Доўгі тэрмін не мог ён даведацца, што ж такое каханне. Каханне здавалася нечым неверагодным, нечым дзіўным, нечым, ну, самым лепшым і самым чыстым. А нічога такога не было, не было, не было, ды з'явілася.
То было сапраўды каханне, дзіўнае, неверагоднае. Начамі хлопец маяўся, думаў пра яе, днямі маяўся, думаў пра яе, піў і ад п'янства станавілася яму яшчэ горш. Біўся галавою, ледзь не плакаў. Бачыў ён, што дапамагчы дзяўчыне трэба, ня любяць яе, не заўважаюць і ўвогуле лічаць нейкай не такой, ненармальнай нейкай. А тое для яго, што мёд на душу. Дні і ночы праходзілі, тыдні праляталі, а ён усё сохне й сохне, і няма таму ані канца, ані краю! З першага позірку захапіўся ён ёй, з першага позірку з'явілася тое дзіўнае, што і называюць каханнем.
Дапамагчы ёй ён так і не паспеў, яе забралі ў шпіталь, у той шпіталь, сцены якога раней былі афарбаваны ў жоўты колер, а зараз афарбаваны ў той, на які хапіла грошай. Зараз ёй дахтары дапамагалі, меньш добрым словам, больш лёгкім наркотыкам. Ад такога лячэння дзеўка зусім сапсавалася і пачала нагадваць расліну, расліну, якая ніколі не расцвяце. Не быць ёй кветкай, завяла яна, не паспеўшы распусціцца.
Яму заставалася толькі адно - паступіць па-мужчынску. Ён так і паступіў, квасіў беспрабудна і ў пінжак сябры плакаўся. Каханне ж ад гарэлкі не затухала, але яшчэ больш разгаралася! Задушыла каханне бяссілле! Спачатку бяссілле, а потым час.
Як раз у гэты момант і сустрэў ён яе! Нібы сам лёс звёў іх. Ён упіваўся горам, а яна ўратавала яго. Уратавала яго, каб самой атрымаць паратунак. Дзіўная дзяўчына, дзіўная...
* * *
- Прывітанне!
- Ой, гэта Ты? Не магу сваім вушам паверыць. Ты мне патэлефанавала?
- Ага. У нас тут дэпрэсія. Я не магу ўжо доўга без цябе.
- Божа, як прыемненька!
(маўчанне)
- Я вельмі рады, што ты ўсё ж патэлефанавала. Я вельмі сумую без цябе! Я чакаў што ты мне затэлефануеш.
- Арррррр
- Я прыду да цябе заўтра. Чакай мяне! Дзякуй, што ты затэлефанавала. Дабранач!
- Дабранач!
(маўчанне)
- Кладзі трубку.
- Я яшчэ крыху цябе паслухаю.
- Усё тут тэлефон патрабуюць. Дабранач!
- Дабранач.
* * *
Ты?.. зачем ты здесь… боже, как долго ты сюда шёл, даже не верится; сколько веков прошло, прежде, чем ты пришёл. Кто ты?.. нет, ты не чужой, потому что мы рядом. Я не могу поверить, что это навсегда. На то время, пока есть оно - небо… я навеки твоя. Но кто он, небо?.. нет, здесь нет правды, но я обещаю, я не обману - вот моя жизнь, вот моя любовь - приди и, если хочешь, возьми её. Она твоя. Оставляю всё… я буду только с тобой, да…
Небо, ты не ошиблось - он чужой… что, снова?! Как я устала.
Вот и чудесно: только я, ты и пустота.
А это что?.. свет? А, ну да, я просто запуталась. Где я? Кто я? Что это вокруг? Кто они… сон… иллюзия… мираж…
Вот и всё…
Время… всё куда-то плывёт и, неужели, ты, мудрейшее, не замечаешь, что ты всё дальше от нас, зачем тебе эти решётки, не смеши, убегай, освобождайся… я тебе помогу. Смотри, дальше будет хуже, ты ведь не успеешь… меня ведь уже не будет… Уходи! Прошу тебя. Не губи себя, время! Ты же одиноко…они не могут без тебя, а я смогу, ты же знаешь, ради тебя я пойду на всё… я останусь без тебя. Я тебя уже не держу. Всё, уходи! Оставь мне только миг и всё, этого достаточно, чтобы я прошла через всё это. Спасибо тебе, иди.
Кто здесь?! А это ты, подруга, заходи, я почти готова. Сколько я тебя ждала, однако ты не торопилась, ну пойдём…
К утру расстреляли притихшее горное,
горное эхо…
И брызнули слёзы, как камни, из раненых скал…
И брызнули камни, как слёзы, из раненых скал…
* * *
- А вот и я.
- Чего ты так долго?
- Я носки стираю.
- Молодец.
- Что, снова ты без настроения?
- Всё может быть, хотя, наверное, я с настроением, вот только не могу определить с каким.
- Что ты сейчас делаешь? Только не говори, что думаешь.
- Мне глаза режут, я не могу долго сидеть за компьютером.
- Так ты не сиди за ним.
- А я хочу посидеть.
- Тогда не жалуйся на то, что глаза режут.
- Не буду.
- Что-то ты в последнее время какая-то грустная.
- Я не грустная, а, скорее, серьёзная…
- Не знаю, ты раньше такой не была.
- А какой я была?
- Ну, не знаю…
- Вот такой я и была, что даже и сказать нечего. Ты знаешь, ведь сейчас ничего не изменилось, просто…
- Что?..
- Не знаю, что сказать.
(молчат)
- Весёлая ты была. Все любят, когда ты весёлая.
- И я, наверное, тоже. Жаль только, что не хотят меня любить такой, какая я есть - вечно что-то выбирают, а я устала подстраиваться под кого-то, веришь, нет?
- Да, это серьёзно. Люблю я тебя всякую.
- Нет, не нужно мне это говорить, я не хочу заставлять тебя делать это… и ещё, я не хочу верить словам. На самом деле это всё чувствуется, поэтому, я предпочитаю не слушать этого и не говорить.
- … Я тебя, кажется, в метро сегодня видел.
- Это была не я.
- Столько уверенности? Откуда ты знаешь, я же ещё ничего не сказал?
- А я ещё раз могу сказать, что это было, разве что только моё тело, но не я.
- Бред ты какой-то говоришь.
- (плачет)
- Чего ты смеёшься?
- Не знаю, извини.
- Слушай, давай я попозже позвоню.
- …
- Только носки достираю.
- …
- Хорошо?
- …
- А то я стою тут с ними в руках.
- …
- Эй, ты где, не молчи.
- Хорошо, перезвони, только меня может не быть.
- Ну, ладненько, я всё равно перезвоню.
- Мг
(короткие гудки)
- …
* * *
“Што ж такое? Чаму ўсё так, усё неяк незразумела, неяк ненатуральна, здаецца, што нешта псуе, нешта не тое.
Ты перастала глядзець на мяне! Перастала дасылаць мне лісты, перастала цалаваць і позірк твой стаў сумным. Ты сустракаеш мяне без шчасця, ты усміхаешся, але ўсмешка твая, чамусь, самотная.
Ты называла мяне адзіным, я быў для цябе ўсім. Я прыходзіў і твой тварык асвятляўся шчасцем. Што б я не рабіў, цябе гэта больш не радуе. Часам ты зноў становішся сабой, але гэта адбываецца зрэдку.
Ты зусім іншая, іншая з іншымі людзьмі, толькі са мной ты натуральная, жывая, такая, якая павінна быць заўсёды. Навошта гэты тэатр? Навошта іграць нікому непатрэбную ролю? Навошта?
Адныя пытанні і ніводнага адказу. Усё бы аддаў за тое, каб разумець твае думкі. Але мне апошнім часам здаецца, што ты проста самотная, і нічога ўвогуле не думаеш.
Я пачынаю баяцца цябе. Мне здаецца, што ты можаш зрабіць мне больна, можаш зрабіць нешта жудаснае, бо я бачу нешта злое ў цябе. Гэта, магчыма, і не злое, магчыма, гэта проста жаноцкая несвядомасць, але ўсё адно я баюся.
Можа проста я нічога не разумею? Можа табе проста на душы блага? Можа табе хочацца адзіноты, ці яшчэ чаго хочацца. Дык скажы, не саромейся, мне лепей даведацца адказы, чым самому выдумляць адказы на ўласныя пытанні.
Патэлефануй мне. Запэўні мяне ў былых клятвах! Што ж усё неяк звычайна! Няўжо скончылася казка і пачаліся будні?”
Яму шмат чаго было невядомым! Ён шмат чаго не разумеў і баяўся зразумець. Усё ж можна было зразумець не так, як трэба. Няўжо яны лічаць, што мужчына сам павінен здагадацца, а калі ў яго са здагадкамі блага, а калі ён здагадаецца, але здагадаецца не так, як трэба? Што? Што тады? Непаразумеласці, скандалы, пачынай усё спачатку.
Нарэшце, яму зусім стала блага. Ён ня ведаў, што рабіць. З'явілася нейкая дзіўная боязь. Невядомая боязь. Яна проста з'явілася, з'явілася дзіўным нерваваннем. Здавалася, што хутка павінна адбыцца нешта вырашальнае, нешта дзіўнае, нешта вельмі важнае, і, магчыма, зусім нядобрае! Хутчэй, нават, злое!
Калі ён ужо зусім губляўся ў сваіх думках, дзіўная ідэя прыйшла ў яго галаву. Ён схапіўся і пабег, пабег на тралейбусны прыпынак. Зараз 12 гадзін ночы, тралейбусы яшчэ павінны хадзіць!
Сёння рукі яго былі запэцканы фарбай. Ён пісаў верш на асфальце, перад вакном сваёй каханай...
* * *
- Прывітанне!
- Ага!
- Сам не затэлефануеш, ніхто не затэлефануе! Ты ж абяцала затэлефанаваць!
- Я толькі што прыйшла.
- Давай ЦУ на заўтра.
- А нічога ня трэба. Усё ўладкавалася.
- Добра калі так. Ну, скажы хоць што-небудь цёплае!
- Я ем.
- Добра. Абыйдуся. Пакуль.
- Да сустрэчы.
* * *
Плетётся жизнь,
плетутся люди,
Плетётся страх и пустота,
Плетётся чушь моя на блюде,
Плетётся боль и немота.
Хорошо, впервые мне так хорошо. А я ведь сегодня летала, высоко-высоко, над людьми, над миром, над небом, а рядом был он… тёплый… таинственный… самый нежный на свете… родной мой, мы рядом, я чувствую это. Какой у него печальный взгляд, как хочется разделить эту печаль с ним… я его ещё не знаю, а он уже в моём сердце… и никаких слов, да… только взгляд.
Легко всё забыть, легко ни о чём не думать, но как сложно, когда чувства отказываются жить вместе с человеком. Легко терпеть боль, потому что её как раз и не хватает.
Безумно хочется улететь на воздушном шаре. Пускай несёт он на край света, подальше от людей, от слов и этой радости… слишком много людей, настолько много, что кто-то ощущает себя лишним…
Когда слишком много, тогда перестаёшь верить, что это важно, что это необходимо. От осознания этого становится противно.
Воздушный шар, синий, как море и небо… Неси, неси меня туда…
Туда, где на полях растут васильки, самые любимые и чистые цветы; туда, где тёплый, добрый бескрайний лес; туда, где нет и никогда не было слов; туда, где чистота и слёзы… слёзы любви и радости; туда… откуда назад дороги нет… только ты и я…
Страшно сделать ошибку, страшно любить, но ведь хочется, так хочется. Зачем придумывать что-то, зачем эти рамки и непонятные оковы, от которых остаются следы на теле. Чем их становится больше, и чем сильнее они сжимают меня, тем больше хочется свободы, тем дальше хочется бежать от тех, кто их привык надевать, тем больше хочется быть одной.
