Дождж

Дождж

Я дождж. Я кропля вады.
Па шклу лабавому сцякаюся.
Я лячу, ля мяне гарады,
У канвульсыях жудасных маюцца.

Я сон. Я вясёлкавы мрой.
Забываюся кожнаю раніцай.
Я жадаю застацца на вечна з табой,
Як нешта, што з табою заста'нецца.

Я снег. Я сняжынка ў начы,
Захрушчу пад падэшвай нястрымана.
Ты ўжо не спяшы. Ты ўжо не крычы.
Я сыйшоў. Я сканаў. Я затрыманы.

9 Мая

Дождж і слёзы на твары.
Ноч гатуе гарбату.
Недзе за Менскам пажары,
Ідуць да Менска атрадам.

Танкі, салдаты і дзеці,
Рады парадам на плошчы.
Я свае косці ў пакеце,
Вязу на аўтобусе ў Рошчу.

Мёртвыя вуліцы Менска,
Схаваныя дымкаю свята.
Тонкай, празрыстаю лескай,
Горла сціскаюць заўзята.

Шэрым вільготным натоўпам,
Людзі са спальных раёнаў.
Крочаць дамой у катакомбы,
Глядзець трапіканак і клонаў.

На ціхім прыпынку ў Рошчы,
Са мной павітаецца Колас.
І я дачакаўшыся ночы,
Як цень сігану пад аўтобус!

Блогі

Адзінства псуе адзіноту,
Як кволыя мяккія богі,
Шторанак ідзем на работу,
А ўвечары крочым у блогі.
Мы верым у Новае Неба,
Як хімікі вераць у ртуць.
Але мы ў чарзе, дзе нам хлеба,
Ніколі ў жыцці не дадуць.
Мы пішам пра нашы падзеі,
Пачуцці, пра наша жыццё.
А скутку? Знікае надзея,
А разам з надзеяй усё.
Хто каву дап'е, хто сіропам,
Прамые ад сна галаву.
Бо заўтра ісці на работу,
І я разам з усімі пайду.

Вэйдар-Хадановіч

Чорнай постацю Дарта Вэйдара,
З сапеннямі жарснымі, хрыпамі.
Андрэй Хадановіч крэйдаю,
Малюе на дошцы літары.

А дзявочая аўдыторыя,
Глядзіць на айца Хадановіча.
І марыць каб лёса гісторыя,
Рассяліла ўсіх па Ждановічах.

Сапіць Хадановіч ля дошцы,
Студэнткам сапенне што вера
Каб потым у ночы на ложку,
Палохаць сваіх кавалераў.

І я быў спужаны аднойчы,
Аж цяпер калатун нібы трасца!
Навошта? Скажыце, навошта?
Сапсаваў ён дзявочую масу?

І так з кожнай адэпткай філфаку,
Калі хочыцца блізасці ў ночы.
Не дзяўчына з табою па сапу...
А паэт і прафэсар, вобшчым.

Ісіхазма

У пошуках праўды, мне кепска, мне блага,
Замест ісіхазмы, я снедаю салам.
Штоднёва змяняю хімізм свайго цела,
І гэтым квітнее шпарчэй мая вера.
Жыццёвыя сілы ўльтруе малітва,
Мой свет - гэта бой,
Мой свет - гэта бітва.
Бітва магутнасцю ўласнага цела,
Што дух далучае да зоркавых сфераў.
І цяжар, і боль засталіся за бортам...

А я ўсё такім жа дурным абармотам.

У боты

Вільготным паветрам травень,
Плача па мёртвых ахвярах.
Якія ў сонечных гаях,
Ляжаць на імхах дагнівая.

Дождж слязовымі кроплямі,
Мые вуліцы горада,
Маладосць вызваленнямі - соплямі,
Забівае бадзёрага волата.

Настрой і надвор'е - шэрыя,
Сонца сышло і ня вернецца.
Самыя першыя, лепшыя
З прагай кахацца і вешацца.

Гідка і скуры, і сэрцу,
Ад холаду і ад нудоты.
Відаць зачыню гэту дзверцу,
А сам накіруюся ў боты.

Відэліц

Відэліц у мяккіх тканках,
Псуе мае кволыя рухі.
Вяроўкай звязаныя рукі,
Ляжаць на прыступках альтанкі.
У танках танкісты хаваюць,
Думкі, жыццё і заробак,
Сотні зялёных каробак,
У пошуках цэляў блукаюць.
Страчыць кулямёт па салдатах,
А мяне непакоіць відэліц,
Ён не дух, не шахід і ня немец,
І таму б хвалявацца не варта.
Чырванее мая ягадзіцца,
Ты сыйшла і не выцягнеш раптам,
Сталовую гэту прыладу,
З майго занядбанага заду!

***

Я - асазнанне сябе,
Ноччу без светлага сна.
Ноччу без светлага слова,
Я - назаўсёды адна.

Ты - магутная сіла,
Нехта, хто блізка, хто тут,
Нехта, хто шчыміць рупліва,
Я ў захованы кут.

