pax vobiskum siabry
Сповед
Аблокаў празрыстая шыр над ракою,
Праменне цяплом ахапляе зямлю.
Зямлю, што валодае з месяцам мною,
Адзінае што я на свеце люблю
Адная яна мне дае прабачэнне,
Даруе сняданак, спакой і жыццё,
Яна кантралюе дабро і сумленне,
Трымае звярынае цела маё!
Калі не зямля, то сканаў бы ў быгне,
Нутро і пачуцці аддаў бы дрыгве.
Жыццё ведзьмака без паметкі на мапе,
Што болей прывабней жадаў бы сабе?
У паветры лунаюць птушыныя спевы,
Амаль, што зусім палюбіў я дабро.
Ужо не жадаю багатыя землі,
Дабру прысвячаю уменне сваё!
***
НЕ лёс
Зялёнай жабай у балоце,
Ванючым гніць нязвержан я!
Паміж брыдоты, у самоце,
Сцязя пракладзена мая.
Цяпер мой шлях - хавацца шпарка,
Ад чапель вострае нажэй,
Буць проклята, жана-вядзьмарка,
Таму і квакаю грамчэй!
Таму і ныю ад брыдоты,
Жахлівай стравы з камароў.
Яе кахаў - яна ж у балоты,
Хай лепей выцягнула б кроў!
І я чакаю ту прынцэсу,
Якая здыме мой прысуд.
Але прынцэсы і па лесу,
Гуляць не ходзяць, ну, а тут...
А тут і певень не пралезе,
Жахлівы бес не праляціць,
І толькі поўня ноччу свеціць,
З любоўю на мяне глядзіць!
***
П'яны бог
Помню час той вельмі добра,
На стале стаяў бутыль.
Бог вагню ад суму доўга,
Піў п'яную сліваў гніль.
Потым ветрам ён насіўся,
Запаляе белы свет.
Добра Зніч тады напіўся,
Шмат каго спаліў ушчэнт.
Шмат каго тузаў па свеце,
З хатаў выгнаў шмат каго.
З той пары ніхто, ніколі,
Не дае яму віно!
***
КАЛЯДНЫ ПАРСЮК
Прыемныя словы казалі,
Ласкава казалі вы мне.
Ні багна, ні чорныя далі,
Мяне б не забралі сабе!
І смачныя стравы рабілі,
Заўжды частавалі як след.
Як ангелу белыя крыллі,
Мяне завярталі ў плед.
Хто ж ведаў па што я вам здаўся,
У лесе зашмат жалудоў!
З сякераю муж ваш падкраўся,
Парсючыю выпусціў кроў.
Свінінкі табе захацелась?
Жахлівае племя людзей.
Адкуль толькі вашая смеласць,
Каханка мая, дабрадзей.
***
Урод
Мой дом - пячора,цяпло - вагонь,
Не мала гора, прайшло са мной.
Вядзьмак злачынца, са мной шуціў,
Малога прынца, ва мне забіў.
Маё жаданне - пустая трата,
Жыццё ў суме, святло з-за кратаў.
Прароцтва смерці, душы нуда,
Мы смерці дзеці, нам з ёй пара.
***
Хобіты
Ён арэшкі насіў да яе ў нару,
У час калі завітала раптоўна бяда,
А яна выгрыбала сырую зямлю,
Калі раптам нару залівала вада.
Калі лютая сцюжа знішчала пасевы,
Ці гобліны ноччу ламалі сады.
Сярод ночы жахлівай - ён светам быў белым,
А яна ратавала яго ад нуды.
Век хобіта доўгі цягнулі на пару,
І іх не любіла дурная радня,
Для яе толькі ён быў сонечным дарам,
Для яго тым жа дарам з'яўлялась яна.
І воўчы прыход у нару быў іх святам,
Калі смерць набліжалі сівыя гады.
Без паловы, жыццё было проста пажарам.
Вясёлая смерць ад пратухлай вады.
***
Halodnaje bahaccie
Vauczynyja spievy huczali?
Praz toustyja scieny naczy.
U zamku, na pyshnaje bali
Huczali dlia damau viershy.
Viershy ad vajskoucau i znaci,
Ad rycarau i karaliej.
Viershy pra zhyccio i bahaccie,
Ab toj shto da serca blizhej.
I ochali damy ad shczascia
Ad movy vialikich vielmozh.
A vouki - halodnaje bractva,
Lia zamku chavalis uzdouzh.
Adpeli viasiolyja liry,
Valtorna pasnula u slied.
Pasnuli i mocnyja sily,
Shto znac barani?i ad bied.
***
Рэкляма
Даруйце час і голас наш,
Вас запрашаем на шабаш.
Апоўначы, у поўні час,
Начны кактэль стаіць для вас.
Крышталі спірту размяшаем,
З салодкім сокам дзіўных сліў.
Туды заўсёды дабаўляем,
Віна, партвеену, маслін.
А потым танчым да світання,
Да пеўня крыку у начы.
Па мётлах дзеўкі! Час настане,
Усіх мужыкоў вярнуць сваіх.
***
Дэндройды
Трыццаць жудасных дэндройдаў,
сход склікалі ў начы,
Я няшчасны чалавеча, каб жывёлу зберагчы,
Узяў сякеру вельмі рана і паехаў у лес начны,
Дзе мяне цяпер старанна,
Душаць лесу жыхары
Гаварылі добры людзі,
Каб туды я не хадзіў.
Зараз жудасныя суддзі, лічаць што тут натварыў.
Я з сабою ў разладдзі,
Бачынаю бавіць час,
Нават развітацца з маці,
Не змагу на гэты раз.
***
Зацішша перад бурай
Крывава-чырвоная поўня ў небе
Аблокі з усходу прыносяць вятры.
Дзе лес малады адпускае пабегі,
Радамі паўсталі людскія шатры.
Пылаюць кастрышчы, там варыцца ежа
У бочках дубовых, хмельное віно.
Далёка на поўнач чырвоная вежа,
Спрабуе ўбачыць ў цемры яго.
У пушчы, ля вежы, збіраюцца птушкі,
На веткі садзяцца ўжо крумкачы.
І зьедзена мяса - пустыя кадушкі,
Усё засынае ў чорнай начы.
Крывавую поўню зяцьмілі аблокі,
Паснулі на ветках сваіх крумкачы,
Прыслухацца, чутная постаць трывогі,
Прыслухацца, чутна, як ныюць мячы.
10/2002
***
У тую ноч жахлівую, сядзелі на пячы.
Матуля, бацька з віламі, хацелі зберагчы.
Сваіх дзяцей ад гідкага, крывавага звяра.
Яго выццё нястрымана, ляцела са двара.
Але жыццё руплівае, забралі тры клыкі.
А я ў печцы з сілаю сядзеў каб не раўсці.
І зараз доўга рыскаю, у пошуках расплаты,
Хавайся злодзей ад мяне, клыкасты і вусаты.
***
Каханне феі
Я помню момант той дакладна,
На лузе кветкамі шурша,
Вы весяліліся забаўна,
Мая каханая душа.
У той вечар цёплы, вы сказалі,
Што феі здатны да надзей.
Што не сказалі - усё ілгалі,
Няма кахання ў светлых фей!
Я страціў розум разам з дзідай,
Вы даравалі мне цяпло,
І за цяпло плаціць рупліва,
Крывёй сваёй мне надыйшло.
Мая апошняя надзея,
Вагнём згасае у начы,
Няўжо забойцай стала фея,
Не разлюбіць, не ўцячы.
Жаночы бок свой паказалі,
Навошта трэба вам цяпло.
Цяпло каб жыць, цягнуцца далей,
А я - крыніца ад яго!
***
Ваўчыная пастарка
Чуецца позірк смелы,
З цемры маўклівых дамоў.
Ты назаўжды каралева,
А я твой пакорны воўк.
Зоры туманяць вочы,
Вочы - апошні адпор.
Вы паміж чорнай ночы,
Мой дазвол і дакор.
Сум па далёкай краіне,
Там дзе лесу абшар,
Подых маёй гаспадыні,
Усё знішчае ў пар.
Пар - гэта тая ж вадкасць,
Вадкасць - твая любоў.
Воўк табе не цацка,
А зноўку высасеш кроў.
Поўня дрыгву асвятляе,
Белым, як снег вагнём,
Зараз да вас не стане.
Разам у ноч спяём.
Ты чалавечая бейсця,
Б'еш нашы сем'і ў нары.
Хто пападзецца ў свеце,
Будуць, як ты - светары.
02 - 04/2003
Дадзены матырыял не пастаўлены за мэту абразіць якую небудзь рэлігію, але панішчыць рутыну і незапоўненасць оных. Любая рэлігія была бы вельмі сумная і не цікавая без неверагодных таемнасцей і міфаў. Кожная краіна ўносіла сваі паганскія паданьні у пантэон падзей кожнай з дамінуючых рэлігій. Але сум і руціна нашага жыцця нас трымае паўсюль, і адасобіцца ад гэтага можна па рознаму, таму цікавасць - гэта не загана!
created by Damavik
03/04/03