Новы свет
Ад беражлівых мацюкоў,
Ратуе гук ванючых вуліц!
Ці гэта проста цела круціць,
Ад малаякасных спіртоў?
Пачуцце думкі ўзбуджае,
На скрыжаванні трох дарог,
Там стог, а там завод жалезны,
І галава не ўспрымае,
Што ёй рэцэптары далдоняць!
Бо кісларода не хапае,
Яго, як золата хаваюць!
Але ні кроплі не бароняць!
І засіраюць! Засіраюць!
О, людзі - простыя мутанты,
Забілі дабрыню ў сабе!
Гады, вы ж ня гады!
Мы рады прывітаць цябе!
Мы рады прывітаць цябе ў нашым лесе!
Ты паглядзі навокал: Што ты бачыш?
Ты бачыш соплі?
Гэта жа не соплі! Гэта дрэвы!
Ты проста іх убачыць не жадаеш!
Трымай, папі вады і стане лепей,
Што? Ну, падумаеш слізняк.
Вада, мой дарагі, у дыфіцыце,
Мы гэтым кормімся каторы год штодня!
А там, на захадзе, напэўна вырай,
А на ўсходзе пекла чулі мы.
Але, як з захадау, так і з усходу выюць!
І столькі бруду прылятае да зімы!
Ты бачыш траўку? Так, вунь там уроды,
Зубастыя і з кроплямі крыві!
Але ўсё ж трава, і карагоды,
На ёй вадзілі калі сытымі былі!
Ты адпачні і дуй наперад - будзе лепей!
Тут жах, які раджаецца з жыццём!
Будзь асцярожней, бо не матуля болей глеба,
Бо глеба радая стварыць табе прыём!
Зацягне да сабе, пасмогча сокі,
Ты ў ёй жахлівай, пераварысся жывым.
Дарогі? Тут няма дарогі!
Мы тут даўно ўжо здзічэлыя сядзім!
Там сметнік свеціцца агідаю ўдалечы,
Ніколі не хадзі туды. Ці чуеш?
Там людзі перасталі быць людзямі,
Дарма вярнуць усё спрабуеш!
Дарма спрабуеш, бо ня верніцца адзінства,
Як флора, так і фаўна адно!
Адно - адзіная драпежная істота,
Якая любіць нас...
пераварываць у гаўно!
І супраць іх не варта нават зброя!
Ці пістыцыд, ці баявы пацук!
Мы колькі год існуем без спакою,
Спакойным робіцца нарэшце гэты кут.
Нам гэты кут, напічканы атрутай,
Заплыты ртуццю элюмінацыі начной.
Тут адзінотай, забіваем адзіноту!
Змагаемся без выніку з сабой.
Ты паглядзі, якія нашы стравы!
Ад страваў паглядзі на жываты!
Нас гады паядаць заўсёды рады,
У іх заўсёды акрываўленыя рты!
Ты бачыш, там за горкай чорнай,
Пад літарай з магнацкай назвай М.
Там рэстаран калісці быў цудоўны,
Ці то завод хімічных рэаген.
Бо нават траўка не расце на тых пустошах,
Напіткі тамака бітон з'ядаюць ураз.
Там нават пацукі жывуць у голадзе
Таму зайздросцячы валочацца да нас.
Ці бачыш дзядзьку з чатырма вушамі?
Пажарнік! Ён з маленства не як усе.
Ня ведаю, куды падзеў ён пару,
Магчыма адарваў на харч сабе.
А неба! Неба сонца зацямняе,
Я сонца не відаў з маленства год.
Мне вітамінаў, вітамінаў не хапае!
Ты як і я - авітамінены урод.
Жыццё, як тэатр, напічканы рыданнем,
І нават смех з'яўляецца агідны
Калі адвальваюцца ад цела рудыменты,
Глядзець на гэта, няма ніякай сілы.
Ці бачыш, там удалечы?
Будынак, што нагадвае склеп.
Гэта аплот жабрацтва і галечы
Зямля - радыяцыйных глеб!
Усё марна! Усё здыхае ў гэтым брудзе!
Як не лячы не вылечыш ніяк.
Ня будзе лепей, ведаю! Ня будзе!
Мы бедныя ў душы і кожны з нас жабрак!
Як не было, так і ня будзе дзетак!
На нас закончыцца вялікае кальцо.
Нам не ўдыхаць і не ўбачыць болей кветак,
Нам не пражыць ізноў жыццё сваё!
Вось зброя ў сабе хавае сілы,
А скарыстацца ты ня можаш ёй!
Нас без яе чакаюць у магіле,
Прырода стала зброяю сваёй!
Будзь мужны! Прымі паразу годна!
На наша мейсца прыдзе новае жыццё!
Я бачыў іх, жахлівых цудаў-юдаў,
Яны гатовыя ўжо ўзяць сваё!
Мы свецімся ў цемры! Нас вельмі добра бачна!
Мы станем харчам, як іншыя з'яўляліся для нас!
Бывай, мой дарагі, не плакайся, ня клянчы,
А лепш бягі змагацца ў лес начны!
Там ў лесе, як ніяк прытулак,
Там дрэвы! Там можна доўга жыць!
Там накірунак, пазбаўляе накірунак,
Мы б самі туды жыць перабралісь.
Але не выйсці нам з тугога заняпаду,
Бо згнілі ногі, і рука пагніла ўшчэнт.
Уладу мы любілі і зараз за ўладу,
Мы будзем тут канаць між сольных глеб!
Хавайся! Беражыся ад забойства!
Ратуй, што можна ратаваць! Бягі адсюль!
Не дай забіць сабе сабойцу і сам не буць забойцай!
Не здохні ноччу ад свінцовых куль!
Ратуй, што можна ратаваць - ратуй!
Час наш прыйшоў, ідзі ўжо на поўдзень!
Нам не сустрэцца болей у жыцці.
Там нешта, штосці пэўна родзіць!
Табе праз лес бяспечней перайсці...
Чым тут застацца... у магіле...
У халадэчы між крывавых слізнякоў.
Бывай! Супраціўляйся гэтай сіле,
Агіднай моцы індустрыяльных жабракоў!
2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў