- Аўтар не нясе адказнасці за думкі, альбо перажываньні, якія
могуць зьявіцца ў вас пры прачытваньні дадзенага матэрыялу.
- Аўтар не нясе адказнасць за неўрозы і эмацыянальныя срывы,
якія можа вызваць дадзены матэрыял.
- Аўтар не нясе адказнасці за ўскосныя дзеяньні: такія як узбуджэньне
совесці, зьяўленне патрыятычных эмоцыяў, ці збянтэжаньне арганізму.
- Аўтар спадзаецца, што дыдзены матэрыял не сапсуе канчаткова
ваш настрой і не выклікае непатрэбных, вельмі балючых думак. Дарэчы спадзяемся,
што магчымы ускосны пісімістычны настрой вас доўга тузаць не будзе!
- Аўтар нясе адказнасць за кожнае надрукаванае тут слова, усе
выказаныя тут думкі таксама падпадаюць пад аўтарскую адказнацсь.
- Вы можыце не падзяляць аўтарскую думку, але спадзяюся гэтыя
выпрабаваньні ня накладуцца на вашыя плечы непасільным цяжарам
ПРЫЕМНАГА ЧЫТАНЬНЯ
|
Па-за чорнымі іржавымі кратамі - непраглядная ноч. Ноч
- гэта цемра у сарцох пасівелых грамадзян хворай на розум рэспублікі, рэспубліка
- нясцерпны вой занядбалых рабоў мроючых аб свабодзе і волі, а гэтыя ізвечныя
атрыбуты мы не адчуваем ужо даўно. Зяленай травой зяюць набітыя грошамі
кашалькі зажраўшыхся кіраўнікоў ды кдбэшнікаў. Празрыстая вадкасць у іхніх
прамовах - гэта не святая вада халоднай крыніцы, але не штосці іншае як
нізкаякасны спірт вырабу кустарніх прадпрыемств.Слухачы - п'яная вёска і
амаль вынішчыны браканьерамі рабочы клас. Пастаянна асвіставаючы дармаед
- сапраўдны патрыёт - адзінкавая асобіна, якая сустракаецца выключна на
старонках чырвонай кнігі. Сродак зносін - Родная мова - старажытны забракованы
міф ў які большасць ужо даўно не верыць. Свабодалюбівы ўрад і дабразычлівы
цар-баценька - такая ж самаробная казка накшталт роднай мовы. Тэма
жаркіх прамоў паважаных бандытаў, трохпакаёвая кватэра на прызбе сталіцы,
а кватэра - гэта галімая ніша з цэнтральным атапленьнем ў чарговым мурашніку,
мурашнікам жа называецца сучасны від чалавечага грамацтва, самага лепшага
грамацтва ў свеце. Пад словам свет ужо падразумеваюць не бязмежны Сусвет,
але менавіта састарэлую планету Зямля, ратуемую толькі мутуючымі актывістамі
грынпіса ды малаколькаснымі сівымі пацыфістамі. Пацэфісты - асобіны выміраючага
віду, але не такія рэдкія як патрыёты. Вядомы некалькі мейсцаў іх гнездаванняў.
Гнезадавньне - гучная спроба спыніць катастрофу, а ў сваю чаргу катсастрофа
- гэта чорная сцяна за паржавеўшымі кратамі, непрагляднай ночы нашага грамацтва.
Малітвы ночы
Каб нехта чуў малітвы ночы,
Тужлівы спеў, цяжкі ды змрочны.
І як няшчасная вада,
Няволю церпіць ад пруда.
Як вецер гучна завывае,
Калі гара яго трымае.
І вой галоднага ваўка,
Скрыпеньне яблынек садка.
Тады бы кожны чалавек,
Не катаваў каго вавек.
Але не чуюць людзі спеў,
Што вецер Вам сказаць хацеў!
Анархічныя ідэі
Бясконцы шлях, дарэмны шлях,
То па лясох, то па палях.
Жывым не ляжаш у труну,
Таму наперад і іду.
Шукае грошай сябра мой,
Другі надзею і спакой.
А трэці хоча больш прыгод,
Чацверты - ратаваць народ.
А я свабоду ды любоў,
Шукаю ў поцемках дамоў.
Такі вось сэнс свайго жыцьця,
Сабе зрабіў нарэшце я.
І як свядомы анархіст,
Я маю толькі чысты ліст.
І нават зрэшты як памру -
улады іншых не прыму!
Маналог
Меджду протчым я всігда,
Быў за качэства труда,
І січас вам заяўляю,
Што мы промся не туда.
Распусцілі, засаплі,
Мол наш бацька не такі,
Мол наш бацька панімаеш,
Без паценту на мазгі.
Не пазволю вам таптаць,
Нашу чэсць за вашу маць,
Пусть на вашы разгаворы,
Мне з бранзбойта напляваць.
І пара вам паўмнець,
Я блеў, бляду і буду блесць!
Меджду протчым прэзідзентам,
Энта вам ня ў пол сапець.
Помні мой народ радзімы,
Я как Ленін - без магілы,
Я народ всегда з табой,
І как вождзь всігда жывой!
Чаканьне літасці
Пазабыўшы сваю літасць,
У бране магутны конь.
Воі йдуць на поле біцца,
Сталлю брацае іх бронь.
Меч у ножнах, коп'і, стрэлы,
Смерць чакае ля халма,
Не залежна ад пабеды,
Будзе радая яна.
Хмарай змрочнай стануць воі,
Кінуць першае кап'ё.
Сонца бачучы іх строі,
Стушыць усё святло сваё.
Дык наперад мкнуцца коні,
Вечна жыць ня будзеш брат,
За нязвагу і пабоі,
За жыццё між чорных крат!
Антыглабалізм
Я?аны макдоналдс нас сустракае,
У горадзе кожным, вялікім ці не.
Адзін мелкасофт белы свет адчыняе,
Гарыць хай усё гэта ў вечным агне.
Стары Чэгевара на кожнай на майцы,
Амэрыка хоча імець увесь свет.
Запарыў і Мао, камуны, кітайцы,
Затрах%ў злачынца, запарў і мент.
Гэй партызан, адчапісь ад гарэлкі,
Глядзі, як усё гэта ледзьве ляпіць.
Як у вёску яднаюць краінаў шэрэнгі,
Як гэта глабальна, гаўняна сьмярдзіць.
Калі п'еш кока-колу прапахлую нафтай,
Ці еш гэты штучны буржуйскі біг-мак.
Успомні дзяцінства і краты за партай,
Як мозгі засер#ў з урада му"дак.
Я;аны міністр, ці п'яны рабочы,
Зажраўшыйся вечна правы прэзідэнт.
А свет, як і раней, ванючы ды змрочны,
І кожны буржуй мусіць хапнуць патэнт.
Бухі камуняга, ці долбаны гопнік,
Альбо лысы чэрап - гаўняны фашыст.
Устань партызан, няхай кожны чыноўнік,
Адчуе як сэрца за волю баліць!
Сорам
За душу сорам зачапіўся,
Яе грызе і рве ўшчэнт.
Пашто ўвогуле радзіўся,
Пашто закончыў факультэт.
І як бракованы макет,
Сабе збудуе зноў дзяржава,
На рэштках грошай і манет.
Ёй да ўсяго знайдзецца справа.
І з лева кол, калітка зправа,
Няма ні выхаду, стасунку,
І нават любая сказала,
Адзіны ўваход, а зьбегчы немагчыма.
Збаўленьне сон, спакой - магіла!
Нібыта недзе...
Я чуў што свет улады хоча,
Хацеў раней і нацяпер.
За сто гадоў такі жа змрочны,
Такі жа чорны гэты звер.
Змяняе ночы дзень тужлівы,
А дзень зыходзіць за мяжу.
І ўявіць дакладна можна,
Як сто гадоў назад тужу.
Як сто гадоў тужу ды плачу.
І назіраю жорсткі фарс,
Як нехта мучае ўдачу,
А хтосці не, каторы раз.
І тых шкада, і гэтых болей,
Але змяніць не маю сіл.
Напэўна я слабы душою,
Бо быў бы моцны дык зрабіў!
Утопія
Без улады і пабояў,
Без вайсковых сра:ых строяў.
Без вайны і без парадку,
Бязь масоўкі, сходу, статку.
Бязь забойства і нажывы,
Дзе няма людзей паршывых.
Анархічны лад жыцьця,
Без тэрору і біцця.
Без міліцыі, падаткаў,
Бязь злачынстваў, грошай, банкаў,
Без цара і прэзідэнта,
Без урада, кабінета.
Там дзе кожны за сабе,
Дзе свабодныя ўсе.
Жонка і фюрэр
Па радыо фюрэр, на закліке фюрэр,
І там ён кіруе і там ён сачыць.
Па словах яго, мая жонка ваюе,
І хоча партыйнае кола спыніць.
Па словах яго, мая жонка врыдзіцель,
Няхай я ў школе ніколі не быў.
Але дагадаўся што наш ізбавіцель,
Зашмат папіросаў у дзяцінстве паліў.
Але дагадаўся у чым небясьпека,
Затое народ, што навуку вучыў.
Дурным застанецца на вечныя векі,
Іх фюрэр сваёй дурнатой ахмурыў.
Жыццё
Жыццё за драўлянай шафай,
І певень, які не крычыць.
Чарга за бацькоўскай парадай.
вантробы якіх не адмыць.
Змагацца за што? І навошта?
Рашылі ўсё за цябе.
Камусці занадта - мне проста,
Банальнае выйсце ў віне.
Але не свабоды, ні волі,
Штодзенне тужлівых хвілін,
Бяз шчасця, без лютай нядолі,
Бязь зелені буйных раслін.
Хто п'е, нехта лепей канае,
Чакаючы нейкіх прыгод.
На глебе вайна насьпявае,
Па свеце чакае народ.
Чакае яе і гаруе,
Ад браццаньня хуткіх ракет.
А нехта узняць паспрабеу,
Кап'ё ці іржавы мушкет!
Забойствы
Вайна, забойствы і кулі - гэта гульні вялікіх дзяцей,
А гуляць ніога не мая - што магчыма на свеце прасцей?
Хіба гэта складаная справа, у вайну безсэнсоўна гуляць,
І напэўна зусім не цікава, не стварая чужое знішчаць!
Што за сэнс у жыцця тады будзе - у чужых нейкі скарб рабаваць,
Калі можна яго і самому, па жыцці паступова збіраць.
А багацце - усяго толькі справа, каб разбавіць пустое жыццё.
Усё мець на зямлі не цікава, бо нічога яно не дасцё.
Мы усе паміраем калісьці, і з сабой не бярэм не граша,
Дык якая цікаўнасць у спрыце, здабыццё не свайго кашэлька?
Адныя ды другія
Адзін ціха сядзеў у чараце,
Другі кроў праляваў на вайне.
Адныя на кухні прамовы зракаюць,
Другога на страйку мянты забіраюць.
Чалавек са зброяй стаяў,
Краіну сваю ад гвалту звальняў.
Другі ціха ў хаце сядзеў,
Ды малітвы боскія пеў.
Хтосці прылюдна лёзунг крычаў,
А нехта ў падвале ўрад праклінаў.
Адныя працуюць за родну зямлю,
Другія гандлююць і кроў яе п'юць.
Дарэчы
Дарэчы кожны чалавек,
Правы на шчасце мае.
Але нажаль у гэты век - Ён іх не атрымае.
Таму што шчасце не патрэбна,
Няма у ім стасунку,
І пхнуцца людзі, пхнуцца, пхнуцца,
У грашовым накірунку.
Дык помні отрак пра жыццё,
І не жыві дарэмна,
Няхай дурны вазьме сваё,
Хай здохне без прасветна.
Народная абарона
Сумесь зажыгальная, моцная напальная,
Бутэлька з-пад гарэлкі з неякаснага шкла,
А дзейнасць не легальная з работай сумяшчальная,
Анархіяй навечна, нададзена яна.
Вясновыя прыгоды -- змаганьне за свабоду,
Ударым па фашыстах, ударым па байцах,
Камуны зачыняем - мы волі ўсе жадаем,
Прыказы не прымаем, пісьмова, на славах,
А гэтыя ўроды, што нішчаць усе свабоды,
Што нішчаць незалежнасць са зброяю ў руках.
Па радэо і краме, на сценцы і экране,
яны пацерпяць жудасць у нашае баях!
Кідайце ж людзі сьмесі, па беламу па свеце,
Каб люты кат не рыўся, не біў, не забіваў,
Бутэлькай з-паж гарэлкі, ударым па адметке,
Каб свет навечна добрым і радасным паўстаў!
2003
|