Палітыка

Фрагменты
Урыўкі, фрагменты подыху,
Гэта плынь ад поўдні на поўнач,
Ад спякоты, да лёду і холаду:
Хочыш саскочыць?

Сонца, нябёсы блакітныя,
Гэта вера ад жаху да шчасця.
Хто тут хітры? - Усе мы тут хітрыя!
Што бы тут скрасці!?

Грук у дзверы - то ворагі!
Усе з чорнымі пысамі зайздрасці:
Ці то дурні, ці то алкаголікі
Тук-тук, адчыняю, ну, здрасьце!.

Нечакана марозы зімовыя,
Свята, дык музыку грайце!
Акварэль, ці то рэкі багровыя:
Мне ў двух асобніках дайце!

Велічны пан
Велічны пан!
Я сам!
Я сам, мне ня трэба ніхто!
Хто? Хто? Беларус?
Вядома.
Адразу на твары відно?

Быдла? Хай сабе быдла.
А што?
Дый нічога, я так.
Абрыдла мне гэта,
Агідна!
Дык як наша бульба на смак?

Што, спадабалася?
Пэўна ж!
Смачная бульбачка, што?
Чарку да шкваркі?
Прыемна!
Хіба непрыемна?
Няўжо?

Калі ж непрыемна, прабачце.
Бо болей нічога няма.
Знайсці?
Пашукаць?
Можа скрасці?
А гэта ўжо вы дарма!

Красці тут вельмі ня добра.
Хоць мы талерантныя пан.
Але паглядзі, вось вінтоўка,
А тут табе не рэстаран!

Бывай, наш Бог нам даруе.
Прабач, паспрабуй зразумець.
Што нам дабрыні не бракуе,
Проста ня трэба барзець!

Беларусушка
Як табе тут, беларусушка?
Чую песьні спяваеш някепскія,
Што бліжэй табе воіска прускае,
Як гучней табе мова расейская.

Даспяваў ужо, і маўчыш як слуп,
Вочы коламі, нецвярозыя.
Ляжаш вечарам, прасапіш пад нос:
Хоць і власць дзярмо - зато добрая!

Як ты быў аслом так і спіш аслом,
Відаць, быдла ў табе - неўмяручае.
Няхай свет гарыць, для цябе адно:
Чарка, шкварка, адзенне маднючае.

А вось я, хто я? Я твой лепшы сын,
Ты мой лепшы маць, мы жа родныя.
Каб ты дрынам мяне, каб бы проста дрын,
Дык былі б дасканала падобныя.

Ён
Ён рады кожнаму, хто прыйдзе за парадай,
Яго парада вартая таго,
Каб перарэзаць ноччу шыю брата,
А потым піць у карчме без боязі віно.

Яго прыемнасці балюча бьюць па сэрцу,
Ён нож хавае пад спадніцаю жаны.
І кожны, хто паеў яго відэльцам,
Не змог дажыць да ранешняй вясны!

Спыні свае вандроўкі прынц-злачынца!
Ці чуеш грукат у ночы капытоў?
То за табой, тваёй крыві напіцца.
Вярнуць цябе ў пекла да сяброў.

І ціха будзе нашаму стварэнню.
Па сутарэннях пройдзе новы звон.
А гэты звон не будзе чуць збавення,
Няма тут незачыненых вакон!

9 Мая
Дождж і слёзы на твары.
Ноч гатуе гарбату.
Недзе за Менскам пажары,
Ідуць да Менска атрадам.

Танкі, салдаты і дзеці,
Рады парадам на плошчы.
Я свае косці ў пакеце,
Вязу на аўтобусе ў Рошчу.

Мёртвыя вуліцы Менска,
Схаваныя дымкаю свята.
Тонкай, празрыстаю лескай,
Горла сціскаюць заўзята.

Шэрым вільготным натоўпам,
Людзі са спальных раёнаў.
Крочаць дамой у катакомбы,
Глядзець трапіканак і клонаў.

На ціхім прыпынку ў Рошчы,
Са мной павітаецца Колас.
І я дачакаўшыся ночы,
Як цень сігану пад аўтобус!

Будуе дзяржава
Дзяржава будуе з жалеза аковы,
Аковы сядаюць на нашы галовы.
Кайданы на ногі, на рукі, на твар,
І вось ты, нарэшце, звычайны тавар.


У школе настаўнікі скажуць - нармальна!
Дык гэта ж прыкольна! Прыгожа і файна!
Сябры абадзёраць і можа пахваляць,
Бо самі яны кайданы апранаюць.


Калі ж ты, падонак, не модны па гусце,
Дык пойдзеш за краты па поўнай валтузіць!
Там пераўчаць з любоўю да моды,
Калі выбраў, нарэшце, такія прыгоды!

СТРЭЛ
Стрэл!
Кулямётны стрэл!
Хто паспеў - хто не паспеў,
Хацеў - ці не хацеў,
Кулямётны стрэл,
Цішыня!
Замоўкла зямля,
Маўчаць сваякі,
Наўкол дуракі,
Народ, як сям'я,
Цішыня!
Труп!
Тут і там, там і тут,
Людзі пачкамі мрут,
Людзі мруць на зямлі,
Мруць і мруць сваякі,
Нават ссох стары дуб,
Труп!
Вось і я,
Радная зямля, для мяне пустыня,
Пустыня ў душы,
Ты ўжо не спяшы,
Стрэл - цішыня,
Гэты труп - былы Я!

МІР!ТРУД!МАЙ!
Налівай!
Словы - ня дзеі, дзеі - ня словы,
Словы ўсяго толькі рэчавы мовы.
Так што катуй, рабуй, забівай,
МІР!ТРУД!МАЙ!
Налівай
Ходзяюць людзі, зялёныя світары
Чорныя боты - модны стыль мілітары
Крывавыя вочы, ці кроў у вачах,
У сэрцах падмуркам кіруецца жах.
І жах патрабуюць "давай ды давай"
Налівай!
МІР!ТРУД!МАЙ!
У краму за водкай,
Рука за вінтоўкай,
Рука за патрон,
Патрон у абойму,
Абойму ў вінтоўку,
З вінтоўкай у дом - НАЛІВАЙ
МІР!ТРУД!МАЙ!

2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў