Чарговая колькасць вершаў.
Атрымалася так, што мне з кастрычніка мінулага года
зрабілася вельмі сумна, таму часам вылазяць такія вось, вясёлыя вершы, якія павінны палепшыць настрой нават самаму засмучанаму герою.
Нарэшце я адважыўся выкласць тэкст, які быў напісаны увясну мінулага году. Тэкст напісаны па-беларуску і па-расейску. У якасці расейскага аўтара пісала мая сяброўка Танечка Шэлег, беларускі ж тэкст быў напісаны Дамавіком. Такім чынам атрымаўся постмадэрновы транстэкст.
У цішы перавала(В тиши перевала)
Спадзяюся ўсім спадабаецца. Крытыку, як заўсёды можна дасылаць на мыла
damaviku@pisem.net, ці заставіць на сайце -
крытыка
7.01.05
Шаснаццаць вершаў. Узгадаваныя ростам дэпрэсійна-суіцыдальнасьці ў маім арганізме,
яны сапраўды атрымаліся мілымі майму сэрцу.
У асноўным выражана незадаволенасьць існуючым парадкам, а таксама дэградываньне сучаснай культуры, пад
уздзеяньнем наступстваў цывілізацыі. Некаму можа падасца наркаманская прысутнасьць у вершах, не, нічога такога няма. Вершы напісаныя ў здаровым абпаленым стане, пад уздзеяньнем легальных навінак фармакалягічнай вытворчасьці прадстаўленых у дзяржаўных аптэках. Спадзяюся, што вам спдабаюцца вуснае выражэньне маёй душы. Прыемнага чытаньня!
Адзінае
11.10.04
Рады прэзэнтаваць Вам чарговы твор! Твор даволі рэчаісны, але з тым і складаны.
Вельмі чакаю вашу крытыку, якую можна пакінуць на
"мыла", ці
на сайце.
16.08.04
Паважаныя людзі! Рады павіншаваць Вас з днём народжаньня гэтага сайту!
28.07.2002 пачаў працаваць рэсурс versy.hotbox.ru, пасьля чаго ён мігрыраваў на
наступны адрас у рунэце і знайшоў прытулак на непрацяглы час на хат.ру. І вось, на пачатку
восені 2003 года рэсурс перасяліўся на гэты хостынг і набыў сучасную назву viersy.miensk.com!
Нам 2 гады і гэта толькі пачатак!
28.07.04
Чарговы збор вершаў. Вершы атрымаліся троху вясёлымі, троху файнымі, троху агіднымі. Карацей, троху ўсяго.
Пачытаць іх вы можаце тут "
Падпаліць шпалеры".
Крытыку, як засёды, варта кідаць на мыла
damaviku@pisem.net, ці застаўляць на сайце, вось
ТУТ.
Новы маленечкі аповед
Зьбег Апавяданьне даволі пісімістычнае, з вялікмі элементамі містыкі. Спадзяюся спадабаецца!
Сваю крытыку Вы, як заўсёды, можаце кідаць на мыла
damaviku@pisem.net, ці заставіць на сайце вось
ТУТ.
25.04.04
Зусім іншае жыцьцё - зусім іншыя вершы! Час вольнасьці і прасторы даўно спыніўся, пачаўся іншы перыяд, які, магчыма, быў заўсёды!
Рады абвесьціць аб стварэньні новага збору
"Пачатак вар'яцтва", дзе сабраны ўсе лепшыя вершы апошняга часу!
Усе вершы без назвы! Усе ўспрымаюцца па-рознаму, і кажуць пра рознае, аднымі і тымі ж словамі амаль беларускай мовы.
Сваю крытыку Вы можаце, як заўсёды, кідаць на мыла
damaviku@pisem.net, ці заставіць на сайце
КРЫТЫКА
Прыемнага чытаньня!
25.04.04
Нарэшце я дадумаўся, дакладней мне падказалі людзі!
якія ўсё не як не напішуць трывалую крытыку, зрабіць
аўтаномны раздзел спецыяльна для крытычных
артыкулаў. Так што калі ў Вас зьявіцца жаданьне,
пакрытыкаваць мае вершы, прозу і мяне
ўпрыватнасьці, ласкава запрашаю посціцца. Аніякія
посты не выдаляюцца!
КРЫТЫКА
Сьпецыяльна для аматараў суецыдальна-дэпрэсійных рэчаў! Твор, які я спрабаваў добра закруіць, нарэшце ўдала закруціўся. Па словах вельмі таленавітага і дасьведчанага ў гэтай справе чалавека,
твор аказаўся даволі ўдалым. Нарэшце гэтаму чалавеку хоць нешта спадабалася! І тааак, вашай увазе прапаноўваецца
УСКОСНЫ ЭФЕКТ
Буду рады любой крытыке! Чакаю!
Адрас:
damaviku@pisem.net
23.02.04
Маё захапленьне радыкальнай экалёгіяй нарэшце вылілася ў сапраўдны твор
Новы сьвет Вельмі чакаю Вашых, млін словы пачаў забываць ад шчасьця, крытычных лістоў!
12.02.04
Рады абвесціць, што займаюся доўгім-доўгім вершам на эакалягічную тэму.
Твор будзе надта агрэсіўным, магчыма нават трохі асацыяльным, мне так здаецца.
З экалёгіяй у мяне ня першы раз гэткае здарэнне, але такая дасканалая рэч з'яўляецца ўпершыню на гэтым сайце! Спадзяюся, што ўсім спадабаецца. Спадзяюся, што і сярод беларускамоўнага насельніцтва шмат радыкальных эколягаў ці іншых якіх юнатаў! Усё будзе добра, калі мы самі забяспечым гэта ўсё!
30.01.04
Рады прэзэнтаваць Вам новы зборнік антывайсковай лірыкі. Там усяго дванаццаць вершаў, але гэта зусім не адмоўная рыса. Усе адмоўныя рысы маіх мастацкіх спроб, я бы хацеў пачуць ад Вас. Заўсёды чакаю Вашу крытыку, бо крытыка - самае важнае для мяне!
Забіце перш-наперш вайну ў сабе, тады ня будзе месца жаху на гэтай Зямлі!
ANTIWAR
прыемнага чытання
7.01.04
Вось, нарэшце, і выйшаў чарговы твор, прысвечаны барадзьбе са злом.
Зло ня вечна яго можна перамагчы! А твор можна пачытаць тут.
падрабязней пра твор
17.12.03
Хутка радыкальна зменіцца дызайн. На маю думку стане прыгажэйшым.
Хутка ўжо дапішу адну рэч: пра злосць і як з ёй змагацца
Віншую! Нарэшце запрацаваў форум. Зараз кожны можа заставіць сваё паведамленне. У нас поўная свабода слова!
ФОРУМ
Паважанае
спадарства, я рады прэзэнтваць вам новую злобную рэч пад назвай
Твор правяраўся на
цалкам здаровых людзях і ім спадабалася. Спадзяюся, што спадабаецца і
вам.
22.10.03
Віншую Вас, і сабе самога з благапалучным пераездам на родныя прасторы!
Спадзяюся, на міласць працаўнікоў belinter.net, і вашу, мае паважаныя чытачы
міласць.Ваш стаханаўскі працаздольны фальклёрны элемент - Damavik
05.10.03
Клянуся гаварыць хлусню, толькі хлусню і нічога акрамя хлусні...
P.S. Тут запісаны асабістыя глюкі аўтара => не
прымайце
блізка да сэрца
прыемнага чытання
(усе азлобленыя мацюгі вы можаце аставіць на форуме ці праліставаць мне на
мыла)