ANTIWAR
Проста антываенны збор

Зрабі сабе раба
Зрабі сабе раба!
Ствары сабе дзяржаву!
Вакол свайго двара,
Капай сабе траншэі,
Каб глыбінёй да шыі,
І плот з тужлівым дротам,
Пастаў выкол варотаў,
Пастаў вакол дзядзінца.
Бяры ў рукі зброю,
Наперакор спакою,
Лунайма між гасцінца,
Пужая добры люд.
Каб не адзін вярблюд,
Не захадзіў у землі,
Якія ты нарэшце,
Ператварыў у турму.

**********************

Кінь гранату ў цягнік!
Слухай, як стучыць цягнік!
Пралітарскаю рукою, кінь гранату у цягнік.
Хай паглядзіць правадніца, як пальнуць вагнём вагоны!
Будць новыя пагоны!
Ты ж жадаеш, каб пагоны ззялі зорачкамі ушыр?
Дык чаго стаіш тупіцца, падле - падла, міру - мір!
Міру май патрэбен! Чуеш? Даствайма аўтамат.
І калбась, калбась калбась.
Ні дзядуляў, ні дзяўчат не шкадуй ніколі дружа,
Каб пагоны ззялі зоркай!
Кінь гранату, бей рыдлёўкай!
Бей па спінах, бей па мордзе, без надвор'я, па пагодзе!
Ты ж салдат і пралітарый, кінь гранату у цягнік!
І цягнік зазяе ярка! Гэты долбаны цягнік!
Маць-кухарка будзе рада,
Кім закончыць ейны сын.
А закончыш ты героем! Абяцаю я табе:
Піянера на пастоі, помнік з вечным аганьком.
Так, што выпей самагонкі, пойдзем разам еб@нём!

**********************

ПРЫЗыўнік
Зялёная пілотка і лысая макушка,
Хапае аўтамат злобная звярушка.
Ён першы раз забойца, ён б'е сабе ў грудзь,
Матуля гроб купляе, бо ўсё адно заб'юць!
Ён бегае па полі, страляе ў цішыню,
Ён думае: ага, бЛ@дзь на#й усіх заб'ю!
Але, як ты ня бегай, ужо падлічан срок,
Матуля будзе плакаць, дабегаўся сынок!
Матулю абадзёраць, па радыо ўдзень.
Матуля звар'яцее, ад колькасці дзяцей,
Якія не вярнуцца, жывымі ў родны дом,
Шанцуе прэзідэнту! Няма ў яго сыноў.

**********************

Першы падла
Як няма ратунку падле,
Так няма яго табе!
З падлаў самы першы падла,
Хто жыццё аддаў вайне.
У каго крывёй наліты,
Вочы нібы ў быка.
Нават бык забіць не можа,
Чалавека з-пад цішка.
Лепш бы кінуў сваю зброю,
Валасы бы адрасціў!
Член бы праваю рукою,
Вертыкальна павадзіў!
Можа стаў бы чалавекам,
Чалавека палюбіў.
Ты ж ня падла недзе ў сэрцы,
Проста гэта пазабыў.
Паглядзі ў сваё люстэрка!
Там замораны мутант!
Ты ж з мутантаў самы першы,
Незастрэлены салдат.
Ці жадаеш стаць катлетай?
З дзіркай добрай у галаве?
Галаве патрэбна дзеўка,
А не дзірка ў ілбе!
Падрачыма ў туалеце!
Хайма выйдзе зло з душы!
Так, што думай аб айчыне -
Топай у сральню - падрачы!
Гэта будзе першым крокам,
Каб на свеце правіў мір.
Свет пляваў на патрыётаў,
Свет не бацька-брыгадзір!

**********************

Будуе дзяржава
Дзяржава будуе з жалеза аковы,
Аковы сядаюць на нашы галовы.
Кайданы на ногі, на рукі, на твар,
І вось ты, нарэшце, звычайны тавар.

У школе настаўнікі скажуць - нармальна!
Дык гэта ж прыкольна! Прыгожа і файна!
Сябры абадзёраць і можа пахваляць,
Бо самі яны кайданы апранаюць.

А коль ты, падонак, не модны па гусце,
Дык пойдзеш за краты па поўнай валтузіць!
Там пераўчаць з любоўю да моды,
Коль выбраў, нарэшце, такія прыгоды!

**********************

Нядобры з дзяцінства
Я з дзяцінства быў ня добрым,
Кроў любіў і мазаў кроўю!
І цяпер я з аўтаматам,
Пераб'ю замежных гадаў!
Я бязлітасцівым буду,
Бо аматарам да бруду,
У зямлі радзімай рос.
Хай чужынцы цягнуць воз.
Мы ж сваё, як адрабілі,
Нас знявечылі, зганьбілі.
Нам ня трэба працаваць,
Наша доля - кіраваць.
Усе чужынцы, проста быдла!
Так, што вып'ем лепей бырла
І давай на барыкады,
Пераб'ем замежных гадаў!

**********************

Благя рэч - войска
Войска - благая справа,
Бо яго для сабе стварае дзяржава.
Каб знішчыць, другую дзяржаву,
Забей гэту падлу! забей гэту падлу!
Зброя - благая рэч,
Яе ствараюць каб людзей лягчэй сеч.
Каб людзі, забівалі людзей,
Забей гэту суку, неадкладна забей!
Забойца - злобны мутант,
Ён просты паразіт, незатоптаны гад.
Ён жыве ў кожным з'ядае нутро,
Пачні з сабе, забей гаўно!
Чыноўнік - амаль забойца,
Дурны ваяка, ці іншы хтосьці.
Ты ім патрэбен, ім трэба кроў,
Забі казлоў! Забі казлоў!
Прэзідэнт - галоўны чыноўнік,
Кароль, міністр, ці саноўнік.
Яны забіваюць, за ўладу,
Забей гэту падлу! Забей гэту падлу!

**********************

Анарх Акбар
Чорныя памады залягаюць у сумкі,
А бутэлька з-пад гарэлкі мусіць заняць дзяціну.
Гады на парадзе карыстаюцца свабодай,
А народ співаецца з гэтае нагоды.

У пяльчатках кожаных ходзяюць па хатах,
Абяцаюць, забіваюць - усіх дакладна перабралі!
Хтосьці аж балдзее - дзіка падабаецца,
Покі самаго валтузіць не забралі.

А законы і свабода абрастаюць ціха брудам,
Хочацца з вінтоўкай запісацца Робін Гудам.
Бацька па прашпекце, на машыне едзе,
Ля прашпекта валацугі - гэта яго дзеці!

Гэта ўсё закончыцца калі-небудзь дакладна,
Я з сабе пачну змяненні і змяненні будуць!
Рушыць, трэба рушыць разбівая зброю,
Зброю разбівая ўласнаю рукою!

**********************

Спрадвечны сакрэт
Свае веды ня чэрпаў з веданты,
Сваё адчуванне - зрабіў сабе сам.
Ніколі ў жыцці ня слухаў паданні,
Ніколі ня верыў жахлівым славам.
І я разумею, што свет не катлета,
Яго мясарубкай ня трэба рабіць.
Хачу падзяліцца адзіным сакрэтам,
Проста жыццё нам трэба любіць!
Дык, людзі вы разам? Ці так заспявалі?
Ці проста, каб іншы народ перадох.
Любіце, любіце! Ці зноў перасралі?
Забылі што даў вам, ваш Бог.

**********************

Сумны спеў
Надыходзіла восень, налівалася кроўю.
Сум агіднай ракою, неадступна тапіў.
Ці займуся сабою, ці сабе супакою,
Усё адно паміраць, сам сабе перабіў.
Снегам мокрым і шэрым, адгукнулася неба.
Я рукою сваёю, адкладу аўтамат.
Мне ня трэба падзеі, я жыву без надзеі.
Я даўно не жывы, незакопаны гад.
Па прыродзе ня злодзей, я людзей пераводзіў,
Ад жыццёвых паводзін у нябёсавы свет.
Час прыйшоў расплаціцца, у малітвах забыцца,
Мае мукі закончыць назаўжды пісталет.

**********************

Пагроза
Драпежным гадам пагражае нам дзяржава,
Злева, зправа - ён на кані.
Вусаты дзядзька з непагаснага экрана,
Усё крычыць, усё рычыць.
Жалезны плот твайго ваенкамата,
Усё спакушае, цябе завыць!
Забей у сабе рабаўладальніцкага ката,
Бо ты рабом, не хочаш быць!
А за бугром, такая жа дзяржава,
Там тожа дзядзька ўсё крычыць.
Ня трэба піць, чувак, усё нармальна,
Ня трэба піць, спрабуй любіць!

**********************

Палітыка гвалту
Голас асеў і вочы ня бачаць,
Дзейнасцю рукі ня будуць хварэць.
Багаты смяецца, а бедныя плачуць,
І нельга на гэта без жалю глядзець.

Дурныя кіруюць, злачынцы рабуюць,
І зноў валадарыць сусветам вайна.
А людзі ў трансе, а людзі не чуюць,
Што толькі раздоры ўносіць яна.

Адзін зазывае, другі памірае,
Крывавае свята заўжды ў цане.
І я спадзяюся, што дзень той настане,
Той дзень перамогі ў вечнай вайне.

Той дзень, калі бомбы распіляць на часткі,
Той дзень, калі зброю панішчаць усю.
Калі пазрываюць бандыцкія маскі,
Калі я дзяржаву ў сэрцы заб'ю.

6.1.2004

2002-2008 ©апіруйце і множце!
2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў