Прыгожы сын
Ты прыйшоў, ты прыйшоў прыгожы сын.
Край твой спіць, край прыемна бачыць сны.
Хто б са злодзеяў ня йшоў,
За багаццем у лясы -
Край твой спіць, край прыемна бачыць сны.
Снег ідзе. Снег ідзе каторы год.
Смерць вакол.
Смерць ваюе гарады.
Памажы сваім сябрам, аднавіць у нас сады
Толькі спяць. Толькі спяць твае сябры.
Ты ідзеш! Ты ідзеш да нас праз сон!
Уратуй! Хай жа скончыцца зіма.
У руцэ тваёй страла,
У другой двуручны меч,
Толькі дзе? І каго ты будзеш сеч?
Вось і ты! Вось і ты прыгожы сын.
Край твой спіць, з ім і ты салодка спіш.
Хто б праз возера ня йшоў,
За багаццем у лясы -
Будзе спаць! Будзе бачыць нашы сны!
Полымя
Рукі ў полымя, сэрца ў погрыбы.
На гарышчы золата схована.
Спробы радасці, спробы голаду:
Ты сядзіш, як след, запалохана.
Жах на вачах, за вакном - зіма,
Я як звер гуляю па дошчачках.
Ты была са мной, а цяпер адна,
Вось мой ножык, ты бачыш мой ножычак?
Рукі дрыжаць, слёзы на твары,
Касметыка сцежкай сцякае на грудзь.
Карчма дагарае, з'ядаюць пажары,
І людзі, і грошы цяпер прамінуць.
Я злы і мой позірк надзвычай шалёны,
Зрабіўся злачынцам, ліхі чалавек.
Твой позірк сухі і твой водар салёны,
Мой нож, мая злоба, мой грэх!
Я гляджу на цябе, усьміхаюся шчыра,
А ты ад напружання белая ўся.
Ты проста хацела багацця і міру,
Я ж проста хачу на вячэру жыцця!
Кавалак з сэрца
Вырваць кавалак з сэрца,
Хочаш чаго-небудзь смачнейшага?
Падаць з лябядой, ці з перцам?
Зрабіўся апошнім з першага!
Выцер слёзы насоўкамі.
Падняўся вечарам стомленны!
Ты ж мяне зноў, як голуба,
Вяжаш вяроўкай да комена.
Плачаш і б'еш паліцаю,
Рвеш мае нэрвы з імпэтам.
Быў раней добрым рыцарам,
А цяпер зрабіўся калекам.
Святочнае
Спяваць святочнае!
глядзець каханай у вочы,
Глытаць віно, як кроў глытае звер.
А потым бегчы па лясох і дні, і ночы.
Але ж дарма! Усё будзе не цяпер!
У куточку сцішыцца і думаць пра забойства,
Каб у галаве да смерці быў давер.
Набыць труну, парэзаць венаў мноства,
Але ж і смерць, наступіць не цяпер!
Гарбату піць з прыемнай асалодай,
Глядзець кіно, як варты кавалер.
Быць модным надта, і сачыць за модай.
І гэта ж трэба доўга - не цяпер!
Ці выйсці на прашпэкт і біць машыны,
Каб потым пасадзілі ў вальер.
За кратамі сабакам выць тужліва!
Дарма!
Бо выпусцяць таксама не цяпер!
Агіда
Выклікаючы агіду, сцішана выю,
Рукі ў гліне? Сорам зняважны!
Мыліць вяроўку, а потым на шыю,
І вось я ў гальштуку зграбны і важны!
Кнігу якую купіць у букінісце,
Пакласці на крэсла, залезсці нагой.
І ўсё ж безумоўна, што лепей на кнізе,
Чым проста без кнігі, пакончыць з сабой!
Пакласці паштоўку пад дзверы сяброўкі!
Няхай прачытае, хай ведае сэнс.
Што можна і проста, выключна з вяроўкай,
Я быў! Покуль у петлю башкой не ўлез!
як хораша
Як хораша і як прыемна,
Адчуць пяшчотны дотык рук.
Салодкі смак ружовых вуснаў,
І шэпат несумленнай музы,
Тваіх напеваў ціхі гук.
Як хораша і як прыемна,
Чакаць цябе на сцежцы сноў.
Дзе ты ў прыгажосці света,
Дзівоснай мараю паэта,
Кладзешся ля мяне ізноў.
Як хораша і як прыемна,
Калі пяшчотаю рука,
Імкнецца дараваць адзінства,
З маёй далонню ў танцы зліцца,
Замест халоднага нажа.
Як хораша і як прыемна,
Быць ля цябе, піць твой настрой,
У пацалунках твайго света,
На цёплых прастынях паркета,
Застацца назаўжды з табой.
Як хораша і як прыемна,
Быць часткаю твайго жыцця,
Але, нажаль, ты не прынцэса,
А я ляжу пад цяжкім прэсам,
І жыць мне, да сыходу дня.
Чаму?
Вецер вые за сценкай,
Чую трымценне замкоў.
Вера самотнай паненкай,
Пускае апошнюю кроў.
Чорныя вочы хаваю -
У люстру баюся глядзець.
Здрада прадалася жалю,
Ён рады забойствам хварэць.
Вострыя чорныя коллі,
Цела катуюць маё.
Я захапляюся болем,
Боль, для мяне гэта ўсё.
Мілая слаўная дама.
Княгіня духмяных лугоў.
Адкуль тая дзікая прага?
Пускаць занядбаную кроў.
З мячом любавацца вы майстар,
У пацалунках вы бог.
Чым жа няшчасны філосаф,
Вас задаволіць ня змог?
Чым я зрабіўся вам гідкім,
Што вы пажадалі забіць.
Таго хто дагэтуль быў мілым,
Каго абяцалі любіць.
Каго цалавалі ў ночы,
Слухалі шэпт яго слоў.
І нават спявалі аднойчы,
Яму пра магутных сыноў.
А вецер спявае за сценкай,
Чую трымценне замкоў.
Вера самотнай паненкай,
Пускае апошнюю кроў.
Паплылі
Я чую жахлівыя гукі,
Я бачу жыццё ў вакне.
І косці мае закапаюць за домам,
Я рады самому сабе.
Кампот у кампоце атрута,
Я вып'ю яе і памру.
Даўно адыйсці я мару і чую,
Як цела мне шэпча: "хачу".
За вокнамі чорныя людзі,
Страляюць няшчасны народ.
А я не хачу каб мяне растралялі,
Лепш "гэта" адпраўлю ў рот.
Грэх ці ня грэх - усё роўна.
Бог адыйшоў папаліць.
А я назіраю, як жудасна хоча
Салдат на прашпэкце забіць.
Застаўлю сваю фатакартку,
Яна - мой след на зямлі.
Трымаючы марку я вып'ю атруты,
І вось туманы паплылі...
|
|