Мы - дурное адзінства,
Якога ніколі няма.
Якім немагчыма напіцца,
Якім захапляцца дарма.

Вы - гэта Ты пад абсцасам,
Мрояў і сонечных сноў.
Там, дзе спрадвечна і разам,
Каханне змяняе любоў.

Вусатая Ната

Ідуць у мясарубку калонаю дні,
Гляджу Амелі, А ў вечары плачу.
Ад плачу пагана і гідка ў грудзі.
Гляджу Амелі, а нічога не бачу!

Замоўк тэлефон, астывае гарбата,
На вуліцы трупы нэрвова дрыжаць.
Кумір назаўсёды - Вусатая Ната
А антыкуміра патрэбна шукаць.

Партвэйн на цельнік праліты ўчора,
Напэўна прыдзецца той цельнік сцяраць.
Вусатая Ната мне зыча быць вартым,
Бутэлька пад ложкам мне зыча бухаць.

І хай! Відавочна нічога не вернеш,
Я лягу пад плотам, засну пад кустом.
І зайздрасць да Наты, як зайздрасць да Генюш,
Прап'ю як машыну, жанчыну і дом!

Раніца ў пятніцу

Паслухаю Пятніцу,
Пачашу задніцу.
Развяжу касу,
Выдаўлю чыр на насу.

Вып'ю халоднага квасу,
Чытаць буду Карласа Маркса,
Часаць буду правае яйка,
І марыць пра пляжы Ямайкі.

Буду ў шэрай кватэры,
Дзе мышы згрызаюць шпалеры.
А мне да халеры, бо пятніца,
Прыходзіць пакутлівай раніцай.

Смерць эратамана

Абгарну туалетнай паперай Адама,
Абалью бензінам, падпалю.
Нечага высьмеіваць заганы,
Якія я, між іншым, не раблю.

Дамавік не проста апладняльнік,
Сэкс-машына, дзікі агрэгат.
Хай сам Глёбус паспрабуе гэты станік,
Апрануць на літаратарскі свой зад.

Мы, дамавікі, не любім гвалту,
Але тут дыскрыдытацыя мой Бог.
За такое, нават модную гранату,
Я за гонар роду прыбярог.

Карацей, агідны літаратар,
Мы не то, што беларускі там народ.
Ёсць у нас і грошы, ёсць і снайпэр,
Мы не пратрываем дзесяць год!

Забей дамавіка

Славаміру Адамовічу прысьвячаецца.

Забей Дамавіка!
Сякерай забей!
Забей аўтаручкай!
Атрутаю зьмей!
Кувалдай, цьвіком, малатком, дынамітам!
Хай здохне як гніда, гэтая гніда!
Траціла пазыч,
Ці мех гексагена,
Каб зьнішчыла ўсё,
Да апошняга гена.
Да апошняй цэпочкі яго ДНК!
Забяры жыцьцё ў Дамавіка!
Бей яго!
Гасі!
Вырубай!
Дубінай, сякерай.
Ці кінь пад трамавай.
Катком пераедзь!
Тралейбуса колам.
Залей яго цела цэментным растворам!
Папырскай сродкам ад каларакаў,
Хай здохе, сабака, у вагні хімікатаў!
Страляй з кулямёта, з вінтоўкі, з ружжа.
Злаві гэту падлу на люстру нажа!
Расчляні, закапай! Дамавік - гэта зло!
Парэж цыркуляркай цела яго.
Бензапілою! Рэшктамі дроту,
Кінь яго цела на радасьць народу.
Задушы яго ўласна рукамі,
Манціроўкай прыбі,
Закончы нагамі.
Аблей яго цела адгідамі станцый
Хай мірныя атамы кончаць паганца!
Пасадзі яго ў шатл, які не вярнецца,
Стул электрычны - вось яго мейсца!
Калбась мінамётам, плюшчы гантэляй,
Яго сьмерць будзе вельмі вясёлай падзеяй!
Будзе мір!
Будзе май!
Будуць сьветлыя сьвяты!
Зьнішчы, нарэшце, гэтага гада!

Шызафрэнія дамавіка

Мы пішам пад мухай,
Харчуемся літрамі,
А нам заяўляюць:
Не варты вы літары!
Не варты мы літары?
Не варты вы літары!
А похУй мы зноў,
Трымаемся літрамі!
Хітрыя дзядзькі,
Шыкоўныя цёткі.
А мы! А хто мы?
Мы дзеяч з-пад водкі!
Мы голас з каморкі,
Мы мыла з вяроўкай,
Мы хрып ад наступстваў салдацкай махоркі!
Нам кажуць:
Вы сумны, вандальны, агідны!
Ці моўчкі глядзяць з-пад ілба
Ганьба! Ганьба! Такім недамытым,
Такім недабітым Ганьба!
Дык добра!
Ганьба дык ганьба!
Мы нальем сабе зноўку
І вып'ем за ўсё па-асобку!
Бо похУй!
Мы зноў трымаемся літрамі
І што нам з таго,
што не варты мы літары!
2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў