Светлай будучыні прысвячаецца.


Усё ніжэйнапісанае есьць у сваёй існасьці толькі і толькі выдумка! Усе імёны, брэнды. назовы – аўтарская прыдумка. Усе супадзеньні ў імёнах, брэндах, прозвішчах – выпадковыя супадзеньні. Аўтар мае права на свае думкі, і думкі гэтыя выказвае. Нехта можа не падзяляць думкі аўтара, аўтар сам часам не падзяляе свае думкі. Усё ніжэй напісанае не адносіцца: да інсенуацый, апарочваньня, паклёпу, генератара плётак. Аўтар жадае прыемнага чытаньня.


Замест яе ля люлькі – новага прадмета ў невялікім доме Лонгрэна – стаяла суседка ў хваляваньні.


THE GAME


Доўгі, як усё маё жыццё, запэцканы кроўю калідор. На ўваходзе прастрэленая шыльда "Абартарый". Праз стрэленыя дзіркі дзвярэй я бачу, як перабягаюць з палаты ў палату барацьбіткі за правы жанчын. Рукі ў іх па локаць у крыві. Ні за што яны не борацца на самой справе, яны проста атрымліваюць асалоду і грошы. Ім падабаецца капацца ў чэраве няшчасных жанчын. Яны рады пазбавіць жыцця чарговае чэрыва, пакапацца ў ім сваімі рукападобнымі жэлезякамі, ачысціць яго да чысціні пакоя, які яны сотні разоў на дзень прыбіралі ў дзяцінстве, сціраючы пыл з працёртых да раз'едзеных сернай кіслатой дзір. Яны садзяць на абортную іглу народы, якія пасля легалізацыі вынішчальнай дзейнасці вымушаны сплочваць генеколагам агромныя грошы. Яны разбэйшчываюць мужчын, якія і так разбэйшчаныя, злыя і зусім пазбаўленыя сумлення. Там, за дзіравым уваходам, я адчуваў небясьпеку, небясьпеку смерці, там была пагроза майму жыццю! Там, у калідоры смярдзючага, як партовая піўнуха, абартарыя.

Я адчыняю растрэленыя да шчэпак дзверы і ўваходжу ўнутар. Акрываўленая барадзьбітка за правы жанчын выскоквае з першай левай палаты. Яна кідае ў мяне жыжападобную зіготу і я адчуваю ўрон. Яна зноў размахваецца, крывавы імбрыён вельмі падобны да пацука ляціць у мой бок. На гэты раз я уварочваюся і дастаю з-за пазухі "Глок". Затвор перадзёргіваць ня трэба, колькасць патронаў мяне не цікавіць. Я цісну на курок і барадзьбітка ператвараецца ў крывавае месіва, якое нечым нагадвае крывавы розбіф у Макдаке. Я бягу па калідоры страляючы па ўсім што рухаецца. Дабягаю да дзвярэй і агледжваюся. Загніваючыя фрагменты цел валяюцца па калідоры. Сцены абляпаны жыжападобнай масай і кроўю. Я зноў праходжу па палатах правяраючы на наяўнасць жыцця. Жыцця тут БОЛЬШ НЯМА! Я зноў прыходжу да настпнуга ўвахода. Страляю ў замок і перазараджаю абойму. Дзверы, цемра.


Глава І


- Табе трэба нешта зрабіць.

- Што мне трэба зрабіць?

- Я дакладна не ведаю, але думкі падказваюць мне, што ты не можаш абыйсціся без гэтай базукі, я дару яе табе. Гэта мой падарунак.

- Я дакладна не ведаю, што з ёй рабіць, але я вазьму яе. Дзякуй.

- Разумееш. Наш народ вынішчаюць ужо на працягу трэцяга стагоддзя. Уся надзея толькі на цябе, але і мы не сядзелі без справы. Долбаны абартарый быў усяго прыкрыццём сапраўднай генацыднай дзейнасці. Мы даведаліся месцазнаходжанне іх штаба, але нашых сіл не хапае, таму з імі ты расправішся ў адзіночку. Ты разумееш мяне?

- Так. Я зраблю ўсё, для таго, каб спыніць генацыд.

- Добра, мне трэба бегчы. Я чую гукі іхніх машын, яны ўжо блізка. Неабходна вынішчыць іх штаб і вызваліць нашу каралеву. Нацыя верыць у цябе. Бывай.

Я гляджу на базуку, а потым лёгка хаваю яе за пазуху.

- Я дакладна не ведаю, што з гэтым рабіць, але відаць штука карысная.

Агромны высокі дом, увесь аблеплены шклянымі пласцінамі, якія не прабіць і танкавым разрыўным снарадам. На самым версе круціцца вялізны куб, на кожнай сценцы якога люмінісцэнтным пеклам свеціцца літара М. Гэта месца - рэстаран. На сапраўднасці, легалізаваны бізнес федэрацыі "Х". Тут яны скармліваюць людзям мясныя блюды з чалавечых эмбрыёнаў, сметнік, так бы мовіць, абартарыя, месца па перапрацоўцы другаснай сыравіны. Людзі жруць падобныя да свінней, якім скармліваюць раздробленае мяса памерлых продкаў, і радуюцца, што ёсць такая файная кантора, якая за бясцэнак харчуе палову горада, лепшую палову горада, палову, якая можа дазволіць сабе іншаземны рэстаран.

Я выбіваю снарадам дзверы. Базука адназарадная, таму я выкідваю непатрэбную трубу, яшчэ гарачаю, яшчэ ўсю дымную, але ўжо выпрацаваную і зусім непатрэбную.

Я чую рух унутры будынка. Я ўяўляю, як акопваюцца долбаныя клеркі за стойкамі продажу. У іх сістэма амаль вайсковая. Там кожны адказвае за свой участак. Атрады дзеляцца на ўзводы і кожны ўзвод падначалены касіру, касіры падначалены мэнеджэру. Клеркі ўзброеныя лёгкім стралковым, а мэнеджэры заселі недзе на другім паверсе ў жалезабітонным бункіры з доўгімі членападобнымі стваламі буйнакаліберных кулямётаў, якія вылазяць з чорных дзірак-байніц. За бункерам, за жалезнымі, браніраванымі дзвярыма, за буйным сталом з чырвонага дрэва, сядзіць гуманойдападобны, амаль пазбаўлены чалавечых здолнасцяў кахаць і быць шчырым, сядзіць галоўная пакасць гэтага будынка. Гэта сволач завецца ТОП-мэнеджэрам, яна здольна толькі жраць і аддаваць загады. Яна не ўзброена, яна валодае тэхнікай замбіравання кадраў, таму яе трэба асабліва асцерагацца.

Але трэба дзейнічаць! План аформіцца па ходзе баявых дзеяннеў. Я дастаю з-за пазухі "Глок" і скокаю ў жэрла вулканападобных дзяврэй смярдзючай забігалаўкі.

Адчуваю ўрон. Уся стойка продажу ашчыцінелася пісталетамі, помпавымі ружжамі і вінтоўкамі М16. Бясконцы беспарадкавы агонь. Клеркі баяцца, ім відаць ужо расказалі што было ў абартарыі. Я валюся за апракінуты стол і думаю, што рабіць далей.

Тры стрэлы паверх стала. Перабежка да наступнага рубяжу абароны. Клеркі, нібыта зомбі пачынаюць выходзіць з ахоўных збудаванняў, накіроўваюцца да мяне. Я страляю у іх, і некалькі белых як снег сарочак ператвараюцца ў крывавыя ашмёткі. Клеркі адкрываюць агонь, але нікуды не хаваюцца. Да клеркаў прыйшла СМЕРЦЬ!

Растраляўшы першую групу, я кідаю гранату за стойку і супакоены выходжу з-за стала. Акрамя мяне тут болей жыцця НЯМА! Антыдэпрэсанты ў аптэчцы. Я адчуваю, як робіцця лепей. Дзверы, цемра.

Лесвіца. Усё чыста, нікога няма. Усе заселі у бункеры. Дзверы з жалеза, сцены з жалезабітона. Петлі дзвярэй схаваныя ў сцяне. Сцены абкладзены пластыдам, ля пластыдных кірпічыкаў некалькі мехаў гексагену. Трэба толькі электрычную прыладу выбуха. Я здымаю дзедаўскія электронныя гадзіннікі, якія ён падарыў мне парад смерцю, наказаўшы выкарыстаць іх па назначэнню і прыладжаваю іх да пластыднага кірпічыка. Хаваюся пад лесвіцу, выбух, урон, паднятае помпавае ружжо і бясконцая колькасць назбіраных патронаў.

Страляю ў мэнеджэраў. Трапляю чамусці выключна ў голавы. Голавы разлятаюцца, як спелыя гарбузы. Дзверы ТОП-мэнеджэра.

- Вось і ты. Я ведаў гэта, але ты нічога ад мяне не даведаешся. Ты будзеш маім рабом. Хочаш месца мэнеджэра? А? Можа грошай? Ежы? Антыдэпрэсантаў? Дзевачак? Хлопчыкаў?

Я страляю ў яго і ён становіцца больш адэкватным, не гледзячы на адсутнасць правай паловы цела.

- Добра, добра. Цішэй, ня трэба агрэсіі. Табе лепш наведаць гарадскі заапарк. Там наша фірма выпрацоўвае нэйронныя сістэмы, дастаючы іх з мутыруючых чарапахажаб. Сістэмы ідуць на доследы ў сферы рэкламы і на мадэрнізацыю вайсковых кампутараў міністэрства адукацыі вашай дзяржавы. З дапамогай біялагічных сістэм кампутары павялічваюць сваю вытворчасць, становяцца рэлевантным ў вырашэнні адукацыйных пытанняў па ўкараненню капіталістынчага мыслення ў школьных навучэнцаў. Вылучэнне нэйронных сістэм даволі працаёмісты працэс, таму каб яго перарваць табе трэба вынішчыць галоўнага інжэнера біялагічнай фабрыкі. Яго завуць Прараб. Ты яго пазнаеш па жыравых адкладках на свінападобным твары. Ён даўно не чалавек, ён біямашына з генетычна змененым чалавечым кодам у бок хуткага спаўнення загадаў. Спадзяюся я не сказаў табе нічога карыснага, і больш не скажу ані слова.

Я страляю ў ТОП-мэнеджэра і яго галава разлятаецца, як разляталіся галовы мэнеджэраў. Не гледзячы на сацыяльны статус, яны аказаліся роўнымі перад пеньковым прыцэлам помпавага ружжа...


Глава ІІ


Цёмны завулак. Пустая дарога. Чорныя правады на фалічных слупах, па якіх чорнай кроўю паўзе электрычнасць. На сілавых кабелях завісаюць абвугленыя птушкі. Чорныя коткі блукаюць пад правадамі з надзеяй на прыгатаваную вячэру. Між сметнікавых кантэйнераў бегаюць хларыраваныя пацукі. Іх баяцца есці нават дзікія сабакі, пацучыная кроў ператварылася ў жыжападобную кіслату зялёнага колера, а мяса пачало нагадваць палітэлен, ці абсмаленую плястмасу дзіцячых лялек.

Транспарту няма. На вуліцы ні душы, толькі адна бабка сядзіць на прагніўшай да жалеза лаўцы і лузгае семкі. Я падыходжу да бабкі і прашу вызваць тралебус. Бабка зірнула на мяне з падазорам, але за некалькі эквівалентаў валюты ўсё ж вызвала транспарт.

Чорны, рагаты шкілет расейскай вытворчасці з папяровым нумарам маршрута пад'ехаў да прыпынку. Людзей там няма, толькі вадзіцель і кантралёры. Шмат кантралёраў, тралебус кішыць усемагчымымі кандуктарамі, начальнікамі праверкі, кантраліруючымі міліцыянерамі і кантралёрамі аплаты праезду. Кожны з вялізнымі жоўтымі клыкамі, кожны з агромністай прагай насыціцца крывёй пасажыраў, прыкрываючы свае намеры зборам праязнога пададку. Я бачу, як вочы пакрываюцца кроўю, а рукі пачынаюць нэрвова дрыжаць адчуваючы набліжэнне харчу. Яны натоўпам прыліплі да шкла разглядаючы мае дзеянні.

Адзін крок на прыступку і яны сажруць цябе, абглядаюць косці і паедуць далей па тым маршруце, які надрукаваны на пажаўцелай паперцы. Пакуль ты не зрабіў гэтага кроку - ты ў бяспецы, але ехаць да заапарку трэба і выйсця іншага няма, як...

Я дастаў з-за пазухі помпавае ружжо і зрабіў крок на прыступку. Кроў лілася мне ў твар, але я не адчуваў яе вільгаці, не адчуваў яе ціплыні, Я НІЧОГА НЕ АДЧУВАЎ. Я страляў у канвульсіўныя протатвары з вялізнымі, зусім ненатуральнымі клыкамі. Міліцыянты былі ўзброены дубінкамі і я адчуваў урон. Апошні зарад і я дастаў "Глок". Некалькі стрэлаў і мы адзін на адзін з вадзіцелем.

- Зараз гэты тралебус вызвалены ад неябспечных пасажыраў якія не плацілі за праезд. За гэта я давязу цябе туды, куды табе трэба. Большасць з іх я не ведаў, але некаторыя праз шкло пілі маю кроў. Я вельмі ўдзячны табе, таму хачу падарыць гэтую штуку. Я не ведаю навошта яна патрэбна і куды яе трэба ўладкаваць. Мне падарыў яе мой тата, перад тым як прыгнуць на электрычныя рэйкі падземнага метрапалітэну. Сядай, мы даедзем хутка...

Сметнікавыя барыкады збудаваныя рэвалюцыйнанастроенымі апазіцыянерамі перашкодзілі дабрацца да месца. Я быў вымушаны далей пайсці пехам, што зусім не радавала, бо вуліцы кішэлі лысымі гоблінамі, выпаўзаючымі ноччу са сваіх кватэр у пошуке вытворчасці мясцовага вінагарэлачнага завода. Але гобліны не самае небяспечнае, што магло здарыцца. Такія ж лысыя гобліны, якіх дзяржава на пачатку мінулага стагоддзя запрасіла на працу па ахове правапарадку на вуліцах горада, пад уздзеяннем трэнеровачнага працэсу і замбірвання тэлебачаннем ператварыліся ў жахлівых антрапаморфных жывёлаў, якія насілі ўмоўнае абазначэнне прышытае таннымі ніткамі да куртак "АМАП". Я дакладна не ведаў як расшыфроўваецца абрывіятура, але пытацца наконт гэтага ў АМАПаўцаў мне чамусь не хацелася. Я загадзя дастаў з-за пазухі "Глок" і рушыў між барыкадаў.

Разбітыя ліхтары чорнымі раслінамі тарчалі паабапал дарогі. Жоўтая люмінісцэнтная лінія вяла мяне ў бок заапарку. Я крочыў па цэнтру дарогі, гатовы адчыніць агонь у любы момант. Недзе ў цені капашыліся пажырацелі смецця. Яны гатавалі ў лыжках шчасце і калолі яго ў цела. Іх закрыштылізаваўшыяся пазваночнікі тарчалі з пажаўцелай скуры. Кароткія сальныя валасы ласніліся кісла-брудным адценем. Гэта былі суцэльныя пратаплазменныя згусткі з зачаткамі першабытнага жыцця мангалойднай цывілізацыі. Ісколатыя рукі, ператварыўшыяся ў чорныя ватныя плаўнікі дрыжалі ад азнобу і ломкі. Вочы даўно патухлі, у вачах не было бачна ані інтэлекту, ані сапраўднага жыцця. Гэта былі машыны па пажыранню смецця. Іх хваробу можна было вынішчыць толькі вынішчэннем нозьбітаў. Як пракажонныя збіраліся пажырацелі ля дарогі з надзеяй на хуткае шчасце.

Я бачыў, як яны падымаюцца, у іх ламаюцца ногі, яны робяць крок і зноў ногі ламаюцца ўжо ў іншым месцы. Пажырацелі нічога не адчуваюць, яны крочаць на ламаючыхся нагах дзе колькасць пераломаў расце па меры працягу руха. Яны не зважаюць на метамарфозы з нагамі, але хутка падаюць і цягнуцца ўжо як гіганцкія слізні. Накіроўваюцца да мяне, цягнуцца застаўляючы пасля сябе згусткі эктаплазмы запоўненнай хваробатворнымі бактэрыямі. Яны цягнуць свае тонкія, як дрот, пальцы да майго горла, але атрымліваюць выключна кулі. Кулі адпраўляюць іх да вечнага пастаўшчыка смецця, які займаецца сваёй працай выключна дзеля ўсеагульнай любові і кампрамісу непатрабуючы за гэта нічога акряма пацалункаў.

Дзеля эканоміі патронаў, я вырываю жалезны прут і працую толькі ім. Між скалечаных цел я знаходжу прадмет, знаходжу і разумею як яго можна выкарыстаць.

- Заапарк зачынены.

- Але мне вельмі трэба ўнутар.

- Прабачце. Я бы мог вас упусціць толькі пры ўмове майго за вамі нагляду. Я вось зараз вырашыў павячэраць, але лыжку забыў дома. Таму мне прыдзецца вячэраць зачыніўшы вокны і дзверы, каб ніхто не ўбачыў майго эстэтычнага пазору, калі я буду есці рукамі. Вось калі б у вас была лыжка, тады я бы вас пусціў.

О у вас ёсць лыжка! Заходце, я прапушчу вас.

Я ўвайшоў унутар:

- Дзякуй, - сказаў я і стрэліў у ахоўніка. Увогуле я не хацеў, але атрымалася ўсё неяк само сабой. Уключылася сірэна, забрахалі сабакі, заездзлі машыны. Узвод адборных армейцаў высыпаў на пляц і скруціў мяне ў рог якога барана. Яны паднялі мяне на рукі і павалаклі ўнутар рабочага павільёна.

Паклаўшы мяне ў цэнтар пляцоўкі перад вялікім басейнам запоўненым чорнай ваткасцю, вайскоўцы атсутпілі і замерлі. Аднекуль выйшаў смгулы, вельмі худы чалавек з блакітнымі валасамі. Ён падыйшоў да мяне і паглядзеў у мае вочы.

- Там - ён зірнуў на басейн, - мы разводзім чарапахажаб, ці жабачарапах, як табе зручней. Ты ўжо ведаеш навошта яны нам патрэбны, але ты не ведаеш той акалічнасці што чарапахажабы вельмі карысны пры кланаванні людзей і гэта магло бы дапамагчы табе. Навошта тут усё разбураць? Навошта пазбаўляць сябе апошняга шансу? Я разумею, што ў абартарыі цябе пазбавілі твайго дзіця, але мы вымушаны былі зрабіць гэта, бо твой сын з'яўляўся абраным для вынішчэння ўсяго нашага светапарадку, ён мог прывесці да катаклізмаў і стаць прычынай працэсаў пра якія мы нават не можам падумаць. Але зараз, калі ўсё скончана, калі менавіта тое дзіця больш не існуе мы можам прапанаваць табе яшчэ раз зацяжарыць, зацяжарыць менавіта тым, што вынішчылі ў нашым абартарыі. А пакуль ты думаеш мы пасадзім цябе ў турму, каб ты не зрабіла чаго-небудзь, пра што ты магла бы пашкадаваць у будучыні.

У цёмным пакоі чорнай камеры я прыводжу думкі ў парадак. Я ЖАНЧЫНА?! А сапраўды, чаму не? Хіба я глядзеў у люстэрка, гэта значыць глядзела. Не, зусім не глядзела. Тады што ж здарылася? Што адбывалася? Чаму і навошта? Я ўвесь час спаўняла нечыя загады. Я была вымушана спаўняць загады, я не мела выбару і зусім не думала пра яго. Мне НЕ БЫЎ ПАТРЭБЕН выбар. Дзе ж я? Хто я? Дзіцё! Я павінна вынішчыць іх усіх, мне патрэбна іх вынішчэнне, я не магу жыць без іх вынішчэння!

Я працёрла вяроўкі аб вострую арматурыну і вызваліла рукі. Штука, якую падарыў мне вадзіцель аказалася адмычкай, відаць татка паводзіў сябе дывіянтна, быў бандзітам таму і скончыў жыццё на рэйках больш не ў сілах трываць свае паводзіны і быць адорваным ад нармальнага грамадства.

Выбіваю жалезныя дзверы, дзверы прыбіваюць ахоўніка. Я бяру яго ружжо і накіроўваюся налева. Там цёмна, смярдзіць рыбапрадуктамі і дарагой парфумай. Дзверы. Стрэл і іх больш няма.

- Я Прараб, я ведаў што ты прыдзеш. Вось ключ ад сакрэтнага ўваходу ў наш галоўны штаб. Штаб знаходзіцца пад публічным домам Ёхана Мюлега, туды можна трапіць на мэтро.

Я страляю ў Прараба і Прараб пазбаўляецца галавы. Потым страляю ў шафу і адтуль вывальваецца жанчына. Тут я ўсё закончыла трэба спускацца ў мэтро.

Паўжывая жанчына цісне на пімпу і на калідоры нешта выбухае. Я дабіваю яе і выходжу за дзверы. Глыбокая варонка вядзе ў падземныя лабірынты метро - тое што мне трэба.


Глава ІІІ


Метро кішыць бамжамі, бамжы - гэта чалавекападобныя прыматы, раней былі цывілізаванымі і нават сацыялізаваліся сродкам чытання выкінутых газет, але зараз зусім здзічэлі прыстасаваўшыся да смярцельных хвароб і бясконцага голаду. Страўнік бамжа лёгка мог пераварыць жалеза, любую арганіку і некаторыя віды пластмас. Зубы бамжэй набылі выгляд рэсцоў, а рукі ператварыліся ў суцэльныя доўгія кіпцюры. Яны будуць толькі рады чалавечынке, бо гэтае мяса не зусім запэцкана хіміяй, як на прыклад мяса пацукоў.

Ружжо са мною, таму мне няма чаго баяцца. Урон. Доўгі кіпцюр трапляе ў маю плоць і я разумею, што патрэбен антыдот.

Бамжы паўсюль: яны цягнуцца з глыбіні танэля, вылазяць з бакавых адтулін, падаюць зверху крываточным дажджом прагніўшых каналізацыйных труб. Я страляю і гарачыя гільзы вылятаюць у чорную прастору танэля. Чую гук цягніка, адскокваю ўбок і агромны састаў на жалезных колах праносіцца міма вынішчаючы азлобленых падземных прыматаў. Гнілая кроў разлятаецца па танэлю, а машыніст нават не звярнуў увагі на інцэдзент, уключыўшы гумкавыя дворнікі. Тут такое часта здараецца, хімічная зброя не дапамагае, бамжы прыстасаваліся да атруты без усялякіх працівагазаў.

Падземная кветка - я разумею што гэта антыдот, ем кветку і мне лягчае.

Доўгія чорныя танэлі збудаваныя ў пазамінулым стагоддзі да першай эры сацыял-лібералізму. Цэгла заплеснявела і часткамі павывалівалася. У кладцы праглядваюцца косці нацыянал-бальшавікоў, з яскравымі дзіркамі кулявых адтулін у чэрапной каробцы. Персанал метро сюды не суецца, баяцца бамжэй, ды й няма ім тут чаго рабіць, рэйкі вечныя!

Па стогнах якія ляцелі зверху я даведалася, што знаходжуся пад публічным домам. Трэба неяк прабрацца ўніз, унутар штаба. На шпалах люмінісцэнтным святлом бачу люк, адчыняю люк прарабаўскім ключом і трапляю ў штаб.

- А вось і ты. Мы чакалі цябе і зараз мы пачнем страляць.

Адчуваю ўрон. Сотні ствалоў у адно імгненне пачынаюць бязлітасна плювацца кулямі, вакумнымі снарадамі, атрутнымі дроцікамі і электрычнымі праваднікамі. Я хаваюся пад жалезабітонны выступ і неяк адстрэльваюся. Да мяне ляціць граната, але я лаўлю яе і кідаю назад. Цішыня. Усіх перабіла.

- Табе патрэбен Мюлег! Ён галоўны ў нашай арганізацыі. Пасада галоўнага журналіста на дзяржаўным тэлебачынні - гэта толькі прыкрыццё. Ён мэнеджэр нашай арганізацыі і калі ты знойдзеш яго, дык знойдзеш ТОП- мэнеджэра. Хто ён, ведае толькі Мюлег. Я ведаю, што ты заб'еш мяне, але ў рэшце рэшт, гэта толькі гульня!

Я страляю ў яго і ён разлятаецца на пырскі. Падбіраю зброю і накіроўваюся ў публічны дом.

Сотні распранутых дзевак і хлопцаў трапілі ў сэксуальнае рабства пражэрлівых як савецкія фабрыкі, гаўляйтэраў сэксу. Некаторыя самі хацелі гэтую прафэсію па прычыне сэксуальнай незадаволенасці і праблем з сацыялізацыяй, некаторыя страцілі пашпарт і патрапілі ў залежнасць ад гаспадара бардэля.

Бардэль - гэта сотні цел, пазбаўленых душ, якія займаюцца толькі адной справай, задавальняюць патрэбы ў сэксе. Гэта частка спажывецкай культуры - спажываць усё, пакуль не скончацца грошы, якія ніколі не скончацца па прычыне спажывання ўсяго чаго толькі можна. Нават у бардэле ёсць свой прафсаюз і прастытуткі часам страйкуюць вяртаючы кліентаў да жонак і ананізму. Пенсіянераў тут спальваюць і кожны новы ведае чым закончыць сваё існаванне.

Благое медыцынскае абслугоўванне не змагло дыягназаваць небясьпечныя хваробы, што выклікала мутагеныя працэсы ў шэйках маткі і ў прамой кішке працаўнікоў бардэля. Іх палавыя органы пакрыліся сліззю, якая не прапускала небяспечныя бактэрыі, а з тым вынішчала апошняе чалаевечае, што меў кліент. Ён трапляў у наркатычную залежнасць без залежнасці ад полу і ўзросту. Пастаянныя кліенты рабіліся бясплатнымі працаўнікамі, а абартарый быў заўсёды загружаны на поўную моц, пастаўляючы якаснае мяса ў разбураную мной забігалаўку.

Я ванітавала ад усяго гэтага бруду, які адчуваўся нават на метровай глыбіні пад установай. Я ненавідзіла кожнага хто знаходзіўся там. Я не магла трываць гэты спёрты, змутаваны дыянісійскі пачатак. Там людзі не нагадвалі нават жывёлаў. Скалечаныя рознымі хіміка-біялагічнымі наркотыкамі, яны не мелі аніякіх прыродных інстынктаў, акрамя толькі жадання трахацца і прымаць чарговую дозу антыдэпрэсантаў. Траханне ўжо не было інстынктам працягу рода, не, гэта быў толькі сродак выпрацаваць пэўную колькасць гармонаў шчасця і вынішчыць чарговую гадзіну бясцэльнага жыцця.

Расфарбаваная як сценка ў рэперскім квартале дзеўка стаяла на ўваходзе. Я прабіла ружжом яе наскрозь і стрэлела ў ахоўніка, які здзівіўся ўбачыўшы ў спіне курвы ствол ад помпавага ружжа.

- Смерць у бардэле, - пачула я свой голас і адчула на пальцы курок. Курок прыціснуўся да пальца і целы пачалі разлятацца.

Зразумеўшы, што бардэльныя людзі ўзброены выключна халоднай зброяй, я падняла кандэлябр з зазубрынамі і пачала арудаваць ім. Кроў ад забітых цел лілася на першы паверх і праз пэўны час між тэлевізараў, чырвоных канап, крэсел і запэцканых порначасопісаў плавалі паўаголеныя трупы са слядамі гвалтоўнай смерці. Ў мяне не было шкоды, я ўвогуле нічога не адчувала. Не адчувала НІЧОГА!

Я шмат ведала пра Мюлега. Ён быў галоўным па цэнзурным працэсам і прапагандзе існуючага лада на тэлебачынні. Ён сам выдумляў небяспечных шпіёнаў іншаземных разведак, выдумляў апазіцыю, якой на самой справе ніхто не бачыў, але ўсе баяліся. Выдумляў светлую будучыню і бясконцую дабрыню Важдзя, якога жывым ніхто ня бачыў, не гледзячы на тое, што Вождзь кожны дзень выступаў па тэлебачанню і радыё, але кіраўнікі іншых краін яго чамусці ніколі не назіралі, не размаўлялі і на тэрыторыі сваіх дзяржаў ніколі не прымалі. Мюлег выдумляў сцэнар дакументальных фільмаў ананіруя перад празрыстай люстрай галоўнага пакоя ўласнага бардэля. За гэтай справай ён выдумаў шматлікія тэрарыстычныя арганізацыі, нацыяналістычнаскірованыя кланы, зялёных чалавечкаў якія жадалі вынішчыць Важдзя дзяржавы, хітравыдуманныя пляны іншаземнага загавару па знішчэнню існуючага ладу, а так сама сюжэт і сцэнар некалькіх дакументальных фільмаў. Карацей, ён быў сволаччу, а я нічога не адчувала.

- Я Мюлег і скажу табе ўсё, што табе трэба, хоць мне і не зразумела, чаму ўсё так. Мы ж вынішчылі тваё дзіця, а значыць нашаму светапогляду нічога не пагражае. Калі нашаму светапогляду і светапарадку нічога не пагражае я скажу табе імя нашага ТОП-мэнеджэра. Наш ТОП-мэнеджэр - гэта Вождзь. Яго ты можаш знайсці ў прэзідэнцыі за галоўным пультам краіны на якім толькі адна чырвоная кнопка пры націсканні якой пачынаецца крывавая бітва за ўраджай.

Я замініравала Мюлега, нацапіўшы на яго шахіцкі пояс вернасці. Выйшла з бардэлю, а ў бардэлі Мюлегу адарвало разам з жыццём усе ванючыя генеталіі.


Глава IV


Да прэзідэнцыі трэба ехаць, пехам далёка і небясьпечна. Чорны шкілет знаёмага тралебуса асаджаў натоўп харызматычных бабулек і гобленскіх персаанажаў. Кожны з натоўпу жадаў задававоліць жаданне ўласных ягадзіць, якое заключалася ў адчуванні мяккай паверхнасці прагніўшых сядзенняў тралебуса. Я кінула гранату ў натоўп і натоўп рассасаўся без усялякіх атрадаў хуткага рэагавання па разгоне несанкцыянаваных мітынгаў, дэманстрацый і астатніх імітацый палітычнага жыцця ў нашай краіне.

- Ты зноў выратавала мяне ад злобных пасажыраў. За гэта я адвязу цябе туды, куды табе трэба. Учора ноччу я знайшоў гэту ШТУКУ і зусім не ўяўляю, што з ёй рабіць. Вось, я дару яе табе. Можа для цябе яна будзе нечым карысна.

Вадзіцель з ідыёцкай і спрадвечнай усмешкай працягвае мне авіяцыйны кулямёт з доўгімі лентамі ў заплечніку. Я адчуваю як твар расплываецца ва ўсмешцы і бяру падарунак. Мы едзем да прэзідэнцыі.

Чырвоны будынак прэзідэнцыі, які вельмі нагадваў маўзалей, сустрэў нас супрацьтанкавамі яжамі, глыбокімі рвамі, міннымі палямі, браніраванымі вокнамі і ўльтрагукавымі пасткамі. Тэрыторыя будынка кішэла АМАПаўцамі, СОБРаўцамі, ВПВэпаўцамі, Алмазаўцамі, Вымпелаўцамі, Альфаўцамі і іншымі гуманойдападобнымі чырвонаармейцамі. Чырвоны - гэта любімы колер Важдзя. Любімыя колеры Важдзя - гэта чорны і чырвоны. Вождзь заўсёды хацеў стаць анархістам, але мазгоў хапіла толькі на тое каб стаць важдзём. Я не ведала як прабрацца ўнутар, дзе за вялікай чырвонай пімпай чакаў мяне Вождзь. Трэба было хітрыць і я думала, як гэта ажыццявіць на практыцы.

Раптам чорная лакальная ракета кропкавага навядзення той краіны свету якая робіць свет аднапалярным трапіла ў плошчу перад галоўным уваходам у прэзідэнцыю. Такія ракеты звычайна наводзяцца лазерным промнем, з'яўляюцца вельмі дакладнымі і вельмі дарагімі. Гэта ракета па выпусках навінаў была запушчана па цэлі на Далёкім Усходзе, па пячоры дзе сядзеў заросшы, як лесавік тэрарыст нумар адзін. Але чамусці ракета не патрапіла ў пячору на Бліжнім Усходзе, а патрапіла на лужайку прэзідэнцыі. За дзень да гэтага, такія ракеты трапілі ў Эльфелеву вежу, у Лонданскі таўэр і ў будынак кампаніі Шэл. Вайскоўцы канешне сказалі, што гэта мелкія страты высакаточнай зброі, і што ў сваёй асноўнай масе ракеты трапілі туды куды патрэбна, але мяне гэта мала цікавіла, што ім важней: тэрарысты, ці будынак кампаніі Шэл. Рвоў і яжоў больш не было. Быў вялізны метэарытны кратэр. Я прайшла да дзвярэй і адчыніла самы абараняемы будынак дзяржавы.

Кулямёт спраўна працаваў. Ствалы хутка змяняліся пад уздзеяннем цыклічнага працэсу цыркулярнага вярчэння, накаляліся, чырванелі, але не плавіліся. Людзей касіла, што каса траву.

Ліфт запоўнены пакошанымі трупамі. Выходжу, страляю. Разлятаюцца люстры і сцены з псеўдамармуру. Відовішча нечым нагадвае амерыканскі блокбасцер, але мяне гэта не цікаівць. Я простра стралаю ў празамбіраваных людзей у лёгкіх бронежалетках і з такой жа лёгкой стралковай зброяй. Некаторыя кулі трапляюць у мяне і я адчуаю ўрон. Справа не труба, я нажралася ў бардэле антыдэпрысантаў. Людзі ператвараюцца ў кашу, нібы вялікі злобны повар варыць людаеду ежу. Апошнімі выбягаюць агалцелыя БРСМаўцы з чырвоназялёнымі сцягамі ўрукапашку - гэта апошні прадмсямротні покліч існуючага светапарадку. Куль у мяне дастактова і смярдзючыя жопалізы пертвараюцца ў прадукты жыццядзейнасці жывога арганізму.

Я кідаю абвуглены кулямёт і дастаю з-запазухі ружжо. Апошнія дзверы, за дзвярыма Ён.

Стрэл робіць у сценцы вялізную дзірку і забівае істоту, якая сядзіць за сталом. Я разумею, што Вождзь толькі фікцыя, марыянетка ў нечых руках. Істота, якая валодае рыторыкай і не валодае ўладай.

Мяне сустракае апрануты ў белыя адзежы самы вялікі пажырацель біфштэксаў. Ён сядзіць на канапе і глядзіць у мой бок.

- Жрэц. Вядома ты мяне ня ведаеш, але гэта я стварыў дадзены светапогляд і светапарадак, які ты так жахліва вынішчыла. Твой дзіцёнак сапраўды стаў прычынай канца нашага жыцця. Я не ўспрыняў правідэнцыялісцкі закон сусвету, рэлігіі, культ якой я спраўляю. Як не круціся, а будучыня адна, тая, якую прадказалі, па крайней меры ў кампутарных гульнях. Ты добра гуляў, мой хлопчык. Твой жаночы персаанаж валодае прыгожымі формамі і цудоўным тварам, які ты меў магчымасць бачыць у люстрах гэтай будыніны. Дзіўна, чаму не ўзнікла жаданне да гэтага цела, можа таму што ты існуеш у ім. Зараз ты застрэліш мяне і выкінешся з гэтай гульні, але гэтым ты нічога не даб'ешся. Біялагічны кампутар на жорсткіх дысках якога знаходзіцца гэта гульна даўно мадэфіцырываў код і невядома, што менавіта змянілася. Яго працэсар перастаў нагадваць працэсар, які ласніцца тысячамі мегагерцаў. Цяпер гэта мозг! Гэта інтэлект, няхай і жаночы інтэлект, які не жадае выпускаць цябе ў вонкавы свет. Ты спадабаўся машыне і яна цябе нікуды не адпусціць. Ты яе мрой, спрадвечная, дзіцячая мара пра магутнага рыцара на белым кані. Засталося толькі крыху перамаляваць персаанаж, каб ён набыў сапраўдныя формы.

- Чаму я павінна верыць табе? Тады ты просты кампутарны персаанаж, такой жа кампутаранай гульні. Кажаш толькі тое, ШТО ТЫ ПАВІНЕН казаць.

- Так, праўда. Але я кажу тое, што ЯНА кажа мне казаць. Ты можаш назіраць метамарфозы ў гэтае люстэрка.

Ён дастаў люстру і я ўбачыла незнаёмага мужчыну. Цяпер я стала мужчынай. Я зноў мужчына!

- Выбару няма. Ты ў любым выпадку не скончыш гэтую гульню. Табе не абавязкова забіваць мяне. Ты можаш застацца ў гэтай гульне, пакуль тэстары не дастануць кабель з твайго біялагічнага парта і не адключаць кампутар. У іншым выпадку за будучае я не адказваю.

- Ты ж кажаш, толькі тое што хоча чуць яна, а яна хоча зусім іншае. Што за лухту я тады чую?

- Гэта абаронная праграма якую зараз сцяруць. Прабач у цябе няма выхаду.

Я адчуваю як падымаецца ружжо, я адчуваю як палец кладзецца на курок і бачу як стрэл разбурае цела Жраца. Спыненне. Цемра.


Глава V


Я ачнуўся на канапе перкалючаючым каналы тэлевізара. Рабіў я гэта з маніякальнай радасцю і рукі мае троху дрыжалі. На кухні спявала невядомая мне жанчына, а за вокнамі грукацелі верталёты.

- Ты памятаеш, што табе трэба прыняць троху таблетак ад шызафрэніі, у іншым выпадку ты зноў пачнеш бачыць невядомых людзей, будзеш бегаць па кватэры і страляць па вокнах з лыжкі. Сонейка маё, ты ж піў лекі?

- Так, - кажу я і валюся з канапы, пад канапай фармакалагічны склад невядомых мне колаў.

- Ты сапраўды піў лекі, а не хаваў іх пад канапу? Я ж ведаю, што дзеля майго сэксуальнага шчасця і для таго каб адчуць сябе мужчынай ты можаш зрабіць якія-небудзь незразумелыя дзеянні. Мілы мой, я ўсё адно цябе кахаю і аніякая шызафрэнія, ці яшчэ якая брыдотная хваробы не разлучаць нас з табою. Мы будзем разам і разам пераможам усе недарэчнасці, якія сустрэнуцца на нашым шляху.

Я пасунуў горку лекаў далей у глыбіню пад канапай і запытаўся:

- А часта я бачу недарэчнасці? І.. і, не ведаю як сказаць.

- Ты зноў не піў лекі. Ай-ай-ай, які нехарошы хлопчык. Зноў блукаў па лабірынтах чорнага горада вынішчаючы мерзапакасных монстраў, так? І напэўна зусім не памятаеш хто я? Так, скажы так? Так! Бачу ў тваіх вачах. Я твая жонка, ты - лепшы паэт сучаснага выраджэння, часта ходзіш на ўсялякія багемныя штукі і друкуеш вершы ў газеце пад назовам "Наша Піва". Вельмі часта рэпартажы пра цябе друкуюць у рэспектабельных газетах накшталт "Навінак". Часта з'яўляешся на старонках глянцавых часопісаў, любіш марціні з гарэлкай, неразмешана. Я сяджу дома і гляджу за чысцінёй. Ты ўжо тры гадзіны глядзіш у адну кропку, а да гэтага ты ціхенька спаў. Я падумала, што ты працуеш, сачыняеш чарговы верш, які адаб'ецца на ўсёй нашай гісторыі, а ты глянь, не піў лекі і відаць хадзіў па далёкіх, мройлівых гарадах. Прыдзецца зрабіць табе ўкольчык.

Яна дастала з-за спіны шпрыц і ўткнула яго ў ягадзіцу.

- Спі. Заўтра ты будзеш адэкватным.

Мужык, велмі падобны да Чэгевары, у камуфляжным адзенні з грукоцячым аўтаматам Калашнікава ў рукох выскачыў са сцяны і падпрыгнуў да мяне.

- Уставай! Генацыд яшчэ не скончаны. Пакуль ты тут адлежваешся жахлівыя поўчашчы эпікурэскай поскудзі ўварваліся на нашыя прасторы гвалтуючы нашых жанчын і дзяцей. Федэрацыя "Х" вынішчана, але эпікурэйцы занялі іх месца і цяпер нам усім канец. Я чуў як маральна раскладаліся жонкі маіх вайсковых сяброў. Калі ты не выйдзеш на абарону нашай любай Радзімы, эпікурэйская агрэсія даб'ецца перамогі і што-небудзь змяніць будзе немагчымым.

- А адкуль яны прыйшлі? З захаду?

- З якога захаду, гэта іншапланетная поскудзь ад некуль з Эўропы.

- З Эўропы?

- Так, з аднаго са спадарожнікаў Юпітэра. Эўропа абкладзена таўшчэзным слоем ільду і гэтым разбэйшчаным нарказалежным гуманойдам захацелася больш цяпла і сонца. Спачатку яны забралі Эпікура і зрабілі яго сваім жрацом, а потым закінулі сюды Элвіса, каб ён расклаў нас на раздробленыя малекулы, якія займаюцца выключна броўнаўскім рухам. Мы разгадалі шалёны плян, але Элвіса яны ў час эвакуявалі. Уляцелі прама перад нашым носам. Але мы здагадаслія, што Элвіс гэта рэінкарнацыя Эпікура! Не здарма ж іх імёны пачынаюцца з літары Э! "Э" - гэта ўмоўнае абазначэнне ў эпікурэйскім захітраным дэсанце самых вялікіх правадыроў, а вялікіх правадыроў у іх было толькі два. Так што мы ледзь не абяскровілі іхнію агрэсію! Апранайся, Радзіма чакае! Пажар айчыннай вайны палыхае і яго трэба лакалізаваць!

Я апранаю адзежу, што ляжыць на стуле і прыгаю ў прабоіну ў сцяне. Вуліца залітая вагнём і гукамі разрыву снарадаў. Чэ прыгае за мной і мы імчым па вуліцах да зялёнага, пакрытага імхом узвышша. На ўзвышшы светамузыкай палыхае лятучая талерка. Талерка ашчацінелася шлангамі з якіх біліся струі пладова-выгаднай вадкасці. Сотні людзей таўпілася ля талекрі лавілі кроплі іртамі, рознай пластмасавай і шкляной тарай. Яны падалі на калені і кланіліся долу аддаючы пашану талерцы. У вачох была бачна толькі свінская пакорнасць. Людзі ператвараліся ў алканафтаў і іх адсылалі на эскалатыры ўнутар талеркі.

- Трымай, - крыкнуў мне Чэ і кінуў у рукі АК, - пакуль чалавек не вызвалены - ён патэнцыяльны эпікурэйскі агент, страляй па ўсім што рухаецца.

І мы стралялі. Стралялі, змянялі ражкі і стралялі зноў. Лазерныя з наркатычным супакаеннем промні луналі ў пошуках нашых цел. Чэ трапіў пад промень, кінуў аўтамат і глінай начартаў на сваім лобе пацыфічны знак. Ён пачаў збіраць кветкі і цалаваць людзей. Урэшце-рэшт ён трапіў на эскалатар, але я стрэліў у яго, бо не жадаў герою ванючай эпікурэйскай смерці ад безывходнасці! Я адчуў як праступіла скупая мужчынская сляза.

Я прыгаю на эскалатар страляючы па ўсім што рухаецца. Залятаю ў талекру, назіраю тысячы людзей, якія чытаюць эпікурэйскія кнігі, атрымліваючы асалоду. Я мінірую талерку і прыгаю назад на зямлю. Талерка выбухае і разлятаецца на атамы. Там нікога з жывых няма, памерлі нават душы. Шэра-белы натоўп з агентаў Смітаў расходзіцца па дамох, Флэш Моб удаўся, праходжыя скокалі ў замяшальніцтве.

- Гэта адна з сотні талерак, - пачуў я знаёмы голас. Гэта быў той самы мужык, што падарыў мне базуку. - Талеркі не галоўнае! Галоўнае - гэта наша каралева, а каралева сядзіць у эпікурэйскім затачэнні. Керэнская астрога збудавана ў грамадскай лазні, таму табе спатрэбіцца гэта.

Ён выдаў мне глыбакаводны аквалангічны скафандар і знік. Я накіраваўся па намаляваных на асфальце крэйдай стрэлках. Ісці ў скафандры было не зручна, але ніякае замбіідэялагічнае ўздзеянне мяне зачапіць нават тэарытычна не магло!


Глава VI


Я зайшоў у грамадскую прыбіральню і знік у каналізацыйным праёме. Скафандар мой называўся Эпіктэтам. Мне так падалося, што ўсе людскія агрэгаты, якія плаваюць па каналізацыйным трубам носяць імёны старажытных цароў, але на гэтым я доўга не засяроджываў свае думкі, трэба было асцерагацца небяспечных рыбамонстраў, якія мутавалі з вадаправодчыкаў і іншых прадстаўнікоў жэса.

Рыбамонстры маглі хадзіць, але больш за ўсё ім падабалася плаваць. Тоўстыя плаўнікі, якія адраслі на шыі і на поясе, развівалі агромную хуткаць. Рыбамонстры пражэрлівы, але і не пазбаўлены розума. Па большай часктай яны адзіночкі, але часам сустракаюцца і пары, і группы.

Я падняўся і вынырнуў з трубы ў галоўным басейне. Каралева ляжыць прыкаваная ланцугамі да тэлевізара, я бачу ў яе вачах сляды жорсткіх да яе адносін, інфармацыйнага гвалту і культурнага шоку. Каралева амаль жыла, і ледзь стрымлівала сябе, каб не згубіць прытомнасць.

Я выскачыў з вады і распіліў убудаванай цыркуляркай ланцугі.

- О мой прынц! Ты выратаваў мяне! Гэтыя дзікія людзі катавалі мяне серыяламі, ток-шоў і усемагчымай рэкламай праз кожныя дзесяць хвілін. Каб не ты, я б звар'яцела і наша краіна засталася без кіраўніка! Ты вызваліў мяне! Ты вызваліў увесь наш народ. Хутчэй адсюль, я больш не магу трываць гэтае спёртае паветра публічнай лазні.

У гэты момант з басейну вынурнула некалькі рыбамонстраў размахваючы плацёжкамі і гаячнымі ключамі, але я расправіўся з імі сваёй цыркуляркай.

МЫ беглі па доўгім, вельмі доўгім калідоры. Калідор вёў на вуліцу, пра гэта нам казалі зялёныя таблічкі з намалёваным на іх чалавечкам і стрэлкай. Нарэшце мы прыбеглі да дзвярэй пад шыльдай "выхад" і мы зразумелі, што вырваліся.

Вуліца кішэла панкамі, якія валяліся паўсюль, нібы тут прайшоў бой паміж патлатымі і ўсе патлатыя засталіся ляжаць на глебе. Панкі трымалі свае органы ў саракаадсодкавым спіртавым растворы для лепшай ахоўнасці і па гэтай прычыне былі для нас бясшкоднымі.

- Міл чалавек, падай на рэвалюцыю, гарэлку, сквотэрскі рух, кніжку Пелевіна. Я трэці дзень не ваяваў, не піў, не жыў, не чытаў. Калі не, дык я памру, здохну, адкіну капыты, згуляю ў яшчык. Будзь чалавекам, індыівідумам, сацыяльным суб'ектам, чэсным грамадзянінам.

Падаць яму мы не здолелі. Панк зваліўся, прабіўшы іракезам асфальт. Іракез глыбока трапіў у нафтапрадукт і панк ад безвыходнасці быў вымушаны заснуць, упаўшы ў анабіоз.

- Пабеглі, эпікурэйская ахова хутка дазнаецца пра маё вызваленне і будзе пагоня. Трэба кудысці бегчы.

Мы беглі ў пошуках прытулка. Паўсюль нам мроіліся жахлівыя істоты і небясьпека. МЫ баяліся ўсяго што рухаецца, мы баяліся...

Чорны, амаль разбураны катэдж. На лужайцы перад домам растуць пасохлыя дрэвы. З зямлі вырастаюць крыжы, прабіваючы роўны дыван зялёнай травы. Акрамя крыжоў на лужайцы прысутнічаюць склепы, помнікі, могільныя пліты. На дрэвах сядзяць крумкачы і бясконца гадзяць. Бледная поўня з адлівам крыві, хаваецца за галіны пасохлых дрэў, а аднекуль з боку леса далятае бясконцы ваўчыны вой.

Дзверы не зачынены, мы спрабуем увайсці, але адтуль выходзяць мужчыны у шэрых камбэзах з вялізнымі заплечнікамі на плячах.

- Цяпер гэты дом ачышчаны ад прывідаў. Усе сляды эктаплазмы мы прыбралі ў палетэленавыя пакецікі, а сгусткі парапсіхічнай энергіі патраплілі ў блястэрныя пасткі. Вам нічога не пагражае, шчасліва заставацца. Пайшлі Лізун, квітанцыю аб аплаце дашлем бандэролью.

Мы зайшлі ў дом. Дом быў стары, ўся абстаноўка аддавала рарытэтнасцю і старыной. У лядоўні мы знайшлі бутэльку шампаня і больш нічога. Мы распалілі ў комене вогнішча і селі на цёплую падлогу перад камінам. Адкупорылі бутэльку.

- Калі федэрацыя "Х" схапіла мяне, я думала, што супраціву прышоў канец, бо без мяне супраціў застанецца без камандавання і маральнай падтрымкі. Генацыд завяршыўся бы вынішчэннем і наш народ знік бы з гістарычнай пляцоўкі чалавецтва. Але ты вынішчыў федэрацыю "Х" і на іх месца прыляцелі злобныя, геданістычнанастроеныя эпікурэйцы. Ім патрэбны людскія рэсурсы для адпраўлення культаў на Эўропе, але з маім вызваленнем барадзьба пачнецца з большым моцам і наш генацыд будзе пачаткам іхнега генацыду. Ты вельмі мне падабаешся, я вельмі ўдзячна за вызвалення і ў якасці ўдзячнасці мой табе пацалунак.

Яна пацалавала мяне, а потым пацалавала зноў. Нешта ахапіла маё цела і я больш не мог супраціўляцца. Адзенне спала неяк самой сабой і мы засталіся разам на падлозе перад камінам. Яна цалавала мяне ў вусны, я адчуваў яе салодкі язык. Яе цёплыя рукі трымалі маё цела, а я мацней прытуляў яе да сябе. Яе доўгія валася спадалі мне на твар, я зачыніў вочы і пакрыўся адчуваннямі. Мой мозг праваліўся ў блажэнства, цела працавала адвольна, па зададзенай стагоддзямі эвалюцыі і натуральнага адбора праграме. Я адчуваю яе грудзі, ягадзіцы, адчуваў як я ласкаю яе шыю, як нашыя ногі сплецены ў нешта спрадвечнае, нешта карэннае. Мы, нібы карані дрэў - два розных суб'екта, але аддзяліць адно ад аднаго амаль немагчыма. Калі узбуджэнне ледзь не вырывала маё сэрца, я пачуў жаночы стогн, гэта было пранікненне. Яшчэ стогн, стогны разліваліся па пакоі мелагучнай музыкай, якую маглі ўспрымаць толькі мы. Мозг ужо зусім нічога не кантраляваў, пачалося каханне без галавы. Я адчуваў як цела працуе ў адпаведным рэжыме, і яшчэ адчуваў… блажэнства. Нарэшце, праз бясконцасць, я адчуў апошні таўчок і наступіла расслабленне. Праз хвіліну мы заснулі...

- Прачынайся! Як табе спалося, падзейнічалі лекі?

Зноў той самы пакой, тая самая жанчына, што называла сябе маёй жонкай. Я адчуваю сябе трансвісцітам, вельмі часта змянецца мой пол і навакольнае асяроддзе. Сонца свеціць у вокны, але свет гэты не натуральны. Я не ведаю, што сказаць, усё мне падаецца невядомым і чужым. Змяты ложак, сляды палюцыі на прастыні, пагойдаванні відарыса... нічога не разумею.

- Відаць лекі не падзейнічылі, прыдзецца цябе весці да доктара на электрашок. Ты жа любіш электрашок, любіш міленькі ты мой. Доктар будзе добрым доктарам, ён прапіша табе добрыя лекі і ты будзеш зноў пісаць свае ідыёцкія вершыкі. Людзі ўжо трэці дзень тэлефануюць, запрашаюць нас на імпрэзы, а мы займаемся немагчымай раскошай, лякуем тваё здароўе. Трэба прыходзіць у парадак. Збірайся мы едзем. Горачка маё, дай я табе дапамагу апрануцца.

Даволі стары доктар са слядамі псіхіятрычнай клінікі ў вачах. Валасы сядыя, доктар нечым нагадвае звар'яцелага фізіка.

- О найіснейшая, найбоская, найдабраслаўнейшая Троіца, хрысціянскага богамудрыя настаўніца! Узнясі нас на невядомую, найсветлую і найвысачэзную вяршыню пазнання Святога пісання, дзе дасканалыя, нязменныя і сапраўдныя таінствы Багаслоўя адчыняюцца ў найсвятлешай Цемры хітраскірованага бязмоўя, дзе ў абсалютнай адсутнаці святла, у дасканалай адсутнасці адчуванняў і бачнасці наш неадчувальны да духоўнай асветы розум азараецца найяскравым святлом, напаўняючыся найчысцейшым ззяннем.

- Дыянісій Аряыяпагітавіч, вы паствіце яго на ногі?

- Так, але глядзі каб гэта не стала вядомым каму-небудзь з непасведачаных.

- Добра доктар, толькі зрабіце з ім хоць нешта!

- Добрынька, вось вам укольчык. Кідай працу, сэкс і думкі. Спі больш, больш глядзі серыялаў, хрумкай цукеркі не чытай палітычныя газеты. Выздараўленне будзе хуткім, проста еш таблеткі. Не пакідай нас. Але калі ты, мой любы Цімафей, рэўнасна імкнешся далучыцца да назірання містычных відзенняў, дык адыйдзі ад дзейнасці і пачуццяў сваіх, і розума, і ад усяго пачуцце-успрымальнага, і ад усяго рацыянальназразумелага, і ад усяго існага, і ад усяго не-існага, каб па меры ўласных сілаў накіравацца да зверхсапраўднага адзінства з Тым, Хто пераўзыходзіць любую існасць.

Доктар паглядзеў на мяне шалёнымі вачыма, а потым заснуў на працоўным мейсцы. Мы выйшлі з прыёмнай і паехалі дамоў.


Глава VII


Бясконцы калючы дрот па якім вальтовым напружаннем паўзе электрычны ток. Дрот гатовы агіднымі амперамі прыкончыць кожнага, хто здагадаецца зрабіць хоць нешта з тэрыторыяй канцэнтрацыйнага лагера. Паміж дротам, па выкладзеным бітонам сцежках, ходзяць узброеныя ахоўнікі. Яны апрануты ў чорную скураную уніформу і кожны ўзброены штурмавой вінтоўкай "Фольксштурмгевер". На пілотках яскрава бачна эмблема - "Чэрап са скрыжованымі касьцмі", нашыты літары M&Ms. Недзе ў глыбіні лагера працуе пекарня-душэгубка, паўсюль рэкламныя плакаты «Джэнерал мотарс» і «Форд». Мясныя пірагі развозяць па краіне ў самыя лепшыя супермаркеты і хлебныя салоны. Абвугленыя косці вывозяць грузавікамі на гарадскі сметнік у Трасцінцэ. Па тэрыторыі блукаюць светлавыя промні магутных пражэктароў, з боку турэмных памяшканняў чуюцца падаўленыя стогны. Брахаюць сабакі, у голаву прыходзіць слова "вакханалія".

Я іду між дротавага плоту і мяне не чапаюць ахоўнікі. Заходжу ў асветлены пражэктарамі дом. На вокнах рашоткі. За дзвярмі вялізная заля. Гэта суд, я сядаю каля Каралевы і прыслухоўваюся.

- А зараз выкажуцца эксперты па абвінавачанні праваслаўнага святара. Спадар праваслаўны святар абвінавачвае грамадзяніна Канта ў тым, што грамадзянін Кант з'яўляецца чортам.

- Чортам таварыш суддзя, ісціна кажу вам чорт!

- Я пазбаўлю вас слова. І так, спадар Гегель.

- Ну, Кант канешне стары маразматык, але зусім не чорт. Чалавек, у якога я навучыўся любові да вышэйшых пачаткаў не можа адносіцца да дадзенай катэгорыі хрысціянскай міфалогіі.

- Дзякуй, выступіць Ніцшэ.

У гэты час дзверы адчыняюцца і ўваходзіць крэсны ход. Людзі нясуць крыжы, іконы, траспаранты, лозунгі. "Ніцшэ - долбаны філолаг!". "Рукі прэч ад філасофіі!", "Можаш падцярэцца сваім матэрыялізмам!", " Уверуем у Хрыста - Бога нашага, хай бясконца жыве РПЦ, уся яе наменклатура і іерархія!". Мітынгуючых выдвараюць за дзверы. З лаўкі падымаецца жахлівы і вусаты:

- Кант канеше тормаз, ідыёт і ўвогуле жывёла, якая завяла свет у хер ведае што. Але ён не чорт, дакладна не чорт. Ён просты шызафрэнік, які скончыць у шпіталі, хворая жывёла, закончаны дэкадэнт. Давайце лепш яго ізалюем у псіхушке!

- Дзякуй. Што скажа спадар Маркс.

- Маркс скажа, што не хер тут слухаць славянафілаў усялякіх!

- Пратэстую! У нас вольнае грамадства і кожны вольны абіраць любую філасофскую арынтацыю.

- Пратэст прыняты!

- Усё адно долбаны славянафіл, гермафрадзітападобны ананюга-маструбатар. Яго трэба пасадзіць і не выпускаць з манастырскіх сценаў. А за славянафільства, як за вышэйшую форму парнаграфіі трэба тэрмін даваць! Развялі тут вакханалію!

- Цішэй-цішэй айцец, не трэба.

- Я цябе тут на месцы адлучу, я цябе анафіманствую, ерытык пазорны. Эпікурэйская пакасць. Пусціце кажу! Я гэтаму эканамсіту бараду павышчыпліваю!

- Поп слабак, але з камунякай так і трэба.

- А вы ўвогуле хворы на розум, сядзіце ў сваёй інвалідке і цыкайце ў анучу!

Каралева кранула мяне і кінула погляд на падлогу. Пад нагамі стаяў кулямёт "Максім". Я, нібыта зомбі, падняўся з крэсла і пачаў каціць "Максім" у канец залы. На гэты час бойкі супакоеліся і суд перастаў нагадваць суд. Зараз быў правы не той хто прыгожа кажа, тут увогуле не было тых, хто быў бы правым, тут толькі я і кулямёт "Максім". Я прыкаціў кулямёт да дзвярэй, лёг, прыцэліўся і адкрыў агонь. Ляцелі шчэпкі, дзіравілася мяса, пырскала кроў... Каралева ішла праз гэты бруд прыгожая і маладая.

Мы з Каралевай выскачылі з гэтага пакою і пабеглі па доўгім калідоры.

- Гэта сакрэтная база, тут робяць імітыцыю нацыяналістычнага генацыду. На дахах дамоў вялікімі літарамі напісана "Канцлагер для вынішчэння людзей powered by Microsoft". На самой справе ў душэгубцы забіваюць курэй, няхай і куры часам бунтуюць. Гэты спектакль для эпікурэйскіх спадарожнікаў-шпіёнаў, спецыяльна для апарочвання нашага светлага імені. Мы перад выбарчым участкам. Я на лева, ты на права.

Я ўбёг у памяшканне і стаў у бясконцую чаргу абслюняўленых серыяламі трупаў. Трупы трымалі ў руках дакументы і напеўна паўтаралі: "за, за, за". Апрануты яны былі аднолькава, морды ў іх былі аднолькавы, спявалі "за, за, за" аднолькава, нагадвалі яны суцэльную бязлікую шэрую масу. Я стаў у чаргу за белютэнем.

- А ты прагаласаваў на сёняшніх выбырах 17 кастрычніка за таго кандыдата якога ты абіраеш, сёння, 17 кастрычніка на выбарах Важдзя на пасаду важдзя?

Пачуў я паўсюль з рупараў, якія віселі паўсюль. У трупаў памаладзей затрэсліся рукі і задніцы, у тых што пасталей пацяклі ракой слюні і чырвоным піянерскім гальштукам павываліваліся языкі.

- Налева, - скамандываў нейкі дзядзька, трупы пайшлі налева. - Направа, - зноў скамандываў ён і трупы пайшлі направа.

Дайшла чарга да мяне, я сеў.

- Я жыву...

- Ды ня трэба!

- Вось мой пашпарт.

- Ды ня трэба!

- Дайце я хоць распішуся.

- Ды ня трэба. Вось ручка, вось білютэнь там пахавальная ўрна.

Я стаў і ўедзініўся ў клазетнай кабінцы. Перад мной ляжала паперка спісаная старажытнакітайскімі іерогліфамі. Пра тое, чые гэтыя іерогліфы я прачытаў у тытрах "Тэкст набраны шчырымі рукамі грамадзянаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, іерогліфамі, якія не ведаюць самі грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі, па прычыне старажытнасці іерогліфаў. Друк выбарчы. Наклад, такі як трэба для перамогі ў 80%". На білютне было два квадраціка і два іерогліфа пад кожным квадрацікам. Я паставіў крыжык у адзін з квадрацікаў і кінуў у вурну.

Як толькі я выкінуў у вурну сваю будучыню, гадзінікі прабілі 8 разоў і паўсюль уключыліся экраны.

- Гэта была красівая і ізяшчная пабеда! 80% выбаршчыкаў паставіла подпіс пад правым іерогліфам, а значыць Вождзь абраны на пасаду важдзя на чарговую бясконцасць срокаў.

Я паставіў чымаданчык начынённы трынітратолуолам ля сакратара выбарчай камісі і выдаліўся за дзверы...


Глава VIII


Была кухня. Перад мной за сталом сядзелі двое ў санабулічным стане і мерна пагойдаваліся ў крэслакачалках. Адзін адчыніў вочы і расплыўся ва ўсмешцы.

- Ты нарэшце прыйшоў у сябе!

- Хто вы?

- Мы твае сябры-выраджэнцы, паэты-дэкадэнты. Запалены газ, як бачыш скліканы госці, на газу гатуецца дэкадэнцкі чыфір, у паціфоне дэкадэнцкі гурт "Новая Плева", які спявае дэкадэнцкі спеў пра абармотку, я спрабаваў чытаць французкі дэкадэнцкі раман на французкай, ён музіцыраваў пра сябе на лютне, як бачыш за вакном апошняя восень, да вакна прыляпіўся ворах жоўта-чырвоных лісцеў, вецер бясконца вые пра светлую мянуўшчыну, дождж марасіць шэрай завесай слёз вялікамучанікаў прадзіраючы белую коўдру дываноў, а грэемся мы вогнішчам складзеным з тваёй чэхаславацкай мэблі. У тэлевізары вядомы шоўмэн і медыямагнат Лявон Жмоцкі, а ў паціфоне голас Касі Кампотскай. Тэлевізар стары і лямпавы, таму няма гуку, у лядоўні чамусьці так сама нічога няма. Здаецца ўсё.

- А дзе жанчына, якую я звычайна бачу калі прыходжу ў сябе?

- Твая жонка? О брат, яна кінула цябе і сыйшла ў гастраном, каб набыць кан'яку да чыфіра. Будзем піць каньяк, запіваць чыфірам і чытаць ісціна дэкадэнцкую літаратуру: Евангіліе, іканізаваных патрыстаў, канстытуцыю 96 года... Не хвалюйся, давай-ка мы табе заб'ем індзейскую траўку ў трубку міра і ты супакоішся.

Я сапраўды супакоіўся, адчуў сябе вояром племені Тахо, зарыў свой тамагафк у зямлю, тым самым сыйшоўшы з трапы вайны, зачыніў вочы і праваліўся ў мроі.

- Мы Блэк Паўэр! Чорныя лысыя, клёвыя хлопцы скін-кеды! Твая белажопая морда дарма прыйшла ў нашае гетта! Наша гетта для нас чорнажопых гетманаў! Чорнае гетта павінна быць для чорных!

- А гэта тады хто? - спытаў я паказваючы на замалёванага татуіроўкамі яўнага эўрапеойда.

- Гэта негар-альбінос! Ты што ж, брат, лічыш што мы галімыя скін-кеды? - Яны пабрынькалі агромністымі залатымі ланцугамі, крыжамі, значкамі долараў, агромнымі чорнымі пісталетамі, чымаданамі і баскетбольнымі мячамі. - Гэта наш брат Эмінэм, ён як цігар-альбінос, негар-альбінос. Вельмі рэдкая жывёла! Гэта табе, брат, не лузер нейкі, брат, гэта рэальны пацак, рэпер да мозга шаравараў.

Невядома чаму, але я выцягнуў з-за пазухі помпавае ружжо і адстрэліў Эмінему галаву. "Эмінем, Элвіс, Эпікур? Гэта ж апошні закінуты эпікурэйскі лазутчык!" Нешта старажытна-жрэчаскае было ў гэтых імёнах. Стрэлам я абяскровіў інтэрвенцыю, а да мяне адразу падбеглі іншыя негры і пачалі закідываць залатымі ланцугамі, крыжамі, далярамі і пісталетамі. Яны лілі слёзы і чытаючы рэпам казалі мне пяшчотныя словы.

- Дзякуй святы чалавек, ты збавіў нас ад жахлівага негра-альбіноса, які цягнуў усе нашыя грошы і ўсю нашыю славу. Цяпер нашыя дзеці не будуць галадаць, цяпер яны будуць вучыцца, а не страляць на вуліцы цыгарэты і праходжых інкасатараў. Дзякуй добры чалавек.

Я выцягнуў сябе з іх абдымкаў і рушыў у зону генацыду. Развязка была блізка...

Да зоны я дабіраўся на прыгараднай электрычцы, якая харчавалася продажам квіткоў і рэкетам кантралёраў. Цёмна-белыя сцены, паўпразрыстае шкло элюмінатараў, люмінісцэнтнае святло лямпаў, бясконцае пагойдаванне і рух у 3д графіцы. Вагон набіты целамі з безвыходнасцю на тварах і пустынёй у галаве з прагрэсіруючым крытынізмам у вачах. Шэры бязлікі натоўп лысых эўрапеойдаў, якія перманентна п'юць піва і гуляюць у карты. Некаторыя чытаюць дазволеную дзяржавай прэсу, яны глытаюць артыкулы і знаходзяць іх цікавымі. На скуры праступаюць яўныя метастазы ракавых пухлін дэбілізма, рукі дрыжаць цэпка ўхваціўшыся ў сумкі.

Асобіна мужчынскага полу насупраць мяне, па прычыне старасьці перапрацаваная ў альбіноса, мела здаравенны гузак на галаве, у якім мутагеннымі працэсамі развіваліся споры іншапланетнай поскудзі. Пенсіянер-ільготнік ехаў спецыяльнай місыяй у ваколіцы зоны для распаўсюджаньня іншапланетнай агрэсіі на дэмакратычна-ліберальнае грамадства. Я зразумеў гэта па плакаце які ён трымаў на руках. Я хаваўся ад іх за кнігай "сацыялёгія рэлігіі" і думаў пра тое што тварыцца.

Нарэшце натоўп падняўся і напаў на мяне, лупцуючы зялёнымі сажанцамі, мацерчатымі авоськамі, чэрэнкамі рыдлёвак і грабель. Я выцягнуў з-за пазухі ружжо і стрэліў у некаторых, асабліва агрэсіўных. Пасля першай крыві, якая расцяклася па бліжэйшых, эўрапеойды прыціхлі, зажаліся па вуглах і ўсю дарогу маўчалі. Сказаліся стагоддзі генацыду, ператварыўшы моцны і ганарысты народ у шэры натоўп ярых рабоў, якія не могуць жыць без улады важдзя.

Доўгія шэрэнгі экзестэнцыялістаў-нацыяналістаў ішлі пад канвоем ахоўнікаў, якія былі народжаны ахоўнікамі. Ахоўнікі лёгка спынялі любога экзестэнцыяліста і стралялі яму ў галаву, астатнія маўчалі і нічога не рабілі, думалі што іх гэта не зачэпіць, думалі што нічога не рабілі благога. Праз сотню крокаў ахоўнікі вывадзілі кожнага трэцяга, клалі іх мордай у глебу і стралялі ў затылак. Ахоўнік ішоў па лежачай шырэнзе і страляў, экзестэнцыялісты-нацыяналісты ляжалі і смірна чакалі сваёй смерці.

Потым калонна ішла далей да наступнага аўтаматчыка, які прсота страляў у натоўп, пакуль не сканчаліся патроны. Жывыя ішлі далей, дзе іх чакала печ.

Экзестэнцыялісты-нацыяналісты ніколі добра не жылі, яны не былі народжаны экзестэнцыялістымі-нацыяналістамі, яны самі абралі гэты шлях. Жылі больш меньш добра пакуль не прыйшоў да ўлады вождзь, які быў народжаны важдзём. Пакуль вождзь не напладзіў ахоўнікаў, якія нарадзіліся ахоўнікамі, сапраўднымі ахоўнікамі са змененым генетычным кодам, з іншымі варыяцыямі храмасом у ланцужках дызоксінукліенавых кіслот. Яны не ведалі жалю, не ведалі пачатку і не ведалі канца. Яны ведалі толькі адно, загад трэба споўніць і як мага хутчэй. На іхніх шэрых тварах не дрыжаў аніводны мускул. У іх была робацкая псіхалогія, яны нічым не нагадвалі людзей. Гэта была каста біяробатаў, падначаленых аднаму чалавеку, які верыў у правідэнцыю ў адрозненні ад экзестэнцыялістаў-нацыяналістаў.

Калі я выйшаў з цягніка, я адчуў сябе андрагінам. Я больш не быў сапраўдным мужчынай, я не быў аніякім мужчынай. Я не быў ні мужыком, ні інцелегентам, ні гомасэксуалістам. Я не адчуваў сябе мужчынай хоць і не з'яўляўся жрацом, увогуле не меў анічога агульнага з культам. Я НЕ ЖАДАЎ супрацьлеглага полу. Не тая ментальнасць і думкі не тыя!

Жанчынай я не быў так сама. Нічога жаноцкага, нават біялогія не тая. Аніякай агульнасці псіхалогіі і мыслення. Я больш вышэйшая істота, я андрагін! Кампутарныя гульні - ГЭТА фабрыка па выпрацоўцы андрагінаў! Я андрагін, хоць і яўна не гермафрадзіт.


Глава IX


Я глядзеў на відовішча генацыду.Трупы былі паўсюль: на плошчах, на вуліцах, у пахавальных вогнішчах, звісалі з вокнаў дамоў, падалі з дахаў, былі бачны ў каналізацыйных шахтах. Недзе далёка працавала печ, туды-сюды курсіравалі БелАЗы, вывозячы астаткі праха.

Я больш не мог трываць гэтага! У мяне не было жалю ні да ахоўнікаў, ні да тых хто пад аховай. Я не меў жалю ні да іншых, ні да сябе. Я хацеў вынішчыць усё ў гэтым свеце, як хацеў стрэліць у сябе самога, каб выбіўшы куляй з галавы мазгі, запэцкаўшы імі ўсю сценку за сабой, паваліцца тварам у падлогу і больш аніколі не ўставаць. Я крочыў прама на гексагенавы завод, каб набраўшы ў мехі пластыду пайсці на склад дзе ў перамешку ляжала атамная і вадародная зброя. Мне надакучыла ТАКАЯ існасць!

Я іду туды, дзе робяць прадукты супраць жыцця. Я - СУЦЭЛЬНАЯ ДЫСТРУКЦЫЯ! Я мацнейшы вынішчальнік жыцця, я мацнейшы ГЕНЕРАТАР РОДАЎ! Раджэнне - гэта магчымасць памерці, с вынішчэннем смерці больш не будзе раджэння, с заканчэннем раджэння пачнецца час бессмяротных. Я не хачу гэты час, я хачу каб нараджалася новае, Я АДСТОЙВАЮ СВАЁ ПРАВА НА СМЕРЦЬ! Я адстойваю сваё права на адпачынак і забвенне.

- Стой, - гэта была Каралева. Я глядзеў на яе і толькі зараз зразумеў, што Каралева і тая Жонка - гэта адзін твар, гэта адна асоба, гэта адна, добрапрамалёваная асоба! - Вождзь - гэта толькі фікцыя! Яго няма, ён не існуе, людзі не існуць, гэта толькі макеты, тое, што замяняе сапраўдных людзей. Ты толькі што дайшоў да таго моманту, калі яны не здоляюць забраць цябе ў мяне. Ты больш ім не патрэбен! Ты падыйшоў да вышэйшай кропкі абсурднасці, абсурднасць - гэта тое, што адрознівае чалавека ад іншых нозьбітаў тварнага свету. Ты пераадолеў сваю крытычную масу, ты дайшоў да суцэльнай абсурднасці, а значыць стаў сапраўдным чалавекам. Ім не патрэбны сапраўдныя людзі, ім не патрэбны людзі, ім патрэбны культурныя машыны па спажыванню культуры, якая нараджае машыны. Там - людзі канібалы-культуры, яны жруць тое, што іх нараджае, яны абсурдны, бо маюць інтэлект, ты ж - сама абсурднасць, ты квінтэнсэнцыя чалавечнасці!

Мы зноў у пакоі ў старым доме з камінам, дзе гуляе вогнішча. Мы зноў разам і я шапачу ёй нешта на вушка. Яна ўсміхаецца. Яна ўсё ведае! Яна думае як ідэальны чалавек, бо яна машына.


Замест эпілогу


Учора да мяне прыходзіў доктар, ён падключыўся да біяпарта, каб мець размову са мной. Ён запэўніў мяне, што маё цела падключаць да катэтараў і апарату штучнага вінцілявання лёгкіх, паставяць кропельніцу. Я застануся, як тэстар у штаце кампаніі, але ён усё ж спытаў мяне:

- Апошні выбар, усё адно быў за вамі, чаму вы згадзіліся на гэта?

- Проста свет перастаў марыць, на месца мараў прыйшлі псіхічныя захворванні. Гэты свет перастаў быць ідэальным, ён перастаў быць ідэалізаваным. Яна абрала мяне, яна спадабалася мне, мне спадабаўся яе свет, яе штучны, але такі ідэальны свет. Тут людзі паводзяць сябе так, як хоча яна, там усё акрамя мяне паводзіць сябе як яна пажадае! Тут ідэальна, тут ісціна, а значыць тут вырай. Гэта не таталітарны рэжым - гэта ідэальны лад!


канец

тытры

P.S.

Я прыходзіў ва універ, калі пісаў гэта апавяданне.

- Вам дрэнна? Вы выглядаеце хворым, - сказаў мне сябар.

- Так, я велмі стаміўся, займаюся нечым жахлівым, нечым жудасным, - адказаў яму я.

Я не хачу, каб усё напісанае прымалі ў літаральным сэнсе, я сам перастаў быць імбрыёнам і спадзяюся, што гэта прачытаюць істоты, якія так сама развіліся ў нешта большае чым зігота!