Enigma
Энігма
Шыфр няўстойлівых фраз,
Гук недарэчлівых слоў.
Вы забівалі не раз,
Атрутаю сонечных сноў.
Код пацалункаў начы,
Яднанне аголеных цел.
Гэту загадку вайны,
Я разгадаць хацеў.
Чую спрэсованы шэпт,
Вуснаў вільготны дотык,
Сэнс абмяжованы тэкст,
Згубіў у палёце эротык.
І пах назаўжды валасоў,
Застаўся ў шыфры са мною.
Вы наўмысна каханне,
Хавалі пад ціхай любоўю,
Як бюст пад празрыстай сукенкай,
Як жар пад холадам слоў.
Вы гэта ўсё называлі,
Зсяброваным словам "любоў".
І я захапляўся надзеяй,
На праўду і вечны спакой.
А пах ваш у гэта не верыў,
Таму падкіроўваў мной.
Таму прымушаў маё цела,
У канвульсыях крыўдна дрыжаць.
І ўсё што машына пасьпела,
Патрэбна нам раскадаваць!

Сеціва
Цешыцца дзеўчына сецівам,
Сецівам з нітак пакрадзеных,
Пасткай сецівам складзеных,
Сецівам цешыцца дзеўчына.
Шчасцем з сяброўкамі дзеліцца,
Кожнай сяброўцы лоўка,
Ахвяру трымае ў вяроўках.
З кожнай блізкай сцерліцай,
Бяспынна трафеямі дзеліцца.

І разам яны са стомай,
У ціхіх абшарах дому.
П'юць каларытную кроў,
З ахвяраў агідных дамоў!
ТРымаючы бедных у сецівах,
Важліва, шчыра, надменліва,
І ўсім асабліва кемлівым,
Кроў выпіваюць першымі,
Песьнямі, словамі, вершамі!
І цеплынёю грэшнаю,
У пекла змяшчаюць грэшнікаў.

Прэпарат
А можа ўзяць ды ўкалоць прэпарат
Ва ўласны аголены стомлены зад?
І Купераўскім маладым піянерам,
Праз зад далучыцца да сонечных сфераў.
Дзе сонымі кроплямі цела расы,
Пястуе ў цемры мае валасы.
І вадкія доўгія цяжкія словы,
Імкнуцца ад вуснаў мадам Церажковай.
У падарожжа касмічных прастораў
Праз Месяц і Марс да пульсуючых зораў!
ДЗе свет эрагеннымі зонамі
Савецкімі міжпалнетнамі зондамі
Прымаецца на відашукальнікі,
Там я ў зялёным купальніку,
Паяю ў ночы паяльнікам!
Доўгія вострыя іглы,
Голкі, шпаклёўкі і клізмы.
А Вояджэр злюстрованым светам,
Глядзіць праз стагоддзі на гэта!
І салютуе мне там касманаўт,
Дык можа ўвесці ў зад прэпарат?

Я сачу
Я сачу за тваімі рухамі,
Словамі, уздохамі, гукамі.
Адчуваю твой подых няўстойлівы,
Калі вецер спявае ў комінах.
Чую шэпт нярвовы і лёгкі,
У час праходу палудзенай конкі.
Бачу твар твой прыгожы і чысты,
У акенцах суседняй хімчысткі.
Мае цяжкія соныя вочы,
За табою валочацца ноччу.
Ім прыемна між вонкавых мараў,
Задыхацца салодкім пажарам.
Я сушу твае мяккія травы,
І прымаю іх ранкам да кавы.
Чую пах весялковых рамонак,
Між газэтных бясконцых калонак.
Я чакаю твой дотык у куртцы,
Чую пах валасоў на падушцы.
У кватэры самотнай і блёклай,
За зачыненым сэрцам і форткай.

Пакаранне
Цяжка! Доўга! Брудна!
Я - не Я, мяне
Гучна і паскудна,
Цягнуць па чарзе.

Крык! Паплачу! Скудку?
Ці забыцца сном.
Кат талочыць трубку,
Пад маім вакном.

Навальніца. Вецер.
Ноч псавала зрок.
Я сяджу як смецце,
Узяты пад замок.

Заўтра будзе сонца,
Будзе люд шалець.
На мяне бясконцай
Злобаю глядзець.

Кат завяжа вочы,
Я шапну: - Бывай!
Кат мне прабармоча:
- Там мяне чакай!

Час раптоўна скончыць,
Свой імклівы бег.
Тут, на гэтай плошчы,
Помер чалавек!

Здрадніца
І сеціва сваё, пляце павук на сценцы,
Ён адчувае настальгію па крыві.
Я ўсё бы даў, за цеплыню ў сэрцы,
За пачуццё сапраўднай глыбіні.

Сябе нявечу, думаю пра сцюжу,
Як цяжка аднаму на свеце жыць.
Ты адалася гэтай ноччу вужу,
І збегла пад вадою гаманіць!

Цябе зрабіў ён паннай-каралевай,
Табе ён дорыць дыяманты пад вадой.
Я а шукаю з цяжарам і пенай,
Дзе ж гэты гад валодае табой.

Ты на пярынах спіш і цешыш вуха,
Дзівоснай музыкай аркестру караля.
Дзе льецца вадаспадамі сівуха,
Дзе дыхае табой твая зямля.

Там лёкаі для вашых пажаданняў,
Гатовыя за сценамі стаяць.
І муж твой новы па тваім жыданні,
Іх мусіць часта за букетамі ганяць.

Вужака цешыцца, вужака рады шлюбу,
І ты таксама ашалела ад яго.
У нас няма піроў і нават клюбу,
А там штодзень ракой цячэ віно.

Але пляце павук на сценцы з асалодай,
Бялюткім сецівам чакаючы крыві.
І я ў пошуках зьмяюгі падкалоднай
З ружжом і віламі хаджу вакол ракі.

Вычварэнне
Чорны абутак і строі,
Скура хрусціць нібы снег.
Ты любіш займацца са мною,
Працэсам пад назваю "грэх".
Ты любіш валодаць імгненнем,
Ты марыш пра раны і боль.
А я захапляюся ценем,
Я мару быць вечна з табой.
Ты хочаш уздохі і радасць,
А я адмыслова жадаць,
Каб ты навучылася марыць,
А можа і шчыра кахаць.
Забыцца на розум, стаміцца,
На ложку на вечна заснуць.
І сніць матыльковыя крыльцы
І сніць вашу белую грудзь.
Там раны загояцца за нач,
У датыканні душы
І водамі ціхая Нарач,
Схавае ў целе крыжы.

Ламброза
Я бачыў нястрыманы погляд,
Тваіх чарадзейных вачэй.
Адзін толькі я сустракаўся з табой,
З суполкі турэмных урачэй.

Нажаль, я зусім не Ламброза,
А ты не прынцэса лясоў.
Таму пад салодкім наркозам,
Ганяем зняхальную кроў.

Я чую, як шэпча ахова,
Пра нашы сустрэчы штодня.
Як толькі такіх ідыётаў,
Трымае і носіць зямля?

За змрочным і стомленым тварам,
Хаваю патрэбу сваю.
А ты сабой, як таварам
Гандлюеш у гэтым раю.

Але спажыўцоў тут ня многа,
А можа адзін толькі я.
І як з ізабільнага рога,
П'ю шчасце, князёўна мая.

П'ю цела тваё і жаданне,
Я дыхаю жарам тваім.
І ў якасці доз лекавання,
Калю па начох гераін.

І вось у астрозе агіднай,
Ты трапіла ў рабства вагня.
Бяз злосці, бяз скаргі, бяз крыўды,
У лапах свайго караля.

Чакаеш штовечар сустрэчы,
Са мною і шпрыцам маім.
Цябе пакахаў я дарэчы,
А ты, як на зло, гераін.

Абпалены
У вясновай празрыстай прагаліне,
Я Збіраюся ў дупу абпалены.
І гляджу неадкладна пагардліва
На бясконцае менскае паліва!
Хто тут ёсць, а каго пакалечыла,
Маладосць спіртаёбістым печывам.
Каго раскладае на рэчывы,
Абшар патрыёцістых гледзішчаў.
Я сыйду адыйду пераскокаю,
Падлячуся драўлянымі сокамі.
І адпраўлюся ў лепшае рэчыва,
Гэтым ці будучым вечарам.

Смерць браканьера
- Каго ты шукаеш?
Чаму ты сачыш?
За мною вандруеш праз лес і камыш.
Праз багну за мною
Ты крочыш, як цень
Чаго ж ты жадаеш ад светлых людзей?

Красуня, твой твар,
Нібы подых вясны.
Твой крок, што яднанне празрыстай расы
Твой цень, як нагода,
Да сонечных мар.
Хто ж дзеяў і думак тваіх гаспадар?

Хто нож табе даў
І адправіў за мною
Сачыць, крок за крокам, за шэрай спіною?
Ісці праз вільготны
Пагардлівы лес.
Хто з гэтаю мэтай у сон твой залез?

- Ніхто не казаў
За табою сачыць.
Я проста адна і мне цяжка так жыць.
Адна, бо мне цяжка
Мужчынаў кахаць.
Люблю браканьераў у дрыгве забіваць!

Сінтэтыка
Свет сацыяльнага бяздзеяння,
Дзень выраджэння свой адзначае!
А я ў кватэры надменліва,
Сродкі да хаўса ўжываю!
Вены, рот, нос і лёгкія,
Шляхамі, пагоркамі вёскамі.
Адлятаю ў далі далёкія,
Цягнікамі, трамваямі, донкамі.
Надменліва і пагардліва,
Гляджу ў вочы дзяржаўныя!
Што ты мне зробіш агідная.
Сваімі, каналья, парадамі?!
Мне цяпер да цябе няма справаў,
Я ў цені канаю ў шчасці.
Шчасці штучным, у сентытычным,
Але ўсё ж такі ў радасным шчасці!

Расклалі
Вы цела маё жудасна расклалі.
На тысячу аднолькавых кускоў.
А потым у кусочкі забівалі,
Цвікі шалёным гукам малаткоў.

Я быў самотным, я ляжаў на ложку,
Чакаючы якіх-небудзь прыгод.
Ці цалаваць у ночы вашу ножку,
Ці з'ехаць у лес на пару тройку год.

Я быў няшчасным, мне было патрэбна,
Тое, пра што ня ведаў я.
Таму сябе нявечыў я дарэмна,
Таму кахаў цябе, душа мая.

А ты была, як усе і гэта блага,
Бо толькі, як я гэта зразумеў.
Сыйшло каханне, шчасце, радасць, прага,
Цябе згубіў, ці, пэўна, праглядзеў.

Вось так, таму я зноў самотны,
Ад адкрыцця, што шчыміць моцна грудзь.
Вакол мяне ідуць да смерці годы,
А мне ад гэтага, нажаль, не прадыхнуць.

Таму бярыце, раскладайце маё цела,
Змяшчайце ў яго цвікі.
Прайшло жаданне, шчасце праляцела,
Таму і мне тут скокаць не з рукі!

Грыбы
Шэрая, цёмная маса,
Німбы вакол галавы.
Сёння з табою мы разам,
Смачна паелі грыбы.
Шчупальцы вадкіх кальмараў,
Цягнуцца слізка да нас.
Мы жа ўдыхаем пажарам,
Добры вясёлкавы газ!
Дай мне памерці прыемна,
Дай мне памерці ў сне.
Але ты ня чуеш напэўна,
Ты толькі сама для сабе

Містэрыя
Вецер дзьме і Сонца сьвеціць,
Я чакаю мурашэй.
Мурашы пужаюць вецер
І ў погрыбе мышэй.
Я гляджу на ногі, ногі
У белай пасце цукаркоў.
Цукаркі бывае родзіць.
Статак вёскавых кароў.
На пагорках птушкі роем,
Залятаюць над травой.
І падыхаўшы настроем,
Адлятаюць зноў дамой.
Пад канавай п'юць мядзьведзі,
Спевы, як пясок цякуць.
У пяску цякучым дзевы,
Гвалтаваць мяне вядуць.
У алешніку сам на сам,
Лель працуе для сябе.
Воўк частуе смачным квасам,
Берагінек у вадзе.
Белае віно нектарам
Расцякаецца па швах
Непакорлівым пажарам,
У шалёных галавах.
Голавы, раджаюць думкі,
Рэвалюцыя градзе.
Падабаюцца стасункі
Воўку з квасам у вадзе.
У пяшчаным томным цёку,
Я спрабую зразумець.
Ці хачу агучыць Цётку,
Ці Алёнкай ашалець.
Ці пакрыўдзіцца на лёсы,
Выраджэння існых спраў.
Ці жадаю, каб калёсы,
Былі лепшым за нектар.
Ці жадаю ціха, мірна,
Мірна, ціха ля вакна.
Ты таксама? Ты таксама.
Дык яшчэ тады віна.
Выпім мройлівым нектарам,
Адмысловых думак спеў.
Адлятае на Канары,
ДЗе канае свецкі леў.
Ад чарговай перадозы,
Рыкаў белых парашкоў.
Што прыкметнымі марозы,
ПРыскае жыццём у кроў.
На палёх вужакі статкам,
П'юць ваду з чырвоных рэк.
І чытаючы нататкі.
Коляць іх нібы арэх.
І тады жыццё муската,
Пераводзяць у настрой.
Каб рука дурнога ката,
Скрала хітраю рукой.
ДЛя сябе, для лепшых мараў,
Для гукання мурашэй,
Між ануч, рашотак, нараў,
Між саціраў і звярэй.
Завіхацца хуткім бегам,
Электрычнасці душы.
Па блякітным, мяккім венам.
І самотна мурашы,
Паспытаюць прабачэння.
Развітаюцца, пайдуць
У нару пад час гарэння,
Каб навечна там заснуць.

здохну
Аніякіх лістоў,
Тэлефонных званкоў,
Аніякіх стасункаў,
Бо дома сяджу!
У люстэрка гляджу!
За сабою сачу!
У душы маёй голад,
Эпідэмія СНІД!
Паляванне рукамі на гнід!
А скудку?
Болей ня буду!
Дзе ж ты мая мілая слаўная маладая вартая.
Здохну!
Ну і вось так!
Ну і вось так!
Ну і вось так!
Здохну!
2002-2008 ©апіруйце і множце!