Лютэране

Лютэране

Дым. Вагонь. Смерць. Вайна.
Я адзін у чорнай хаце.
Паганыя фрыцы спалілі да тла.
Хату. Мяне. Дзяцей і маці.
Рукі - вуглі. Я бачу праз дым
Астаткі свайго пагарэлага цела.
Я быў малайцом, а памёр маладым.
З укусам на шые язычніцкай дзевы.
Жахлівая ноч. Нікога навокал.
Нямецкія спевы аднекуль здалёк.
І смага катуе па сонечным сокам,
Якія па целу свой ведаюць цёк.
Адкуль тая прага? Ядкуль тыя сілы?
Мяне не трымае ў палоне зямля.
Я чую як песні спявае ў магілах,
Крыжамі замкнёная наша радня.
Дрыгва мой прытулак! А там лютэране,
Са шмайсерам кожны, але ўсё адно.
Мне хочыцца піць, я ў стомленным стане,
Іх кроў будзе лепей за наша віно!

Німфа

Прысвячаецца Анне В.Г.

Дохне, дохне, дохне, Пад вакном.
На зялёнай траўцы мая німфа.
Я цябе пяшчотна і рупліва,
Ножыкам, як дожджыкам па шыі.
Кровушка твая ўгноіць глебу,
Костачкі твае і твае нэрвы,
Самы першы, лепшы і манэрны,
Закапаю ў садзе пад агрэстам.
Добрае між іншым месца...
Вып'ю вінчыка і лягу спаць пад вечар,
Супакоены і нават недзе вольны.
Скончыліся гэтай ноччу войны.
Я цяпер шчаслівы і пакойны.
Лягу на канапку і да ранка,
Буду сніць дзяўчыначку-смуглянку.
У прыгожых строях, маладою,
Ці з крывавай ранай пад сасною...

Забі! Закапай! Адпачні!

Прысвячаецца Ольге И.Д.

Я баюся маркоты, чуеш?
Спрабую забыцца сном.
Гэта золата ці толькі кукіш?
Гэта праўда ці крыўда зноў?

Травамі соннымі зелле
Варыш. Ці для мяне?
Я ў снезе, у сне, у келлі.
Я шукаю, ты дзе? - Нідзе!

Я ляжу на асфальце сена,
Ты бачыш? Напэўна так.
З ломкаю рук, ног, венаў,
Думак, парадкаў, крат.

Я ляжу абрастаючы скрыдлам,
Вось. Як табе я такі?
Храк п'яны і падрапаны рылам,
Ашалелы, гідкі, дурны.

Нож бяры! Параўняй маё цела.
Толькі трошку! Крыху! Ледзь-ледзь.
Ручку, ножку і зправа, і злева,
На што цяжка трываць і глядзець.

Пачастуй мухаморчыкам, можна.
Нашапчы мне, парай, растлумач:
Як кахаць, цалаваць асцярожна,
Размяркуй, падпішы, прыназнач.

А лепей забі! Рана ранкам.
У сне. Калі буду сляпы.
Без агіды, гульні, без падману.
Забі! Закапай! Адпачні!

Гвалтаўнік

Няма мне розніцы ў ночы,
Каго валочыць у кусты.
Я гвалтаўнік і цела хоча,
І дух жадае малады!

Бацькі нячшасных рана ранкам,
ПРыйшлі натоўпам да мяне.
Паднялі з ложка, білі палкай,
Па хмельнай з ночы галаве.

Звязалі цела, выйшлі вонку,
Прыбіўшы да падлогі грудзь.
Запалку кінулі ў топку,
І дым пайшоў, не прадыхнуць.

Прыйшоў, відаць, канец раптоўна,
На самым распачатку дня.
Гарэць мне ў пекле! Ай, усё роўна!
Не рэлігійны пэўна я!

Самагубца

Нешта самотнае чутна,
Атрута ў шклянцы.
Рука
Трымае відэліц
А скудку?
Памёр!
Як заўсёды дарма!
Ранешні дождж сарамлівы.
Кроплі на зрэнках.
Мой твар:
Белы
Прыгожы
Маўклівы.
Як снег.
Як палёт.
Як пажар.
Спазніўся на лёс,
Вырашэнні.
Па часе,
Па дзеях,
Па снах.
Жыццё без надзеі
Без веры,
Ня трэба!
Не варта!
Дарма!
Стаміўся.
Я жыў ганарліва.
Не кожны так можа пажыць!
Прашу неадкладна
Рупліва!
Я сам,
і Не трэба нікога вініць!

Валацуга

Людзі мілыя, радзімыя, прыгожыя,
Падайце беднаму, я трэці дзень не еў.
Я раб, я валацуга божая,
Я той, хто літасцю ніколі не хварэў.
Падайце людзячкі, падайце праваслаўныя,
Падайце, заклінаю вас Хрыстом.
Ці то мне з фінкаю сваю самапальную,
Ісці за міласцю ў ваш багаты дом?
Вы не глядзіце на мяне, як на агіднага,
І з лютай злобаю не лайце вы мяне.
Я брат ваш у Хрысце, няўжо ня мілы вам?
А фінка мілая? Ці лепей без яе?
Я тут ляжу пад светлым зводам храма,
Малю вас: памажыце трошкі чым.
Ці рублікам, ці іншаю спагадай,
Ці вінчыкам, ці хлебушкам старым.
Я ціхім буду, буду незаўважным,
А толькі пачастуйце ежай, Бог
Вам не даруе чэрстваць і нахабства,
Бо нават я то дараваць не змог!

Проста вапшчэ

Вострыя стрэлы і дзіда ў руцэ,
Я першы, я лепшы, я самы вапшэ!
У граўстве, у княстве, у лесе зімой,
Гвалтую сабою вакольны спакой.
Я ціха хаджу па абшарах лясных,
Чакаю, кахаю, баюся адных,
Пачуццяў і чутак пра тое, як ты,
У вёсачцы хлопцаў заводзіш у кусты.
НЕ ведаю нават, што дзейсніць, рабіць,
Прыдзецца напэўна ўсіх перабіць.
Дзяцей, юнакоў, мужыкоў і дзядоў,
Спакойным, каб ноччу вяртацца дамоў.
Я ж лепшы, я першы, я самы такі,
Па кім запяшчаць нават у лесе снягі.
Няўжо, мая дама, ты хочаш яшчэ,
Болей за тога, хто проста вапшэ?

Фея

Прысвячаецца Міле Я.Я.

Фея! Ці ж то таямніца?
Ты ў лесе, я ж сіднем у хаце!
Ведай, што варта згадзіцца,
На ўласнае, мілая, шчасце.

Фея! Ты ж сонечны вецер!
Крылы, блакітныя вочы.
Ня будзе такога на свеце,
КАб ты заставалася б змрочнай!

Фея! То ж новае сонца!
Прачніся, бо час сустракаць.
Шчасце ракою бясконцай,
Усіх нас прыйшло ратаваць.

Фея! Пачуй мае словы!
Хто я? Ды й так, чалавек.
З дыфектамі сэрца і мовы,
І сам незмястоўны, як здзек.

Фея! Пакінь свае крыўды!
Кінь падазорнасць і жаль.
Свет жа прыгожы і (для) мілы!
Празрысты, амаль што крышталь.

Браты Карамазавы

Браты Карамазавы спазмамі,
Чытаюцца ноччу пьяною.
Легендамі, міфамі, казкамі,
Пакінуты будуць са мною.
Я ціха ляжу на анучах,
Спяваю вясёлыя песні.
А феі садзяцца на суччы,
Збіраюцца трошку паесці.
Ды ешце. Кушайце феі.
Я назаўжды з гэтай кніжкай.
Морфія выпіць ці клею
Панюхаць з пакету "малышка"?
Увесці пад скуру пінгвінаў,
Зірнуць праз свае акуляры.
Дык дзейсніце феі імкліва,
Пішыце свае фармуляры!

Рыцар

Фрэйліны яе для ціхай ласкі,
Зробяць што заўгодна паспытай.
Паспытаю я, дык толькі казкі!
Дзікі! Састарэлы гэты край!

У мяне мой конь, мой шчыт і дзіда!
Да цябе прыду пад мезанін.
Ты зірнеш, а я чаго імкліва,
Здзейсню, напіваючы свой гімн.

Пацалую ці прыб'ю выпадкам,
У мяне забрала на вачах.
Бачу дрэнна, а раблю выдатна,
Эксклюзіўны, але варты жах!

Вампірша

У мяккай бялізне ложку,
У подыху сонечных сноў.
Пад спевы з душы паціфона,
Гулялі мы жарсна ў любоў.
Кроў лётала ў жылах імкліва,
Вы шыю краналі маю.
Вуснамі цёпла і міла,
Казалі саромна: "люблю".
А потым клыкі і атрута,
Смерці няшчаснай душы.
І з гукаў было толькі чутна,
Як кроў выпампоўвалі Вы.
Я сілы губляў і прытомнасць,
Я зноў і зноў паміраў.
А зараз жадаю адпомсціць,
За тое, кім у рэшце рэшт стаў.
Святая вада дапаможа,
А потым я выйду ў дзень.
Я знікну, бо быць так не можна...

Пад сэрцам

З ветразем пад сэрцам,
З адчуваннем стомы.
На прыступках дома,
Чую ноччу спевы.
Гэта спевы веры.
Вера ў самоце,
Плача па распусце,
Па сваёй брыдоце.
На канапе слёзна,
Я малю прабачыць,
Мой характар значыць,
Перамог настрой.
Рукі хочаць прагнуць,
Вочы хочаць бачыць.
НЕ цябе на ложку,
Мёртваю з касой.
Хочаць бачыць шчасце,
Сэрца хоча верыць.
Жыць, кахаць, халерыць
Часам ля вакна.
Марна толькі думаць,
Што існуюць цуды,
Што вяртаюць душы
З пекла да жыцця.

З колышкам

З вострым колышкам у воку,
На самотнай траўцы дні.
Ціха сплю і душу Богу,
Дасылаю, а вагні,
Распаляюць у лесе феі,
Ля мяне знішчаюць час.
З непашкоджанай надзеяй,
Паляць ціха ганджыбас.
Воўкі выюць, рады воўкі,
Траўка шэпча спевы мне.
Я ляжу з калом у воку,
З кроўю ссохлай на траве.

***

Куба, о Куба, Куба,
Востраў травы і пяскоў.
Там любая дала дуба,
Там любай прыйшоў гамон.

А я ў Менску бухаю,
А я адзін ля вакна.
Родная мілая краю,
З бусламі на пару прыйшла.

Два буслы, два буслы і Куба,
Ня трэба ўжо зусім.
Хай Куба ідзе да дубы,
З бусламі і тут не адзін.

Дзяўчынка

Прыгожая маленькая дзяўчынка.
Дзве касічкі і маленькі нос.
Запаляе ціха запальнічкі.
Раздражняе мой самотны лёс.
Я бензінам абліты чакаю,
Літасці ад вільгаці вятроў.
Тры хвіліны марна запаляе,
Вырабы мясцовых спічнікоў.
Дзе сыйшло ў нябыт маё сумленне?
Здрадзіў я табе відаць дарма.
Захапляўся ноччу нейкай дрэнню,
А за дрэнь запалкі і труна.

Пісталет

Гэта пісталет! А гэта куля!
Чулі? Ці чулі пра мяне?
Я хаджу па вёсках і рабую,
Забіваю, гвалчу, вынішчаю
Я хаваю, крыўджу, раздражняю,
Бо такі ўжо мой лёс відаць.
Варта зваць каго?
ДУмаю, што варта.
Лёс аматар у гульні пагуляць!
2002-2008 ©апіруйце і множце!