… Не надо от меня ничего требовать, прошу вас, умоляю, оставьте меня в покое, оставьте меня с ним…
Я устала каждый день в чём-то разочаровываться, устала от себя, устала уставать от всего. Всем нужно что-то от меня, но кому нужна я сама… кому?! Тишина… и только эхо, далёкое, раздавленное тяжестью мыслей, моё эхо…
…Снова я здесь, снова я смотрю на этот удивительный мир, мир моей мечты. Так хорошо и больно от этой красоты - хочется стонать.
Мои бесконечные дали васильков, вечные песни самых прекрасных и живых в мире птиц. И закат, нежный, ласкающий закат, как он сегодня поёт, как он нежен… Только опять этот страх. Страх оттого, что это может оказаться сном. Страшно, что всё это может оборваться в одно мгновение: чёрная лапа страшного грязного существа порвёт, скомкает всю эту необыкновенную живую картину, разорвёт её на части, вместе с моим сердцем, вместе со мной… и скажет: «Милочка! Успокой свою фантазию. Вернись в этот мир, в котором есть всё!» … но нет ничего, что нужно мне… только он… он тоже не отсюда… его бы я здесь не оставила тоже. Боже, как тяжело…
* * *
- Здоровенько.
- Здравствуй.
- Ну, что ты там делаешь?
- В окно смотрю. Люблю я это дело.
- И что ты в том окне видишь.
- Не вижу ничего, кроме тихого и ненужного шевеления каких-то существ… не вижу ничего, кроме смерти…
- Так, что это такое, снова ты загружаешься. Хочешь меня испугать, да?
- Я ничего не хочу, прошу только одного, не спрашивай меня, пожалуйста, ни о чём. Чем больше вопросов ко мне, тем больше боли, тем больше тишины, а я устала… устала думать, говорить…
- Ну, ты знаешь, тебе не угодить. Мне положить трубку? Или чего ты хочешь, я ничего не понимаю?
- Хочу перестать хотеть,… как тебе удаётся быть таким холодным?
- Можно, я оставлю это при себе.
- Да, пожалуйста, твоё право.
(молчат)
- Ну вот, я даже не знаю, что тебе и говорить. Расскажи ты мне что-нибудь.
- Обычно после этой фразы у меня отбивается всякое желание не только говорить с человеком, но и думать о нём…
- Жестоко… ты со мною никогда ещё в таком тоне не говорила, что-то странное, может, ты хочешь мне что-то сказать. Может что-нибудь, о чём я не знаю?
- Нет, совсем ничего не хочу. Можно я просто с тобою попрощаюсь и не буду больше портить твоё настроение?
- Ах, вот оно что. Ну, что ж, тогда пока.
- Пока…
(короткие гудки)
- … устала ждать…
Хочется заснуть…
* * *
Іўда павесіўся, павесіўся і тым самым саграшыў яшчэ больш! Яшчэ больш саграшыў, калі толькі можна саграшыць болей. Адзін чалавек саграшыў столькі, іншы столькі, за адзін грэх такая кара, за іншы другая... Усё прасцей у чалавека: забіў аднаго - смерць, забіў шмат, так сама смерць. Цікава, як жа там, на небе? Альбо ў пекле, гэта ўжо ад колькасці вашых грахоў залежыць!
Без мужа цяжарылі - тапіліся. Адзін грэх, дапаўнялі яшчэ большым грахом. Цікава, а чым адрозніваецца адзін грэх ад другога. Няўжо адно благое можа быць лепшым за іншае благое. А калі яно лепш, дык у чым яно лепш, чаму адно благое, з'яўляецца не зусім благім, а іншае благое з'яўляецца нашмат болей благім?
Раней, тую, што прылюбадзеела забівалі камянямі. Грашылі, выкрываючы чужы грэх! Грашылі і думалі, што робяць усё правільна, робяць усё так, як трэба. Цікава, чым яны адрозніваліся ад забойцы, чым забойца адрозніваецца ад самагубцы, чым забойца здаровага, адрозніваецца ад забойцы хворага?
Дні сыходзяць, гады ідуць, а людзі ўсё такія ж дурныя, дурныя і злыя!
Адзін застрэліцца, другі атруціцца, чацвёрты яшчэ чаго ўчыніць, з чаго, навошта? Лагічны канец жыцця - смерць. Ці ты так памрэш, ці ты памрэш інакш. Ці ты заб'еш, ці то цябе заб'юць - усё адно, адныя вароты! Вароты адныя, гарады за варотамі розныя! Ой, розныя, дакладна розныя!
Шмат хто кажа, што можа зразумець! Зразумей, паспрабуй, калі ты такі арыгінальны. Зразумей хворага, які цягнецца да атруты! Зразумей закаханых, якія патапіліся ў рэчцы. Зразумей таго, хто нарадзіўся з прагай да жыцця і болей гэтага самага жыцця не жадае. Чаму? Чаму не жадае? За гэтае ж жыццё змагаюцца, паміраюць, жыццё нараджаецца ў болі, у болі нараджаецца жыццё! За жыццё ж столькі аддалі! Хіба ж цяжка зароблены хлеб не самы смачны? Хіба ж камень падняты з глыбіняў мора не даражэй за той, які валяецца пад нагамі. Хіба ж не? Хіба ж?
Адзін застрэліцца, другая шалікам задавіцца. Лёс? Можа і лёс, хутчэй супадзенні, ці то непазбежнасці. Непазбежныя супадзеннні, ці то супадзенне непазбежнасцей. Усё адно канец аднолькавы, канец цела, вяртанне яго туды, адкуль яно прыйшло. З глебы мы выйшлі і ў глебу вернемся.
Ці ж мы з глебы выйшлі? Можа толькі цела? Можа толькі цела выходзіць з глебы і ў глебу сыходзіць?
Тады зразумела тая прага да смерці, тое жаданне вярнуцца ў лепшы свет.
А калі ты там ніколі не быў? Калі ты там ніколі не быў і ўжо ніколі не будзеш? Ты тут не вытрымаў! Не выканаў заданні! Не прайшоў па конкурсе! Што тады? Тады катаванні? Тады жах? Жах - узнагарода тым, хто не сцярпеў жах тут? А тым хто сцярпеў зусім іншая ўзнагарода? Значыць, за малую частку жаху - вялікі жах, а за поўную дозу гэтага наркотыка - вечнае суцяшэнне?
Усё адно, навошта? Чаму? Хіба ж гэта найлягчэйшы шлях? Што яны жадаюць даказаць гэтым, і хіба яны ўвогуле жадаюць даказваць нешта?
Лагічнае заканчэнне... Табе тут больш няма чаго рабіць. Табе трэба сыйсці! Твая душа ўжо прагне смерці твайго цела. Але ёй нельга, целу хочацца жыць, а душы прыйдзецца чакаць! Прыйдзецца чакаць да той пары, пакуль цела зусім не сапсуецца, пакуль яно не будзе здольнае трымаць хамут жыцця. Вось толькі тады душа мае права на пуцёўку ў лепшы свет! У лепшую далячынь.
Усё адно бязглуздасць! Навошта, якой халеры? Гэта ж так непрыемна!
Асабліва непрыемна напісаць на асфальце верш, а назаўтра на гэтым самым вершы знайсці мёртвае цела чалавека. Думаў зрабіць каханай прыемна, а атрымалася як заўсёды. Што ж яны эгаісты такія?! Што ж за херня такая робіцца?!
Вам вершыкі з кроўю, сэр?
- Ведаеш, прабач мяне за мае агіды. Я ня ведаю з чаго ўсё так. Я проста не разумею, што рабіць, калі, часам, ты проста нешта робіш і нічога не распавядаеш. Табе, магчыма, хочацца аднога, а я думаю зусім іншае! Гэтае непаразуменне, яно звыкла. Даруй мне яго! Даруй і прабач за яго. Проста я цябе кахаю... Нажаль, гэта не тое, чым можна апраўдацца.
Прыгожа цвятуць яблынькі!
Халодны травеньскі вецер падымае бялюткія пялёсткі і нясе іх далёка-далёка. Жоўтае сонца ярка свеціць з вышыняў, але чамусьці не грэе. Не грэе, і толькі халодны вецер прабівае адзежу і селіць у сэрцы сцюжу.
Адзінота! Кожны ведае, што такое адзінота! Дома, сярод сяброў, з жонкай і дзецьмі, з настаўнікамі і вучнямі, яна тут, яна паўсюль, не адпускае. Сам у сабе, сам з сабою.
Ты не баішся застацца адзін? Застацца сам насам? Будзеш гукаць і ніхто не адзавецца. Будзеш хадзіць па дварох, нікога не ўбачыш. Пусткі, пусткі ў душы, на вуліцы. Паўсюль!
Яна датыкаецца да цябе і ўсё сыходзіць, усё вяртаецца назад, лагода вяртаецца, прыходзіць супакаенне! Супакаенне, якога так доўга не было. Дзе яно швэндала? Невядома! Ніхто ня ведае!
Ён зробіць усё, ён зробіць усё каб не застацца сам насам. Ён вечнасць быў адзін, у сабе, у доме набітым людзямі, у цэнтры ўсеагульнай увагі, ён заставаўся адзін! Адзін...
Гулькі надакучылі. Надакучыла гуляцца, іграць пэўныя ролі. Ён і так адзін, нікога няма!
Некаторыя сыходзяць у секты, іх называюць сектантамі. Там любоў і ўзаемаразуменне! Там ты не адзін, з табой твае браты і сестры! З табою бог і з табою пастыр. Да пэўнага часу, а потым зноў - адзінота.
Секта падобная да новых сяброў, спачатку ты адчуваеш з імі вялікую сувязь, ты лічыш іх цікавымі і табе здаецца, што ты не адзін, але гэта хутка праходзіць, па меры таго, як адзін да аднаго прызвычайваецца, сыходзіць і весялосць, сыходзіць і адчуванне адзінства! Ты зноў адзін, сам у сабе, сам з сабой!
Тут тры выйсці: ажаніцца, забіцца, ці знайсці Бога. Нехта выбірае самае простае, ён жа гэтага выбраць не мог!
Дзеі! Дзейнічай, і ты не адзін, ты ў працы, ты на працы.
Цёплая рука, якая лашчыць твае валасы. Адчуванне дотыку ружовых вуснаў. Калені, на якіх ляжыць твая галава. Палымяныя абдымкі, шчасце, якое нараджаецца ад дотыку. Бездань вачэй, у якіх губляецца ўсялякая адзінота.
Чаму ж усё сыходзіць? Чаму ж гэта ня вечна?
Ён жадаў і Бога, і пяшчоты. Пяшчоты нават больш чым Бога, і, чым больш было пяшчоты, тым больш яму хацелася да Бога. Чым глыбей ён пазнаваў Бога, тым яму больш хацелася пяшчоты.
Шчасця, хацелася простага шчасця. Не забыцця, якое даруе палымяны напой. Простага шчасця. Хацелася проста прыйсці, прыйсці да яе, прыціснуцца як мага мацней і растварыцца ў лагодзе.
Чаму ж гэта ня вечна? Чаму ж усё вечна змяняецца? Змяняецца настрой, што вецер на моры.
Да шлюбу, няшчасны хлопцы, пасля - дзяўчыны. Чаму, чаму вось так?
Нажаль не, няшчасны ўсе! Яму проста здавалася, што ён няшчасны, здавалася, проста здавалася!
Бегчы, бегчы ад адзіноты!
Куды? Куды бегчы.
Прыйсці да адзіноты, палюбіць адзіноту, каб збавіцца ад яе. Стаць адзінокім і прыйсці да Бога, прыйсці да Бога, каб пазбавіцца адзіноты. Шлях напоўнены жалем!
Ён не хацеў жалю! Ён проста хацеў шчасця. Хацеў пакласці сваю галаву на мяккія грудзі, і задуменна слухаць каханае сэрца.
Ці ж д'ябал там? Не, д'ябла ён бачыў раней, у сэрцы ня можа быць д'ябла!
Прыгожа цвятуць яблынькі!
А тады была восень! Восенню ён развітаўся з той, якой не была патрэбна яго дапамога. Ён быў непатрэбен. Ён зрабіў усё, каб ёй было хораша, і ёй стала хораша... напэўна.
Зараз дапамога была патрэбна іншай, той, якой ён так і не дапамог!
Тады лісце было залатым! Залатым быў той дзіўны час, час, які скончыўся шпіталем!
Колькі слоў пра адно і тое ж! Колькі слоў, якія ніхто не зразумее!
Твой твар чысты і прыгожы.
Твае вочы бяздонныя, у іх губляюся я!
Я гляджу як твае вусны датыкаюцца да кубачка.
Я гляджу, як твае пальцы трымаюць цёплую цэглу, цэглу, якой надаў форму і абжог чалавек.
Хіба ж я ня варты тваіх сноў? Хіба ж я ня варты тваіх думак пра мяне?
Дзіўны свет, дзіўны і дурны.
Усё так проста...
Ён быў не ў тым месцы, ён быў не з тым чалавекам. Ён зноў спазніўся, ён зноў сустрэўся не з той!
Ці ж гэта лёс? Ці ж гэта спецыяльны дзівосны план, прыдуманы Богам? Можа так і трэба? Можа першапачаткова было так задумана?
Ёй не патрэбен ён! Ён мог толькі зрабіць яе жыццё цяжэй, цяжэй, але з тым святлей. Вось толькі ці патрэбна гэта ёй, яна ж жыве, жыве і ёй добра. Ходзіць па крамах, набывае адзежу, танчыць у клюбах, займаецца тым, чым займаецца любы нармальны чалавек. Яна не задумваецца, навошта ўсё гэта робіць. Яна проста жадае, жадае і ня ведае навошта.
Можа так і заставіць, усё заставіць як ёсць. Але ж яму так хочацца шчасця, так хочацца цяпла і пяшчоты. Яму холадна і ніхто яго не сагрэе!
Усё адно! Усё марна! Ён не патрэбен ёй. Ён быў патрэбен іншай, але ўжо позна.
Ён пацалаваў яе і выйшаў з кватэры. Больш сюды ён ня вернецца. Яна сама жадае, каб ён сыйшоў, жадае, каб потым пра гэта плакаць...
Дамоў ён ішоў па парку. У парку нікога не было, толькі двое міліцыянтаў. Міліцыянеры сядзелі і пра нешта гучна размаўлялі.
“Якая бязглуздасць, - падумаў ён. - Навошта яны патрэбны? Яны ж нічога не робяць! Яны не вырабляюць ежу! Яны не апранаюць людзей! Навошта яны? Яны проста сядзяць і за сваё сядзенне атрымліваюць грошы! Навошта абараняць парадак, хіба не лягчэй зрабіць так, каб ніхто не мог яго парушыць?”
Ён ішоў далей і заўважыў яшчэ больш дурную карціну. Надуты і ганарлівы вайсковец, стаяў насупраць міністэрства і важна размаўляў з рацыяй:
“Яшчэ лепш! Яшчэ большая бязглуздасць! Чалавек стаіць, таму што ён павінен стаяць тут! Навошта з якой мэты, якой халеры?
А яна! Навошта яна памерла? Што хацела даказаць яна? Што наш свет такі дурны, што ня варта тут жыць? А можа яна жадала змяніць тут нешта?
Не, нічога ў яе не атрымалася! Усе навокал засталіся такімі жа жорсткімі і злымі. Яна не выклікала анічога акрамя абурэння, абурэння і злосці!
Людзі не прымуць яе ўчынак, яны не зразумеюць! Яны яго асудзяць і самі ня зменяцца! Яны не ўбачаць сэнсу ў гэтым, яны не ўбачаць, як не бачу я. Я, такі самы як і яны! Такі ж паўзучы гад, гад, які прыносіць зло!”
Усё пераблыталася, ён сам губляў сябе. Ён ня ведаў, што рабіць.
Адна хацела славы! Але навошта тая слава, які ў яе сэнс? Проста быць вышэй за астатніх? Калі цябе ведае адзін - ты невядомы. Калі ж тысячы - ты шчаслівая зорка небасхілу! Бязглуздасць! Няўжо абажанне здатна прынесці шчасце? Якое шчасце без сэнсу. А сэнсу тут няма! Слава дзеля славы, а мэта? Дзе мэта? Стаць вядомым? Ну і што, што далей? Усё, жыццё скончана?
Другой было патрэбна багацце! Адна купюра - ты няшчасны абарванец, а шмат паперак - ты шчаслівы кіраўнік жыцця! Няўжо колькасць стала даражэй за якасць? Які сэнс ў набыцці вялікай колькасці шмотак. Якая мэта? Што ў цябе адзін тэлевізар, што ў цябе іх шмат. Што? Што з таго? На халеры гэтае накапленне? Навошта?
А ён! Што ён?! Выбраў шлях назірання, назірання і разумення. Шлях, які набліжае яго да Бога! Да Бога набліжаецца ён.
Перад вачыма вяртаецца да хаты рабацяга, ідзе, чапляецца за сценкі.
- Хто?
- Хто, хто, дзед Піхто! Адчыняй кажу!
- Ідзі туды, ад куль прыйшоў, сволач!
І што? Што з яго назірання, што з таго, што ён назірае? Які ў гэтым сэнс? Якая мэта? Наблізіцца да Бога? Набыць шчасце? Атрымаць задавальненне? Бязглуздасць, бязглуздасць падобная да ананізму!
Не! Ён ужо страціў час. Ён ужо страціў дзве душы, душы, якія мог выратаваць. Бог уратуе на небе, а тут Яму патрэбна дапамога! Дапамога патрэбна людзям!
Ён будзе назіраць, ён будзе дапамагаць! У жыцці чалавека будзе яго сэнс. Ён будзе займацца ратаваннем і ад ратавання будзе атрымліваць асалоду. Гэта не асалода ад славы, і не асалода ад грошай, тым больш не асалода ад ведаў, гэта сапраўдная, вечная асалода!
Ён падняўся з лаўкі і пайшоў наперад! Усё ж такі яна не дарма памерла, нічога ў жыцці дарма не адбываецца!
* * *
А он ведь даже не знает, что мне так часто бывает страшно! Он ведь даже и подумать не может, что мне страшно оттого, что он не видит меня!.. Прости меня… я не могу принять этот мир, я не могу принять никакой другой мир, где нет тебя, поэтому я уйду… уйду туда, где смогу сказать о том, что я тебя любила, где смогу сказать о том, о чём думала! И только дождь, мой дождь, сможет тебе рассказать об этом,… только умоляю тебя, выслушай его!.. И прости меня… понять меня невозможно, я знаю,… прости…
Спасибо… ночь…
Странно как, неужели остались ещё такие… которые бы писали стихи там… снизу, вот и испорчу я чью-то любовь,… жаль, жаль, что эта любовь на асфальте, а не в сердце. О чём я думаю, какой бред, откуда я знаю, я ведь ничего не знаю. Как это нужно, чтобы писали-писали и никогда не останавливались,… как этого не хватало мне; смешно, а что я для этого сделала, чтоб мне так написали, я только любила… только... просто… и причиняла этим боль… а я ведь просто не умею показывать, что я люблю… Пусть та девушка и он, необыкновенный он, будут счастливы… Мне нужно идти, я знаю, что это не зря… я так чувствую… Нет! Неужели это оно… то, чего я хочу, нет… так хочется остаться, нет! Нет! Нет! Зачем этот крик, кто меня туда звал, я не хочу! Я не хочу! Помогите кто-нибудь… только одно слово и я… я останусь!.. Мне так страшно… (кричит сквозь слёзы): «ХОТЬ КТО-НИБУДЬ!..»
В ту ночь улица молчала, и только где-то в небе раздалось последнее Эхо, заблудившееся в этом мире.
_____________________________Smaliakou & Sheleg
20