Павучэнне
У здравым духу і душэ,
Ды з боскай дапамогай.
З лістком пустотным на стале,
І з думаю самотнай.

Пішу Вам ліст сівых гадоў,
З надзеяю адною.
Што між прастых маіх радкоў,
Я вочы вам адкрою.

Магчыма то, што вам скажу,
Ужо даўно не нова.
Але з сабою ў труну
Не забяру ні слова.

Не сквапны я ўсё аддаць,
Калі вам то патрэбна.
А колі не, дык досыць дбаць,
Каб час мараць дарэмна.

Чым болей слоў, тым меней сэнс,
А сэнс тут найкаштоўны.
Ня шут, ня цар, Ні чорны бес,
Яму ні як не роўны.

Я не прарок таемных сіл,
І не мудрэц з легенды.
Што зразумеў, дык то ізліў,
Хаця душой ня бедны.

Пачну з таго, што чалавек,
Валодаць усім жадае.
Глубіны леннасці і зла,
Тым самым развівае.

Царом прыроды хоча быць,
Прыроду не спытаўшы.
Ні хоча ён яе любіць,
Ён будзе лепей паўшым.

Дзе думы тых былых людзей?
І веды навукоўцаў.
Спазнаўшы ход усіх падзей,
Пражыўшы час пад сонцам.

Яны з сабою ў труну,
Свой кладзязь забіралі.
Разчараваўшыся ў тым.
Што самі і стваралі.

У рукох палітыкі вайны,
Трымаюць свет ды душы.
А свет з тых самых як яны,
Сабе ствараць прымушан.

І кожны зараз чалавек,
Як вінтык у машыне.
Жыве адпушчаны свой век,
Па нейкае прычыне.

Сістэме пэўнае яны,
Як парабкі належаць.
І ад юнацтва да труны,
Ад дум яе залежаць.

Хто ходзіць вечна да царквы,
І бога не спазнае.
А хто ад жалю і вайны,
Ратунак свой чакае.

Каму спадобна разважаць,
Узорна і сістэмна.
І некага ў час кахаць,
Таму што так патрэбна.

Чвабодным род свой называць,
Свабоды не спазнаўшы.
А мэтай дробязь мінаваць,
Жыццё за смерць аддаўшы.

Хто без грамацтва загніе.
А хто ў гнілым грамацтве.
Гніе, існуючы жыве,
Рэспублікай ці царствам.

Якая розніца сябры,
Наш дом адно балота!
Што бюракрат, што святары-
Атрута-адзінота.

Свабоды ж зведаўшы на міг,
Мы іншых не шкадуем.
І малады, альбо старык,
Назад вярнуць спрабуе.

Ізноў: ўлада, гвалт, жальба,
І рухі да свабоды.
Васходзяць на кругі свая,
Прытым усе народы.

Наўкол аднолькаў чалавек,
І прага да нажывы.
Паляк, ці немец, ці узбек,
Мужчына ці жанчыны.

Усім жаданьне кіраваць,
Туманіць мозг і вочы.
Патрэбу ў гэтым не адняць,
Ні днём, ні чорнай ноччу.

Жыццёвы сэнс свой, кожны сам,
Сабе навек стварае.
А гэта значыць, што яго,
У прыродзе не бывае.

Шукае шчасце чалавек,
У сям'і і нават грошах.
Але знайсці яго ва век,
Нажаль не як не зможа.

Тады па што яго шукаць?
Яно ў каханьні пэўна,
Усё т кожнага кахаць,
Бязьмежна і дарэмна.

Любіць жыццё, любіць траву,
Любіць сабе і іншых.
Але ня трэба будаваць,
На думках утапічных.

І не хавацца ад забот,
Ісці да іх з любоўю.
А хто ўстаў ад іх за год,
Чакае сьмерць ракою.

Таму хто п'ян, ці хто не змог,
Любіць жыыцё і цела.
Чакае толькі сум бур'ян,
Ад могілак на лева.

І што ты зробіш для дзяцей,
І як ты гэта зробіш.
То дасць табе задор надзей,
Ты возьмеш, што пасодзіш.

І каб сысці ад гэтых дум,
Працуюць бяз устанку.
Ці там дзе рос магутны дуб,
Бухаюць спазаранку.

Але ад іх не ўбягчы,
Не скрыцца - прыдзе старасць.
І даканаюць як мячы,
Не даўшы сум ці радасць.

Калі ж пачалі выкрываць,
Людзецкія заганы.
Адкуль? Нам хочацца спазнаць,
Яны з'явілісь раптам.

Адныя кажуць - Чалавек,
Ніхоча нават з сэрца,
Другія - што ад веку ў век,
Такое наша мейсца.

А можа гэта ўсё не так,
З нас дабрыня струіцца!
І нас паўна яна, ды й так,
Як рэчкаю вадзіца.

Але глядзім мы навакол,
І нішчым у сэрцы нашым.
Усю надзею і дабро,
Знішчабчы ў сажу.

Мы самі разам стапарым,
Усю любоў ад сэрца.
Таму замест вагня ёсць дым,
І "гэта наша мейсца".

А не глядзі на іншых крок,
Не паўтарай за імі.
Рабі што з сэрца - будзе ў прок,
Рабі, што ўсе забылі.

І будзе фарбаў прыгажосць,
І подых разуменьня.
А прага сечы, кроў і злосць,
Згараць як то бярвеньне.

Адзіны скарб, што маем мы,
Хранім яго з дзяцінства.
Ёсць нашай дзейнасці плады,
Мы помнім урачыста.

Згарыць багацце, сум і жаль,
Ажэніцца ваш сын.
Сыдзе юнацтва бодры баль,
А будзе напамін.

Абязь яго наш розум пуст,
І мы бядны сабою.
Ня подых траў, ня стары куст,
Не скажуць пра былое.

І прыдзе старасці пара,
Што будзеце вы мець.
Адныя гукі са двара,
І пямяці праседзь.

А бодрым ветрам напамін,
Вас будзе абдымаць.
Усмешку, жаль і думаў дым,
Надхнёна ўзбуджаць.

І гэты скарб ані згубіць,
Ані спаліць раптоўна,
А колі не? Дык досыць жыць,
Калі ўсё ўсёроўна.

Але без памяці пражыць,
На шчасце вельмі лёгка.
Патрэбна толькі ўсё любіць,
Як раніцу палёўка.

Калі лясы, альбо трава,
Ці поўні свет тужлівы.
Дае вам шчасце не малва,
А сноп дарожнай пылі.

Калі вам сонечны заход,
Дае прывабнасць мараў.
І з кожным разам з года ў год,
Ня стомленым пажарам.

Яно пылае ў душы,
І грэе ваша цела.
То нават чорныя крыжы,
Узнімуць вобраз дрэва.

Але дурны людзецкі нраў,
Мы часта ліцымерым.
І робім нешта, каб узгадаў,
Якою мерай мерым.

Каб узгадала вас малва,
Які вы добры, чулы.
Але бяз сэрца галава,
Палова цяжкай хулы.

Як скажа думаў чарада,
Альбо веравызнаньне.
Мы бяз пачатку і канца.
Гуляем у каханьне.

Карысцю сумнаю сваёй,
Сядзім у белым брудзе.
І судзім мераю такой,
Якою нас пасудзяць.

А гэта значыць цяжкі час,
Злачынства панаваньне.
Бо непадсудны кожны з вас,
І смутна пакараньне.

Альбо даносчыкаў гурба,
Якіх было заўсёды.
Ці гукам роспачы малва,
На вас прыб'е праклёны.

І боязь кожнага кране,
І будзе сьмерці мора.
Ці на кастрышчы пакрысе,
Ці куляю як вора.

Няма пакоя ў жыцці,
Пакой нашчадак сьмерці.
Але ня трэба дабрынёй,
Надхнёна клікаць сьмецце.

І думаў добрае ручай,
Вазьмуць сабе тэраны.
Каб праватою біць адчай,
Стварая кроўю раны.

Ах колькі мараў зьнікла ў ноч,
Гісторыяй спавіта.
Замест жыцця і бляску воч -
Дыравае карыта.

Але не сум адзін уладар,
Бо ёсць яшчэ каханьне.
І сотні розных іншых страў,
З самотаю змаганьне.

Але спазнаўшы гэты плод.
Разчараваньне крочыць.
І прйдзе дзень, а можа год,
Ізноў яго захочам.

Усё цыклічна на зямлі,
Вядома і нязменна.
Пакуль умамі ў жыцці,
Валодые сістэма.

І ў стамлённасці машын,
Ці людзі як машыны.
Мы адыдзем у чорны дым,
З жалеза ды рызіны.

Альбо заядлы фанатызм,
Заб'е ўсё жывое.
Таму не варта добрых слоў,
І гэтае і тое.

Бо ўсё найпроста на зямлі,
Складанасці мы самі.
Ствараем з цеста на вагні,
Маркотнымі часамі.

І крочым з пэўнасцю ў вачох,
За нейкім дакументам.
Каб ён падцвердзіць чымсці змог,
Валоданьне прадметам.

А дакумент - усяго квіток,
Бо праца значна болей.
Стварая мэту ў пэўны срок,
Мы путаем мазолі.

За гераізм бярэм мэдаль,
Бо мы яе жадаем.
За гэту плаўленную сталь,
У нечым паміраем.

Не каб даць некаму дабро,
Ці вызваліць кагосці.
Мы б'ем ступенькамі чало,
І раскладаем косці.

І мы імкнемся даказаць,
Свае прэарытэты.
А будзе гэта каштаваць,
Паболей чым манеты.

Цікаўна гэта ўсё было б,
Каб не было так роста.
І тут псуе не проста зло,
Ці час таго ўзроста.

Уся тая ж прага да праблем,
Да новага пачатку.
Але паміж сваіх дылем,
Мы крочым не ўпарадку.

І хто не дойдзе да канца,
Албо яго дасцігне.
Сяроўна кроўю наглеца,
Пасля таго загіне.

Таму знаходзяць новы шлях,
Кідая дакументы.
І ўсё ізноў, узлёт ці крах,
Адныя усё маменты.

Таму дзяннёвы сонца ход,
І поўні свет тужлівы.
Ці рэчкі ціхі слаўны брод,
Цікавы для магілы.

А той хто жыў яшчэ пакуль,
Не бачыць прыгажосці.
Калі да грыппа, ці да куль,
Не завітае ў госці.

Да шчасця розныя мы ўсе,
І кожны шлях свой мае.
Таму нарэшце пакрысе,
І я ўжо змалкаю.

Усё немагчыма апісаць,
І знішчыць немагчыма.
Ні бог не змог нас памірыць,
Ня чорня дубіна

З адной надзеяю пішу,
Камусці ў дапамогу.
Вялікі дзякуй чытачу,
Падзяка пану богу.
Смалякоў Зміцер

14-15 кастрычніка 2002
2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў