Дэтэрмінізм
Дэтэрмінізм
Хварэю на дэтэрмінізм,
пакутую.
Рукі-ногі адарвало,
на вайне з аўтамабільнай хунтаю.
Крывавая маса на асфальце,
Даішнік збірае яе ў пакецік.
гэта было маім мясам,
А зараз уліка, ці то смецце.
А Я ў венігрэдзе,
Разбаўлены з мясам і кроўю.
Збіраемы чужой рукою,
Размяркоўваюся ў палітэлене.
Прэзэнт паталагаанатаму Лене.
Я ж быў маладым!
Мог і сам завітаць з падарункам да Лены.
А ёй замест кветак - мае калены,
Два вуха, два вока, іншыя члены.
І кроў на асфальце дарожнай шпалеры.
Элачка-людаедачка
Элачка-людаедачка,
Якая ж ты мілая дзевачка.
Чорныя валасы, бялюткая скура,
Гнуткае цела, стройная фігура.
Салодкі пах тваіх валасоў,
Шторанак будзіў маю сумную кроў.
Пацалункі зляталі з вуснаў тваіх,
Усё мы дзялілі заўжды на дваіх.
Вось толькі ня ведаў я Элачка,
Што ты сапраўды людаедачка.
Што пад ложкам у скрыні на дне,
Хаваеш ты нож для мяне.
Хаваеш у шафе сякеру,
Майму занядбанаму целу.
І лекі снатворныя сёння,
У мяне запіхала далонню.
Каханне маё, мая Элачка,
Якая ж ты прыгожая дзевачка!
як хораша
Як хораша і як прыемна,
Адчуць пяшчотны дотык рук.
Салодкі смак ружовых вуснаў,
І шэпат несумленнай музы,
Тваіх напеваў ціхі гук.

Як хораша і як прыемна,
Чакаць цябе на сцежцы сноў.
Дзе ты ў прыгажосці света,
Дзівоснай мараю паэта,
Кладзешся ля мяне ізноў.

Як хораша і як прыемна,
Калі пяшчотаю рука,
Імкнецца дараваць адзінства,
З маёй далонню ў танцы зліцца,
Замест халоднага нажа.

Як хораша і як прыемна,
Быць ля цябе, піць твой настрой,
У пацалунках твайго света,
На цёплых прастынях паркета,
Застацца назаўжды з табой.

Як хораша і як прыемна,
Быць часткаю твайго жыцця,
Але, нажаль, ты не прынцэса,
А я ляжу пад цяжкім прэсам,
І жыць мне, да сыходу дня.
сочыць
Зоркія вочы сочаць,
Як нехта ў сенцах дрочыць.
Як нехта за гэтым сочыць,
Доктара вочы сочаць.

Экран - убудованы орган,
Жыццё паміж маткай і моргам,
Доктара праца - быць добрым,
Асабліва ў наглядзе за моргам.

Зірніце на ўласныя вочы
Чарговая практыка ночы.
Чарговая клінніка масы,
Купляйце білеты ў касах.

Каб наглядаць, як сочаць,
Як нехта ў сенцах дрочыць.
Як нехта за гэтым сочыць,
Як доктар за вамі сочыць.
Чаму?
Вецер вые за сценкай,
Чую трымценне замкоў.
Вера самотнай паненкай,
Пускае апошнюю кроў.
Чорныя вочы хаваю -
У люстру баюся глядзець.
Здрада прадалася жалю,
Ён рады забойствам хварэць.
Вострыя чорныя коллі,
Цела катуюць маё.
Я захапляюся болем,
Боль, для мяне гэта ўсё.
Мілая слаўная дама.
Княгіня духмяных лугоў.
Адкуль тая дзікая прага?
Пускаць занядбаную кроў.
З мячом любавацца вы майстар,
У пацалунках вы бог.
Чым жа няшчасны філосаф,
Вас задаволіць ня змог?
Чым я зрабіўся вам гідкім,
Што вы пажадалі забіць.
Таго хто дагэтуль быў мілым,
Каго абяцалі любіць.
Каго цалавалі ў ночы,
Слухалі шэпт яго слоў.
І нават спявалі аднойчы,
Яму пра магутных сыноў.
А вецер спявае за сценкай,
Чую трымценне замкоў.
Вера самотнай паненкай,
Пускае апошнюю кроў.
Йога
Перакрыжаваньне думак.
На вострых цьвіках лежачы ноччу.
У столь упіраючы сонныя вочы,
Перабор і адбор дамінуючых чутак.
Кроў залівае падлогу.
Скура больш не бароніць мяса.
Чарговая ў гэтым спагнаньні параза,
І брэх на ўжо перагніўшага Бога.
Я йога!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Рамадан
Цімуравец дамапагае бабке,
Сякерай адпраўляе да праматкі.
Піянерка Сонечка
пад наглядам лепшай сяброўкі,
Зарабляе на лекі ад ломкі.
Чарговыя папойкі -
Гэта камсамольцы будуюць БАМ.
Ірак зарэзаў Маргарэт Хасан -
Перадоз снароўкі,
Снароўка лупіць ноччу па вачам.
Куртуазныя важдзі і здраднікі
Разбэйшчаныя норавам начальнікі.
Чырвоназялёныя гальштукі -
Прастытукі ў патрыятычных адзёжах,
Зарабляюць ударным падзёжам.
Перапоўненыя абяцаннямі ванітавальнікі.

Цімурамец закапаўшы бабку,
Лезе за пенсіяй пад лаўку.
Піянерка Сонечка,
У чырвоназялёнай кофтачцы:
А вы хочаце?
Пытаецца ў дальнабойшчыкаў - жырных хлопчыкаў.
Яны аддаюцца пошукам.
Тэрарыстычная ячэйка БРСМ
Кожны член
Гатовы да вечнай сустрэчы з Алахам -
Вусатым - багатым - рагатым
З гадзінікам "Луч" на лапах.
Цяпер ён не бацька, а папа.
Хутка зажывем багата
Кожны заможны пан.
Як павялічыць стыпендыі нам
Пачнем святкаваць Рамадан.
У начы
Я п'ю з сабою адзін на адзін.
Баўлю свой час на зямлі.
Дэманы ночы ратуюцца пахам аўса.
Між спін іх жахлівых міргаюць вагні.
Гэта ты
Праз сцюжу і холад у брычцы
У кажусе з празрыстых ільдзінак
Кіруеш у дом мой.
І дэманы рыльцы свае пахавалі між скрынак.
Баяцца твайго дабранраўнага цела,
Бо зроблена ўсё, што б ты не хацела.
Бо ты і да іх завітаеш аднойчы,
А зараз праз сцюжу ў соныя вочы
Мае ты глядзіш з чароўнай усмешкай.
Я цешу сябе, чарговаю чаркай,
Ёсць час развітацца з усёй гаспадаркай,
Ёсць час развітацца з сям'ёю сяброўкі,
Бо шлях праз сугробы ня лёгкі.
Выдаленне
Жывое вырашэнне,
Праблемы існавання,
Шляхам выдалення,
Уласнага сазнання.
Сцізорыкам па венах,
На маміны шпалеры,
Прадукт дзялення спермы,
Я разалью на сцены
Дзівоснаю карцінай.
І фарбаю імклівай,
Зраблю такія рэчы,
Што не адзін маляр дарэчы,
Не змог бы ўзнавіць
Мой дзіўны нацюрморт, аорт.
Кулінар
Мяккае мяса маё,
Смажыш на сінім вагні.
Ты кулінар ад раджэння,
Ты кулінар па жыцці.
Чорныя вочы хаваеш,
За чорнай, як ноч, чадрой.
Цяпер сапраўды назаўсёды,
Да кроплі ў вене я твой.
Шэрая траўка на ранах,
Гоіць дзіравую плоць.
Жывы і таму ня трэба,
Лёд дзеля мяса калоць.
Ты маё вечнае шчасце,
Чаму больш ня любіш мяне?
Не, напэўна ж ты любіш...
Паснедаць каханым у цьме.
Апошні раз
Восень зьнішчае час.
Гэта апошні раз.
Калі можна назваць нас
Людзямі з вышэйшых мас.

Пей апяльсінавы сок.
Пакуль яшчэ можна сынок.
Пакуль азлоблены рок,
Не цісьне крывавы курок.

Пакуль хам - гэта толькі мужык,
А не злобны з ружжом бальшавік.
Пакуль татка спявае жывы,
А за сценкай не ціснуць крыжы.
Скарбнік
Я магу праз шэрую завесу,
Бачыць за сцяною караблі.
Я магу пазваць крывавых бесаў,
З паўжывых мясцін чужой зямлі.
Мне няма ні шчасця, ні жадання,
Для чужых людзей рабіць дабро.
Я дабро люблю ў спажыванне,
Скарб люблю рабіць з часцін яго.
Я магу забіць ці пакалечыць,
Для таго, каб зрабаваўшы дом.
Золатам і срэбрам забяспечыць,
У сырой зямлі багаты схрон.
У мяне сталёвая сякера,
У мяне сядая барада.
Пані за такога кавалера
Будуць мяккімі, нібы вада.
underground
Мы жывем і мелім,
Вясёлыя здарэнні,
У жалезных келлях,
Смурнога падзямелля.
Карані згрызаем,
Ежы тых прыматаў,
Што жывуць на глебе,
Местачковых святаў.
Кратаў і палону,
Геніяў народных.
Прымітыўных творцаў,
Для прыматаў родных.
Малпаў і мядзведзяў,
Модных і ня модных,
Ганарыстых пеўняў,
Грамадзянскі згодных.
Мы жывем пад глебай,
Мы жывем у цемры.
У глухіх кватэрах,
На сваіх шпалерах
Пішам кроўю трупаў,
Думкі андрагінаў.
У гэтым наша слабасць,
У гэтым наша сіла!
Рады
Рады,
Называцца гадам,
Жыць за лістападам,
Піць віно стаканам.
Краты,
Мне заўсёды рады,
Рады каменданты,
Клічуць арэстантам
Гады.
Рукі
Залатыя мукі,
Залатыя строі.
У смурным запоі,
Эры мезазою.
Вою...
Былі ды сканалі сілы,
Адыйшлі ў магілы,
Вадзілы-варацілы
А раней быў мілым -
Гніда!
Фатакартка сжухла,
Морда абапухла.
Ногі пад трамваем
Да рэйкаў прыкаваны
Ляжу канаю.
Могільнік
Маркую, што так
Я думаю сном.
Я мушу прабіць сваё сэрца нажом.
Бязглузды дзівак,
Бяз цэлі душы,
На могілках мамай раджае крыжы.
Як ціха ў начы,
Для прыгажосці,
Хаваю пад глебу гніючыя косці.
Вось цела кагосці,
У чорнай труне.
Пад крыж для захоўкі ў жудаснай цьме.
Паплылі
Я чую жахлівыя гукі,
Я бачу жыццё ў вакне.
І косці мае закапаюць за домам,
Я рады самому сабе.

Кампот у кампоце атрута,
Я вып'ю яе і памру.
Даўно адыйсці я мару і чую,
Як цела мне шэпча: "хачу".

За вокнамі чорныя людзі,
Страляюць няшчасны народ.
А я не хачу каб мяне растралялі,
Лепш "гэта" адпраўлю ў рот.

Грэх ці ня грэх - усё роўна.
Бог адыйшоў папаліць.
А я назіраю, як жудасна хоча
Салдат на прашпэкце забіць.

Застаўлю сваю фатакартку,
Яна - мой след на зямлі.
Трымаючы марку я вып'ю атруты,
І вось туманы паплылі...
2002-2008 ©апіруйце і множце!