МЕТАМАРФОЗЫ
I. Ідыёт
Ідыёт стаяў ля адчыненай газавай печкі і гуляўся з заплкамі. Самагубны, слюнявы выраз яго твару, час ад часу скажаўся ідыёцкай усмешкай, якую ён вельмі любіў. Гульня не праходзіла марудна, запалкі так і не запаляліся, таму ідыёт раздражняўся і злаваўся. Слюні падалі на запалкі, запалкі не запаляліся, ідыёт злаваўся, а запалкі ўсё яшчэ не запаляліся, таму ён спрабаваў і спрабаваў. Горачка паламаных запалак ля яго ног нарастала, але ў рукох нічога не атрымлівалася., таму ідыёт злаваў, пускаў слюні і злаваў яшчэ раз. Даставаў новую пачку, спрабаваў і злаваў. Нарэшце, са ўсёй злобы, ён пачаў тыркаць па вінцелях і трубах, ён жудасна біў печку, нібы ідыёт не быў ідыётам, а менавіта быў садыстам. Збіўшы да крыві рукі і ногі, ідыёт сеў ля печкі, уставіў у рот памятую цыгарэтку і з правай кішэні дастаў "зажыгалку  Zippa".
Цёця Соня дакладна бачыла выбух. Літаральна ля яе ног з неба звалілася акрываўленая каробачка запалак.
" Якое шчасце" - падумала цёця Соня, узяла запалкі і пайшла да хаты. Чамусці ў яе рукох запалкі заўсёды запаляліся...

II. Алкаголік
Алкаголік шукаў месца, дзе можна было ў інтымнай абстаноўцы справіць малую патрэбу. Увогуле ён нічога не цураўся і патрэбу справіць мог паўсюль, нават на сцэне Вялікага тэатра, але ў гэтую ноч яму захацелася адзіноты і інтымнай абстаноўкі. Ён мітаўся нібы трус, што цячэ ад паляўнічых сабак. Алкаголік насіўся па дворыку крыху падвываючы на ваўчыны манэр, але гэта яму не ўдавалася так сама, вой здаваўся чалавечым і на прафісыйны быў не падобны. Нарэшце ў алкаголіка прачнуліся дзіцячыя сілы, якіяаднойчы паснулі недзе на прыканцы чатырнаццатага года, калі ён пачаў ужываць неякасныя алкагольныя напоі. Алкаголік разбегся і перапрыгнуў драўляны плот, што дзяліў дворык на дзве часткі. За плотам алкаголік быў першы раз, таму адразу адчуў адзіноту і інтымнсаць абстаноўкі. Гайдаючыся ён разшпіліў шэрынку, але падуў вецер і алкаголік зваліўся ў яму над якой да гэтага стаяў. Зваліўся між нейкіх арматур, мог памерці, але так і не помер. Нарэшце справіўшы патрэбу, ён уладкаваўся між халодных арматурын і заснуў.
Назаўтра арматурыны залівалі бетонам, будуючы падмурак новага дома. На прыканцы дваццаць першага стагоддзя гісторыкі даказалі: што ў васьмідзесятых гадах  XX ст. на тарыторыі СССР захоўвалася рабаўладанне, сведчаннем таго быў забрукаваны труп мужчыны, вельмі падобны да такіх самых трупаў у Вялікай Кітайскай сцяне...

III. Літаратар
Літаратар пісаў сваю новую, вельмі народу патрэбную, кніжку, таму знаходзіўся ў патрэбе цішыні, але гэтая патрэба ніяк не задавальнялася, бо зверху іграла музыка і рагаталі нейкія дзікія людзі. Спачатку літаратар трываў, піў гарбату, развіваў мігрэнь і трываў зноў. Спрабаваў пісаць - ночога не атрмоўвалася. Са злобы літаратар трэснуў рукой па сталу, рука набухла, музыка стала грамчэй.
"Хм" - падумаў літаратар і адчыніў вакно - недапамагло так сама. Да гукаў музыкі зверху, дадаліся красамоўныя перлы гарадскіх вуліц. Нарэшце літаратар пачаў крычаць - наверсе не чулі. Літаратар збегаў на кухню, узяў чырпак і вылез у вакно зноў. Ён барабаніў чырпаком па батарэях і ўпарта глядзеў наверх, высунуўшыся напалову на вуліцу. Гэта яму хутка надахучыла, ён устаў на падаконнік і пачаў дацягвацца чырпаком да суседскага вакна зверху. Дацягнуўся - яго не чулі. Тады літратар дастаў стрымянку і вырашыў праназіраць чым там народ займаецца. Стрымянку паставіў, залез, прыглядзеўся...
Калі шаснаццаці гадовы Стасік адчыняў вакно, каб перад прыходам бацькоў праветрыць прапалены пакой, ён не мог нават ўявіць, што сустрэне дамавіка за вакном. Нажаль адчыненае вакно спалохала дамавіка і ён набіраючы хуткасць зваліўся ўніз.
"Дзіва" - падумаў Стасік і зрабіў цішэй музыку...

IV. Вадаправодчык
У гэтую ноч вадаправодчык весяліўся. Напіўшыся пад завязку ён пачаў даставаць люкі на прашпекце, пасля чаго нахінаўся і радасна свісцеў у таемную цемру. Насвіцеўшыся, вадаправодчык пачаў займацца спортам. Ён бегаў па прашпекце перапрыгіваючы чорныя дзіркі каналізацыйных шахт.
Назаўтра іншыя вадаправодчыкі зачынялі адчыненыя каналізацыйныя шахты. Вядома спачатку, яны вызвалі сваіх сяброў рэаніматараў, але сябры-рэаніматары так і не рэаніміравалі несправіўшагася з перашкодай вадаправодчыка-спартсмена.

V. Музыка
Малацвярозы музыка хадзіў па кватэры з электрагітарай і шукаў гняздо пад гэтую самую гітару. Гнязда ў кватэры музыка не знайшоў, таму выйшаў на лесвіцу і падняўся наверх. Наверсе сядзеў ліфцёр і чыніў зломаны, гідзенькай малышнёй, ліфт. Музыка спытаў у ліфцёра, ці не бачыў той гнезда для электрагітары. Ліфцёр дабрадушна ўсмехнуўся, даў музыке ключ і растлумачыў падрабязна шлях да гнязда. Музыка ўзяў ключ, падняўся па пажарнай лесвіцы і адчыніў ліфтавую шахту. Пад падазорнай выявай чэрапа з касцмі ён сапраўды вынайшаў гняздо.
Ліфцёр больш ніколі не здзекваўся над людзьмі, калі ён вылазіў на дах ліфта яму па галаве трэснула абвугленая гітара...

VI. Касманафт
Касманафт не хацеў ляцець у космас, але нікога іншага на сёння не было, таму запіхнулі яго. У касманафта была клаўстрафобія, таму пры старце ён выбіў вакно. Дапамагло, касманафт адчуў як яго падымае лагодны паток і адносіць у бялізну.
У ЦУПе аб'явілі, што ва ўсім вінаваты птушкі...

VII. Шызафрэнік
Шызафрэнік размаўляў з люстрам. Люстра корчыла грымасы і нічога канструктыўнага адказаць не магло. Шызафрэнік прыгразіў яму пальцам і пачаў аповед пра субчасціцы. Гідкае люстра не слухала, яму хацелася на вуліцу. Шызафрэнік ніколі не адступаў, таму ўгаварыў люстру застацца дома. Размова працягвалася, аднак люстра не праяўляла аніякага інтузіязму. Хутка шызафрэніку ўсё гэта надахучыла, і ён вырашыў памяняць люстру. У супермаркіце ён набыў новае люстра, амерыканскае. Старое ён выкінуў праз вакно.
Участковы, які раследваў справу аб суіцыдзе доўга не мог зразумець, навошта ж пацярпеламу было два люстра ля вакна?..

VIII. Эскаватаршчык
Эскаватаршчык рыў катлаван, рыў упарта і прафісыйна. Рыў да таго часу пакуль не прыйшоў прараб. Прараб злобна мацюкаўся. Ён не любіў экскаватаршчыка, таму што экскаватаршчык быў адзін у прараба, і патрабаваў вялікую зарплату. Мацюкі марудна перарасталі ў прафарыентаваныясловазлучэнні, якія не разумеў як сам прараб і так і даўно скончыўшыПТУ экскаватаршчык. Нарэшце ўсё закончылася тым, што прараб загадаўвылезці экскаватаршыку і паглядзець у самім катлаване, чаго ён навараціў.Экскаватаршчык вылез з кабіны і разам з прарабам спусціўся ў катлаван.
Камісіся паведаміла, што  так як сапсавалася гідраўліка, то грошы сем'ям плаціць не будуць. І ўвогуле не трэба застаўляць коўш экскаватара ў паднятым стане...

IX. Лётчык
Лётчык скушаў ірыску "меллер". Невядома чаму, але яго вызвалілі з псіхіятрычнага дыспансэра. Як ён прабраўся на самалёт, ніхто не ведае, бо вароты ў дзіцячым садку звычайна зачынены.
Парашут так і не паспеў адкрыцца, лётчык трэснуўся галавой аб жалезную горку ля трапа самалёта...

X. Гоншчык
Гоншчык гнаў самагонку ў лесе. Самагонка карысталася попытам, таму даходы гоншчыка павялічваліся. Часам для смаку, гоншчык дадаваў нейкае неапознанае рэчыва ў самагонную субстанцыю. Рэчыва разлагалася, нечым нагадваючы піва, а потым рабіла ўсю вадкасць празрыстай нібы сляза. Менавіта ў гэты дзень у самагоншчыка быў дрэнны настрой, звычайна ён не спрабаваў уласную прадукцыю, але сёння ўсёж вырашыўся яе пасмакаваць.
Калі гоншчык падаў яму нарэшце стала вядома, чаму дагэталь няма пастаянных кліентаў...

XI. Палюбоўнік
Палюбоўнік стаяў ля абшарпанай хрушчоўкі і пяліўся на вакно сваёй каханай. Некалькі хвілін таму, ён мучаў народ салаўінымі рамансамі ў прыватным выкананні, зараз ён пераводзіў дух і хутчэй за ўсё, што жыхары дома пачуюць мілагучны працяг. Жыхароў меламанамі ніяк не абзавеш, але рамансы пад акампанімент магнітафона "Асака" ім падабаліся. Амаль усе дзеўкі дома сядзелі па вокнах і з замілаваннем глядзелі на палюбоўніка. Тая адзіная ніяк не выглядвала і ўсё мацней і мацней мучала сумнеў арыгенальнага індывіда. Палюбоўнік павысіў тэмбр голаса і ледзь не сарваўся на крык, але ўсё марна. У той час, калі тая глава Бібліі дзе распавядаецца аб марнасці марнасцяў, стала для яго амаль роднай, ён вырашыўся праспяваць грамчэй і вышэй. Ён падайшоў бліжэй да дома, стаў зусім пад самотнымі вокнамі абіцелікаханай і васкінуўшы рукі да неба пачаў спачатку свой раманс. Ён спяваўнадхнёна і красамоўна. Некаторыя сынтыментальныя дзяўчынкі моўчкі раняліскупую дзявочую слязу, баючыся ня ўступіць у шлюб. Некаторыя зайздросцілі злобнай суседцы, якая мае такога цудоўнага каханку і нахабным чынам нават не высунецца з вакна. Але, што гэта? О цуда, тое самае вакно адчыняецца, о, так-так, тое самае. Палюбоўнік не спыняючы спеў глядзіць уверх і сэрца яго стучыць хутка-хутка.
Спеў раптоўна скончыўся, дзяўчына так і не зразумела, якім чынам скінула вазон. Хуценька смёўшы астаткі глебы на вуліцу, яна зачыніла вакно і ўляглася спаць. Калі маці заўважыць прапажу - магчыма бойка, а бойкі ёй чамусьці не хацелася...

XII. Фарбавальшчык
Фарбавальшчык бязлітасна фарбаваў твар канкурэнта ў крывавыя колеры. Твар то афарбоўваўся ярка чырвоным, то пачынаў сінець. Такія вясёлкавыя метамарфозы радавалі садысцкае сэрца фарбавальшчыка і ён працаваў з большым надхненнем і з болшым жаданнем. Матывацыі ў фарбавальшчыка не бало, але сёння ён быў цвярозы і злы, ды толькі калі ён злы, тоцапляецца амаль да кожнага праходжага з адзінай гідзенькай мэтай - пабіць.Сёння яму пашанцавала і ён займаўся сваёй улюблёнай працай - фарбаваннем.
- Ня будзь я фарбавальшчык, - казаў сам сабе фарбавальшчык, - калі сёння не ізмалюю якую-небудзь рожу.
"Рожа" трапілася на ступеньках Тэатра оперы і балета г. Менска ў дваццаць тры гадзіны вечара. Міліцыя некуды знікла таму "рожа" была цалкам безабаронна перад злобным намерам фарбавальшчыка. На гэты раз фарбавальшчык нават не чапляўся, не траціў час на размовы, ён проста злавіў "рожу" і распачаў свой чарговы бодзіарт.
Хлопец не памятаў як збег ад забойцы. Галава балела, дзіка ныла, нібы пасля папойкі. Ён ведаў, што жывым ён не застаўся бы дакладна, але адбылося цуда. Па тэлевізыі ў зоне Х усё балбаталі аб няшчасным тэатрале, што падсклізнуўся ў чыесці крыві і далбануўся галавой аб ступенькі лесвіцы, ад чаго менавіта і помер. З-за недахопу грошай, ДНК-аналіз крыві праводзіцца не будзе і лесвіцца перарабляцца не будзе так сама...

XIII. Наркот
Наркот шукаў вену і ніяк не мог яе знайсці. Наркот не любіў зваць сабе Эркюлем Пуаро, але астатнія яго менавіта так і называлі за таямнічую здольнасць знайсці вену на чужым істырканым іголкамі целе. Нажаль місіянерская дзейнасць не дапамагла яму  ў прыватным гарымычным жыцці. Усё  яго цела было ў чорных кропачкай, часам крывавых, падгніваючых плямах, нібы наркот толькі-што прайшоў інтэнсійны курс іглаўкалвання па старажытнай кітайскай тэхналёгіі.  Паўтары гадзіны бясконцага сканавання ўласнага цела не да чаго не прывяло, таму няшчасны ўладкаваўся насупраць люстэрка і пачаў разглядваць цяжкадаступныя мейсцы. Адзінае ім вынайдзенае, было тое, што цяжкадаступных месцаў на целе наркота няма, нібы наркот акрамя іглаўкалвання яшчэ і йогу вывучаў, ад чаго цела яго набыла сухія формы і здольнасці да гімнастычнай расцяжкі. Нарэшце прывабным блакітам мірганула вена крыху ніжэй правай брыві. Узрадванне наркота прывяло да чароўнага з'яўлення лыжкі, запалак і шпрыца.
Сёння медыкі весяліліся. Ратаваць было позна, таму цела са шпрыцам у правым воку адправілі адразу ў морг, медыцынская папойка працягвалася...

XIV. Фізік
Фізік сядзеў на даху ўласнай абшчагі і скідваў цагліны, наглядаючы за вектарнымі цаглінавымі  палётамі. Цагліны ён дастаў на будоўлі, што знаходзілася за некалькі крокаў ад абшчагі. Тры дні фізічнай цягамоціны прывяло да ўпадабленню вялікаму фізіку Галелею.
Галелея так і не спалілі, а няшчаснага фізіка знайшлі на дахе фізічнай абшчагі, забітым калегамі-фізікамі...

XV. Цёця Клава
Цёця Клава пайшла за хлебам у гастраном. Шлях яе праходзіў праз фізічную абшчагу. Больш цёця Клава за хлебушкам не ходзіць...

XVI. Прыпод
Прыпод быў стары  і з хворым сэрцам, але ўсё жыццё праведзенае на філалагічным факультэце выпрацавала ў яго залежнасць ад дзявочага назірання і сэкіса ў прыватнасці. Цяпер яму было цяжка, не тое што некалькі дзесяткаў год таму, але ён стараўся, бо быў крышку цыганам і бясплатна ставіць адзнакі сабе дазволіць не мог. Аб гэтым яго стаханаўскім прырабатке ведалі ўсе ва ўніверістэце, але прысеч амаральную дзейнасць ніхто не спрабаваў. Па-першае, дзеўкі былі не вельмі супраць, а па другое не паступалазаяў па гэтаму поваду. Напэўна быў вінаваты недахоп студэнтаў, тамустудэнткі былі не супраць сумяшчэння прыемнага з карысным. Са старэннем прыпода адукаванасць студэнтак павялічвалася, а сэксуальнае жыццё прыпода памяньшалася. Сёння яму пашансавала: дыпломніцца не рабіла ў час дыпломную працу, таму карысталася прыватнымі заняткамі прыпода. Яна імкліва прыгала на каленях у настаўніка, стараючыся па магчымасці не глядзець на яго скалечанычасам твар. Нарэшце атрымаўшы сапраўдны аргазм, яна нацягнула трусікі,напяліла штаны і выйшла з аўдыторыі, аставіўшы прыпода сам-насам.
Першы раз у жыцці паталагаанатамы бачылі старычка у якога астаноўка сэрца вызвала ірэкцыю.
"Прафесар" - падумаў адзін з медыкаў, - усё  ў іх, як не ў людзей...

XVII. Кранаўшчык
Кранаўшчык падцягваўся на страле крана. Птушкі не любілі кранаўшчыка, таму гадзілі на яго галаву. Кранаўшчык не любіў птушак, таму адмахваўся дзвюма рукамі.
Назаўтра на старонках менскай жоўтай прэсы выйшаў артыкул "Людзі, падаюць з нябёсаў, альбо вопыты іншапланецян". Старонка аказалася карыснай для Агентаў У і Т, яны чарговы раз спынілі катастрофу...

XVIII. Прыбіральшчык
Прабіральшчык не любіў сваю працу, прыбіраў ён дрэнна, асабліва не любіў туалеты. Яны яму непатабаліся зусім, можна сказаць што яны яму вельмі не падабаліся. Будынак зачыняўся на навагоднія канікулы, таму трэба было прыбраць пакоі і туалеты, каб праз тыдзень сюды прыйшлі людзі і пачалі адразу працаваць, а не пералазіць праз горы смецця, якое дарэчы самі аставілі. Але маральнасць людзей прыбіральніка не цікавіла, цікавілі яго грошы, якія заплоцяць за працу.
Нарэшце прыбіральня. Спачатку ён браўся за ўнітазы. Ён падайшоў да першага ўнітаза і ўбачыў залатую брошку пад вадой. Нейкая п'яная асоба яе чамусці тут ураніла, дарэчы тутака ля ўнітаза знаходзіліся і трусікі гэтай асобы. Чаму мінавіта яе, прыбіральшчык не ведаў, але яму так здавалася. Выкінуўшы трусікі ў сметніцу, прыбіральшчык палез за брошкай у белае жэрава ўнітаза.
Праз тыдзень знайшлі хударлявае цела чалавека, ч'я рука застрала ва ўнітазе

XIX. Мэр
Мэр не любіў электарат, мэр любіў сваю сакратаршу. Больш за ўсё ён яе любіў, калі жонка не начавала дома, і грошай на якасных дзяўчат не было. Больш за ўсё ён любіў яе любіць на канапе, там жа ён упэўніваў яе ў спрадвечнай адданасці ёй, ён абяцаў кінуць жонку і абяцаў ажаніцца на сакрытаршы.
Праз тры гады нэрвы сакртаршы здалі і яна ўволілася. Мэра знайшлі атручаным у кабінеце...

XX. Бобік
Бобік быў добрым сабакам, ён злёгку знаходзіў трупы і наркотыкі, за гэта яго любілі міліцыянты і не любілі злачынцы. Аднойчы Бобіка прывялі ў кабінет мэра. Бобік адразу асвоіўся, бо павагі да мэра не меў. У той дзень Бобік ранкам не кушаў, таму выпадкова пасёрбаў кавы з рэштак разбітай чашкі.
Болей Бобік ужо нічога не шукаў. Злачынцы адзначаюць гэты дзень на раўне з дзяржаўным святам...

XXI. Прэзыдэнт
Прэзідэнт шмат траціў на сабе і мала траціў на ўласную рэзідэнцыю. Яе апошні раз чынілі тады, калі ён уласнаручна змяніў дзяржаўны герб. Пад гэтую справу ён змяніў і дзяржаўны сцяг, дзяржаўны гімн, каб ніхто не здагадаўся, для адводу вачэй - дзяржаўную мову ўдадатак. Усё гэта ён зрабіў для рэканструкцыі сваёй рэзыдэнцыі. Рэзыдэнцыю пафарбавалі, перарабілі фасад, паставілі на вокны шклопакеты, змянілі на шпіле сцяг, павесілі ва главе вялікую капейку герба, нарэшце ўладкавалі прэзідэнцкі кабінет, каб гарант канстытуцыі мог нармальна працаваць. З таго дня будынак не рамантваўся. Аднойчы заклапочаны прэзідэнцкі паплечнік прапанаваў змяніць ізноў дзярж сымволіку, каб рэканструіраваць працоўнае мейсца главы дзяржавы, але глава адмовілася, аддаўшы гэтыя грошы саўгасу ва ўсходней вобласці. Ішоў час, дзіўным чынам прэзідэнт перамагаў на выбарах, таму лічыў рэзідэнцыю шчаслівай. Раптоўная рэканструкцыя будынка магла панішчыць усю пераможную аўру, таму будаўнікам на тэрыторыю рэзідэнцыі праход быў заказаны. За гэтым уважліва сачыла прэзідэнцкая ахова, і зялёныя, у фурашках, дзядзькі з рацыямі, што стаяць на пад'ездах да па'ездаў.
Раптоўныя выбары новага прэзідэнта дзяржавы назначылі на 14 траўня. Паржавелы герб хутка павесілі на месца, а разламаныя пліткі імгненна забрукавалі нанава...

XXII. Параноік
Параноік выйшаў з дому каб набыць малачка на сняданак. Напачатку ён вырашыў збавіцца ад сачэння з боку амэрыканскіх спецслужбаў. Спачатку ён звярнуў ў адзін дворык, затым кустамі перабег у дворык на супраць, выбег на вуліцу і сеў у тралебус. Праз тры прыпынка раптоўна выбег і знік у падземным жэраве мэтро. У параноіка не было грошай на мэтро, таму ён нікуды і не збіраўся. Ён забег у міліцыянскі туалет, пасядзеў там крышку, аглядзеўся, а потым вярнуўся на паверхню зноў. Сеў ў аўтобус і паехаў у цэнтар. У цэнтры было людна, але параноіку здалося, што яго высачылі, тады параноік выбег на прашпект і панёсся наперад лёсу.
З газетных артыкулаў: няшчасны чалавек так хутка бег па прашпекце, што не заўважыў адчыненага люка каналізацыі. Абвінаваціць нікога не змаглі, бо вінаваты вадаправодчык пагіб учора ў люке, дзе размяшчаў, дарэчы, сваю шпіёнскую апаратуру. Гэта смерць справакавала ноту недаверу амэрыканскаму кіраўніцтву...

XXIII. Фаталіст
Фаталіст бегаў цераз вуліцу, прявяраючы ўдаласць свайго лёсу. Тое, што лёс яго не спыняецца пад машынай, ён не ведаў, але ўсё ж правакаваў і сабе і лёс. Ад перыядычнага перабягання выраблялася шмат адрэналіна, які ён выкідываў у бойках з нярвовымі аўтааматарамі. Перабяганні нават падабаліся фаталісту, пацвярджаючы яго тэорыю. Чаму пацвярджаючы, фаталіст ня ведаў, бо быў простым фаталістам, а не фаталістам з вышэйшай адукацыяй і эзатырычнымі ведамі. Бегаць ён пачаў яшчэ раніцой, калі страціў мэту свайго існавання разам з квітком на мэтро. Зараз быў ужо абед, трэба было заканчываць, бо фаталіст ведаў дакладна, што галодная смерць яму не свеціць. Вясёлы і ўпэўнены ў сваіх думках, фаталіст на радасцях пайшоў да хаты выпіць, пераможнагавішнёвага соку.
Хуткая дапамога нічым дапамагчы ўжо не магла. " Лёс" - падумаў сумны медык, дастаючы ракавую вішнёвую костку...

XXIV. Фашыст
Паспрачаўся неяк фашыст са сваім сябрам нацболам, што фашысцкі вальтэр круцейшы за нацболаўскі наган. Нацбол уступіў у спрэчку і ў выпадку пройгрыша ставіў фашысту гарэлку. Правяраць збіраліся на танкавай бране. Для гэтага яны радыкальна выпілі спірту і палезлі ў завод па ўтылізацыі ваенных каструкцый.  Выбраўшы ліст брані старажытнага танка, яны гайдаючыся, зноў перабраліся праз завадскую аграду. Уладкаваўшыся ў лесе і прыняўшы яшчэ белага нагрудзь, як сапраўдныя белыя людзі яны пачалі вырашаць спрэчку. Першымстраляў фашыст. Ён зарадзіў абойму, ўстваіў яе ў магазін, перадзёрнуў затворі наставіў ствол на браню.
- Праб'е, - сказаў фашыст нацболу, - можаш купляць гарлку.
Фашыста знайшлі забітым уласнай куляй, насупраць, хай і паржавеўшай, але цылёханькай танкавай брані. Нацбола знайшлі забітым фашыстамі ў лесе насупраць.

XXV. Додзік
Додзік сёння быў вясёлы. Ён жыццярадасна кавыраў у носе і бадзёра спяваў папулярную песню. Песня жыльцам, што жылі ў доме ля якога спяваў додзік, не спдабалася, таму цёця Клава перад паходам у хлебны выліла кіпень на галаву додзіка.
Хавалі, додзіка, у зачыненай труне...

XXVI. Самагубца
Самагубца шукаў шлях скончыць жыццё. Ён знаходзіўся ў карцары псіхіятрычнага дыспансэра, быў апрануты ў лёгкі камбінезон і быў прывязаны да койкіскуранымі рамянямі. Нарэшце ён вынайшаў выйсце.
Родным сказалі, што самагубца захлябнуўся слюною...

XXVII. Праграміст
Праграміст сядзеў насупраць свайго ўлюблёнага экрана і нешта імкліва выбіваў на клавіятуры. Клавіятура ціха шуршала, а на экране высвятляліся чарговы радкі бясконцай праграмы. Праграміст ніколі не любіў спыняцца, але праз кожныя пяць хвілін не забываў захоўваць напісанае. Літаральна на днях яму паставілі на працы новую вельмі дарагую аперацыйную сістэму, вельмі камерцыйнага характару. З таго часу ён нармальна не мог працаваць. Не кампутар ён уключыў толькі зараз, спачатку псавалі форс-мажорныя абставіны: то цёшча патэлефануе, то начальнік зойдзе, то сябры на піва паклічуць. Прыйшлося праграміступеранесціся з кампутарам дамоў, дзе ён нарэшце прыступіў да працы. Але ітам пакоя яму не было. Ныла жонка на малое яго імкненне, плакала дачка па новай, пластыкавай ляльцы. Праграміст не вытрымаў і дастаў піва, шмат піва. Нарэшце ён уключыў кампутар і пачала загружацца аперацыйная сістэма.
Выносілі праграміста разам з маніторам. Манітор быў разбіты і недзе ў яго глыбінях хаваўся кулак праграміста.
- Яна завісла, яна завісла, - крычала малая дзяўчынка, страціўшая татку...

XXVIII. Рамантык
Рамантык хацеў асветліць шлях сваёй каханай, таму знаходзіўся у дастаткова ўзбуджаным стане. Каханая пражывала ў доме насупраць, дзе была прапісана ў бацькоўскай кватэры. Ён яе кахаў моцна і часам яна яму адплочвала тым жа. Рамантык метусіўся, хвалюючыся, што нічога не атрымаецца. Але ўсё павінна было атрымацца, хіба дарма ён адчыняў бензабакі прыпаркаваных машыняў і засоўваў туды выбуховыя палачкі.
Людачка, што знаходзілася за вялікім домам паглядзела ўверх, спрабуючы разгледзіць хмары з якіх вылучаўся гром. На Людачку з неба звалілася чалавечая рука...

XXIX. Халерык
Халерык мучаўся ад халера ведае чаго. Увогуле ён хварэў на халеру, але зараз яна яго не турбавала, бо сядзеў ён у дыспансэры і займаўся ўсялякай фігнёй.
Фігню знайшлі на шыі павесіўшагася халерыка...

XXX. Лірык
Лірык быў у лепшым сваім мастацкім стане. Ён выпіў тры бакальчыкі "Марціньчыку" і быў гатовы да любых мастацкіх прарываў. Узяўшы чысты аркуш паперы, лірык паглядзеў у вакно. У вакне была ноч, таму лірык хуценька напісаў "ноч".Потым падумаў, перакрэсліў і напісаў "дзень", бо быў заўсёды супраць. Потымлірык паглядзеў у вакно ізноў, убачыў жоўтае яблыка поўні, што тулілася за самотным лесам і напісаў "поўня", потым падумаў, закрэсліў слова "поўня" і прыгожа вывіў "сонца". "Ага" - знайшоў сваю музу лірык. "Эх" - тут жа некуды яна знікла, а знікнуўшы перакрэсліла напісанае і выкінула аркуш у сметнік. Але лірык быў прафісійным лірыкам, таму не спыніўся. Ды й гадкая ноч, поўня, дзень і сонца ніяк не выходзілі з галавы лірыка, таму ён пісаў гэтыя магічныя словы і зноў чамусці іх крэсліў. Нарэшце ён прыпыніў працу і пайшоў зрабіць сабе гарбаты.
Лірыка знайшлі ў спаленым доме, асенённым музай...

XXXI. Маразматык
Маразматык сядзеў на крэслакачалке і чытаў свежую газету. "Чырвоны Кастрычнік" друкаваў вясёлыя нарысы сучаснага жыцця, асабліва аўтары гэтага выдання любілі здеквацца над інтэлегенцыяй і інтэлегентнай мовай. Маразматык вельмі любіў гэту газэту, таму штомесячна яе выпісываў па новай. Чытаючы чарговы артыкул маразматык акунаўся ў маладосць, у рэвалюцыю,  у шпіёнскія страсці-мардасці, у баявую штодзённасць пагружаўся ён, але калі прыходзілі сваякі дзед выплываў з гэтага цудоўнага стану і станавіўся простым маразматыкам.
Няшчаснага дзядулю знайшлі ў асабістай кватэры, забітым злобнымі ўнукамі. Яны не вытрымалі жыццёвай пазыцыі маразматыка...

XXXII. Жалобнік
Жалобнік чарговы раз ныў і прычытаў на лёс. Жыццё ў жалобніка было, як і ў астатніх, нават крыху лепей, але натура жалобніка прыгнятала яго ныць што дня. Па гэтай прычыне ад яго збеглі ўсе сябры і сяброўкі, таму ён сядзеў адзін і прычытаў, прычытаў, прычытаў.
Прычытанні жалобніка скончыліся разам з тэрарыстычным актам чачэнскіх тэрарыстаў...

XXXIII. Пагуляльшчык
Пагуляльшчык быў крыху не задаволены ўнутранай і знешняй палітыкай свайго знакамітага сябра. Татка адразу не хацеў каб пагуляльшчык гуляў з такімі сябрамі, але пагуляльшчык татку не слухаў і рабіў усё наперакор яму. Улюблёнай гульнёй пагуляльшчыка былі салдацікі, якіх ён пускаў па поваду і без повада. Блытаючы сабе з Пятром І, пагуляльшчык любіў займацца ваеннымі іграмі, што не радавала жонку пагуляльшчыка, якая сядзела ў замкненні і жадала гульняў крыху іншага кшталту. Пагуляльшчык не любіў жану, таму гуляўся са сваёй чарнаскурым, вельмі прыгожым ваенным саветнікам. Яна была крыху радасная ад такой павагі, таму прывучыла прэзідэнта да вясёлых, зусім бяспечных здзекаў.
Арабская сутнасць няшчаснага прэзідэнта не прымала такіх здекаў, якія падкідваў яму лёс. Няшчасны так і не паспеў збегчы ад бомбы, якую даслалі яму на амэрыканскім самалёце вядомай фірмы UPS! Поіскі яго амэрыканскімі салдатамі так і не скончыліся поспехам.

XXXIV. Прыкаліст
Прыкаліст быў старым чалавекам, але усё такі быў прыкалістам. Састарыўшыся зусім ён вырашыў падкінуць апошнюю падлу, таму хто заўсёды падкідваў падлы яму.
Няшчасны чачэнец так і не змог зразумець фразу "мачыць у сарціры", седзячы на абатку фінскага ўнітаза ў сваіх чачэнскіх гарах. У навінах сказалі - навадненне!

XXXV. Студэнт
Студэнт квасіў бырла ў адзіночку. Бырла было несмачным, нават нейкім гідкім было бырла, але ён піў яго, піў спрабуючы забыць сваю каханую. Каханая яго нахабна падманула з прыподам па начыртацельнай гіяметрыі. Больш за ўсё яго забіла прысутнасць менавіта гэтага прыпода ў іхніх адносінах. Прыпод быў не маладым прыподам, быў занудай і нават паскудай, казлом, падонкам, ідыётам і амаральным гадам быў гэты прыпод на думку студэнта. Чым меней заставалася бырла ў бутэльцы тым больш нарастала ўпэўненасць у паскуднасці прыпода. Нажаль гэтая ўпэўненасць ні да чаго не прывяла.
Назаўтра прыпода збіў нейкі мэрсэдэс з багацейчыкам на борце. Ва ўсім абвінавацілі студэнта, які праспаў гэта здарэнне і нічога не памятаў...

XXXVI. Аўтар
Аўтар сядзеў і пісаў гэтае апавяданне. Рабіць аўтару было няма чаго, менавіта таму ён і займаўся гэткай карыснай справай. Думкі прыходзілі брудныя, часам злыя, таму аўтар злаваўся на свой мозг і на сваю музу, якая, напэўна, патанула ў развраце і садызме. Часам аўтар бачыў такія дзіўныя пейзажы, што яму хацелася заснуць і болей не прачынацца. Муза, пэўна згубіла апошнія маральныя якасці, таму дасылала ў мозг парнаграфічныя малюнкі і эратычныя фільмы. Магчыма такі аўтарскі стан развіўся у выніку халасцясцга жыцця і перыядычнага ужывання алкаголю, але ў гэтым сувязі ён не ўгледжваў, таму хуліў музу апошнімі словамі. Слоў аказвалася столькі многа, што аўтар пачаў хвалявацца за свае прафісыйныя здольнасці і ўласны культурна-маральны выгляд. Выгляд аўтара задаволіў на слабую троічку, таму ён лёг і вырашыў настроіцца на музу. Настроіўся. Муза глядзела на яго і эратычна падміргвала спрабуючы аўтарскія нэрвы. Аўтарскія нэрвы не вытрымалі і здалі. Няшчасны літаратар падкінуўся і прыгнуў на музу.
Матуля доўга мыла гіпсавую статуэтку ад сынавай крыві. І што заставіланяшчаснага кінуцца наперад і далбануцца аб такую прыгожую рэч?..


Смалякоў Зміцер
20003
www.veirsy.miensk.com