Навіны
Добрага Вам Часу Сутак

Хоць лета яшчэ на дварэ, але ўжо ясна адчуваецца восень. У дзверы стукаецца тая туга, і тая роспач, што прыносіць з сабой халадэча і апалае лісце. Хай у вандроўцы, у цягніку ці ў хаце, але на самоце нараджаецца рытм "самотных баладаў".
Новая ніска вершаў Самотныя балады.

21.08.2010


Працягваю выкладаць творы 2006 года. Літаргічны сон ці Трыган Д - гэта эсэ прысвечанае месцу і ролі пакалення, перыяд сталення якога прыпаў на 1990ыя гады. Эсэ узнікла як выпускная работа ў Беларускім калегіюме, тым не меньш, ідэя эсэ выношвалася цягам 2005-2006 гадоў.
Свае каментары ці заўвагі вы таксама можаце лёгка дадаваць у нашай утульненькай гасцёўні. Ласкава запрашаю.

12.04.2010


Паважаныя сябры, цяпер вы лёгка можаце пакідаць свае крытычныя заўвагі ўва ўтульненькай гасцёўні нашага сайту. Ласкава запрашаю.

26.03.2010


"Свабода ад сябе" - эсэ 2006 года. Замалёвачка рэлятывісцкага бачання маральных учынкаў у статычным полі этыцы.

28.02.2010


Эстэтычныя стратэгіі постмадэрнізму: досвед Сярэднявечча
Эсэ напісанае ў 2006 годзе апавядае пра повязі постмадэрнізму з сярэднявечнымі культурнымі стратэгіямі. Будзе цікавы тым, хто знаёміцца з постмадэрнізмам ці наўпрост цікавіцца філасофіяй.

15.02.2010


Сем адкрытых лекцый па дэманалогіі і чараўніцтву: даследзіны генеалогіі беларускай улады
Лекцыя 1
Лекцыя 2
Лекцыя 3
Лекцыя 4
Лекцыя 5
Лекцыя 6
Лекцыя 7

30.01.2010


Замест раздзелу "Новае", які вельмі рэдка аднаўляўся, цяпер будзе раздел "Навука". Там я буду выкладаць свае навуковыя працы, артыкулы і эсэ.

24.01.2010


Прачынацца і збірацца на працу ў адзіноце - яшчэ можна перажыць, калі ў вашай свядомасці квітнеюць прыгожыя карціны выраю. Шпалеры на сценах ажываюць, калі вы ў раніцу заварваеце гарбату. Адзінае, што вас падтрымлівае ў цемры - дзіўны свет, які вы стварылі самі. А што калі гэты вырай раптам знік?
Прысутнасць

04.07.09


Кроплі самоты, змяшаныя з роздумамі аб сэнсе словаў і прамаўлення. Забабонныя думкі і варыяцыі на тэму няпростых стасункаў са сваёю паловай. Усё гэта новая ніска вершаў "ЗОЛАТА".
Золата

25.06.09


Некаторыя закаханыя нічога не ведаюць адзін пра аднаго. Але ж ёсць і тыя, якім вядома галоўная таямніца "другой паловы". А калі гэта таямніца яшчэ і жахлівая здольнасць - тады адчыняюцца сапраўдныя падставы для выпрабавання кахання. Што калі вашая "палова" забівае дотыкам, а ў яе прысутнасці задыхаецца ўсё жывое?! Як вы адрэагуеце на гэта?
Знакі ўвагі

20.04.09


Чароўная п'еса. Падзеі адбываюцца ў невялікім горадзе, дзе мяшчане ў час Купалля ўблытваюцца ў чароўныя і зусім нечаканыя прыгоды. Але Купалле сканчаецца і на вочы з'яўляюцца сапраўдныя наступствы сапраўднага жыцця.
Тодар і Каміла

06.03.09


Экзістэнцыйнае апавяданне, падзеі якога адбываюцца ў летку 1944 у Менску. Апавяданне было напісана ў верасні 2007 года і цяпер я вырашыў яго паказаць шаноўнай публіцы.
Шлёма

30.01.09


У жніўні сайту спаўняецца 6 год, з гэтай нагоды абнавіўся дызайн, і, напэўна, пазней будуць выкладзены новыя працы. У дадзены момант сайт знаходзіцца на рэкаструкцыі, таму некаторыя старонкі могуць быць недаступныя. Прабачаюся за нязручнасці.

05.08.08


Глямурная замалёвачка з брутальным канчаткам.
Цені

22.06.07


Новая ніска вершаў. Нейкая эратычная дыструкцыя, ці што?
Ахвяра

30.01.07


Метафізічна-экзестанцыйны аповед, пра знікненне асобы з рэчаіснасці. Твор пра сум, вусціш, пустыню і адсутнасць.
Жахлівыя сны Марка

19.08.06


Вершы сакральна-трансцэндэнтальнага настрою.
песні журбы

28.05.06


Анархісцкі лад жыцця. Анархісцкая этыка. Анархісцкая філасофія ў дзеянні. Жыццёвыя максімы, сымбалі, парадкі
Паданні пра рыцара праўды
Спрадвечнае змаганне за праўду.

9.04.06


Эксперыментальны раман
Кронікі ўнутраных рэвалюцый
Блогі, наркотыкі, архітыпы і смерць.

10.11.05


Дыструкцыйная камедыя абсурду ў адзін акт. Напісана была дзеля конкурсу "Вольны тэатр".
Эсхаталогія
20.09.05


ЛЮТЭРАНЕ 16 новых вершаў міфічна-фантастычнага хараткару.
20.07.05


ДОЖДЖ // Соплі, рыданні,
нараканні, плач і астатнія наступствы
нарцысізму і самалюбавання.
25.05.05


Паважанае спадарства, рады, ці можа, не рады, прэзентаваць Вам тэкст, напісаны яшчэ ў мінулым годзе, але толькі зараз выкладзены. Гэта пілязопска-парнаграфічны баявік у стылі кіберпанка, які аказаўся не вартым ні тое, што спасылкі, але і нават проста аказаўся не вартым нічога. Вось. Спадзяюся на вашае разуменне, і спадзяюся тэкст усё ж вам спадабаецца, не гледзячы на яго неадназначнасць і дыялектчынасць. Тэкст, вядома, меньш літаратурны, затое са шматлікімі маркерамі і ключамі, якія лёгка будзе адгадваць дасканалым у сучаснай кібер і тэле прасторы індывідам. Прыемнага чытання.
Гульня
9.05.05


ENIGMA вершы заплеснявелага сазнання
6.04.05


Чарговая колькасць вершаў.
Атрымалася так, што мне з кастрычніка мінулага года зрабілася вельмі сумна, таму часам вылазяць такія вось, вясёлыя вершы, якія павінны палепшыць настрой нават самаму засмучанаму герою.
Дэтэрмінізм
Крытыку можна кідаць на мыла.
19.02.05


Нарэшце я адважыўся выкласць тэкст, які быў напісаны увясну мінулага году. Тэкст напісаны па-беларуску і па-расейску. У якасці расейскага аўтара пісала мая сяброўка Танечка Шэлег, беларускі ж тэкст быў напісаны Дамавіком. Такім чынам атрымаўся постмадэрновы транстэкст.
У цішы перавала(В тиши перевала)
Спадзяюся ўсім спадабаецца. Крытыку, як заўсёды можна дасылаць на мыла.
7.01.05


Шаснаццаць вершаў. Узгадаваныя ростам дэпрэсійна-суіцыдальнасьці ў маім арганізме, яны сапраўды атрымаліся мілымі майму сэрцу. У асноўным выражана незадаволенасьць існуючым парадкам, а таксама дэградываньне сучаснай культуры, пад уздзеяньнем наступстваў цывілізацыі. Некаму можа падасца наркаманская прысутнасьць у вершах, не, нічога такога няма. Вершы напісаныя ў здаровым абпаленым стане, пад уздзеяньнем легальных навінак фармакалягічнай вытворчасьці прадстаўленых у дзяржаўных аптэках. Спадзяюся, што вам спдабаюцца вуснае выражэньне маёй душы. Прыемнага чытаньня!
Адзінае
11.10.04


Рады прэзэнтаваць Вам чарговы твор! Твор даволі рэчаісны, але з тым і складаны. Вельмі чакаю вашу крытыку.
16.08.04


Паважаныя людзі! Рады павіншаваць Вас з днём народжаньня гэтага сайту! 28.07.2002 пачаў працаваць рэсурс versy.hotbox.ru, пасьля чаго ён мігрыраваў на наступны адрас у рунэце і знайшоў прытулак на непрацяглы час на хат.ру. І вось, на пачатку восені 2003 года рэсурс перасяліўся на гэты хостынг і набыў сучасную назву viersy.miensk.com!
Нам 2 гады і гэта толькі пачатак!
28.07.04


Чарговы збор вершаў. Вершы атрымаліся троху вясёлымі, троху файнымі, троху агіднымі. Карацей, троху ўсяго. Пачытаць іх вы можаце тут "Падпаліць шпалеры". Крытыку, як засёды, варта кідаць на мыла.

Новы маленечкі аповед Зьбег Апавяданьне даволі пісімістычнае, з вялікмі элементамі містыкі. Спадзяюся спадабаецца!
Сваю крытыку Вы, як заўсёды, можаце кідаць на мыла.
25.04.04


Зусім іншае жыцьцё - зусім іншыя вершы! Час вольнасьці і прасторы даўно спыніўся, пачаўся іншы перыяд, які, магчыма, быў заўсёды! Рады абвесьціць аб стварэньні новага збору "Пачатак вар'яцтва", дзе сабраны ўсе лепшыя вершы апошняга часу! Усе вершы без назвы! Усе ўспрымаюцца па-рознаму, і кажуць пра рознае, аднымі і тымі ж словамі амаль беларускай мовы.
Сваю крытыку Вы можаце, як заўсёды, кідаць на мыла.
Прыемнага чытаньня!
25.04.04


Сьпецыяльна для аматараў суецыдальна-дэпрэсійных рэчаў! Твор, які я спрабаваў добра закруіць, нарэшце ўдала закруціўся. Па словах вельмі таленавітага і дасьведчанага ў гэтай справе чалавека, твор аказаўся даволі ўдалым. Нарэшце гэтаму чалавеку хоць нешта спадабалася! І тааак, вашай увазе прапаноўваецца УСКОСНЫ ЭФЕКТ
Буду рады любой крытыцы! Чакаю!
23.02.04


Маё захапленьне радыкальнай экалёгіяй нарэшце вылілася ў сапраўдны твор Новы сьвет Вельмі чакаю Вашых, млін словы пачаў забываць ад шчасьця, крытычных лістоў!
12.02.04


Рады абвесціць, што займаюся доўгім-доўгім вершам на эакалягічную тэму. Твор будзе надта агрэсіўным, магчыма нават трохі асацыяльным, мне так здаецца. З экалёгіяй у мяне ня першы раз гэткае здарэнне, але такая дасканалая рэч з'яўляецца ўпершыню на гэтым сайце! Спадзяюся, што ўсім спадабаецца. Спадзяюся, што і сярод беларускамоўнага насельніцтва шмат радыкальных эколягаў ці іншых якіх юнатаў! Усё будзе добра, калі мы самі забяспечым гэта ўсё!
30.01.04


Рады прэзэнтаваць Вам новы зборнік антывайсковай лірыкі. Там усяго дванаццаць вершаў, але гэта зусім не адмоўная рыса. Усе адмоўныя рысы маіх мастацкіх спроб, я бы хацеў пачуць ад Вас. Заўсёды чакаю Вашу крытыку, бо крытыка - самае важнае для мяне!
Забіце перш-наперш вайну ў сабе, тады ня будзе месца жаху на гэтай Зямлі!
ANTIWAR
прыемнага чытання
7.01.04


Вось, нарэшце, і выйшаў чарговы твор, прысвечаны барадзьбе са злом. Зло ня вечна яго можна перамагчы! А твор можна пачытаць тут.
17.12.03


Хутка радыкальна зменіцца дызайн. На маю думку стане прыгажэйшым.
Хутка ўжо дапішу адну рэч: пра злосць і як з ёй змагацца

Паважанае спадарства, я рады прэзэнтваць вам новую злобную рэч пад назвай Твор правяраўся на цалкам здаровых людзях і ім спадабалася. Спадзяюся, што спадабаецца і вам.
22.10.03

Віншую Вас, і сабе самога з благапалучным пераездам на родныя прасторы! Спадзяюся, на міласць працаўнікоў belinter.net, і вашу, мае паважаныя чытачы міласць.Ваш стаханаўскі працаздольны фальклёрны элемент - Damavik
05.10.03

Клянуся гаварыць хлусню, толькі хлусню і нічога акрамя хлусні...
P.S. Тут запісаны асабістыя глюкі аўтара => не прымайце
блізка да сэрца
прыемнага чытання
(усе азлобленыя мацюгі вы можаце аставіць на форуме ці праліставаць мне на мыла)
13.09.03

Паважанае спадарства, хутка будзе ізаблічаюшчы твор з прыкольнымі сужэтамі. Не, прыкольныя яны недзе для мяне, для вас, магчыма, напісанае занудны адстой. Ва ўсялякім разе гэта мінавіта ваш, і толькі ваш выбар!
11.09.03

Калі дні памяньшаюцца, а ночы растуць. Калі сонца змяняецца хмарамі,і свет становіцца шэрым. Калі любая дробязь вызывае тугу, тугу па тым, што не паспееш зрабіць, вось тады і з'яўляюццатакія зборнікі. Спецыяльна для вас

20.08.03

Нам 1 гоД

І па гэтай здабідацільнай даце, на ваш суд прадстаўляецца новае апавяданне
Грыбочкі
1.08.03

24.07.03

Вось, нарэшце, вырашыў я выкласць чарговае апавяданне. Магчыма, камусці спадабаецца. Апавяданне называецца КАХАННЕ.
Да, вось так проста і банальна.
Вельмі спадзяюся, што прачытаўшы "гэта".
Прыемнага чытання.
28.06.03

Прабачце калі ласка за час прастою, але так ужо атрымалася. Дарэчы новыя вершы часам з'яўляюцца ў рубрыцы "новае", калі жа вам да-спадобы містычная проза ў стыліжахаў і недарэчнасцей вы можаце пачытаць гэта "Прамова над труною"спадзяюся спадабаецца.
26.05.03

Дзень добры, вітаю ўсіх. Справа ў тым, што зараз я вельмі заняты напісаннем маленькіх апавяданняў дзіўнага зместу, таму на сайт неяк часу не заставалася. Адну сваю спробу я ўсё ж такі вырашыў паказаць вам, спадзяюся спадабаецца. Вашай крытыцы прадстаўляем апавяданне "Ліфт".
9.05.03

Паважаныя чытачы, я рады прызэнтаваць вам новы тэматычны зборнік вершаў "Чароўны свет бязладдзя"! На маю асабістую думку - гэта адзіны зборнік, які ў мяне сапраўды атрымаўся, ды так, што некаторыя рэчы падабаюцца самому. Больш таго, мабыць там сапраўды маецца хоць кропелька чорнага гумару, бо у астатніх зборніках, гумар энты быў нейкі не гумарны чамусьці.
Прыемнага чытання
03.04.2003

Калі жадаеце пачытаць гэта і яшчэ шмат
 чаго цікавага, ціснеце сюды, гэта ёсць  "Строгая вымова з занясеньнем у асабістую справу" - прыватны погляд на гаўно!
3.03.2003

     Спрабуючы неяк павесяліць шаноўную публіку вырашылі мы замахнуцца на байкі, вясёлыя такія разумееце байкі павінны атрымацца. Тое толькі, што там напісана будзе, анікроплі не верце, бо казка яна на тое і казка каб людзей радаваць а не праўдай заклапочваць. Пасля гэтай лажовай тэмы выклядзем нарэшце крыху палітычных рэчаў, бо як зірнеш на вуліцу дык і словы (цэнзура) ляцяць і прама на паперу брыдовым слогам кладуцца. А пакуль толькі частыя аднаўленьні у рубрыцы НОВАЕ.
9.02.2003

Паважаная публіка, мы рады вам прызэнтаваць зборнік вершаў, якія цалкам прысвечаны каханьню, у ва ўсіх яго формах і зьявах існаваньня "Ва Уладзе Каханьня", дзе запісаны толькі новыя, нідзе не юзаныя словапляценьні! Спадзяюся Вам, паважаныя, спадабаюцца гэтыя рэчы і Вы не патраціце часу дарам за непрыемнай справай, іба жыццё на тое і нададзена каб не праводзіць яго за непрыемнасцямі!
31.01.2003

Сайт цалкам аднавіўся, асабліва радуе старонка новае.
Таксама хачу пахваліцца зьяўленьнем новага раздзелу, дзе сабраны, на маю думку лепшыя творы, магчыма я і памыляюся.Спадзяюся, што хутка выйдзе зборнік прысьвечаны аднаму інтрыгуюшчыму чувству, ва ўсіх яго формах і праявах. Таксама думаю што зьявіцца рэч, накшталт "Дзённіка гопніка", але гэта ў будычыні.
16.01.2003

Прывітаньне паважаныя чытачы! Мы рады прэзэнтаваць вельмі якасную рэч. Тым каму падабаецца розныя філасофскія ізаблічэньні і раздуменьні, ласкава запрашаем. У гэтым творы мы выклалі большую частку нашых поглядаў на сьмерць, жыццё, уладу, людзей і сьвет увогуле. Гэты твор можна прачытаць менавіта тут
14.01.2003

2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў