Ахвяра

Полымя
Рукі ў полымя, сэрца ў погрыбы.
На гарышчы золата схована.
Спробы радасці, спробы голаду:
Ты сядзіш, як след, запалохана.

Жах на вачах, за вакном - зіма,
Я як звер гуляю па дошчачках.
Ты была са мной, а цяпер адна,
Вось мой ножык, ты бачыш мой ножычак?

Рукі дрыжаць, слёзы на твары,
Касметыка сцежкай сцякае на грудзь.
Карчма дагарае, з'ядаюць пажары,
І людзі, і грошы цяпер прамінуць.

Я злы і мой позірк надзвычай шалёны,
Зрабіўся злачынцам, ліхі чалавек.
Твой позірк сухі і твой водар салёны,
Мой нож, мая злоба, мой грэх!

Я гляджу на цябе, усьміхаюся шчыра,
А ты ад напружання белая ўся.
Ты проста хацела багацця і міру,
Я ж проста хачу на вячэру жыцця!

Кавалак з сэрца
Вырваць кавалак з сэрца,
Хочаш чаго-небудзь смачнейшага?
Падаць з лябядой, ці з перцам?
Зрабіўся апошнім з першага!

Выцер слёзы насоўкамі.
Падняўся вечарам стомленны!
Ты ж мяне зноў, як голуба,
Вяжаш вяроўкай да комену.

Плачаш і б'еш паліцаю,
Рвеш мае нервы з імпэтам.
Быў раней добрым рыцарам,
А цяпер зрабіўся калекам.

Святочнае
Спяваць святочнае!
глядзець каханай у вочы,
Глытаць віно, як кроў глытае звер.
А потым бегчы па лясох і дні, і ночы.
Але ж дарма!
Усё будзе не цяпер!

У куточку сцішыцца і думаць пра забойства,
Каб у галаве да смерці быў давер.
Набыць труну, парэзаць венаў мноства,
Але ж і смерць, наступіць не цяпер!

Гарбату піць з прыемнай асалодай,
Глядзець кіно, як варты кавалер.
Быць модным надта, і сачыць за модай.
І гэта ж трэба доўга - не цяпер!

Ці выйсці на прашпект і біць машыны,
Каб потым пасадзілі ў вальер.
За кратамі сабакам выць тужліва!
Дарма!
Бо выпусцяць таксама не цяпер!

Агіда
Выклікаючы агіду, сцішана выю,
Рукі ў гліне? Сорам зняважны!
Мыліць вяроўку, а потым на шыю,
І вось я ў гальштуку зграбны і важны!

Кнігу якую купіць у букінісце,
Пакласці на крэсла, залезсці нагой.
І ўсё ж безумоўна, што лепей на кнізе,
Чым проста без кнігі, пакончыць з сабой!

Пакласці паштоўку пад дзверы сяброўкі!
Няхай прачытае, хай ведае сэнс.
Што можна і проста, выключна з вяроўкай,
Я быў! Покуль у петлю башкой не ўлез!

Фрагменты
Урыўкі, фрагменты подыху,
Гэта плынь ад поўдні на поўнач,
Ад спякоты, да лёду і холаду:
Хочыш саскочыць?

Сонца, нябёсы блакітныя,
Гэта вера ад жаху да шчасця.
Хто тут хітры? - Усе мы тут хітрыя!
Што бы тут скрасці!?

Грук у дзверы - то ворагі!
Усе з чорнымі пысамі зайздрасці:
Ці то дурні, ці то алкаголікі
Тук-тук, адчыняю, ну, здрасьце!.

Нечакана марозы зімовыя,
Свята, дык музыку грайце!
Акварэль, ці то рэкі багровыя:
Мне ў двух асобніках дайце!

Адамкну дзверы
Ціха адамкну дзверы,
Тваёй стомленай за дзень,
За ноч з пацукамі кватэры.

Ты яшчэ будзеш спаць!
Я ж сяду на ложак,
Буду глядзець на цябе і кахаць!

Моўчкі, без адзінага крыку!
Суха, бянтэжліва, трымаючы рукі ў кішэнях,
Але ж яшчэ трошкі, шчэ крыху!

Мне бачыць у ложку цябе!
Усю аголеную, сонную, кволую,
Ты падымешся пакрысе

Спытаеш: якога чорта я тут.
Сяджу на ложку, насупраць цябе
І цень адкідаю на кут,

З абразамі, ды й без нагавіц!
Такі мілы сяджу,
Ці то прыгажун, ці то прынц!

Прыйшоў сабе узбуджаны,
З хітрай пысай як чорт,
На каханне хворы, ці толькі крыху прастужаны.

Без кветак і запрашэння сеў!
А сам каторы дзен, якую ноч,
Анічога ня піў, ня еў!

А ўсё-такі прыгожы нечым, сарамлівы!
Хоць і без штаноў, але ж мужык,
Нават дзесьці мілы!

А я збягу, застануся сам-насам!
Адзін, без кахання, без веры.
Забыты сабою, табой, нават часам!

Богі
Пагардлівая поза, трымаю рукі ў бокі.
я быў такім як трэба,
я быў такім як богі!

Мне моц зацяла розум, мне розум сніцца ноччу!
Забіла хітрасць вочы!
Хітрыць надзвычай хочу!

Відэліц б'е талерку, дрыжыць нервова голас!
Я быў высокім, поўным!
Як дуб, як добры колас.

Любіў паесці добра, любіў напіцца з пляшкі
Я быў прыдворным прынцам!
Магутным, хітрым, важкім!

Я быў надзвычай добрым, наступствы ўсё ня скемлю!
з якой такой халеры,
забраўся бошкай ў петлю?

адкінуў крэсла пяткай, з якой такой халеры
Я быў такім як трэба - не даставала веры

Не адмыць
Не вывесці і не адмыць,
І не сысці, і не схавацца ў лесе.
Ад гэтага не збегчы - плачуць дзеці,
Бо нож з крывавым лязам у пакеце.
Ляжыць.
І ты тулішся як са мною,
Паўсюль раскіданы бутэлькі ад напояў.
Маўчыць прастора,
Рукі не дрыжаць,
Мы так з табой любілі сумаваць,
Ляжаць,
каб сонца ззяла праз фіранкі,
А мы што пан з паненкай,
Хоць нават не падпанкі,
Хоць нават мы з табою не за шлюбам,
А проста,
Ці кахаем, ці сябруем.
Ці рвем адзін адному ўспаміны,
Які я быў прыгожы, добры, мілы,
І ты была,
Мая каханка.
А вось і дзень ужо грукоча ранкам.

***
Не трызненне, не енк.
То цішыня цярушыць слых.
І слых не хоча, каб яго трымалі.
Вятры не сцішацца між занядбаных пых.
Не сцішыцца і дух у жоўтай шалі.

І ціха. Усё маўчыць.
Уладай надыходзіць таямніцца.
Вясной зіма, зімой прыходзіць жаль
І зрэшты, перад смерцю не напіцца,
Таму цяпер паболей налівай.

Заснуў. Спакойна спі.
Вятры не сцішацца,
і што з таго атруце?
Тут смех і радасць. Тут вясёлы крыж.
Не плач і не пакутуй па пакуце.

2002-2010 ©апіруйце і множце!
Зміцер Смалякоў