Вочы ў вагні, плошча зіхацее.
Чорныя злачынцы, кожны вар'яцее.
Кожны рады ночы. Кожны бачыць свята.
Свята чорнай ночы, небаракі ката.
Я гляджу на плошчу. У вагні памерлы.
Людзі танчаць танцы, людзі бавяць целы.
Ап'яняе шчасьце страўніка і ружы,
Захапляцца тленнем сёдня кожны дужы.
У п'яноце прагі вар'яцее горад.
Ведзьмакі і магі нараджаюць голад.
Голад па злачынствах. Голад па нажыве.
Вурдалакі зноў у магутнай сіле.
Кроў п'яніць да прагі. Прага давіць душы.
Душы дохнуць у целах. Нараджаюць сцюжу.
У самотных цэрквах. Спяць святыя людзі.
Хто тут сёдня быў, больш нідзе ня будзе.
Вострая дзіда прабіла цела,
Чаго ты хацела? Мая каралева.
я чую, як з сэрца душа разам з кроўю,
Цячэ на прасторы шальною ракою.
Жорсткая праўда прагі мяча.
Ты робіш уколы з любоўю ўрача.
Дзідаю вострай ты збавіш ад ката.
Уласнае шчасьце, цябе гэта варта.
Варта забыцца, што варта за сьценкай
Ня будзе стаяць сарамлівай паненкай.
Я зрэнкай міргну. У грудзёх стыне стогн.
Што мог я зрабіць?
Ды й нічога не мог!
Бо сэрца маё прадчувала адзінства.
Бо цела чакала, жадала напіцца
Уласным канцом, заканчэннем дарогі.
На гэта далі дазваленьне мне богі.
Далі дазваленьне на вострую дзіду.
Няўжо я дарыў толькі злобу і крыўду?
Ніколі! Не! Я Homo Homini
Чалавек чалавечны ў скончаным чыне!
Ўсё маё шчасце было ў намеры,
Забіць маё цела, маёй Каралевы.
Варта сцішыцца, чуюцца злобныя
Гукі жахлівыя - здань небясьпечная.
Светлая-чыстая, зорная-вечная,
Мне без Цябе не нажыць не нацешыцца!
Горамі, стэпамі, рэкамі чыстымі,
Спевамі соннымі, трактамі шэрымі.
Промнямі першымі, сонца вясновага,
Старога ды новага ў глебе самотаю.
Хочацца лепшага, смачнага, смешнага.
Дзе ж ты прыгожая, добрая, свежая?
Самая лепшая, белай адзежаю,
Пахамі ландышаў, спевамі светлымі,
Крочыш няўстойліва ў горадзе казачным,
Іншымі словамі пестуеш. Цягнецца
Багнаю гіблаю час над магілаю.
Ранкамі, ночкамі маркота жахлівая,
Сумна і ціха, холадна, гідка,
Цяжка трываць і чакаць па гадзінах,
Хвілінах, секундах с жалем у грудзях.
Квітнеючым бляскам, чытаючым казкі.
Зірні, паглядзі, усьміхніся між зораў,
У сонечных тварах вясковых актораў.
Тут рукі-ліяны звязаны вузламі,
Вачамі, пачуццямі, чуткамі, плёткамі,
Голкамі вострымі ды вяроўкамі.
Trafej
Нават у сваёй бярлозе,
не магу адчуць свабоды,
Волі, дабрыні, спакою,
Я нярвуюся і бачу,
Толькі постаць незнаёмкі,
Адчуваю падазорнасць,
Сэрца ные, як ваўчыца.
Адзінотаю хварэю,
Думкай цела часта грэю,
Можа трэба палячыцца?
Дапамогуць можа травы?
Каб пазбавіцца ад раны,
я гатовы боль цярпець,
А так хочацца глядзець,
На яе прыгожы твар,
На яе ласкавы позірк,
Я сабе не ўладар!
Задыхаюся ад мар!
Выдзі, прыгажуня, выдзі,
Я не буду цябе крыўдзіць!
Толькі ты не здатна чуць,
Куля паражае грудзь.
І цяпер твая нага,
ля майго стаіць віска.
А камін мне грэе поўсць...
Цяжка вытлумачыць, разабраць,
Так як трэба, варта. Выдатна
Чуюцца галасы, каму паміраць,
Не шанціць ні сёння, тым болей не заўтра.
Полымя свечкі, краіца хлеба,
Спевы, гармоніка недзе ў начы.
Кожны пры справе! А мне што патрэбна?
Золата, боль ці спакой на душы.
Жонка і дзеці, войны і цяжар,
Праца на полі, на столі, дарма...
Слухаю потымкі, потымкі кажуць
Тым у каго не баліць галава.
Сорамна бачыць краіцу хлеба,
Свечкі агарак, лучына наноў.
Я валацуга, пусты недарэка,
Мне больш не вярнуцца ніколі дамоў.
Роўны подых, што хавае боль,
Падбяры пароль да майго сэрца.
Каб сагрэцца, я жа не кароль,
А ты, мая радная, не прынцэса.
Чысціня стырыльнага пакоя,
У канвоі, павязуць лячыць.
Я хацеў каханьня і спакою,
А ты жадала з цяжкасьцю пажыць.
Круціць цела, напаткала стома,
У засценках дому, буду паміраць.
Ты жадаеш простую карону,
А я жадаю проста пакахаць.