Дэпрэсія
Часам, калі не ратуе нават гарэлка, ці палымяныя пацалункі бліжэйшага тваяго, наступае дзіка змрочная пара, пара, калі здаецца ўсё шэрым, слухаць хочацца "Наўціліўса", бачыць хочацца дождж і адчуваць пустыню ў сваім сэрцы. Тады ўжо нічога не дапамагае. Адчуваеш толькі набліжэнне канца, канца аб якім не гавораць, але дакладна ведаюць, што ён наступіць.

МІР!ТРУД!МАЙ!
Налівай!
Словы - ня дзеі, дзеі - ня словы,
Словы ўсяго толькі рэчавы мовы.
Так што катуй, рабуй, забівай,
МІР!ТРУД!МАЙ!
Налівай
Ходзяюць людзі, зялёныя світары
Чорныя боты - модны стыль мілітары
Крывавыя вочы, ці кроў у вачах,
У сэрцах падмуркам кіруецца жах.
І жах патрабуюць "давай ды давай"
Налівай!
МІР!ТРУД!МАЙ!
У краму за водкай,
Рука за вінтоўкай,
Рука за патрон,
Патрон у абойму,
Абойму ў вінтоўку,
З вінтоўкай у дом - НАЛІВАЙ
МІР!ТРУД!МАЙ!

Выцьвярэзнік
З астаткам абеду сыходзіць хмялюга,
Чаго з чалавекам не зробіць піўнуха?!
Ляжу ў цямрэчы між стогнаў і храпу,
Папаў у санаторый бязь грошай і блату.
Патрапіўшы раз - вяртаесся зноўку,
Нібы прывязалі да ложку вяроўкай,
І добра, што ноччу не трапіў на сметнік,
Жыве камсамол! Жыве выцьвярэзнік!


СТРЭЛ
Стрэл!
Кулямётны стрэл!
Хто паспеў - хто не паспеў,
Хацеў - ці не хацеў,
Кулямётны стрэл,
Цішыня!
Замоўкла зямля,
Маўчаць сваякі,
Наўкол дуракі,
Народ, як сям'я,
Цішыня!
Труп!
Тут і там, там і тут,
Людзі пачкамі мрут,
Людзі мруць на зямлі,
Мруць і мруць сваякі,
Нават ссох стары дуб,
Труп!
Вось і я,
Радная зямля, для мяне пустыня,
Пустыня ў душы,
Ты ўжо не спяшы,
Стрэл - цішыня,
Гэты труп - былы Я!


Тоўсты дзядзька мае грошы,
Для ўлады ён харошы.
Ён харошы для ўлады,
А астатнія ў салдаты.

Кашалёк вісіць на сральні -
Лічыць гэта сэксуальным.
Сэксуальным лічыць гэта,
Непасрэдна для мінета.

Жонка дзядзькі ў заняпадзе,
Разбярэцца і без маці.
Без матулі разбярэцца,
З палюбоўнікам нап'ецца.

Грошы мае тоўсты дзядзька,
Для яго ўлада бацька.
Бацька для яго ахова,
Гэта праўда і ня нова.


Яна ня мае машыны, жыве ў турме,
Яе турма - быцькоўскі дом.
Яна не мае грашыма, каб для сабе,
Абзавесціся мужыком.
Яна не чула баляды, не чула мальбы,
Камплімент - незавершаны мрой.
Толькі плёткі старух і прыцэпы ганьбы,
Ходзяць, пад ручкаю з ёй.
Але яна для мяне найвялікшае шчасце,
На свабодзе - радная душа.
Яе імя распісаў па ўсёй палаце,
Паўсюль дзе далезе рука.
Толькі ёй дазваляю здымаць рамяні,
Ці парою іх апранаць.
Яна мой мрой, мой анёл на гэтай зямлі,
Я яе навучыўся кахаць.
І каханне маё не заб'е нават шок -
Электрычны драпежнік і кат.
Яны не ведаюць, што я даўно ўжо змог,
Што я шоку даўно ўжо рад.
І я буду нармальным я буду такім,
Калі пачнуць правяраць мяне.
І я спадзяюся нарэшце тады,
Назаўжды пазнаю яе.

Нешта не так
Нешта не так ў нашым саюзе:
Парука ў крузе,
Людзі ў брудзе,
Ганкстэры - суддзі,
І з гэтага пэўна нічога не будзе,
Нешта не так у нашым саюзе.

Нешта не так у нашай краіне,
Здрада не гіне,
Эстрада ў мыле,
То тут не памылі, то там не памылі,
Праўда і раней мы гэтак жылі,
Нешта не так у нашай краіне.

Нешта не так у нашай улады.
Лаянка, маты,
Гэты на воды, тога - за краты,
Кожны чыноўнік бомж не багаты,
Нешта не так у нашай улады.


Ганарыста стаіш заклапочаны ветрам,
Прыбіты да роднай зямлі.
А вецер не хоча сказаць табе гэта,
І вецер не хоча любві.
Самотная глеба шукае нажывы,
Ёй хочацца страву ўжыць.
Цябе прыбіваюць халодныя ветры,
І глеба не хоча любіць.
Маркотнае дрэва калышыць лістотай,
Чакае канчыны тваёй.
Карэнне яго забівае ахвота,
Насыціцца мёртвай крывёй.
І болей нікому няма ўжо справы,
Кім быў ты, і кім цяпер стаў.
Асыпаў зямлю неблагімі дарамі,
Усёга нарэшце аддаў.


ПРАЦА
Шукаеш волі?
А ну-ка працуй да крывавых мазолей,
Яшчэ і гадзіны тут не ябаўся,
Іш ты, за чым, сабака, пагнаўся!
Воля такая хрэновая справа,
Ты жа працуй! Ты загадчык атрада!
Ты жа амаль прэзідэнт сярод нас,
Зноўку прыказ?
Прыказ - гэта вам не адказ камунізьму,
Давай! Наваліся! Прап'ем арганізьму!
Прап'ем мы на рэшце гэтую падлу,
Швабру бяры, бяры хуценька швабру!
Што? Запыхаўся? А трэба канацца,
Гэта табе не па мітынгах шляцца!
А то паглядзі колькі, бляха, народу,
Шукае на жопу якую прыгоду!
"Прэзік" - не ёлуп, за вас разумнейшы!
Не здарма ж на башке праяўляюцца плешы.
Так, што працуй, заўтра зарплата,
Так яе так, торкай лапатай!


На рэштках апаленай вёскі,
Знайшлі недарэчны пакой.
Там былі вуглі ў пялёстках,
Калісці плоці жывой.
Стамлённы дзядзька Вася,
У гэтым доме жыў.
Ён дзевак у госці часта,
На свята прывадзіў.
Кахалі яго дзяўчыны
І жыць не маглі без яго.
Аднойчы ў ночы ціхай,
Дазналіся што:
Што іх у яго многа,
Што кожнай назначан дзень,
Што Васю не хвалюе
Нават яе цень.
Азлоблены дзеўкі былі,
Да Васі разам прыйшлі.
Хату усю спалілі
Васю пялёсткі знайшлі.


На працы не чуеш свабоды, свабода не чуе журбы,
Журбу паглынаюць прыгоды, прыгоды прыходзяць у сны.
Сню новыя рэчы ў свеце, я сню экстрэмальны палёт,
Палёт паглынае вецер, у ветры я сню народ.
Там сэрцы не бачуць плачу, там душы ў вечным льдзе,
Дзе лёд, там снежныя пусткі, у пустках нішто не жыве!
Каханне даруе здраду, здрада даруе любоў,
Чакаю адвечна параду, параду пусціць кроў.


За кратамі сэрца, у брудзе душа,
І кожнаму гаду тут знойдзецца месца,
Вось толькі ці трэба? А можа дарма?
А можа дарма туды кожны імкнецца?

Ці варта вучыць іншаземную мову,
Каб ёю сваю назаўжды замяніць.
Каб іншы вучыў, што цяпер табе трэба,
Ці варта на волі бязвольнаму жыць?

Любіць ці нянавісць вакол сабе сеяць,
Свабоду ў сэрцы сваім забіваць,
Лілеіць злачынцаў, ці бачнаму верыць,
Сядзець у цямрэчы, ці шчыра кахаць.


Арганічных угнаеніяў пах,
Казытае нам ноздры ў носе.
І вядома, што нельга жыць так,
Невядома - хто гэта зносіць.

Шэры снег з украпленнем бялізны кіслот,
Пад нагамі зьядае абутак.
Я такі як усе, паважаю народ,
Паважаю правы прастытутак.

Белы як дзьмухавец, ці ачышчаны тайдам,
Пракламіруе мір, палітык вайны,
Вы яшчэ кіпяціце? А мы з аўтаматам,
Кіруем да вас, ці чакаеце вы?

Ці на свеце даўно кіруюць мутанты,
Ці такі ўжо лёс нам выбрала смерць.
Толькі я не хачу каб смурныя салдаты,
Вучылі дзе праўду мага заімець.

2003
2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў