Сеціва
Цешыцца дзеўчына сецівам,
Сецівам з нітак пакрадзеных,
Пасткай сецівам складзеных,
Сецівам цешыцца дзеўчына.
Шчасцем з сяброўкамі дзеліцца,
Кожнай сяброўцы лоўка,
Ахвяру трымае ў вяроўках.
З кожнай блізкай сцерліцай,
Бяспынна трафеямі дзеліцца.
І разам яны са стомай,
У ціхіх абшарах дому.
П'юць каларытную кроў,
З ахвяраў агідных дамоў!
ТРымаючы бедных у сецівах,
Важліва, шчыра, надменліва,
І ўсім асабліва кемлівым,
Кроў выпіваюць першымі,
Песьнямі, словамі, вершамі!
І цеплынёю грэшнаю,
У пекла змяшчаюць грэшнікаў.
Здрадніца
І сеціва сваё, пляце павук на сценцы,
Ён адчувае настальгію па крыві.
Я ўсё бы даў, за цеплыню ў сэрцы,
За пачуццё сапраўднай глыбіні.
Сябе нявечу, думаю пра сцюжу,
Як цяжка аднаму на свеце жыць.
Ты адалася гэтай ноччу вужу,
І збегла пад вадою гаманіць!
Цябе зрабіў ён паннай-каралевай,
Табе ён дорыць дыяманты пад вадой.
Я а шукаю з цяжарам і пенай,
Дзе ж гэты гад валодае табой.
Ты на пярынах спіш і цешыш вуха,
Дзівоснай музыкай аркестру караля.
Дзе льецца вадаспадамі сівуха,
Дзе дыхае табой твая зямля.
Там лёкаі для вашых пажаданняў,
Гатовыя за сценамі стаяць.
І муж твой новы па тваім жыданні,
Іх мусіць часта за букетамі ганяць.
Вужака цешыцца, вужака рады шлюбу,
І ты таксама ашалела ад яго.
У нас няма піроў і нават клюбу,
А там штодзень ракой цячэ віно.
Але пляце павук на сценцы з асалодай,
Бялюткім сецівам чакаючы крыві.
І я ў пошуках зьмяюгі падкалоднай
З ружжом і віламі хаджу вакол ракі.
Лютэране
Дым. Вагонь. Смерць. Вайна.
Я адзін у чорнай хаце.
Паганыя фрыцы спалілі да тла.
Хату. Мяне. Дзяцей і маці.
Рукі - вуглі. Я бачу праз дым
Астаткі свайго пагарэлага цела.
Я быў малайцом, а памёр маладым.
З укусам на шые язычніцкай дзевы.
Жахлівая ноч. Нікога навокал.
Нямецкія спевы аднекуль здалёк.
І смага катуе па сонечным сокам,
Якія па целу свой ведаюць цёк.
Адкуль тая прага? Ядкуль тыя сілы?
Мяне не трымае ў палоне зямля.
Я чую як песні спявае ў магілах,
Крыжамі замкнёная наша радня.
Дрыгва мой прытулак! А там лютэране,
Са шмайсерам кожны, але ўсё адно.
Мне хочыцца піць, я ў стомленным стане,
Іх кроў будзе лепей за наша віно!
Німфа
Дохне, дохне, дохне, Пад вакном.
На зялёнай траўцы мая німфа.
Я цябе пяшчотна і рупліва,
Ножыкам, як дожджыкам па шыі.
Кровушка твая ўгноіць глебу,
Костачкі твае і твае нэрвы,
Самы першы, лепшы і манэрны,
Закапаю ў садзе пад агрэстам.
Добрае між іншым месца...
Вып'ю вінчыка і лягу спаць пад вечар,
Супакоены і нават недзе вольны.
Скончыліся гэтай ноччу войны.
Я цяпер шчаслівы і пакойны.
Лягу на канапку і да ранка,
Буду сніць дзяўчыначку-смуглянку.
У прыгожых строях, маладою,
Ці з крывавай ранай пад сасною...
Ламброза
Я бачыў нястрыманы погляд,
Тваіх чарадзейных вачэй.
Адзін толькі я сустракаўся з табой,
З суполкі турэмных урачэй.
Нажаль, я зусім не Ламброза,
А ты не прынцэса лясоў.
Таму пад салодкім наркозам,
Ганяем зняхальную кроў.
Я чую, як шэпча ахова,
Пра нашы сустрэчы штодня.
Як толькі такіх ідыётаў,
Трымае і носіць зямля?
За змрочным і стомленым тварам,
Хаваю патрэбу сваю.
А ты сабой, як таварам
Гандлюеш у гэтым раю.
Але спажыўцоў тут ня многа,
А можа адзін толькі я.
І як з ізабільнага рога,
П'ю шчасце, князёўна мая.
П'ю цела тваё і жаданне,
Я дыхаю жарам тваім.
І ў якасці доз лекавання,
Калю па начох гераін.
І вось у астрозе агіднай,
Ты трапіла ў рабства вагня.
Бяз злосці, бяз скаргі, бяз крыўды,
У лапах свайго караля.
Чакаеш штовечар сустрэчы,
Са мною і шпрыцам маім.
Цябе пакахаў я дарэчы,
А ты, як на зло, гераін.
У начы
Я п'ю з сабою адзін на адзін.
Баўлю свой час на зямлі.
Дэманы ночы ратуюцца пахам аўса.
Між спін іх жахлівых міргаюць вагні.
Гэта ты
Праз сцюжу і холад у брычцы
У кажусе з празрыстых ільдзінак
Кіруеш у дом мой.
І дэманы рыльцы свае пахавалі між скрынак.
Баяцца твайго дабранраўнага цела,
Бо зроблена ўсё, што б ты не хацела.
Бо ты і да іх завітаеш аднойчы,
А зараз праз сцюжу ў соныя вочы
Мае ты глядзіш з чароўнай усмешкай.
Я цешу сябе, чарговаю чаркай,
Ёсць час развітацца з усёй гаспадаркай,
Ёсць час развітацца з сям'ёю сяброўкі,
Бо шлях праз сугробы ня лёгкі.
Кулінар
Мяккае мяса маё,
Смажыш на сінім вагні.
Ты кулінар ад раджэння,
Ты кулінар па жыцці.
Чорныя вочы хаваеш,
За чорнай, як ноч, чадрой.
Цяпер сапраўды назаўсёды,
Да кроплі ў вене я твой.
Шэрая траўка на ранах,
Гоіць дзіравую плоць.
Жывы і таму ня трэба,
Лёд дзеля мяса калоць.
Ты маё вечнае шчасце,
Чаму больш ня любіш мяне?
Не, напэўна ж ты любіш...
Паснедаць каханым у цьме.
Trafej
Нават у сваёй бярлозе,
не магу адчуць свабоды,
Волі, дабрыні, спакою,
Я нярвуюся і бачу,
Толькі постаць незнаёмкі,
Адчуваю падазронасць,
Сэрца ные, як ваўчыца.
Адзінотаю хварэю,
Думкай цела часта грэю,
Можа трэба палячыцца?
Дапамогуць можа травы?
Каб пазбавіцца ад раны,
я гатовы боль цярпець,
А так хочацца глядзець,
На яе прыгожы твар,
На яе ласкавы позірк,
Я сабе не ўладар!
Задыхаюся ад мар!
Выдзі, прыгажуня, выдзі,
Я не буду цябе крыўдзіць!
Толькі ты не здатна чуць,
Куля паражае грудзь.
І цяпер твая нага,
ля майго стаіць віска.
А камін мне грэе поўсць...