Проста прысвячаецца Анёлу.
        Нават не ведаю з чаго пачаць. Мае злаключэнні назваць можна па-рознаму, ці то карма, ці то лёс, ці то рок, але справа не ў гэтым. Справа ў адвечным адчуванні, адчуванні не падобным да аніводнага іншага на свеце. Калі сонейка свеціць ярчэй, калі птушкі спяваюць нават тады, калі іх няма навокал, а свет такі прыгожы, чысты, светлы, калі хочацца спяваць, прыгаць, крычаць ў неба, калі хочацца бегчы на край зямлі і там, на гэтым дзіўным далёкім краі злегчы на зялёны травяны дыван ад неверагоднай стомы, якая авалодала целам пасла магутнага сплеску эмоцый. Гэта адчувае кожны і з тым ніхто. Яно можа ўзнесці да неверагодных вяршыняў і там заставіць навечна, але можа і скінуць на самы ніз, туды, дзе нават сонечнае праменне не прадзіраецца праз магутнейшы строй цемры. Яно можа заставіць цярпець, страдаць, мучацца ва ўласных катаваннях, а можа дараваць цяпло, пяшчоту, святочную радасць.
        Каханне напаткала мяне раптоўна, у той самы неверагодны час, калі яго зусім не чакаў. Я ведаю, яно адвечна так падыходзіць, падкрадаецца, нібы люты драпежнік, адлежваецца ў засадзе, а затым выскоквае ў той самы момант, калі бяспечная ахвяра паварочваецца спіной, тады яно авалодвае няшчаснай істотай. Напад імгненны, але верны, ахвяра памірае адразу, адразу застаецца ў магутных і халаднакроўных абдымках смерці.
        Але спачатку шчасце. Дзіўны, дзіўны перыяд, калі ўсё так добра, светла, чыста. Вы пакуль не звыкліся адзін з адным і столькі дзіўных тэм яшчэ не вычарпана, таму смяротны дух маўчання пакуль не рэя над вашымі адносінамі і жорсткія бязглуздыя думкі не шчэмяцца ў вашыя душы. Паміж вамі няма сакрэтаў, тайнаў, патаемных хаўрусаў і подлага здрадніцтва. Яшчэ няма небяспечнай сяброўкі, ці невядомага абажацеля, усё яшчэ добра, шчыра, прыемна. Казка? Не, жыццё падобнае да казкі. Нават лепей, жыццё падобнае на спрадвечную казку.
        Нехта лічыць, што каханне прыгнятае, анявольвае, забірае ў ланцугі, надае цяжкасці і без таго цяжкаму жыццю, але хто так сцвярджае проста не кахаў да гэтуль. Магчыма, ён быў зацягнуты першапачатковай жывёльнай страцсю, якая хутка выветрылася агаліўшы суровую рэчаіснасць. Каханне, нешта нашмат даўжэйшае. Яно можа цягнуцца месяц - дзіўны, дзіўны месяц, які яшчэ доўга прыгадваеш з меланхалічнай усмешкай на вуснах, а можа цягнуцца ўсё жыццё, тады такая ўсмешка з'яўляецца перад самым скананнем, калі не да смеху напэўна, але не. Вось ляжыць няшчасны на смяротным адры, а твар яго азарае дзіўная ўсмешка, ён нешта прыгадвае: дзіўныя моманты, светлую мінуўшчыну, тое,  што даруе апошнюю ўсмешку вядома толькі яму адному, таму астатнія і маюцца, ёрзаюць, нярвуюцца, адчуваюць сабе крыху адурачынамі. А няшчасны ляжыць і ўсміхаецца, нібы ўсіх, усіх ашукаў, адчуў тое, чаго астатнія пакуль не адчулі. ВОСЬ, ШТО ТАКОЕ КАХАННЕ, А НЕ СМАЗЛІВЫЯ ГУЛЬНІ, ФАЛЬШЫВАЕ ПАДАБЕНСТВА ВЫСОКАГА Ў ЗАНУДЛІВЫХ ЛЮБОЎНЫХ РАМАНАХ.
        Я адчуў як раз тое, сапраўднае, адзінавернае. Мае адчуванні надалі мне сілаў, распусцілі крыллі на маёй стомленай спіне, разняволілі, скінуўшы цяжкія ланцугі безсэнсоўнай сучаснасці. Ведаеце, калі ўчорашні дзень падобны на сёняшні, а сённяшні падобны на заўтрашні, калі будучыня, гэта ваша мінуўшчына, а сэнс жыцця недзе пагублены ў бясконцых шуканнях праўды, калі вы адчуваеце старэнне і разумееце, што смерць напаткае вас у час апошняй слабасці і хочацца памерці маладым, ажыццявіць самае лёгкае выйсце, каханне развівае ўсю гэтую брыдоту, знішчае фаталізм ушчэнт, даруе новае дыханне, нібы стомленаму спартсмену на сярэдзіне марафонскай дыстанцыі. Тое ж адчуў і я. Да сустрэчы з ёю, я быў нішто, пасля - стаў усім. Свет перавярнуўся, паказаў свой сапраўдны твар. Рэчаіснасць, нібы рымскі бог Янус - мнагаліка і непастаянна, сёння ў яе такі твар, заўтра іншы, але на гэты раз яна павярнулася лагоднасцю надоўга.
        Гэта выдатна, калі думкі закаханых супадаюць. Бясконцыя спрэчкі перарастаюць у спрадвечную канстатацыю фактаў. Хто лічыць, што аднолькавадумаючыя людзі проста не ўжывуцца разам, проста дурань, ці прагматычны эгаіст, якому не вядомы кампрамісы, а бясконцыя спрэчкі напаўняюць сэнсам яго пустое і ня пэўнае жыццё. Усе тыя глубствы наконт палавінак, якія дапаўняюць адна адну, проста фанабэрыстая спроба апраўдаць закатаваную большасць, большасць у якой нічога не атрымліваецца на ўласнай глебе. Аднолькавыя думкі, надаюць ходу, імпульс адносінам. Тыя рэчы над, якімі ты думаў у адзіноце становяцца прасцей пад націскм дзвюх разумаў. Былыя прыграды, непавержаныя намаганнямі аднаго, непрыменна падаюцца ўпартай атацы дваіх. Там дзе спрэчка нараджаецца ісціна, там дзе хаўрус нараджаецца шчасце.
        У нас было шчасце. Сапраўднае дзіўнае шчасце. Мы былі вальны ў сваіх дзеяннях і думках, але нашы дзеянні і думкі супадалі і былі накіраваны адзін да аднаго. Нехта лічыць, што час разлукі толькі ўзвышае каханне, магчыма, але не вялікі прамежак часу, нажаль бясконцая блізасць можа быць яшчэ небяспечней разлукі. Але і разлука становіцца з кожнай хвілінай больш непрыемлімай і небяспечнай. Праз два тыдні ты забываеш голас каханага, праз тры - асноўныя чэрты твару, затым разрэз вачэй і дзіўны смак пацалункаў, пасля ты пачынаеш забываць яго манэры, любімыя словазлучэнні, вясёлыя жарты ад якіх ты проста ўгараў са смеху, нарэшце губляецца ўвесь сілуэт таго, без каго ты ня мог раней жыць. Застаюцца толькі напаміны: вясёлыя незабыўныя моманты, дзіўныя рамантычныя спадканні, тыя непаўторныя рысы, якія глубокай памяццю застаюцца ў вашай душы і сэрцы. З гэтым трэба звыкнуцца, зразумець, як прыродны катаклізм, як непаваротны фаталізм, да гэтага трэба адносіцца, як да смерці, нечага непазбежнага, але аб чым не задумваюцца. З гэтым трэба мірыцца, разумець, жадаць усё ж такі шчасця былым каханым. Нажаль большасць не разумеюць гэтага. Не разумеюць і мучаюць адзін аднога. Па волі лёсу я зразумеў гэта толькі сёння.
        Усё ж чалавек павінен ахвяраваць сваімі фанабэрыстымі прынцапамі дзеля былога кахання. Гвалт, агульныя катаванні перарастаюць у бясконцыя папрокі і спрэчкі, затым такія адносіны лёгка перацякаюць у скарапаліцельны шлюб, шлюб без шчасця і перспектыў. Там людзі па-доўгу не размаўляюць адзін з адным, кладуцца спаць адварочваючыся спінамі, іх сямейнае ложа прызначана толькі для сна і раптоўных папрокаў. Калі людзі ўжо будуць на апошняй стадыі, калі застанецца толькі адно выйсце - развод, народзіцца дзіця, якое злепіць на кароткі тэрмін неўдачнае жыццё, але гэта толькі аддтэрміноўка. Будучыня нашмат жахлівей. Ад безсэнсоўнасці муж пачынае хадзіць па барах, заводзіць палюбоўніц, бадзяцца ночы на пралёт, жонка жа расталсцее, пагрузіца ў дэпрэсію і свет перастане існаваць перад яе недарэчлівым поглядам, поглядам якому мала справы да наваколля, да тых хто любіць яго гаспадара, ці моцна ненавідзіць.
        Мне не давялося адчуць гэтую старану гвалту, я не паспеў. Калі я вярнуўся з арміі, яна ўжо была з іншым. Аб магчымай будучыні я даведаўся толькі зараз, зразумеў, адчуў сваім сэрцам. Толькі зараз я даведаўся аб магчымай будучыні і гэта будучыня бяла бы жахлівей сучаснасці.
        Пра дараванні і забыццё, аб тым што час лечыць, я зразумеў таксама толькі сёння. Раней я быў эгаістычным жлабом, які ахвярна абараняе сваё багацце, тое, што належыць яму. Толькі цяпер я зразумеў, што чалавек належыць не можа, ён свабодны індывід, вольны ў сваіх дзеяннях і думках, любыя спробы навязаць свае думкі прыводзяць толькі да пратэсту і барадзьбы.
        Напэўна трэба было ўйсці, зажыць новым, адрозным жыццём, але эгаістычныя ноткі ўзгадаваныя мілітарысцкай абстаноўкай падарвалі маё сазнанне, я не разумеў што рабіў. Не, гэта нават не абарона, гэта жахлівае здрадніцтва, спальванне рэсурсаў пры адступленні, каб вораг не змог выкарастаць трафейнае абсталяванне.
        За гэтыя паўгадзіны я зразумеў на шмат болей чым за ўсё папярэдняе жыццё. Я пасталеў, стаў разумнейшым, але час сыходзціць і нічога ўжо нельга вярнцуь. Вось я сяджу насупраць люстэрка і гляджу ў свае ашалелыя вочы, гляджу і не магу адарвацца. У правай руцэ з боллю зажаты акраваўлены армейскі нож, па пакойчыку жа цягнецца гідкі пах бытавога газу. Мне так здаецца, што тут хутка ўсё выбухне, але я маю  крыху часу, каб падумаць яшчэ, зразумець тое, што дагэтуль не зразумеў...
Смалякоў Зміцер