Каханне

Забі! Закапай! Адпачні!
Я баюся маркоты, чуеш?
Спрабую забыцца сном.
Гэта золата ці толькі кукіш?
Гэта праўда ці крыўда зноў?

Травамі соннымі зелле
Варыш. Ці для мяне?
Я ў снезе, у сне, у келлі.
Я шукаю, ты дзе? - Нідзе!

Я ляжу на асфальце сена,
Ты бачыш? Напэўна так.
З ломкаю рук, ног, венаў,
Думак, парадкаў, крат.

Я ляжу абрастаючы скрыдлам,
Вось. Як табе я такі?
Храк п'яны і падрапаны рылам,
Ашалелы, гідкі, дурны.

Нож бяры! Параўняй маё цела.
Толькі трошку! Крыху! Ледзь-ледзь.
Ручку, ножку і зправа, і злева,
На што цяжка трываць і глядзець.

Пачастуй мухаморчыкам, можна.
Нашапчы мне, парай, растлумач:
Як кахаць, цалаваць асцярожна,
Размяркуй, падпішы, прыназнач.

А лепей забі! Рана ранкам.
У сне. Калі буду сляпы.
Без агіды, гульні, без падману.
Забі! Закапай! Адпачні!

Дождж
Я дождж. Я кропля вады.
Па шклу лабавому сцякаюся.
Я лячу, ля мяне гарады,
У канвульсыях жудасных маюцца.

Я сон. Я вясёлкавы мрой.
Забываюся кожнаю раніцай.
Я жадаю застацца на вечна з табой,
Як нешта, што з табою заста'нецца.

Я снег. Я сняжынка ў начы,
Захрушчу пад падэшвай нястрымана.
Ты ўжо не спяшы. Ты ўжо не крычы.
Я сыйшоў. Я сканаў. Я затрыманы.

Энігма
Шыфр няўстойлівых фраз,
Гук недарэчлівых слоў.
Вы забівалі не раз,
Атрутаю сонечных сноў.
Код пацалункаў начы,
Яднанне аголеных цел.
Гэту загадку вайны,
Я разгадаць хацеў.
Чую спрэсованы шэпт,
Вуснаў вільготны дотык,
Сэнс абмяжованы тэкст,
Згубіў у палёце эротык.
І пах назаўжды валасоў,
Застаўся ў шыфры са мною.
Вы наўмысна каханне,
Хавалі пад ціхай любоўю,
Як бюст пад празрыстай сукенкай,
Як жар пад холадам слоў.
Вы гэта ўсё называлі,
Зсяброваным словам "любоў".
І я захапляўся надзеяй,
На праўду і вечны спакой.
А пах ваш у гэта не верыў,
Таму падкіроўваў мной.
Таму прымушаў маё цела,
У канвульсыях крыўдна дрыжаць.
І ўсё што машына пасьпела,
Патрэбна нам раскадаваць!

Я сачу
Я сачу за тваімі рухамі,
Словамі, уздохамі, гукамі.
Адчуваю твой подых няўстойлівы,
Калі вецер спявае ў комінах.
Чую шэпт нярвовы і лёгкі,
У час праходу палудзенай конкі.
Бачу твар твой прыгожы і чысты,
У акенцах суседняй хімчысткі.
Мае цяжкія соныя вочы,
За табою валочацца ноччу.
Ім прыемна між вонкавых мараў,
Задыхацца салодкім пажарам.
Я сушу твае мяккія травы,
І прымаю іх ранкам да кавы.
Чую пах весялковых рамонак,
Між газэтных бясконцых калонак.
Я чакаю твой дотык у куртцы,
Чую пах валасоў на падушцы.
У кватэры самотнай і блёклай,
За зачыненым сэрцам і форткай.

Ламброза
Я бачыў нястрыманы погляд,
Тваіх чарадзейных вачэй.
Адзін толькі я сустракаўся з табой,
З суполкі турэмных урачэй.

Нажаль, я зусім не Ламброза,
А ты не прынцэса лясоў.
Таму пад салодкім наркозам,
Ганяем зняхальную кроў.

Я чую, як шэпча ахова,
Пра нашы сустрэчы штодня.
Як толькі такіх ідыётаў,
Трымае і носіць зямля?

За змрочным і стомленым тварам,
Хаваю патрэбу сваю.
А ты сабой, як таварам
Гандлюеш у гэтым раю.

Але спажыўцоў тут ня многа,
А можа адзін толькі я.
І як з ізабільнага рога,
П'ю шчасце, князёўна мая.

П'ю цела тваё і жаданне,
Я дыхаю жарам тваім.
І ў якасці доз лекавання,
Калю па начох гераін.

І вось у астрозе агіднай,
Ты трапіла ў рабства вагня.
Бяз злосці, бяз скаргі, бяз крыўды,
У лапах свайго караля.

Чакаеш штовечар сустрэчы,
Са мною і шпрыцам маім.
Цябе пакахаў я дарэчы,
А ты, як на зло, гераін.

***
Нават на полі, асветленым сонцам,
Сонца няма!
Ваконца шкляною сцяной
Стварае ілюзыю волі.
Цямрэча знутра
І з вонку цямрэча
Цямрэча ў душах, у галавах -
Там жах кіруе сваім каралеўствам!
У вёсках жыве, у гарадах,
Счапляючы вусны калючкамі дроту!
Народу дае асалоду турмы!
А тым, хто не хоча смактаць асалоду,
Будуе крыжы!
І з году ад году ладзіць памінкі па лепшых
Няпрыняўшых шчасьця!
Гарэлкаю душу за іх заліваюць,
Іх лепшыя рэчы ганьбяць-ухваляюць!
За шклом тэлевізара вольная воля,
Трымае ў рабстве,
Трымае на мейсцы,
Трымае за шклом нібыта спакою!
Нібыта парадку,
Нібыта кантролю сябе!
Сабою самім!
Але як не глянь - у цемры сядзім!

Цішыня
Цішыня
Краты слоў разамкнуцца ў начы
Ты ўжо не спяшы
Цеплыня разальецца ў душы
Узбуджэнне расце
Адчуваю Цябе
Не крычы
Цішыня
Пястуе мой слых
Між глухіх
Абажаю Цябе
На шчацэ
Пацалунак ссыхае
Яшчэ
Яшчэ
Успрымаю цяпло
Рукі-ногі дрыжаць
Як адно мы з табой
Мы з табою адно
Усю ноч я табе буду ціха шаптаць
Словы якіх не пачуць
Адчуць паспрабуй
Паспрабуй іх адчуць
Убачыць душою сваёй паспрабуй
Не катуй
Мяне не катуй

***
Адчуў апякаючы подых,
З цямрэчы жахлівасьцю веіць,
І холадам сьмерці.
Навечна застануся ў чэраве зьвера,
У якога ня верыў,
У якога ня веру!
Праклёны зьлятаюць. няволячы,
Вушы трываюць апошнюю меру,
Даверу,
Пазбаўлены волі,
Зьнікаючы ў цемры няшчасьцяў,
Якія даюць асалоду,
Народу,
Нажаль, разумець,
Не шанціць!
Не шанціць з царамі!
Манархі адзіны ў злачынстве,
Якое за сьветач прымаюць,
Зьнішчаюць,
Апошнія дні, гадзіны, хвіліны...
Даючы пачатак чарговаму кругу... і бруду,
Даючы пачатак.

***
Я тут...
Ты чуеш? Ты бачыш мяне?
Я тут... ля Цябе,
Мы разам у цьме.
Твой дотык ласкавы -
Мой вечны спакой.
У цемры я твой.
З Табой мне так хораша, лёгка, лагодна...
Пад намі падлога і коўдра над намі...
Славамі не вымавіць подых пачуцьцяў,
Якія імкнуцца вырвацца з грудзяў!
Хачу каб спыніліся стрэлкі,
Гадзінніка, што лічыць хвіліны,
Чакаючы вечна растаньня...
Адзіны з табою,
Пад коўдрай адзіны!
Адзіны ў тым, што даруе свабоду,
У тым, што зьнішчае галоту ад слоту.
О Фея! Не зьнікні, не зьнікні у свой лес
Мая адзінота наблізіць канец.

***
Сапсуюся! Чуеш? Псуюся...
Я дрэнным раблюся нажаль.
Забыўся і недзе пакінуў
Стаптаную целам мараль.
Я бачу Ваш позірк таемны
Між поцемак сонечных сноў.
Да Вас я імкліва кірую
Блукая па мапе шляхоў.
Плюю на законы і межы,
Праз вежы імкнуся да Вас,
Хвалююся толькі наўмысна,
Каб шчыры агмень не загас!
Каб быў, як дагэтуль, Вам мілы,
Ратункам халоднай зімы.
Каб сілай надуліся крылы,
Да Вас у свой час прывялі!

***
Нічога не маю, і мець не хачу!
Ці жыў? Дык памру!
Адно - пустыня і брыдота,
Ад гораду, я на нудоту хварэю!
Шалею па-крыху,
Ад года да года!
Каб, Сонца, не Ты -
Далей бы цягнуў
Свой крыж адзіноты!
Дык выйдзі зь аблокаў!
Зірні на мяне з вышыні!
Яшчэ колькі крокаў,
І я буду самым шчаслівым на свеце!
Ўжо я шчаслівы, як шчаслівы дзеці!
Ці ж богі твае, адмовяць нам у ласке?
Вядома, не!
Што могуць яны,
там, дзе кіруе ўсім лёс?
Зірні на мяне з блакіту нябёс
! Хоць раз...
Цёплае Сонца.
Адчынены дзьверы, разбіта аконца.
І сэрца з душою адчынены,
Але Ты пралезеш і ў шчыліны!
Бо сьвету няма перашкод,
Яго не прыпыніць і дротавы плот!

2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў