Чарга
Сотні эр, заўжды ізноў;
Была сотні дуракоў.
Я таксама мо дурны,
Толькі ведаю вяршы.
І адзін Вам разкажу,
Вельмі часу не займу.
Калі Вам то да спадобы –
Дураковыя размовы.

Год назад мо сотні дзве,
Люд стаяў у чарадзе.
У чарзе ў нову краму,
Для набыція тавару.
Хто за чым сюды прыйшоў,
Мы падслухаем з размоў.
Сказ ня сказ, ці то хлусня;
Вам рашаць, бо вы суддзя.

Вялікая чарга ў краму, поўная неразбярыха і мітусня.

П’яны чалавек, у далейшым – алкаш

Людзі добрыя мае,
Што стаіце ў чарзе.
Чы гарэлка ў дэфіцыце,
Ці віна няма нідзе.

Старая жанчына – у далейшым бабка
Ты б ішоў ужо дамоў,
Чым бадзяцца між слупоў.
Толькі месца занямаеш,
Між прылічных жыхароў.

Дзед – член кампартыі – у далейшым камуняга

Ты ж пашто, ядрон батон;
Нас пытаеш абы чом,
Іждзівенец, разумееш;
Сталін біў такіх мячом.

Алкаш
Я мо зараз не п’яны,
Я такі ж як нават ты.
А няспынныя гайданні –
Ад рыдаючай душы.

Камуняга
Ты яшчэ пагавары,
Алканафт такі-сякі.
Я дружыннік між народаў,
Ветэран якойсь вайны.

Бабка
Што стаіш ты ў чарзе,
Як карова ў вадзе.
На такіх міліцыянтаў,
Трэба клікаць па вясне.

Міліцыянт – у далейшым – мент

Што такое грамадзяне,
Хто на колькі год пацяне.
Мо вас мучыць настальгія
Па загубленай айчыне.
Мода зараз на цельняшку,
І білеты ў каталашку.

Бабка
Вось нячысты гэты дух,
Тут на нас усіх узбух.
І скажу вам па сакрэту,
Узбудзіў агідны рух.

Журналіст мясцовага тэлебачання – у далейшым - журналюга

Праваслаўныя браты,
Не хадзіце вы сюды.
Тут шпіёны Ватыкана,
Завярбуюць у светары.
Не ўвахоцце вы ў чаргу,
Я даўно ўжо сачу.
А калі мне закарацее,
Куды трэба настучу.

Дэпутат народнага схода – у далейшым папа

У адрозненні ад вас,
Я прыйшоў з народных мас.
Так што лепей адыдзіце,
Прапусціце лепей нас.

Алкаш
Я ж сто год як патрыёт,
Я заўжды люблю народ.
Узбухае той, патлаты,
Чым таварыш ня ўрод.

Малады чалавек з длінымі валасамі ў далейшым Рокер

Пан напэўна акасеў,
Ці гарэлкі пераеў,
Узбухае камуняга-
Дзед, што з торбаю прысеў.

Камуняга
Ты ж па што, тваю та маць,
Голас можаш павышаць,
Я жа біўся з Банапардам,
Сталінград змог адстаяць.

Малады чалавек, лысы, невядомай арыэнтацыі ў далейшым - гапар

Гэй, дзядуля, як звярнуць?
Чы тут піва прадаюць?
Бо ларкі пазакрывалі,
Як ня ведаю бухнуць.

Інтэлегентнага віду грамадзянін, у далейшым – настаўнік

А ня рана вам, юнак,
Атрымаць піўнухі смак;
Алкагольную залежнасць,
Атрымаеш, як ні як.

Гапар
Годнасцю маёй зямлі,
Пудры іншым лепш мазгі;
Алкаголь мне дазваляе,
Развівацца ў шырыні.

Журналюга
Браце, родныя, сябры;
Тут шпіёны ёсць зь Літвы,
Ёсць заходнія агенты –
Мы ў васадзінным кальцы!

Селянін які перабраўся ў горад у далейшым - калхазан

Дзе, адкуль, які шпіён,
Усё злачынны той кардон,
На замок мяжу патрэбна;
Каб панішчыць забабон!

 Папа
Хопіць, тут вам не урад,
Узбуджаць электарат;
Разумееш чалавеча –
Кожны тут замежны гад.
Ты як нозьбіт мовы роднай,
Будзь заўсёды асцярожны,
Галасуй ты за мяне,
Каб ня быці ў журбе.

Бабка
Прапусціце людзі мілы,
Я амаль із-пад магілы;
Прапусціце да дзвярэй,
Каб купіць у царкву свячэй.

 Камуняга
Грамдзянка не спяшыце,
За чаргою лепш сачыце;
Кожны хоча да дзвярэй,
Кожны хоча каб хутчэй.

Алкаш

Я ж люблю свой родны край;
Родны кут, радзімы гай.
Белым – ранкам, у дзень – чырвоным,
Наваколле назірай!

Інтэлегент
Паважаныя паны,
Не крычыце як зьвяры;
Паспрабуйце мірным шляхам,
Да кансэнсуса прыйсці.

Калхазан
Можа ты той дэрмакрат,
Песціцыд-дэнатурат;
На такіх із лексікон,
Гавару адзіны мат.

Мент
Што за словы тут гучаць,
Як іх можна трактаваць?
Зь афіцыйнай кропкі зроку,
Навучу вас пазіраць.

Рокер
За радзіму за свабоду,
Надаем казлаўроду.
Каб настаўнікаў ганьбіць,
За такое лепш забіць.
(Мент зьнікае)

Алкаш
Я ж люблю сваю айчыну,
Янку Коласа, Скарыну;
За радзімую краіну,
Я калі-небудзь загіну.

Папа
Каб маглі Вы на вясьне,
Загібацца на вайне,
То на следуйшчай нядзеле,
Галасуйце за мяне!

Журналюга
Людзі, хутка ўсім канец,
Акупуе пшэк падлец.
І скажу вам па сакрэту,
Разработаў усё Біл Гейц.

Бабка
Паміраю, прапусціце,
Людзі мілы – памажыце;
Гіпертонік я з дзяцінства,
Дочка бацькі трактарыста.

Калхазан
Ты ж ня бабка – супастат!
Дачакаешся ўжо крат,
Давіш значыць на сумленнасць,
Як у Бельгіі урад.

Алкаш
Я ж малым зярняты сеяў,
Мак, каноплю, усё ня верыў,
Кожны год садзіў зямлю,
Бо яе адну люблю!

Камуняга
Прапусціце вы мяне,
Бо нягожа ў чарзе;
Каб марыўся ардэнарэц,
У паўночнае вайне.

Гапар
Калі піва не знайду,
Значыць клею зноў нюхну,
Развівае значыць памяць,
І сумленную сраду.

Зьяўляецца фашыст у далейшым – адмароз
Я расейскі багатыр,
Як той, блін, Алататыр.
Негры туркі, азіяты,
Будзе вам крывавы пір!

 Папа
Хочаш хлопча неграў біць,
Будзеш бітай іх ганьбіць.
Толькі трэба напачатку,
Голас за мяне злажыць.

  Адмароз
Я расеец вам кажу;
Прапусціце праз чаргу.
Мне яшчэ ў інстытут,
Негры з Кеніі прыдут.

 Журналюга
Хлопцы, там жа ж уніяты,
Сатаністы, і развраты.
Уніяты нас задушаць,
Будзе хто-небудзь нас слухаць.

Алкаш
Я ж рабочы чалавек,
Дажываючы свой век,
Вось я гэтымі рукамі,
Адбудоўваў увесь сьвет.
 
Камуняга
Я ж стары ўжо ветэран,
Прапусціце мілы пан,
Я ж у ЗША за незалежнаць,
Зь Кім Чынырам ваяваў.

Адмароз
Слава, блін, як там яе?
А Расеі й Маскве,
Прапусціце да грузінскай,
Прадуктовай чарадзе!

Журналюга
Людзі, браце, сваякі,
Праваслаўныя, браты,
Не захоцце, там фашысты,
Контры, гады і бамжы.

 Папа
Калі хочаш вылізаць,
У навінах працаваць;
Ты павінен утрам рана,
За мяне прагасаваць.

Камуняга
Ты нячэсны кандыдат,
Ты напэўна дэмакрат.
У вайну такіх лапатай,
Забіваў усіх падрат.

 Гапар
Цяжка зь клеям – ня бяда,
Брага льецца як вада,
Развівае значыць печань,
Павышаецца вага.

Алкаш
Я ж люблю ўвесь народ,
Кожны дзень, ад года ў год.
Паважаю прэзідэнта,
Старажытны яго род.

 Бабка
Не глядзі, што я страшыдла,
Я першнаперш ёсьць жанчына.
А жанчын, тваю та маць,
Трэба ўперад прапускаць.

Камуняга
Ну і што, што ты жанчына,
Вось па мне папала міна!
Мы зь Чапаем ваявалі,
Супраць фрыцаў у Кітаі.

Калхазан
Я кажу вам зноў і зноў,
Ня пушчу сюды натоўп.
Як у вёску я паеду,
Бязь сваіх камбікармоў.

Гапар
Зьнікла брага – не праблема,
Канаплі накосім верна.
Канаплю прыкол касіць,
Хахатаць, калі паліць.

(Зьяўляецца прадаўшчыца)
Нешта вельмі тут людзей,
Нешта дрэнна стала мне,
І па гэтае прычыне,
Я сяджу на бюлетне.
(Зьнікае)

 Бабка
Каб хутчэй было чакаць,
Трэба мэра паклікаць,
Хай раскажа грамадзянам,
Дзе, што будзе адчыняць.

Камуняга
Мэру зараз не да нас,
Заняты, як той Пігас.
Гэт вышэйшае начальства,
Усё ён ведае аб нас!
А такіх, як бабка – ты,
Я ў вайну ганьбіў у кусты.
Я насамрэч тут падумаў,
Можа засланая ты!

Журналюга
Людзі, Браце, патрыёты,
Не хадзіце – там заботы.
Ухадзіце вы хутчэй
Бо ня варта то вачэй!

Інтэлегент
Мне та тут зь такім жыццём,
Лепей быў бы гарбуном,
За мяжой бы больш падалі,
Чым рабіць тут урачом.

Папа
Хочаш – станеш гарбуном.
Пойдзеш можа, на пад’ём.
Толькі ты пралігітуй,
За мяне сваім пером.

Алкаш
Дзе ж мой дом, куды ісці?
Дзе ж мой ложак, дзе жа ты?
Спаць на лоне лепш прыроды,
Завалюся ў кусты!

(Зьяўляецца папсовая група)

Атрымалі баксаў пяць,
Дзе, што трэба адчыняць?
Мы прыйшлі свае шэдэўры,
Для фанатаў праіграць.
Штойта тута за фігня,
Нейкая стаіць чарга!
Вы хаціце як хаціце,
Ну, а нам дамоў пара!
(Зьнікаюць)

Калхазан
Я сто раз кажу табе,
Адыдзі ты ад мяне.
У мяне бычок ня доян,
Жраць ня даў сваёй свінне!

  Бабка

Прапусці сынок мяне,
Паміраю, як у сне!
Прапусці ці то агрэю,
Кандэлябрам па башке.

(А тым часам у краме)

Памочнік
Там сабраўся ля варот,
Гэты, як яго? Народ.
Уварвацца вельмі хоча,
Хоць у рэчку, хоць у брот.

Дарэктар
Калі там стаіць народ,
Тут нічога не праймёць,
Хай стаіць, яшчэ чакае,
Пачакае не памроць.

Журналюга
Я ж з усіх найталерантны;
Індывід усемаральны.
Толькі месных я габрэяў,
Аддыхаць пусціў на нары!

Адмароз
Дзе габрэі тут стаяць,
Біту трэба мне размяць.
Белы лысы чалавек,
Тут павінен упраўляць!
Вось наш вождзь, вось ён арыец.
Ён амаль такі ж як Шцірліц.
І прычым ён змог паняць,
Як краінай кіраваць.

Камуняга
Не арыец, ён савецкі,
Ветыран, як я важнецкі!
Хоць малодшы за мяне,
Тожа біўся на вайне.
Бацька наш жа камуніст,
Праваслаўны-атэіст,
Хай баіцца яго ліха,
Іншаземны пацэфіст.
(Адмароз і камуняка пачынаюць біцца, зьяўляецца АМАП)
А да, значыць гэта шо?
Хто э даў на то дазвол?
Гэта мейсца, э, публічны,
Э, а плошча, а не дом!
Э, да, значыцца ў чарзе,
Вы стаіце ў купе.
Значыць мітынг тут рабіце,
Несанкцованы нідзе.
Расхадзіцеся па двох,
І святкуйце па дамох.
Разыйсціся вам патрэбна,
Каб машыны шлі ўзнох!
(Чаргу разганяюць)

Адмароз
Я ж вас тут усіх заб’ю,
Ці ня з лысінай хаджу.
Вы, турэцкія падпаскі,
Як шча дам у алычу!

Камуняга
Я ж ваенны ветыран,
Колькі маю моцных ран!
У дзяцінстве, як вы зараз,
Тожа штосці разганяў!
Бабка
Ай, сынок, сынок, ня біся!
Я ж бабуля, адчапіся,
І рад ты, такі-сякі,
Лепш схавацца ў кусты.
(Каго забіраюць, хто пасьпевае зьбегчы)
Калхазан
Калі б ведаў прэзідэнт;
Он бы іх разбіў у шчэнт.
Ён бы іх дубінай значыць,
Калі б ведаў прэзідэнт!

Папа
Галасуй ты за мяне;
Будзе свет у дзіўным сне!
Буду я стабільна ведаць,
Што тварыцца на зямле.

(Уходзяць)
Як у нас спакон вякоў,
Нет суда на дуракоў;
Ня судзіце і мяне,
Не ганьбіце па чарзе.
Калі дрэнныя вяршы –
Значыць надта я дурны,
Значыць добрая ячэйка,
Навакольнай серады!
Зьміцер Смалякоў

2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў