Heta staronka prys'vieczana kalychankam
Раней, калі не было тэлебачаньня, мозгапажыральных тэлепузікаў
і мутантаў пакемонаў,
як скажыце, матулі укладалі сваіх дзетак спаць?
Не, яны ім не давалі снатворнага і нават не дапамагалі ім дубцом ці палкай,
яны доўгімі начамі сьпявалі калыханкі, каб дзеткі хутчэй засыналі і бацькі нарэшце маглі адпачыць.
Таму тут напісаны некаторыя снаўладкавальныя творы
(першую калыханку не прымайце блізка да сэрца)
Спацькладуцца чырвякі,
Разам з імі мярцвякі.
Захлябнулася платва,
І пайшла дрымаць да дна.
Дохлы сьпіць храмы пацук,
У вока трапіў востры сук.
Спіць апарыш малады,
У жывоціку глісты.
Спіць гнайнік ля валдыра,
Жук навозны і трава.
У спірце орган засынае,
І блівоціна сцякае.
Засынае труп у труне,
І блаха на барадзе.
Спяць у клапоўніку клапы,
У башке тваёй мазгі.
Засынай мая зьвярушка
Сьпі, альбо заб'ю падушкай.
За вакномцямным-цямно,
Спяць зьвяры ўжо даўно.
Нават стражнік ля варот,
Спіць у дамох сваіх народ.
Ззяе месяц залаты,
Спяць на яблані плады.
Толькі чорны дзед не сьпіць,
Ноччу будзе ён лавіць.
Хто варочае краватку,
Не шкадуе сваю мамку.
Хто да сценцы не ляжыць,
І ўсю ночачку крычыць.
А ля люлькі дамавік,
Казку баіць чараўнік.
Спі мой ангел, засынай,
Мышка дзетак не кранай!
Мышка дзетак не кранай,
Люлі люлі, баю бай.
Лёг каля тыну беленькі коцік,
Да сонца варочае белы жывоцік.
Ветрык таксама на даху маўчыць,
Там навастрыўся цяпер адпачыць.
Спіць у гняздзечку птушыны малыш,
Толькі малютка адзін ты ня сьпіш.
Сьпі засынай у палудзенны час,
Свет нават сьпіць, паглядзі ён пагас.
Месяц скрыўся за аблокі,
Паздымаў свае сапогі.
Там кладзецца месяц спаць,
Надахучыла гуляць.
Спаць кладуцца птушаняты,
Куры топяюць да хаты.
Спаць кладзецца шэры воўк,
Нават ён у лесе змоўк.
Вожык спіць і спіць лісіца,
Сьпіць халодная вадзіца.
Спяць ў лесе ўсе зьвяры,
Засынаеш нават ты.