Гэтая рубрыка абнаўляецца надзвычай рэдка. Больш новага знаходзіцца не ў тэматычных рубрыках, а ў часавых нісках вершаў (Трывалыя рэчы).
Куматозка
Цімуравец дамапагае бабке,
Сякерай адпраўляе да праматкі.
Піянерка Сонечка
пад наглядам лепшай сяброўкі,
Зарабляе на лекі ад ломкі.
Чарговыя папойкі -
Гэта камсамольцы будуюць БАМ.
Ірак зарэзаў Маргарэт Хасан -
Перадоз снароўкі,
Снароўка лупіць ноччу па вачам.
Куртуазныя важдзі і здраднікі
Разбэйшчаныя норавам начальнікі.
Чырвоназялёныя гальштукі -
Прастытукі ў нацыянальных адзёжах,
Зарабляюць ударным падзёжам.
Перапоўненыя абяцаннямі ванітавальнікі.
Цімурамец закапаўшы бабку,
Лезе за пенсіяй пад лаўку.
Піянерка Сонечка,
У чырвоназялёнай кофтачцы:
А вы хочаце?
Пытаецца ў дальнабойшчыкаў - жырных хлопчыкаў.
Яны аддаюцца пошукам.
Тэрарыстычная ячэйка БРСМ
Кожны член
Гатовы да вечнай сустрэчы з Алахам -
Вусатым - багатым - рагатым
З гадзінікам "Луч" на лапах.
Цяпер ён не бацька, а папа.
Хутка зажывем багата
Кожны заможны пан.
Як павялічыць стыпендыі нам
Пачнем святкаваць Рамадан.
16.11.04
Адчуў апякаючы подых,
З цямрэчы жахлівасьцю веіць,
І холадам сьмерці.
Навечна застануся ў чэраве зьвера,
У якога ня верыў,
У якога ня веру!
Праклёны зьлятаюць. няволячы,
Вушы трываюць апошнюю меру,
Даверу,
Пазбаўлены волі,
Зьнікаючы ў цемры няшчасьцяў,
Якія даюць асалоду,
Народу,
Нажаль, разумець,
Не шанціць!
Не шанціць з царамі!
Манархі адзіны ў злачынстве,
Якое за сьветач прымаюць,
Зьнішчаюць,
Апошнія дні, гадзіны, хвіліны...
Даючы пачатак чарговаму кругу... і бруду,
Даючы пачатак.
23.03.04
Trafej
Нават у сваёй бярлозе,
не магу адчуць свабоды,
Волі, дабрыні, спакою,
Я нярвуюся і бачу,
Толькі постаць незнаёмкі,
Адчуваю падазорнасць,
Сэрца ные, як ваўчыца.
Адзінотаю хварэю,
Думкай цела часта грэю,
Можа трэба палячыцца?
Дапамогуць можа травы?
Каб пазбавіцца ад раны,
я гатовы боль цярпець,
А так хочацца глядзець,
На яе прыгожы твар,
На яе ласкавы позірк,
Я сабе не ўладар!
Задыхаюся ад мар!
Выдзі, прыгажуня, выдзі,
Я не буду цябе крыўдзіць!
Толькі ты не здатна чуць,
Куля паражае грудзь.
І цяпер твая нага,
ля майго стаіць віска.
А камін мне грэе шэрсць...
12.12.03
Ахвяра
Навошта ты мяне забіла?
Ніяк уцяміць не магу.
На акрываўленыя вілы,
Зліваю дзікую тугу.
Я чую кожны рваны орган,
Я чую, як канаю я.
Хай цётка ў халодным моргу,
Даруе вызваленія!
Ты плачаш, б'есся галавою.
Ты разумееш свой прысуд.
Нажаль, галосным шчырым воем,
Не астановіш сумны зуд.
Апошні подых - я на глебе,
Дарую вадкасць ёй сваю.
Сустрэнемся з табой на небе,
Табе там гімны прапяю!
|
2002-2008 ©апіруйце і множце!
|